12 IV 1467 г. Вільня, ВКЛ. Мяноўны ліст князя Дзмітрыя Іванавіча Друцкага Пуцяціча з панам Івашкам Іллінічам на сёлы Іллі Дзярыніча і Харковічы каля Друцка.

Ар.1: AGAD. Perg. 8461 (Іл. 72).
Ркпс., цём­на-бру­нат­ны адна­стай­ны атра­мант. Ста­ра­бе­ла­рус­кая мова. Пер­га­мін са сля­да­мі загі­наў на чаты­ры стол­кі, паме­ры: 29,2×18,2+4,7 см. Колер пер­га­мі­ну бела-шэры, без моц­на­га забруд­жан­ня. Заха­ва­на­сць даку­мен­та доб­рая, толь­кі звер­ху над тэкс­там на загіне ма ецца невя­лікая дзірач­ка. Тэкст чыта­ец­ца цал­кам. Даку­мент быў зама­ца­ва­ны 1‑ой пры­весістай пячат­кай, ад якой заха­ваў­ся толь­кі чырво­ны шнур. У верх­нім левым куце наўс­кос про­стым алоў­кам пазна­ча­на: “№ 1209”. На ад варо­це даку­мен­та ў верх­нім левым куце про­стым алоў­кам прас­таў­ле­ны су час ны: “Nr. 8461”. Пад ім – пера­вер­ну­тыя цём­на-бру­нат­ным атра­ман­там запі­сы: “No 7. Fasc: 1. Spraw Extraordyna | rynych” (XVIII ст.), пад гэтым – два разы закр­эс­ле­ны нумар: “11”, пад нума­рам: “List mianowny kniazia Dymitra | Puciaczycza na siołko jlidirinicze w odru | cku” (XVI ст.), а пад ім: “Aprila 12 Jndicta 15”. У пра­вым ніж­нім куце наўс­кос адбіты чорна­чар­ніль­ны штамп AGAD у Вар­ша­ве: “AGAD/WARSZAWA”. На загіне пер­га­мі­ну, які ўтва­ры­ў­ся пры пры­ве­шван­ні пячат­кі, з ле вага боку вер­ты­каль­на адзін над дру­гім маюц­ца тры запі­сы про­стым алоў­кам – “320” – закр­эс­ле­ны, “588” – зацер­ты і “Nr. 132”. Ар.2: AGAD. Perg. 7609.
Ркпс., цём­на-бру­нат­ны адна­стай­ны атра­мант. Ста­ра­бе­ла­рус­кая мова. Пер­га­мін са сля­да­мі загі­наў на шэс­ць сто­лак, паме­ры: 27×16,5+4,4 см. Колер пер­га­мі­ну шэра-белы, без моц­на­га забруд­жан­ня. Заха­ва­на­сць даку­мен­та доб­рая. Тэкст чы таец­ца цал­кам. Даку­мент быў зама­ца­ва­ны 1‑ой пры­весістай пячат­кай, якая не за хава­ла­ся. Пас­ля яе засталі­ся толь­кі прар­э­зы пад шнур. У верх­нім левым куце про­стым алоў­кам пазна­ча­на: “№ 421”. Пад іні­цы­я­лам “М” – так­са­ма про­стым алоў­кам напі­са­ны яшчэ адзін нумар “n15.”. На адва­ро­це даку­мен­та ў верх­нім левым куце фія­ле­та­вы­мі чар­ніла­мі прас­таў­ле­ны сучас­ны: “Nr.7609”. Спра­ва ад яго каля цэн­траль­на­га згі ну зацер­ты вер­ты­каль­на запі­са­на бру­нат­ным атра­ман­там: “Jlidyrynicze.”. Па цэн­тры – блі­ж­эй да пра­ва­га боку пер­га­мі­ну – запі­сы, зроб­ле­ныя цём­на-бру­нат­ным атра­ман­там: “List mianowny kniazia Dymitra | Puciaczycza na siołko jlidyri | nicze w ODru | cku aprila 12 | indicta 5. 1540” (sic!) (XVI ст.), пад гэтым – закр­эс­ле­ны нумар: “10”, пад нума­рам: “No 7. Fas 1. Spraw Extra | Ordynarynych” (XVIII ст.), а яшчэ ніж­эй – нумар: “208”. Спра­ва каля краю пер­га­мі­ну адбіты чорна­чар­ніль­ны штамп AGAD у Вар­ша­ве: “AGAD/WARSZAWA”. На загіне пер­га­мі­ну, які ўтва­ры­ў­ся пры пры­ве­шван­ні пячат­кі, а цяпер ада­г­ну­ты назад, у пра­вым куце вер­ты­каль­на маец­ца прас­таў­ле­ны про­стым алоў­кам нумар – “191”.
К.: не выяўлены.
Выд.: Род Ілліні­чаў у Вялікім Княст­ве Літоўскім у ХV–ХVІ стст.: рада­вод, гер­бы, ула­дан­ні / Р.А Алях­но­віч, С.А. Рыб­чо­нак, А.І. Шалан­да; склад. А.І. Шалан­да; навук. рэд. М.Н. Галь­пя­ро­віч. – Мір: Музей «Зам­ка­вы ком­плекс «Мір», 2015. – 374 с. — С. 293–294.
Зг.: Варонін В. Новыя даныя аб зем­леўла­дан­ні... С. 130–131.
П.: не рабіўся.

