Ар.: AGAD. Perg. 8415.
Ркпс., цёмна-брунатны аднастайны атрамант. Старабеларуская мова. Пергамін са слядамі загінаў у чатыры столкі, памеры: 21,5×15+3 см. Колер пергаміну шэры, забруджаны.
Захаванасць дакумента ў цэлым добрая. Тэкст чытаецца цалкам. Дакумент быў замацаваны 4‑ма прывесістымі пячаткамі ў васковых чашках, з якіх апошняя справа (№ 4) не захавалася. Першая з правага геральдычнага боку (№ 1) – Якуба Раловіча – прывешана на чырвоных шнурах, прыціснута на чорным воску, ні выява (відаць толькі абрысы тарчы), ні надпіс ў ато ку (лацінскі гатычны?) не чытаецца. Другая (№ 2) – князя Васіля Грыгоравіча Друцкага – прывешана таксама на чырвоных шнурах, прыціснута на чорным воску, стан захаванасці дрэнны, бо сярэдзіна пячаткі выкрышана, відаць толькі нечытэльны фрагмент легенды. Трэцяя (№ 3), верагодна, князя Андрэя Палубенскага – не захавалася, па ёй засталіся толькі чырвона-белыя шнуры. Па правым краі пергаміну праглядаюцца вертыкальна напісаныя простым алоўкам лічбы: “№ 225 ... 61”. На адвароце злева ў верхнім куце пазначаны фіялетавым атрамантам: “Nr 8415”, каля яго справа трошкі ніжэй – “1209”, далей вертыкальна напісана слова па-польску: “Woronowicze”, а за ім: “List sądowy pana jak… Ralo... o sem? czar..? o ziemie o Woroncewi || czach”. Запіс датуецца другой паловай XV ст. Пад ім, каля правага краю вертыкальна адбіты і зацерты чорначарнільны штамп AGAD у Варшаве: “AGAD/WARRZAWA”, у ніжнім правым куце слабачытэльны запіс XVIII ст.: “List JmP. Jakuba ... ... | JKMsci y W.X.Lito … … …| aby onemu … kniaz... Iwan y Fiedor | Jamontowiczowie … … … | Woroncewiczach … … … | … dla Jej … … … | Mikulinskie nazwanych |M..? S..?”. Пад ім іншым почыркам пазначана: “Bez Datty”, а па самым ніжнім краі: “210”. На загіне пергаміну, які ўтварыўся пры прывешванні пячатак, ёсць два запісы простым алоўкам – “№ 1209” – над мацаваннем пячаткі № 1 і – неразборлівы – паміж мацаваннямі пячатак № 3 і 4.
К.: не выяўлены.
Выд.: Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у ХV–ХVІ стст.: радавод, гербы, уладанні / Р.А Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. Шаланда; склад. А.І. Шаланда; навук. рэд. М.Н. Гальпяровіч. – Мір: Музей «Замкавы комплекс «Мір», 2015. – 374 с. — С. 291–292.
Зг.: UCD WKL. S. 83; Варонін В. Новыя даныя аб землеўладанні... С. 130–131.
П.: не рабіўся.
4 Маецца на ўвазе польскі кароль і вялікі князь літоўскі Казімір Ягайлавіч.
5 Якуб Раловіч, быў сынам Рала, які прыняў у 1413 г. у Горадлі на сябе і на свой род польскі шляхецкі герб “Пабог”. Згадваецца ў 1443–1445 гг., гаспадарскім маршалкам быў у другой палове XV ст.: Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich... S. 100; UCD WKL. S. 83; Petrauskas R. Lietuvos
Diduomenė XIV a. pabaigoje–XV a. P. 283–284.
6 Адсутнасць якога-небудзь ураду ў Івашкі Іллініча дазваляе нам датаваць друкаваны дакумент паміж 1455 (гл. папярэдні) і 1470 г., калі ён з’яўляўся ваўкавыскім намеснікам.
7 Князі Іван і Фёдар Ямантовічы невядомы па іншых крыніцах: Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy... S. 151–152.
8 Верагодна, маецца на ўвазе той жа князь Андрэй, што і ў папярэднім дакуменце. Ідэнтыфікуецца як Андрэй Уладіміравіч Альгердавіч.
9 Князь Васіль Грыгоравіч Друцкі – родапачынальнік князёў Друцкіх Любецкіх. Апошняя вядомая згадка пра яго – 1466 г.: Ibid. S. 59.
10 Князь Андрэй Палубенскі – першы, вядомы з крыніц, прадстаўнік роду, які згадваецца ў 1482–1488 гг.: Ibid. S. 369. У друкаваным дакуменце – адная з ранніх яго згадак.
11 Каралеўскі зямлянін Сялівонік з Маладзечна не ідэнтыфікаваны.
12 Маецца на ўвазе князь Васіль Сямёнавіч Красны Друцкі, які згадваецца ў 1431–1432 і 1446–1448 гг.: Ibid. S. 58.
13 Баярын Вешка не ідэнтыфікаваны.
Інформації про печатки немає
Релятівні категорії документів
- Друцькі (12)
- Полубенські (3)
- Ямонтовичі Подберезькі (3)