[1389 кінець – 1390 половина перша]. – Гэта справа Вітаўта [Witoldes] супраць Ягайлы [Jagaln] і Скіргайлы [Skargaln]

Орі­гі­нал: Geheimes Staatsarchiv Preußischer Kulturbesitz. Сиг­на­ту­ра XX. HA, OF, Nr. 1b, л. 22b – 24b

Пуб­ліка­ція: Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. Leipzig, 1863. S. 711 – 714; Ліц­кевіч А.У. «Мема­ры­ял Вітаўта» – пер­шая хроніка Вяліка­га княст­ва Літоўска­га // Бела­рус­кая дум­ка. 2009. № 2. С. 92–96. Уступ, перак­лад і камен­та­рый – Алег Ліцкевіч

[1389 кіне­ць – 1390 поло­ви­на пер­ша]. – Гэта спра­ва Вітаўта [Witoldes] супра­ць Ягай­лы [Jagaln]1 і Скір­гай­лы [Skargaln]2

Перак­лад і камен­та­рый – Алег Ліцкевіч

Перад сва­ёй смер­цю баць­ка наша­га баць­кі, наш дзед3, раз­даў сваю дзяр­жа­ву ў кіра­ванне: вялі­кае кня­ж­энне ў Віль­ні [Wille] Яўну­ту [Jawnuten]4, а баць­ку Ягай­лы Аль­гер­ду [Algarden]5 – кня­ж­энне ў Віцеб­ску [Witawis], а май­му баць­ку кня­зю Кей­с­ту­ту [Kinstutte]6 – у Тро­ках [Traken].
І паколь­кі наш дзяд­зь­ка князь Аль­герд і князь Кей­с­тут з юнацтва пачалі жыць па-сяброўску, то зве­далі яны ад кня­зя Яўну­та нека­то­рыя неспра­вяд­лі­вас­ці. І яны зга­ва­ры­лі­ся заад­но, князь Аль­герд з маім баць­кам кня­зем Кей­с­ту­там, што яны ней­кім чынам жадалі б зава­ло­да­ць Віль­няй і Яўну­та выгна­ць. І прызна­чы­лі дзень, у які яны павін­ны быць перад Віль­няй. І наш баць­ка Кей­с­тут прый­шоў у той дзень да Вілен­ска­га зам­ка, а князь Аль­герд не змог прыйсці.
І наш баць­ка князь Кей­с­тут зава­ло­даў Віль­няй і выгнаў Яўну­та адтуль. І ўвесь народ пад­т­ры­маў яго, і ўсе іншыя зам­кі пера­далі­ся яму.
Потым прый­шоў князь Аль­герд пад Віль­ню да наша­га баць­кі, і наш баць­ка, пад­па­рад­коў­ва­ю­чы­ся зако­ну ўзросту7, бо ён (Аль­герд) быў яго стар­эй­шым бра­там, даў яму зава­ло­да­ць Віль­няй і іншы­мі зем­ля­мі і гарадамі8. Гэта ўсё яны пад­зя­лілі на дзве част­кі і абя­ца­лі адзін адна­му: хто пажа­даў бы ў іншых зем­лях што­не­будзь здаб­ы­ць, тое паві­нен быў пад­зя­лі­ць на дзве част­кі. Так, у Рус­кай [Russchen] зям­лі мно­га зам­каў было здаб­ы­та і тэры­то­рый – гэта ўсё яны пад­зя­лілі напа­лам і ставілі­ся адзін да адна­го з вялікім даверам.
І потым наш дзяд­зь­ка князь Аль­герд памёр, а князь Ягай­ла быў юны, таму наш баць­ка князь Кей­с­тут – пры гэтым быў ён магут­ны; калі б ён пажа­даў, тады б узяў Віль­ню і кня­зю Ягай­лу даў бы любое (іншае) княст­ва, дзе б толь­кі пажа­даў, бо гэты князь Ягай­ла быў зусім юны пас­ля свай­го баць­кі, – наш баць­ка таго нія­кім чынам рабі­ць не хацеў, каб забра­ць у яго Віль­ню, (пава­жа­ю­чы) волю свай­го стар­эй­ша­га бра­та. І ён пасад­зіў кня­зя Ягай­лу ў Вілен­скі замак і абе­ра­гаў яго з усіх бакоў, пакуль ён не вырас і пакуль люд­зі да яго не прывыклі.