М(и)л(о)стью Б(о)жьею и пр(е)ч(ис)тое14 его б(о)гом(а)т(е)ри Асе ѧ кн(я)зь Дмит­реи Ива­но­вич Путѧтич15 а пан Иваш­ко Ильи­ничь мени­ли есмо про­ме­жи собою сел(ь)ци сво­и­ми во Дрюц­ку на имѧ сел(ь)цо Ильи Диринича16 а Харкович(и) што сел(ь)цо Ильи Дири­ни­ча тосѧ доста­ло пану Иваш­ку Ильи­ни­чу сов­сѣмъ тымъ што кто­му сел(ь)цю слушаеть17 здуб­ро­ва­ми зре­ка­ми зве­тох­мы изаросльми18 испол(ь)ми и соно­жат­ми такъ дол­го и широ­ко какъ кн(я)зь Дмит­реи держал19 аещи есми кто­му сел(ь)цю при­дал соно­жать што­е­сми насвои дворъ коши­вал пан(у) Иваш­ку Ильиничу.20 кн(я)зю Дмит­рею Иванович(у) доста­лосѧ сел(ь)цо на имѧ Харковичи21 а так­жо сов­сѣмъ какъ пан Иваш­ко держал22 здубровами23 зре­ка­ми, све­тох­мы изаросльми24 испол(ь)ми и соно­жат­ми такъ дол­го и широ­ко какъ панъ25 Иваш­ко держал26 собою вѣч­но непо­руш­но при наших живо­тѣхъ и понас27 будучимъ ближним28 нашим и дѣтем29 нашимъ30 нена­доб­но того рушати.
А притом31 был пан Иваш­ко Мелешкович32 а пан Млѣчко33 а Мис­ко Рогачовскии34 а плебан35 нали­боц­кии кн(я)зь36 Мацко37 а Мац­ко Воинилович38 Аналѣп­шую твер­дость печать есмо свою39 април(я) ві (12) инд(и)кта40 а завѣ­си­ли А п(и)сан оу Вил­ни εі (15) А писал дьѧкъ пани Ѡлехновое41 Коробка42

14 Няма цітла.
15 Князь Дзміт­рый Іва­навіч Друц­кі Пуця­ціч, зга­д­ва­ец­ца ў 1455–1505 гг.: Ibid. S. 62.
16 Ілля Дзіры­ніч – баярын, дадат­ко­вую інфар­ма­цыю пра яго знай­с­ці не ўдалося.
17 У Ар.2. “при­слу­ха­еть”.
18 У Ар.2 “заро­съл­ми”.
19 У Ар.2. “дер­жалъ”.
20 У Ар.2 сказ: “аещи есми кто­му сел(ь)цю при­дал соно­жать што­е­сми насвои дворъ коши­вал пан(у) Иваш­ку Ильи­ни­чу” прапушчаны.
21 У Ар.2 “Харкович(и)”.
22 У Ар.2 “дер­жалъ”.
23 У Ар.2 “и” паміж гэтым сло­вам і наступным.
24 У Ар.2 “заро­съл­ми”.
25 У Ар.2 “пан”.
26 У Ар.2. “дер­жалъ”.
27 У Ар.2 “насъ”.
28 У Ар.2. “ближ­нимъ”.
29 У Ар.2 “дѣтемъ”.
30 У Ар.2 “нашим”.
31 У Ар.2 “при­томъ”.
32 Іваш­ка Меляш­ко­віч жыў яшчэ ў 1506 г. У даку­мен­це – адная з самых ран­ніх яго зга­дак: Boniecki A. Poczet rodów w Wielkim księstwie Litewskim... S. 178. Род Мялеш­каў вывод­зіў­ся з Валы­ні і кары­стаў­ся гер­бам “Кар­чак”: Pietkiewicz K. Wielkie Księstwo Litewskie... S. 23; Яко­вен­ко Н. Украïнсь­ка шлях­та з кін­ця ХІV – до сере­ди­ни ХVІІ століт­тя. Вид. 2. С. 138.
33 Пан Млеч­ка – валын­скі шлях­ціч. Разам з Іваш­кам Ілліні­чам тра­піў у палон да кры­жа­коў у бітве пад Хой­ні­ца­мі ў 1454 г.: Biskup M. Spisy jenców polskich z bitwy pod Chojnicami. S. 102. Рода­па­чы­наль­нік Млеч­каў гер­бу “Кар­чак”.
34 Міска Рага­чоўскі – асо­ба не ідэн­ты­фі­ка­ва­на. Маг­чы­ма, адзін з пер­шых ула­даль­нікаў Рагачова.
35 У Ар.2 “пле­банъ”.
36 У дад­зе­ным выпад­ку і далей тэр­мін “князь” адпа­вя­дае тыту­лу “ксён­дз”.
37 Налі­боц­кі пля­бан, ксён­дз Мац­ко блі­ж­эй з кры­ні­цаў невядомы.
38 Мац­ко Вай­ні­ло­віч – асо­ба не ідэнтыфікавана.
39 У Ар.2 “свою есмо”.
40 У Ар.2 “инд(и)кта”.
41 У Ар.2 памыл­ко­ва “Ѡле­хвое”. Пані Алях­но­вая – гэта, вера­год­на, Бар­ба­ра — род­ная сяст­ра Іваш­кі Ілліні­ча, якая памер­ла ў 1473 г.
42 Дзяк Кароб­ка – асо­ба не ідэн­ты­фі­ка­ва­на. Маг­чы­ма, яго нашчад­кам з’яўляўся нава­град­скі баярын Іван Кароб­чыч, 1555 г.: Boniecki A. Poczet rodów w Wielkim księstwie Litewskim... S. 145.

Інформації про печатки немає

Релятівні категорії документів

Релятівні генеалогії

Всі кате­горії документів