Паміж 1455 і 1470 г. Варанцэвічы?, ВКЛ. Судовы ліст гаспадарскага маршалка Якуба Раловіча па справе Івашкі Іллініча з князямі Іванам і Фёдарам Ямантовічамі аб размежаванні іх зямель у Варанцэвічах, горадзе Кочы і Падбярэззі.

Ар.: AGAD. Perg. 8415.
Ркпс., цём­на-бру­нат­ны адна­стай­ны атра­мант. Ста­ра­бе­ла­рус­кая мова. Пер­га­мін са сля­да­мі загі­наў у чаты­ры стол­кі, паме­ры: 21,5×15+3 см. Колер пер­га­мі­ну шэры, забруджаны.
Заха­ва­на­сць даку­мен­та ў цэлым доб­рая. Тэкст чыта­ец­ца цал­кам. Даку­мент быў зама­ца­ва­ны 4‑ма пры­весі­сты­мі пячат­ка­мі ў вас­ко­вых чаш­ках, з якіх апош­няя спра­ва (№ 4) не заха­ва­ла­ся. Пер­шая з пра­ва­га гераль­дыч­на­га боку (№ 1) – Яку­ба Рало­ві­ча – пры­ве­ша­на на чырво­ных шну­рах, пры­ціс­ну­та на чор­ным вос­ку, ні выя­ва (віда­ць толь­кі абры­сы тар­чы), ні над­піс ў ато ку (лацін­скі гатыч­ны?) не чыта­ец­ца. Дру­гая (№ 2) – кня­зя Васі­ля Гры­го­раві­ча Друц­ка­га – пры­ве­ша­на так­са­ма на чырво­ных шну­рах, пры­ціс­ну­та на чор­ным вос­ку, стан заха­ва­на­сці дрэн­ны, бо сяр­эд­зі­на пячат­кі выкры­ша­на, віда­ць толь­кі нечыт­эль­ны фраг­мент леген­ды. Трэцяя (№ 3), вера­год­на, кня­зя Андр­эя Палу­бен­ска­га – не заха­ва­ла­ся, па ёй засталі­ся толь­кі чырво­на-белыя шну­ры. Па пра­вым краі пер­га­мі­ну прагля­да­юц­ца вер­ты­каль­на напі­са­ныя про­стым алоў­кам ліч­бы: “№ 225 ... 61”. На адва­ро­це зле­ва ў верх­нім куце пазна­ча­ны фія­ле­та­вым атра­ман­там: “Nr 8415”, каля яго спра­ва трош­кі ніж­эй – “1209”, далей вер­ты­каль­на напі­са­на сло­ва па-поль­ску: “Woronowicze”, а за ім: “List sądowy pana jak… Ralo... o sem? czar..? o ziemie o Woroncewi || czach”. Запіс дату­ец­ца дру­гой пало­вай XV ст. Пад ім, каля пра­ва­га краю вер­ты­каль­на адбіты і зацер­ты чорна­чар­ніль­ны штамп AGAD у Вар­ша­ве: “AGAD/WARRZAWA”, у ніж­нім пра­вым куце сла­ба­чыт­эль­ны запіс XVIII ст.: “List JmP. Ja­kuba ... ... | JKMsci y W.X.Lito … … …| aby onemu … kniaz... Iwan y Fiedor | Jamontowiczowie … … … | Woroncewiczach … … … | … dla Jej … … … | Mikulinskie nazwanych |M..? S..?”. Пад ім іншым почыр­кам пазна­ча­на: “Bez Datty”, а па самым ніж­нім краі: “210”. На загіне пер­га­мі­ну, які ўтва­ры­ў­ся пры пры­ве­шван­ні пяч­а­так, ёсць два запі­сы про­стым алоў­кам – “№ 1209” – над маца­ван­нем пячат­кі № 1 і – нераз­бор­лі­вы – паміж маца­ван­ня­мі пяч­а­так № 3 і 4.
К.: не выяўлены.
Выд.: Род Ілліні­чаў у Вялікім Княст­ве Літоўскім у ХV–ХVІ стст.: рада­вод, гер­бы, ула­дан­ні / Р.А Алях­но­віч, С.А. Рыб­чо­нак, А.І. Шалан­да; склад. А.І. Шалан­да; навук. рэд. М.Н. Галь­пя­ро­віч. – Мір: Музей «Зам­ка­вы ком­плекс «Мір», 2015. – 374 с. — С. 291–292.
Зг.: UCD WKL. S. 83; Варонін В. Новыя даныя аб зем­леўла­дан­ні... С. 130–131.
П.: не рабіўся.