І потым наш баць­ка даве­даў­ся ад нека­то­рых сваіх сяброў, што князь Ягай­ла без веда­ма наша­га баць­кі і таем­на ад наша­га баць­кі заклю­чыў мір з Прус­кай [Prussen] зям­лёй і з Лівон­скай [Ifland] зямлёй9. І наша­га баць­ку ён выдаў, бо аба­вя­за­ў­ся (даць) вой­скі і абя­цаў, што ён наша­му баць­ку не буд­зе дапа­ма­га­ць. І хваліў­ся ўвесь час, як ён май­го баць­ку і мяне само­га зло­ві­ць і як ён май­го баць­ку і мяне заб’е і нашу зям­лю сабе забярэ.
І мой баць­ка пра гэта з пэў­на­сцю даве­даў­ся і ўба­чыў для сябе пагро­зу, і прый­шоў да Віль­ні і зава­ло­даў Віль­няй, і пасад­зіў само­га кня­зя Ягай­лу ў тур­му, і яго­ных бра­тоў, і яго­ную маці. І ўсе яго­ныя воб­лас­ці і яго­ныя зам­кі ўзяў ён так­са­ма ў свае рукі, і яго­нае зола­та, і яго­ны скарб, і яго­ных коней – усё ён узяў.
Наш баць­ка, аднак, не жадаў для сябе нія­кай выгады10 і не жадаў ніко­га са свай­го роду выга­ня­ць, і даў.яму ўвесь удзел яго­на­га баць­кі – Віцебск [Witebiske] і іншыя тэры­то­рыі, што нале­жалі яго­на­му баць­ку, і зола­та, і скарб, і коней. І князь Ягай­ла абя­цаў наша­му баць­ку са сва­ёй маці і са сваі­мі бра­та­мі, і даў яму пры­ся­гу і сваі­мі ліста­мі вызна­чыў, што ён ніколі не хацеў бы патра­ба­ва­ць Віль­ню і што ён паві­нен быць пас­лух­мя­ным наша­му баць­ку ў Віцеб­скім [Witebis] удзе­ле свай­го бацькі.
І перас­ту­піў ён цераз праў­ду і адаб­раў Віль­ню ў наша­га баць­кі. І ў той час быў наш баць­ка ў адным ваен­ным паход­зе. І прый­шоў наш баць­ка з пахо­ду, а князь Ягай­ла без яго­на­га веда­ма так­са­ма заняў Тро­кі. І наш баць­ка князь Кей­с­тут пае­хаў у Жамой­ць [Samaiten] і хацеў атры­ма­ць сабе дапамогу.
І прый­шоў наш баць­ка з жамой­та­мі пад Тро­кі, і я сам быў там з маім баць­кам, з кня­зем Кей­с­ту­там. І князь Ягай­ла даг­наў нас са сваім вой­скам, і паны з Лівоніі разам з ім. І мы ста­я­лі з нашым баць­кам на адным узгор­ку, а князь Ягай­ла на іншым узгор­ку насу­пра­ць нас. Тады пас­лаў да май­го баць­кі і да мяне князь Ягай­ла свай­го бра­та кня­зя Скір­гай­лу [Skirgal]. І пачаў кліка­ць наша­га баць­ку па імені, каб нам адзін з адным пера­га­ва­ры­ць па-добраму.
І сваю пры­ся­гу даў князь Скір­гай­ла май­му баць­ку ад віна (?) кня­зя Ягайлы11 і даў яму сваю руку. І ад свай­го віна даў ён так­са­ма сваю пры­ся­гу і сваю руку. І мне само­му даў ён так­са­ма сваю пры­ся­гу і сваю руку. І мне само­му даў ён так­са­ма сваю пры­ся­гу ад кня­зя Ягай­лы і ад яго само­га сваю руку.
І наш баць­ка паве­рыў яму, і я (так­са­ма). І пае­халі на сустр­э­чу з кня­зем Ягай­лам пад іх пры­ся­гай і пад іх рукой. І пад пры­ся­гай узя­лі яны май­го баць­ку і забілі яго, і маю маці так­са­ма забілі12. І мяне само­га ўзя­лі яны ў тур­му. Там выра­та­ваў мяне Бог, і я ўцёк з яе (з тур­мы). І пры­бег да выса­ка­род­ных люд­зей, да вяліка­га магіст­ра Прусіі, і пры­няў сабе свя­тую веру хры­с­ціян­ства і пас­лу­ш­эн­ства свя­то­му айцу папе13.
І я пакі­нуў там у яго (у Ягай­лы) май­го бра­та, і маю сяст­ру, і маю жон­ку, і маіх дзя­цей, якіх пакі­нуў я ўсіх у іх турме.
