1488 г. сакавіка 16. Вільня. – Прысяжная грамата кн. Дзмітрыя Фёдаравіча Варатынскаго каралю польскаму і вя-лікаму князю літоўскаму Казіміру аб трыманні горада Казельска

ОР РГБ. Ф. 191, ед. хр. 102. Пер­га­мен, [24,5]×[12,4]×24,1×12,5 см, у ніж­няй част­цы арку­ша загін 24,7×5,6×24,1×5,4 см. Ары­гі­нал – А.

Пер­га­мен тон­кі, свет­ла-жоўты. Цём­на-карыч­не­вае чар­ні­ла. Ста­ра­бе­ла­рус­кі ско­ра­піс. Тэкст напі­са­ны ў 12 рад­коў, з якіх 5 ніж­ніх пры­кры­ты загі­нам. Бóль­шая част­ка тэкс­ту пакры­та свет­ла-карыч­не­вай тлу­стай пля­май, на якой у нека­то­рых мес­цах прас­ту­пае дроб­ны белы налёт. Літа­ры, не закра­ну­тыя ёю, знач­на выцвілі. Мяр­ку­ю­чы па тым, што палі гра­ма­ты маю­ць больш свет­лы колер (нату­раль­ны колер пер­га­ме­ну), гэтае пакрыц­цё рабіла­ся з мэтай пра­чы­та­ць паб­ляк­лы тэкст.
Палі: верх­няе – 1,1–1,6; левае – 2,1–2,2; пра­вае – 2,1–2,3; вышы­ня рад­коў – 0,15–0,2 см; адлег­лас­ць паміж лінія­мі рад-коў – 0,5–0,8.
Да загі­ну пасяр­эд­зіне арку­ша на кру­ча­ных шну­рах з чырво­ных шаў­ко­вых нітак пры­ве­ша­на пячат­ка кн. Д. Ф. Вара­тын­ска­га, адціс­ну­тая на зялё­ным, моц­на паб­ляк­лым вос­ку, у глы­бо­кім вас­ко­вым каўч­эж­цы нату­раль­на­га коле­ру (ад цём­на-карыч­не­ва­га да свет­ла-жоў­та­га). Пячат­ка аваль­ная, шыры­нёй 20 мм, вышы­нёй 25 мм, на ёй ледзь віда­ць ліней­ны кру­га­вы аба­док і невы­раз­ная выя­ва (маг­чы­ма, чала­век, які ідзе). Шну­ры пра­цяг­ну­ты праз дзве адтулі­ны ў загіне, зроб­ле­ныя вост­рым прад­ме­там на вышы­ні 15 мм ад згі­ну. Каля ніж­ня­га краю загі­ну яны сыход­зяц­ца і перап­ля­та­юц­ца, пра­ход­зя­ць скрозь каўч­э­жац і выход­зя­ць з яго ў ніж­няй част­цы ў двух мес­цах – зле­ва і спра­ва. Верх­ні край гра­ма­ты ў пра­вай част­цы некаль­кі ра-зоў надар­ва­ны, адсут­ні­чае пра­вы верх­ні вугал. Ніж­эй няроў­ны раз­рыў шыры­нёй да 14 мм, вышы­нёй да 21 мм, які закры­вае некаль­кі літар у 4‑м, 5‑м і 6‑м рад­ках. У левым верх­нім вуг­лу рва­ная адтулі­на шыры­нёй 1,5 мм і вышы­нёй 3 мм. Каля лева­га краю загі­ну, які высту­пае за левы край асноў­най част­кі арку­ша, аку­рат­ная круг­лая адтулі­на дыя­мет­рам 0,5 мм (дэфект пер­га­ме­ну). У загіне пра­вей адтулін для пры­ве­шван­ня пячат­кі звер­ху ўніз з нахі­лам нале­ва ідзе пра­мы тон­кі раз­рыў даў­жы­нёй 39 мм, па кра­ях яко­га па 5 адтулін ад ніт­кі, якой ён быў зашы­ты. Загін свет­лы, яго ніж­няя част­ка пакры­та свет­ла-карыч­не­вы­мі пля­ма­мі. Віда­ць сля­ды ад згі­наў: двух вер­ты­каль­ных і адна­го гары­зан­таль­на­га (гра­ма­та захоў­ва­ла­ся ў склад­зе­ным выглядзе).
Пазна­кі на адва­ро­це: 1) 5 (каля лева­га краю арку­ша, зні­зу ўверх, карычн. чрнл.); 2) List ks. Dmitra Worotynskiego, ktorym | sie zapisuie z zamkiem Kozielskiem, | [onemu] danym, słuzyc ks.
Kazimierzowi (пра­вей пазна­кі 1, звер­ху ўніз па вер­ты­калі, свет­ла-карычн. чрнл.; нечыт­эль­ная част­ка адно­ўл. па паз­на­цы 9); 3) Szulada 3 | Fascykuł 4 | Sztuka 1 (на пра­ма­ву­голь­най папя-ровай наклей­цы паме­рам 5,5×2,4, пра­вей пазна­кі 2, зні­зу ўверх па вер­ты­калі, цём­на-карычн. чрнл., не паз­ней за 1755 г.); 4) List kniazia Worotynskiego Dmitra, k (пра­вей пазна­кі 3, зні­зу ўверх па вер­ты­калі, свет­ла-карычн. чрнл.); 5) 2 (пра­вей пазна­кі 4, зні­зу ўверх па вер­ты­калі, чор­ным чрнл.; пера­дад­зе­на літа­рай г); 6) № 4 (пра­вей пазна­кі 5, звер­ху ўниз па вер­ты­калі, карычн. чрнл.); 7) в лет(о) 6996 мар(та) 17 ден(ь) (пра­вей пазна­кі 6, звер-ху ўніз па вер­ты­калі, цём­на-карычн. чрнл., поч. XVI–XVII ст.); 8) Лист кн(ѧ)зѧ […] | […] ѡт корол(ѧ) … (пра­вей пазна­кі 7, звер­ху ўніз па вер­ты­калі, свет­ла-шэрым чрнл., поч. кан­ца XV – XVI ст.; лявей звер­ху ўниз па вер­ты­калі яшчэ адзін радок, нрзб., ста­ра­бе­ла­рус­кім пісь­мом, віда­ць ціт­ла); 9) List kniazia Dmitra Worotynskiego, kto|rym zapisuie z zamkiem Kozielskim, one|mu danym, krolowi Kazimierzowi do Litwy | do Wilna. Roku 6996 (пра-вей пазна­кі 8, зні­зу ўверх па вер­ты­калі, цём­на-карычн. і чор-ным чрнл., поч. XVIII–XIX ст.); 10) od Stworzenia swiata, czyli | r. 1487 (у пра­цяг апош­ня­га рад­ка пазна­кі 9, зні­зу ўверх па вер-тыкалі, чор­ным чрнл., сціс­лым поч. XIX ст.); 11) 5 (ніж­эй па-зна­кі 10, зні­зу ўверх па вер­ты­калі, карычн. чрнл.); 12) Litera C. Szulada 2. Sztuka 6 (пра­вей пазна­кі 11, зні­зу ўверх па вер-тыкалі, свет­ла-карычн. чрнл.; ліч­ба 6 напі­са­на лявей дзір­кі ў пра­вым верх­нім вуг­лу граматы).

