Литовська метрика. Книга 43

Мет­ры­ка Вяліка­га Княст­ва Літоўска­га: Кн. 43 (1523–1560): Кн. запі­саў 43 (Коп. кан­ца XVI ст.) / Пад­рыхт. В. С. Мян­жын­скі; НАН Бела­русі, Ін‑т гісто­рыі. — Мн.: Бел. наву­ка, 2003. — 167 с.

Адна най­больш ціка­вая з кніг серыі архе­а­гра­фіч­ных выдан­няў мат­э­ры­я­лаў Мет­ры­кі — дзяр­жаў­на­га архі­ва Вяліка­га Княст­ва Літоўска­га, най­вя­лік­ша­га ком­плек­су даку­мен­таў па гісто­рыі Бела­русі, Літ­вы, Украі­ны, нека­то­рых рус­кіх зямель XV-XVIII стст. 43‑я кні­га (па нума­ра­цыі Расій­ска­га дзяр­жаў­на­га архі­ва ста­ра­жыт­ных актаў, г. Мас­ква) — важ­ная кры­ні­ца для дасле­да­ван­ня зака­на­даў­чай дзей­на­сці вяр­хоў­най ула­ды, феадаль­най гас­па­дар­кі, сацы­яль­ных, палітыч­ных, этніч­ных, цар­коў­на-рэлі­гій­ных, куль­тур­ных пра­ц­э­с­аў, для вывуч­эн­ня гене­а­ло­гіі прад­стаўнікоў пры­віле­я­ва­ных сас­лоўяў і гіста­рыч­най геа­гра­фіі, дзяр­жаў­най мовы Вяліка­га Кііяст­ва Літоўска­га. Мат­э­ры­я­лы кні­гі пралі­ва­ю­ць свят­ло па дзей­на­сць кан­цы­лярыі ВКЛ і могу­ць быць выка­ры­ста­ны пры вывуч­эн­ні дыпла­ма­ты­кі, гіста­рыч­на­га даку­мен­та­знаўства. Даку­мен­ты кні­гі даю­ць маг­чы­мас­ць пра­са­чы­ць развіц­цё шля­хец­ка­га зем­леўла­дан­ня, дапоўні­ць даныя па гене­а­ло­гіі бела­рус­кіх шля­хец­кіх родаў. Вялі­кае зна­ч­энне маю­ць даку­мен­ты кні­гі і для вывуч­эн­ня гісто­рыі бела­рус­кіх гара­доў і сёлаў. Кні­га ўвод­зі­ць у наву­ко­вы ўжы­так цэлы шэраг мат­э­ры­я­лаў, невя­до­мых даг­этуль даследчыкам.
Раз­лі­ча­на на наву­коў­цаў, выклад­чы­каў, студ­эн­таў, усіх, хто цікавіц­ца гісто­ры­яй ста­ра­жыт­най Бела­русі, яе мовай, культурай.


Родів не знайдено

Волостей не знайдено