Ар.: AGAD. Perg. 8402 (Іл. 71).
Ркпс., цёмна-брунатны аднастайны атрамант. Старабеларуская мова. Пергамін са слядамі загінаў на шэсць столак, памеры: 26×27+3,5 см. Колер пергаміну шэра-белы, без моцнага забруджання. Захаванасць дакумента добрая. Тэкст чытаецца не цалкам, бо стра чаны кавалак пергаміну ў ніжнім левым куце. Верагодна, страчана два словы, адно з іх лёгка аднаўляецца (“писан”). Дакумент быў замацаваны як мінімум 3‑ма прывесістымі пячаткамі, якія не захаваліся. Ад дзвюх апошніх засталіся толькі рэшткі чырвоных шаўковых шнуроў. У верхнім левым куце простым алоў кам пазначана: “№ 1194”. Пад ім такім самым алоўкам: “Nr.125”. На адвароце дакумента ў верхнім левым куце фіялетавымі чарніламі прастаўлены сучасны: “Nr.8402”. Ніжэй пасярэдзіне дакумента ледзь відочны запіс: “... ... ... Xię | cia ... ... między Dwo|rem Osmołom... Sido |rowiczami przy drodze od | Polocka idącey ... P.Xcia | Toloczynskiego panu Jlliniczowi |» (XVIII ст.) Пад ім пазнейшая архіўная паметка: “No7. Fas 52. Spraw Mirskich”. Яшчэ ніжэй запіс ХVI ст.: “List kniazia juriia Michałowicza Toło | czynskieo, ktorym darował ziemie | sianozęt miedzy dworem Osmolowiczami | a Sidorowicza panu jwanu Jliniczu | indikta 5 (sic!) |”. Злева ніжэй зацертыя словы і лічба: “na k... | przeciq dworu | Sudorkowskiego | 85 |”. Справа перпендыкулярна папярэднім запісам напісана: “...rowizna sianozęc Panu Jlliniczowi | ... naprzeciw Dworu Sudorkowskiego |”. Каля краю пергаміну адбіты чорначарнільны штамп AGAD у Варшаве: “AGAD/WARSZAWA”.
К.: не выяўлены.
Выд.: Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у ХV–ХVІ стст.: радавод, гербы, уладанні / Р.А Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. Шаланда; склад. А.І. Шаланда; навук. рэд. М.Н. Гальпяровіч. – Мір: Музей «Замкавы комплекс «Мір», 2015. – № 4. С. 295–296.
Зг.: не выяўлены.
П.: не рабіўся.
Примечания:
1 Князь Юрый Міхайлавіч Друцкі Талачынскі згадваецца ў 1499–1509 гг., памёр у 1522 г.: Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy... S. 537. Насуперак думцы Юзафа Вольфа, князь Юрый пісаўся Талачынскім не пад канец свайго жыцця, а ўжо ў 1487 г. Дакумент з’яўляецца адной з самых ранніх крыніц, складзеных ад яго імя.
2 Літара “к” напісана паверх літары “з”
3 Князь Алехна Васільевіч Глазына, смаленскі акольнічы ў 1486 г.: UWКL ZSWS. S. 52.
4 Князь Увар Ашчыцкі Юзафу Вольфу быў невядомы. Затое ён ведаў яго брата Фёдара і сына Васіля Уваравіча Ашчытоўскага, які згадваецца ў 1507–1508 гг.: Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy...S. 360, 548.
5 Маецца на ўвазе Барыс Сямёнавіч Аляксандровіч, які ў 1496 г. быў смаленскім акольнічым. Наколькі можна меркаваць, раней – у 1487 г. – ён з’яўляўся першым вядомым на сёння смаленскім харужым. Быў на гэтым ўрадзе раней за Мікіту Сямёнавіча (1496 г.): UWКL ZSWS. S. 46, 52.
6 Cказ у вострых дужках спачатку быў прапушчаны, а пасля дапісаны над радком больш светлым атрамантам. Смаленскі канюшы Іван Свірыдонаў вядомы ў 1488 і 1499 г.: Ibid. S. 48.
7 Васіль Міраславіч згадваецца яшчэ ў 1499 г.: Boniecki A. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim... S. 184.
8 Васіль Данілевіч – асоба не ідэнтыфікавана.
9 Другая літара “а” напісана паверх літары “ь”.
10 Іван Лазарэвіч – асоба не ідэнтыфікавана.
11 Маецца на ўвазе Іван Канстанцінавіч Жаба: Ibid. S. 422–423.
12 Дзяк Мішка, пісар земскі смаленскі? Складальнікам спісу смаленскіх ураднікаў застаўся невядомы: UWКL ZSWS. S. 53.
Інформації про печатки немає
Релятівні категорії документів
- Глазиничі (1)
- Друцькі (12)
- Толочинские (1)
- Уваровичи-Ощитские (1)