Овлочимські (Аўлачымскі) — нашчадки даўняга баярскага роду Гневашаў. Род Аўлачымскіх найбольш вядомы ў межах Навагародскага і Менскага ваяводстваў. У Менскім ваяводстве ўжо ў пачатку XVII стагоддзя ім належала маетнасць Вялікія, або Кухмісцерскія Бесяды з прылягаючымі фальваркамі. Парадніліся з Чартарыйскімі. Дачка Сямёна Чартарыйскага ўступіла ў шлюб з Фёдарам Гневашэвічам і прынесла ў пасаг палавіну Лагойска, праўда, потым, пасля смерці Гневашэвіча, усіупленную Васілю Тышкевічу, каралеўскаму двараніну. Нашчадкі Фёдара Гневашэвіча ў 1600 годзе. названыя ўжо князямі Аўлачымскімі па маетнасці Аўлачым у Навагародскім ваяводстве, паспрабавалі вярнуць частку страчанай некалі маетнасці, але беспаспяхова.
Овлочимські
Осілість:
Новогрудське воєводство
Буква:
О