Історик: Сліж Наталля Уладзіміраўна
Інформація про автора

Гсторык, скончыла гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. Абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Шляхецкая сям'я ў вялікім княстве літоўскім у XVI-XVII стагоддзях: уздзеянне саслоўнага падзелу грамадства на яе фарміраванне і развіццё” (2002). Прайшла стажыроўкі пры Нямецкім гістарычным інстытуце ў Варшаве, Вільнюсскай Акадэміі мастацтваў, Беластоцкім Універсітэце і інш.
У Гродзенскім абласным аб’янанні маладых навукоўцаў “ВІТ” каардынавала навуковыя праекты. Удзельнічала ў рэалізацыі праектаў “Школа маладых даследчыкаў-гісторыкаў” (2001 –2002), “Школа маладых гісторыкаў” (2001 –2002), “Aкадэмічная сетка даследчыкаў Вялікага княства Літоўскага” (2002 –2002) і іншых. Удзельнічала ў праекце Гарадзенскі палімпсест як каардынатар і рэдактар накірунку па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Укладальнік спецыяных нумароў “Arche” : Жанчыны ў беларускай гісторыі (2011, №. 12), Гісторыя штодзённага жыцця ў Беларусі (2012, №. 3), Гарадзенскі міленіўм (2014, № 11), Гарадская гісторыя Беларусі (2017, № 2).
Асноўныя накірункі даследавання: гісторыя шляхецкай сям’і, шлюбу, сексуальных стасункаў, астралогіі, магіі, гісторыі Гародні перыяду Вялікага Княства Літоўскага.
Аўтар трох манаграфій, каталогу па тэстаментах мяшчан і больш за 170 артыкулаў. Сярод іх: Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты ВКЛ у ХVI–ХVIІ стст. Смеленск 2015; Katalog testamentów mieszkańców Brześcia i Grodna od XVI do początku XVIII wieku. Warszawa, 2017. 120 p.; Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст. Мінск, 2019; “Збор знакамітых цудаў і ласкаў Найсвяцейшай Панны Марыі Студэнцкай” як унікальная крыніца па гісторыі Гародні. Мінск, 2019; Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік. № 38. Беласток, 2012. С. 7–46; Першыя цэхі ў Гародні і іх рамеснікі ў XVI–XVII стст. // Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік. 2020. № 53. С. 7–30 і інш.