І пачаў князь Ягай­ла часта сла­ць да нас сваіх баяр [baiorn] і свае лісты, запра­ша­ю­чы мяне (заня­ць) усю маю баць­каўскую спадчыну14 і даю­чы мне сваю пры­ся­гу. І я паве­рыў яго­най прыся­зе і паве­рыў яму і зноў пае­хаў да яго. Апроч таго, і адзін наш нявер­ны дарад­чык нас туды прыцягнуў.
І князь Ягай­ла сваю пры­ся­гу не выка­наў і адсту­піў ад сва­ёй праў­ды, і маю баць­каўскую спад­чы­ну ён мне не даў. І маю баць­каўскую спад­чы­ну даў ён свай­му бра­ту кня­зю Скір­гай­лу. А Скір­гай­ла той не нашай хры­с­ціян­скай веры – ён рус­кай веры, як і да сён­няш­ня­га дня яшчэ прытрымліваўся.
А мне само­му зага­далі, што я паві­нен пры­ня­ць рус­кую веру, каб я паку­та­ваў ад усіх людзей15. І я не па сва­ёй волі, а каб выка­на­ць іх волю, казаў: «Я пры­няў сабе рус­кую веру і абвяс­ціў люд­зям аб гэтым». Але ўсё роў­на я тай­на пры­трым­лі­ваў­ся маёй веры, паколь­кі я сабе пры­няў хры­с­ціян­скую веру. І калі князь Ягай­ла заняў Кра­каў [Cracaw] і кара­леўства Кра­каўс­кае яго прыняла16, тады абвяс­ціў я пра маю веру, так што ўжо да сён­няш­ня­га дня пры­трым­лі­ва­ю­ся хры­с­ціян­скай веры. І яны тады жадалі не даць мне (пры­ня­ць) іншую веру. Гэта была мне ад іх вялікая неспра­вяд­лі­вас­ць, што яны супра­ць маёй волі хацелі, каб я сабе пры­няў рус­кую веру.
Мінуў ужо адзін год з таго часу, калі князь (Ягай­ла) у Люб­лін­скім [Lublin] зам­ку запі­саў кня­зю Скір­гай­лу сваім пры­віле­ем усю маю баць­каўскую спад­чы­ну – на маіх вачах, каб (пры­чы­ні­ць) мне вялікую пакуту17. Я часта скард­зіў­ся з гэтай наго­ды кня­зю Ягай­лу, але добра бачыў, што я наконт гэта­га нічо­га не мог зра­бі­ць і ніяк не мог гэты пры­вілей скасаваць.
І я прасіў у кня­зя Ягай­лы так­са­ма ліст і пры­вілей на зям­лю, якую ён мне даў, на тую Рус­кую зям­лю, якая нале­жа­ла Любар­ту [Luwburten]18, каб я мог яе тры­ма­ць. І пас­лаў да яго пана Ясь­ку [Jesken] з Тар­но­ва [Tarnaw], ста­рас­ту Русі [Russen], і ваяво­ду [woywoden] Кра­ка­ва пана Спыт­ка [Spitken], і ста­рас­ту Кракава19. І князь Ягай­ла не даў мне ліст і пры­вілей на гэту зям­лю і казаў усім люд­зям: «Я даў кня­зю Вітаўту [Witawthen] гэту зям­лю да маёй волі. Калі заха­чу, тады адбя­ру ў яго гэту зямлю».
І больш таго – сха­пілі яны маіх баяр супра­ць маёй волі і ката­валі іх вадой, і зака­валі іх у жале­за, і кінулі іх у цям­ні­цу [temenitczen] – і гэта ўсё насу­перак маёй волі. І князь Скір­гай­ла часта на мяне нага­во­рваў перад кня­зем Ягай­лам і лісты (пачаў) сла­ць. Не па маёй волі ён лісты рас­сы­лаў, не па маёй волі я слу­хаў тое, што ён сам мне раіў, і не па маёй віне гэта адбы­ва­ла­ся. Але хваліў­ся ён, як бы мяне забі­ць, бо ён добра ведаў, што я па-раней­ша­му хацеў бы атры­ма­ць маю баць­каўскую спад­чы­ну. І вель­мі баяў­ся ён, што мне пры­чы­ня­ла боль тое, што ён утрым­лі­ваў у сябе маю баць­каўскую спад­чы­ну. І таму шкод­зіў ён мне перад кня­зем Ягай­лам у маёй жа пры­сут­на­сці. І князь Ягай­ла прасіў20 ніколі яго гэтым не папра­ка­ць і прасіў ніколі яго не абві­на­ва­ч­ва­ць з гэтай пры­чы­ны. І да сён­няш­ня­га дня жыве ў кня­зя Ягай­лы яго слу­га, яко­га заву­ць Варш [Warssch]. Скір­гай­ла пры­слаў да мяне гэта­га Вар­ша і адмо­віў­ся пера­да мной, і казаў мне: «Бера­жы­ся ты мяне, а я цябе»21.
