Ар.1: AGAD. Perg. 8461 (Іл. 72).
Ркпс., цёмна-брунатны аднастайны атрамант. Старабеларуская мова. Пергамін са слядамі загінаў на чатыры столкі, памеры: 29,2×18,2+4,7 см. Колер пергаміну бела-шэры, без моцнага забруджання. Захаванасць дакумента добрая, толькі зверху над тэкстам на загіне ма ецца невялікая дзірачка. Тэкст чытаецца цалкам. Дакумент быў замацаваны 1‑ой прывесістай пячаткай, ад якой захаваўся толькі чырвоны шнур. У верхнім левым куце наўскос простым алоўкам пазначана: “№ 1209”. На ад вароце дакумента ў верхнім левым куце простым алоўкам прастаўлены су час ны: “Nr. 8461”. Пад ім – перавернутыя цёмна-брунатным атрамантам запісы: “No 7. Fasc: 1. Spraw Extraordyna | rynych” (XVIII ст.), пад гэтым – два разы закрэслены нумар: “11”, пад нумарам: “List mianowny kniazia Dymitra | Puciaczycza na siołko jlidirinicze w odru | cku” (XVI ст.), а пад ім: “Aprila 12 Jndicta 15”. У правым ніжнім куце наўскос адбіты чорначарнільны штамп AGAD у Варшаве: “AGAD/WARSZAWA”. На загіне пергаміну, які ўтварыўся пры прывешванні пячаткі, з ле вага боку вертыкальна адзін над другім маюцца тры запісы простым алоўкам – “320” – закрэслены, “588” – зацерты і “Nr. 132”. Ар.2: AGAD. Perg. 7609.
Ркпс., цёмна-брунатны аднастайны атрамант. Старабеларуская мова. Пергамін са слядамі загінаў на шэсць столак, памеры: 27×16,5+4,4 см. Колер пергаміну шэра-белы, без моцнага забруджання. Захаванасць дакумента добрая. Тэкст чы таецца цалкам. Дакумент быў замацаваны 1‑ой прывесістай пячаткай, якая не за хавалася. Пасля яе засталіся толькі прарэзы пад шнур. У верхнім левым куце простым алоўкам пазначана: “№ 421”. Пад ініцыялам “М” – таксама простым алоўкам напісаны яшчэ адзін нумар “n15.”. На адвароце дакумента ў верхнім левым куце фіялетавымі чарніламі прастаўлены сучасны: “Nr.7609”. Справа ад яго каля цэнтральнага згі ну зацерты вертыкальна запісана брунатным атрамантам: “Jlidyrynicze.”. Па цэнтры – бліжэй да правага боку пергаміну – запісы, зробленыя цёмна-брунатным атрамантам: “List mianowny kniazia Dymitra | Puciaczycza na siołko jlidyri | nicze w ODru | cku aprila 12 | indicta 5. 1540” (sic!) (XVI ст.), пад гэтым – закрэслены нумар: “10”, пад нумарам: “No 7. Fas 1. Spraw Extra | Ordynarynych” (XVIII ст.), а яшчэ ніжэй – нумар: “208”. Справа каля краю пергаміну адбіты чорначарнільны штамп AGAD у Варшаве: “AGAD/WARSZAWA”. На загіне пергаміну, які ўтварыўся пры прывешванні пячаткі, а цяпер адагнуты назад, у правым куце вертыкальна маецца прастаўлены простым алоўкам нумар – “191”.
К.: не выяўлены.
Выд.: Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у ХV–ХVІ стст.: радавод, гербы, уладанні / Р.А Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. Шаланда; склад. А.І. Шаланда; навук. рэд. М.Н. Гальпяровіч. – Мір: Музей «Замкавы комплекс «Мір», 2015. – 374 с. — С. 293–294.
Зг.: Варонін В. Новыя даныя аб землеўладанні... С. 130–131.
П.: не рабіўся.
А притом31 был пан Ивашко Мелешкович32 а пан Млѣчко33 а Миско Рогачовскии34 а плебан35 налибоцкии кн(я)зь36 Мацко37 а Мацко Воинилович38 Аналѣпшую твердость печать есмо свою39 април(я) ві (12) инд(и)кта40 а завѣсили А п(и)сан оу Вилни εі (15) А писал дьѧкъ пани Ѡлехновое41 Коробка42
14 Няма цітла.
15 Князь Дзмітрый Іванавіч Друцкі Пуцяціч, згадваецца ў 1455–1505 гг.: Ibid. S. 62.
16 Ілля Дзірыніч – баярын, дадатковую інфармацыю пра яго знайсці не ўдалося.
17 У Ар.2. “прислухаеть”.
18 У Ар.2 “заросълми”.
19 У Ар.2. “держалъ”.
20 У Ар.2 сказ: “аещи есми ктому сел(ь)цю придал соножать штоесми насвои дворъ кошивал пан(у) Ивашку Ильиничу” прапушчаны.
21 У Ар.2 “Харкович(и)”.
22 У Ар.2 “держалъ”.
23 У Ар.2 “и” паміж гэтым словам і наступным.
24 У Ар.2 “заросълми”.
25 У Ар.2 “пан”.
26 У Ар.2. “держалъ”.
27 У Ар.2 “насъ”.
28 У Ар.2. “ближнимъ”.
29 У Ар.2 “дѣтемъ”.
30 У Ар.2 “нашим”.
31 У Ар.2 “притомъ”.
32 Івашка Меляшковіч жыў яшчэ ў 1506 г. У дакуменце – адная з самых ранніх яго згадак: Boniecki A. Poczet rodów w Wielkim księstwie Litewskim... S. 178. Род Мялешкаў выводзіўся з Валыні і карыстаўся гербам “Карчак”: Pietkiewicz K. Wielkie Księstwo Litewskie... S. 23; Яковенко Н. Украïнська шляхта з кінця ХІV – до середини ХVІІ століття. Вид. 2. С. 138.
33 Пан Млечка – валынскі шляхціч. Разам з Івашкам Іллінічам трапіў у палон да крыжакоў у бітве пад Хойніцамі ў 1454 г.: Biskup M. Spisy jenców polskich z bitwy pod Chojnicami. S. 102. Родапачынальнік Млечкаў гербу “Карчак”.
34 Міска Рагачоўскі – асоба не ідэнтыфікавана. Магчыма, адзін з першых уладальнікаў Рагачова.
35 У Ар.2 “плебанъ”.
36 У дадзеным выпадку і далей тэрмін “князь” адпавядае тытулу “ксёндз”.
37 Налібоцкі плябан, ксёндз Мацко бліжэй з крыніцаў невядомы.
38 Мацко Вайніловіч – асоба не ідэнтыфікавана.
39 У Ар.2 “свою есмо”.
40 У Ар.2 “инд(и)кта”.
41 У Ар.2 памылкова “Ѡлехвое”. Пані Аляхновая – гэта, верагодна, Барбара — родная сястра Івашкі Іллініча, якая памерла ў 1473 г.
42 Дзяк Каробка – асоба не ідэнтыфікавана. Магчыма, яго нашчадкам з’яўляўся наваградскі баярын Іван Каробчыч, 1555 г.: Boniecki A. Poczet rodów w Wielkim księstwie Litewskim... S. 145.
Інформації про печатки немає
Релятівні категорії документів
- Друцькі (12)
- Друцькі-Путятичі (3)