Арыгінал у XVI ст. спачатку знаходзіўся ў Каронным архіве ў Кракаве. Яго змест апісаны ў інвентары М. Кромера (1551): «1401... Simeon dux Pruczki Demetrij filius promittit post mortem Vitoldi se alium dominum non quesiturum, praeter regem Poloniae». Потым дакумент па невядомай прычыне трапіў у дзяржаўны архіў Вялікага княства Літоўскага. Там, згодна з вопісам 1570‑х — 1580‑х гг. (1‑я кніга запісаў Літоўскай Метрыкі), дакумент захоўваўся ў мяшку № 1 (Universały i pospolite listy Wo. Xa. Littewskieo) пад літарай B: «Oddanie wiary Symona X. Druckiego. 1405. Simon X. Druckj Dymitrow syn obieczuie po śmierci Withołtowej inszego pana ssobie nie szukać, oprocz krola polskiego. Poth pieczęczią. Littera B.» (Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. М., 1915. Приложение, с. 325). Потым дакумент апынуўся ў Нясвіжскім архіве Радзівілаў. У 1866 г. яго надрукаваў П. Муханаў, даўшы наступнае апісанне: «Подлинникъ написанъ на хлопчатобумажномъ листкѣ, шириною 5, вышиною 21/2 верш. [222 х 111 мм — А.Л.] небрежнымъ полууставомъ съ немногими титлами, съ запятыми и точками, почти при каждомъ словѣ, сходнымъ съ почеркомъ духовной грам. князя Дмитрія Ив. Донскаго, 1389 г. <...> Внизу грамоты загибъ листа, въ прорѣзѣ коего, на пунцовомъ некрученаго шелка шнуркѣ, сохранилась часть восковаго ковчежца, на коемъ была вытиснута печать; изображеніе на печати сгладилось». Цяперашняе месцазнаходжанне арыгінала невядомае. — Копія 1. Бібліятэка Чартарыйскіх у Кракаве. Тэкі Нарушэвіча, т. 10, с. 127, № 32. «Ex originali arch. Nesviscensis. Coll. Dogelii».
Асноўныя публікацыі і літаратура: Сборник Муханова. Изд. 2‑е, доп. СПб., 1866. С. 622, № 350 (па арыгіналу; дата: 1401.I.26); Gołębiowski Ł. Dzieje Polski za panowania Jagiellonów. T. 1. Warszawa, 1846. S. 88; Daniłowicz I. Skarbiec dyplomatów papiezkich, cesarskich, królewskich, książęcych. T. 1. Wilno, 1860. S. 320, № 714 (па інвентары М. Кромера; дата памылковая: 1400), s. 326, № 725 (паводле 1‑й кнігі запісаў Літоўскай Метрыкі; дата: 1401); Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. 2. Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 1. 1384–1492 / Cura A. Sokołowski. Kraków, 1876. S. 23, № 30 (па копіі 1, лацінкай; дата: 1401.V.11); Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. 6. Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae. 1376–1430 / Collectus opera A. Prochaska. Kraków, 1882. S. 81, № 242 (дата: 11 мая 1401 г.); Akta unji Polski z Litwą. 1385–1791. Kraków, 1932. S. 41–42, № 40 (па публікацыі П. Муханава і копіі 1, транслітарацыя лацінкай, дата: 1401.I.26). — Тэкст прыводзіцца за выданнем П. Муханава, тэкст копіі 1 — за выданнем «Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 1».
Дата. П. Муханаў аргументаваў дату наступным чынам: «Фарисеева (въ древности называвшаяся Серкизовою или Черкизовою) недѣля начиналась въ 1401 году 23 января (Пасха была 3 апрѣля), середа на Серкизовой недѣлѣ 26 января. А поэтому грамота была написана въ 1401 году 26 января». Гэты храналагічны падлік з’яўляецца правільным, але пры адным удакладненні. У старажытнай Русі «серкізавымі» (альбо «серкізнымі») тыднямі называлі «сплошные» («всеядные») сядзміцы, у якія дазвалялася есці скаромную ежу па серадах і пятніцах. Усяго ў праваслаўным календары такіх сядзміц пяць, у тым ліку сядзміца пасля нядзелі аб мытары і фарысеі і сырная сядзміца. У пасланні мітрапаліта кіеўскага і ўсяе Русі Фоція (1420–1425) такія сядзміцы пералічаны: «В прочая же дни всего лета среду и пяток хранита должни есмы. Иногда же и в пон[едельни]к, разве великых недель по Рожестве Христове и по Въскресении Христове, и по Съшествии Святого Духа, и недели Серкизовы. И в тыя недели не предано поститеся» (Русский феодальный архив XIV — первой трети XVI века. Ч. 2. М., 1987. С. 453). Тут, відавочна, да серкізавых аднесена не толькі «фарысеева», але і сырная сядзміца. Таксама ў дакуменце кобрынскай княгіні Ульяны дата 19 лютага 1465 г. названа днём «серкизной недели», што адпавядае сырнай (а не «фарысеевай») сядзміцы. Такім чынам, магчымыя даты прыняцця дакумента друцкага князя Сямёна Дзмітрыевіча не толькі 26 студзеня, але і 9 лютага (на сырнай сядзміцы). Больш верагоднай мне здаецца дата 9 лютага, бо прысяжныя граматы, відавочна, прымаліся бліжэйшымі людзьмі Вітаўта на шляху з Гародна ў Трокі: Аляксандр Патрыкеевіч (31 снежня 1400 г., паміж Гароднам і Мерачам), Іван Альгімонтавіч (5 лютага 1401 г., Мерач), Сямён Дзмітрыевіч Друцкі (9 лютага, Бірштаны), князі Юрый Доўгаўд, Андрэй і Юрый Міхайлавічы (24 лютага, Трокі).
Транслітарацыя П. Муханава паводле арыгінала: Копія з Тэк Нарушэвіча (выданне 1876 г.):
Знаемо чиню симъ листомъ, аже слюбую и слюбилъ есми и цѣловалъ есми крестъ: по смерти великого князя Витовта, нашего господаря, не искати ми инихъ [sic] господарей [sic] нѣгдѣ мимо нашего господаря кроля Владислава Полско(го) и куруны [sic] Полскоѣ. Не отлучяти ми ся еѣ никоторымъ веременемъ съ тымъ со всѣмъ, што коли имамъ и што ми дасть господарь мой и держю отъ него, съ тыми городми, съ мѣсты, безо лсти и безъ хитрости.
На крѣпость сему листу моему печять свою приложилъ есми, оу дворѣ оу Бирштанѣхъ, во среду на серкизовой недѣли, подъ лѣты Розтва Христова тисячъ лѣтъ и чотыриста лѣтъ и первого лѣта.
Znaiu i czyniu wedomo sim listom: iż szlubuiu i szlubił ieśmy i całował ieśmy krest po smerti wielikoho kniazia Witowda, naszoho hospodara, korola Włodysława polskoho i korony Polskoy ne odłuczaty my sia ieie nikotorym wremenem z tym sowsiem, szto koły imam i potom dast hospodar moy i oderżuiu od neho, z tymi horody i miesty bez złosty i chitrosty.
Na krepost semu listu moiemu peczat swoiu pryłożył ieśmy u dwory u Bisztanich wo seredu na kryżowoy nedeli pod let rozdiestwa Chrystowa 140
Інформації про печатки немає
Релятівні категорії документів
- Друцькі (12)