У той час не было ў мяне столь­кі сва­бо­ды, каб я мог адпраў­ля­ць ган­цоў, куды хацеў, аль­бо лісты ў Прусію, на Русь. І быў я ў іх як ней­кі няволь­нік. Я не меў у іх сва­бо­ды ні ў якіх спра­вах. Была ў мяне дзяўчын­ка, мая дочань­ка, і нават яе не быў я воль­ны адда­ць (замуж) за таго, за каго я хацеў. І вель­мі прасіў яе ў мяне адзін чала­век, а яны заба­ранілі мне і зага­далі мне, што я не паві­нен адда­ва­ць яе прэч22. І яны бая­лі­ся, што ў мяне з‑за яе маглі б з’явіцца сябры.
І коль­кі было ў мяне сяброў – ва ўсіх адаб­раў князь Ягай­ла іх баць­каўскую спад­чы­ну. У май­го бра­та кня­зя Таў­ціві­ла [Tewtewiln]23 адаб­раў ён назад усё, што яму даў. І ў бра­та маёй жонкі24 адаб­раў ён усю яго баць­каўскую спад­чы­ну. І ў таго (чала­ве­ка), які (жана­ты) на сяст­ры маёй жон­кі, у Іва­на, сына Аль­гі­мон­та [Iwan Augemunden son]25, забраў ён (Ягай­ла) так­са­ма ўсю яго баць­каўскую спад­чы­ну. А яму ж даў князь Ягай­ла сваю руку пера­да мной, што ён яго баць­каўскую спад­чы­ну ў яго ніколі не буд­зе забіра­ць. І князь Іван даў яму за гэта зала­ты пояс праз мае рукі.

1 Ягай­ла Аль­гер­давіч (1352?–1434), сын вяліка­га кня­зя літоўска­га Аль­гер­да і цвяр­ской княж­ны Улья­ны Аляк­сандраў­ны, вялікі князь літоўскі (з 1377), кароль Польш­чы (з 1386), да самай смер­ці захоў­ваў тытул вяр­хоў­на­га кня­зя Літвы.
2 Скір­гай­ла Аль­гер­давіч (каля 1354–1394?), малод­шы брат Ягай­лы, князь Тро­каў і Полац­ка (з 1382?), намес­нік поль­ска­га кара­ля ў ВКЛ (1386–1392).
3 Маец­ца на ўва­зе вялікі князь літоўскі Гедымін.
4 Яўнут Геды­мі­навіч (каля 1308 – пас­ля 1366), вялікі князь літоўскі ў 1341–1345 гадах.
5 Аль­герд Геды­мі­навіч (каля 1296 – 1377), князь Віцеб­ска і Крэ­ва, вялікі князь літоўскі ў 1345– 1377 гадах.
6 Кей­с­тут Геды­мі­навіч (1297–1382),
суправі­цель Аль­гер­да, князь Тро­каў, Бяр­эс­ця, Гарод­ні і Пад­ля­ш­ша, вялікі князь літоўскі ў 1381–1382 гадах.
7 Durch des alders wille – літа­раль­на «праз волю ўзросту».
8 Borge – літа­раль­на «бур­гі», невя­лікія мястэчкі.
9 Дага­вор з Лівон­скім орд­энам быў заклю­ча­ны 27 люта­га 1380 года, з Тэўтон­скім орд­энам – 31 мая таго ж года.
10 Boze – у слоўніку В. Мюле­ра і Ф. Царн­ке зафік­са­ва­на «bazze» (выга­да, здабытак).
11 Von herczog Jagals wein… und von sinent wein – маг­чы­ма, маец­ца на ўва­зе языч­ніц­кі абрад пры­няц­ця пры­ся­гі, звя­за­ны з ужы­ван­нем віна. У інда­еўра­пей­скіх наро­даў віно з самых ста­ра­жыт­ных часоў мела рыту­аль­на-куль­та­вае зна­ч­энне [Гам­кре­лид­зе, Т.В. Индо­ев­ро­пей­ский язык и индо­ев­ро­пей­цы. Рекон­струк­ция и исто­ри­ко­ти­по­ло­ги­че­ский ана­лиз пра­язы­ка и про­то­куль­ту­ры / Т.В. Гам­кре­лид­зе, Вяч. Вс. Ива­нов. – Тби­ли­си, 1984. – Т. 2., с. 652].