Се ӕзъ, кн(ѧ)зь Дмит­реи Ѳедѡро­вич Воро­тынь­скии*, записываюс(ѧ) г(о)с(по)д(а)рю своє­мү | Кази­ми­рү, корол(ю) польском(у)* и великом(у) кн(ѧ)зю литовъском(у) и иных.
Што мѧ пожа­ло­вал | корол(ь) поль­скии*, дал ми город Коз­лескъ* съ своєє рүк(и) держат(и) 42 в намѣст­ниц­ство*, | и ӕ имаю тот город дер­жа­ти* на г(о)с(по)д(а)рѧ своє­го, на королѧ, к Велик[ом(у) кн(ѧ)]женью 1 | Литовъском(у)*.
А не пода­ти м(и) того пер­во рече­но­го* горо­да Козел[ь] ск[а ни]комү 2, | тол­ко г(о)с(по)д(а)рю своє­мү, коро­лю польском(у)*, к Великом(у) кн(ѧ)женью Литовъском(у)*.
А [б]оӕром 3 | козель­ским, и зем­ле­ном, и мѣсти­чом, и всим коз­ли­чом єздить къ г(о)с(по)д(а)рю нашом(у) Козими|рү 4, коро­лю польском(у), к великом(у) кн(ѧ)зю литовъском(у)*, ѡ чомъ бүд(е)ть имъ надобѣ*.
А сес(ь)* 5 | мои запис имаю держат(и) г(о)с(по)д(а) рю своє­мү, коро­лю польском(у), великом(у) кн(ѧ)зю литовъ|ском(у) безо льсти* и безъ хит­ро­сти*, по томү це-лова­нью*, как єсми пер­во сего | єго м(и)л(о)сти запи­сал­сѧ* и цело­вал чест­ныи кр(е)стъ 6.
А псан ү Вил­нѣ, в лѣт(о) 6900* | 96, м(е)с(ѧ)ца мар­та 16 7 д(е)нь, иньд(и)кта* 6*.

1 дзір­ка ў пер­га­мене даў­жы­нёй 12 мм, адно­ўл. па сэн­се і па фар­му­ля­ры гра­ма­ты 1448 г.; над ж – цітла
2 ь выцвіў, адно­ўл. па сэн­се; а ни – дзір­ка ў пер­га­мене даў­жы­нёй 9 мм, адно­ўл. па ниж­няй част­цы хва­ста а і па сэн­се; ү знач-на выцвіла
3 на б дзір­ка ў пер­га­мене даў­жы­нёй 4 мм, адно­ўл. па сэн­се; літа­ры ром знач­на выцвілі
4 так у ркп., літа­ры ими знач­на выцвілі
5 с вынос­ная знач­на выцвіла
6 далей пося­род рад­ка 2 кроп­кі одна за адной
7 s, якая пера­дае ліч­бу 6, напі­са­на ў люст­ра­ным адбіт­ку (г), інакш, чым у астат­ніх выпад­ках у гэтай грамаце

Інформації про печатки немає

Релятівні категорії документів

Релятівні генеалогії

Всі кате­горії документів