Общие сведения о роде
Сфрагістика і геральдика
Выкарыстанне старэйшым сынам Карыбута Жыгімонтам у 1410 і
1420‑я гг. на сцягах падуладнай яму харугвы выявы ваяра з узнятым мячом на кані (гл. апісанне і выявы на с. кнігі 281–282, 499 (№ 11/2)), якая прысутнічае і на пячатцы брата князя, Івана, ад 29.11.1430 г.81, пры геральдычнай (а не эмблематычнай) семантыцы вобраза вершніка трэба трактаваць не столькі ў якасці радавога (заўважу – вершнік на кані на пячатках Дзмітрыя-Карыбута ўзброены суліцай, а не мячом, с. 8–9, 481), колькі дынастычнага сімвала. Пра гэта сведчыць прывілей польскага караля Уладзіслава братам і “кроўным сваім” (“consangwineos nr&os”) князям Івану, Аляксандру і Міхаілу Чартарыйскім ад 14.06.1442 г. аб наданні ім права карыстацца пячаткай, якую ўжывалі іх дзед і бацька, з выявай каня, на каторым сядзіць узброены муж з вынятым мячом у руцэ82 (дакумент упершыню апублікаваны яшчэ ў 1578 г. па копіі з канфірмацыйнага ліста Жыгімонта Аўгуста ад 25.05.1569 г.83)
81 Тэкст граматы вядомы па копіі і рэгесце XVI ст., гл. іх публікацыю ў [Полехов С. Наследники Витовта. Династическая война в Великом княжестве Литовском в 30‑е годы XV века. Москва, 2015. С. 515–517]; апісанне пячаткі трэцяга названага ў грамаце сведкі-гаранта (“Івана Карыбутавіча малодшага”) да нас данёс Я.Замойскі: “Sigillu& tertiu& Pogonia” [AGAD. Archiwum Zamoyskich. № 33. S. 693].
82 BCz. Perg. 13064
83 Paprocki B. Gniazdo cnoty. Kraków, 1578. S. 1205
Джерело: Барэйша, Юрый. Адказ на рэцэнзію на кнігу “Княжанне Дзмітрыя-Карыбута ў Новагарадку (1382–1393 гг.) па сведчаннях прасапаграфіі і нумізматыкі” і некалькі новых штрыхоў да тапаграфіі знаходак манет Карыбута і геральдыкі Карыбутавічаў / Юрый Барэйша. – Мінск: “Энергапрэс”, 2023. – 80 с., іл. ISBN 978–985-7298–12‑9
Поколенная роспись
IІI генерація від Гедимина
15/1. КОРИБУТ-ДМИТРО ОЛЬГЕРДОВИЧ (*1350‑е, † бл.1405)
ПЕЧАТКИ
Печаток не знайдено
ПУБЛІКАЦІЇ ДОКУМЕНТІВ
- [1430 г.] ноября 29. Елений двор. — Грамота князей и бояр Великого княжества Литовского с обязательством выполнить обещание великого князя литовского Свидригайла и передать Западное Подолье королю польскому Владиславу II Ягайлу
- [1440.VI.29 — 1447.VI.25] [Дата и место не указаны]. Надаўчы ліст унучцы Карыбута княжне Ганне і яе мужу Пятру Манцігірдавічу на Лоск ад удавы Фёдара Карыбутавіча Настассі