12 Vorterbten – як пера­ка­наў­ча дака­заў А. Бар­ба­шоў, у дад­зе­ным выпад­ку гэты дзе­яс­лоў зна­чы­ць не «згубі­ць», а «забі­ць». Па зага­ду Ягай­лы аль­бо Скір­гай­лы Кей­с­тут быў заду­ша­ны, а яго жон­ка Біру­та, маці Вітаўта, утоп­ле­на [Бар­ба­шев, А. Вито­вт и его поли­ти­ка до Грюн­валь­ден­ской бит­вы (1410 г.) / А. Бар­ба­шев. – СПб., 1885, с. 23–24].
13 Каталіц­кае хрыш­ч­энне Вітаўт упер­шы­ню пры­няў пад імем Віганд у каст­рыч­ніку 1383 года, пад­час сваіх пер­шых уцё­каў у Прусію. Прыклад­на ў 1384 год­зе, пас­ля вяр­тан­ня на
рад­зі­му, ён пры­няў пра­васлаўе пад імем Аляк­сандр. Але ў лютым 1386 года ў Кра­ка­ве ён зноў перах­ры­с­ціў­ся ў каталіцтва, так­са­ма пад імем Аляк­сандр [Бар­ба­шев, А. Вито­вт и его поли­ти­ка до Грюн­валь­ден­ской бит­вы (1410 г.) / А. Бар­ба­шев. – СПб., 1885, с. 135–137].
14 Fetirlich erbe – баць­каўская спад­чы­на аль­бо вот­чы­на; маец­ца на ўва­зе Трок­ская зямля.
15 Das ich allen luten mich derleite – маг­чы­мы іншы вары­янт перак­ла­ду: «каб усе люд­зі мяне ненавідзелі».
16 Ягай­ла быў кара­на­ва­ны ў Кра­ка­ве 4 сакавіка 1386 года.
17 Пры­вілей для Скір­гай­лы на Трок­скую і Полац­кую зем­лі быў выдад­зе­ны яшчэ 28 кра­савіка 1387 года, пры­чым не ў Люб­ліне, але, маг­чы­ма, ён быў яшчэ раз пацвер­джа­ны праз два гады ў Люб­лін­скім замку.
18 Любарт Геды­мі­навіч (1320?–1383), князь Луц­ка і Уладзіміра-Валынскага.
19 Гавор­ка ідзе пра ўплы­во­вых поль­скіх саноўнікаў таго часу: Ясь­ку з Тар­но­ва (1349– 1409), сан­да­мір­ска­га ваяво­ду, ста­рас­ту Галіц­кай Русі, якая нале­жа­ла Польш­чы; Спыт­ку з Мель­шты­на (1322–1399), кра­каўска­га ваяво­ду; Сан­дзівоя з Шубі­на (? – каля 1405), каліш­ска­га ваяво­ду, ста­рас­ту Кракава.
20 Bat – маг­чы­мы вары­янт перак­ла­ду: «пра­па­на­ваў».
21 29 мая 1389 года Ягай­ла, каб пра­ду­хілі­ць выбух гра­мад­зян­скай вай­ны ў ВКЛ, вымусіў Вітаўта пад­пі­са­ць даку­мент, згод­на з якім апош­ні аба­вяз­ваў­ся захоў­ва­ць «любоў і брат­эр­скую зго­ду» са сваім вора­гам кня­зем Скір­гай­лам [Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. – T. 6. Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae. 1376–1430 / Collectus opera A. Prochaska. – Kraków, 1882., с. 18]. У «Мема­ры­я­ле» Вітаўт пад­кр­эс­лі­вае, што Скір­гай­ла пер­шы пару­шыў гэтае пагадненне.
22 Weg – маец­ца на ўва­зе «за межы дзяр­жа­вы». За Соф’ю Вітаўтаў­ну сва­таў­ся сын вяліка­га кня­зя мас­коўска­га Дзміт­рыя Дан­ско­га Васіль Дзміт­ры­евіч, шлюб паміж імі ў рэш­це рэшт адбы­ў­ся ў 1391 годзе.
23 Таў­цівіл Кей­с­ту­тавіч (1355?–1390), род­ны брат Вітаўта, вало­даў част­кай Нава­груд­ска­га княства.
24 Маг­чы­ма, маец­ца на ўва­зе Леў, князь Друцка.
25 Іван Аль­гі­мон­тавіч (да 1379 – пас­ля 1401), князь Галь­шан, блі­ж­эй­шы пра­васлаў­ны паплеч­нік Вітаўта.