† М(и)л(о)стью Б(о)жоею и посла­ньем ѡсп(о)д(а)рѧ нашо­го вели­ко­го королѧ4 ӕ пан Ѧко­убъ Раловича5 мор­ша­лок королѣвъ оу Вѣли­ком кн(я)зстве Литов­ском соуди­ли есмо пана Ивашь­ка Ильинич(а)6 со кн(я)земъ Ива­ном и со кня­земъ Федо­ром съ Ѧмонтовичи7 ино чего ѡни поже­да­ли оу пана Ивашь­ка и пан Ивашь­ко им тог(о) посту­пил а чего оу них поже­дал пан Ивашь­ко и они пану Ивашь­коу того посту­пи­ли шьто было их селишьчь испашь­нѧ­ми оу Воронь­це­ви­чехъ то емоу посто­упи­ли пану Ивашь­ку не ѡостов­лѧѧ собе ничо­го а шьто к тому при­да­ли пану Ивашь­ку село Мико­улинь­ское и с пашь­нѣю и тежь ешь­чо при­да­ли оу горо­ди Кочи полъ­третьѧ селишь­ча и съ пашь­нѧ­ми и со всим с тым шьто к тым селом слы­шить а пан Ивашь­ко тежь сѧ им оусе­го посту­пил оу Под­бе­ре­зьи тол­ко собѣ вынѧл село Воз­ни­ць­кое и съ пашь­нею а ставъ а сади­бу мел­ни­коу как­жо то при кн(я)зи Ѡндреи8.было а оу доуб­ро­ву цето­во­ую ста­ду пана Ивашь­ко­ву ходи­ти и дро­ва вози­ти на ег(о) дворъ и людемъ его такежь а по тои реце по Кри­вои боб­ры им по летом гони­ти и рыба лови­ти обо­им и оу том есмо знашь­ли пан(а) Ивашь­ка правог(о) а Ѧмон­то­ви­чавъ вино­ва­тых и мы их поровнал(и) и коне­ць имъ оучи­ни­ли а при­том были с нами кн(я)зь Васи­леи Григорьевич9 а кн(я)зь Ѡндреи Полубеньскыи10 а Селивоник11 с Моло­деч­ны коро­левъ зѣм­лѧ­н­инъ а кн(я)зѧ Васильѧ Красног(о)12 боѧринъ Вѣшько13 а хто наш суд рушит(ь) и тое пере­сту­пить на том ѡсп(о)д(а)рю корол(ю) сто руб­левъ а мнѣ петъ­десѧт руб­лев ист.

4 Маец­ца на ўва­зе поль­скі кароль і вялікі князь літоўскі Казі­мір Ягайлавіч.
5 Якуб Рало­віч, быў сынам Рала, які пры­няў у 1413 г. у Горад­лі на сябе і на свой род поль­скі шля­хец­кі герб “Пабог”. Зга­д­ва­ец­ца ў 1443–1445 гг., гас­па­дар­скім мар­шал­кам быў у дру­гой пало­ве XV ст.: Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich... S. 100; UCD WKL. S. 83; Petrauskas R. Lietuvos
Diduomenė XIV a. pabaigoje–XV a. P. 283–284.
6 Адсут­на­сць яко­га-небудзь ура­ду ў Іваш­кі Ілліні­ча даз­ва­ляе нам дата­ва­ць дру­ка­ва­ны даку­мент паміж 1455 (гл. папяр­эд­ні) і 1470 г., калі ён з’яўляўся ваў­ка­вы­скім намеснікам.
7 Князі Іван і Фёдар Яман­то­вічы невя­до­мы па іншых кры­ні­цах: Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy... S. 151–152.
8 Вера­год­на, маец­ца на ўва­зе той жа князь Андр­эй, што і ў папяр­эд­нім даку­мен­це. Ідэн­ты­фі­ку­ец­ца як Андр­эй Ула­ді­міравіч Альгердавіч.
9 Князь Васіль Гры­го­равіч Друц­кі – рода­па­чы­наль­нік кня­зёў Друц­кіх Любец­кіх. Апош­няя вядо­мая згад­ка пра яго – 1466 г.: Ibid. S. 59.
10 Князь Андр­эй Палу­бен­скі – пер­шы, вядо­мы з кры­ніц, прад­стаўнік роду, які зга­д­ва­ец­ца ў 1482–1488 гг.: Ibid. S. 369. У дру­ка­ва­ным даку­мен­це – адная з ран­ніх яго згадак.
11 Кара­леўскі зям­лянін Сялівонік з Малад­зеч­на не ідэнтыфікаваны.
12 Маец­ца на ўва­зе князь Васіль Сямё­навіч Крас­ны Друц­кі, які зга­д­ва­ец­ца ў 1431–1432 і 1446–1448 гг.: Ibid. S. 58.
13 Баярын Веш­ка не ідэнтыфікаваны.

Інформації про печатки немає

Релятівні категорії документів

Релятівні генеалогії

Всі кате­горії документів