ОР РГБ. Ф. 191, ед. хр. 102. Пергамен, [24,5]×[12,4]×24,1×12,5 см, у ніжняй частцы аркуша загін 24,7×5,6×24,1×5,4 см. Арыгінал – А.
Пергамен тонкі, светла-жоўты. Цёмна-карычневае чарніла. Старабеларускі скорапіс. Тэкст напісаны ў 12 радкоў, з якіх 5 ніжніх прыкрыты загінам. Бóльшая частка тэксту пакрыта светла-карычневай тлустай плямай, на якой у некаторых месцах праступае дробны белы налёт. Літары, не закранутыя ёю, значна выцвілі. Мяркуючы па тым, што палі граматы маюць больш светлы колер (натуральны колер пергамену), гэтае пакрыццё рабілася з мэтай прачытаць пабляклы тэкст.
Палі: верхняе – 1,1–1,6; левае – 2,1–2,2; правае – 2,1–2,3; вышыня радкоў – 0,15–0,2 см; адлегласць паміж лініямі рад-коў – 0,5–0,8.
Да загіну пасярэдзіне аркуша на кручаных шнурах з чырвоных шаўковых нітак прывешана пячатка кн. Д. Ф. Варатынскага, адціснутая на зялёным, моцна пабляклым воску, у глыбокім васковым каўчэжцы натуральнага колеру (ад цёмна-карычневага да светла-жоўтага). Пячатка авальная, шырынёй 20 мм, вышынёй 25 мм, на ёй ледзь відаць лінейны кругавы абадок і невыразная выява (магчыма, чалавек, які ідзе). Шнуры працягнуты праз дзве адтуліны ў загіне, зробленыя вострым прадметам на вышыні 15 мм ад згіну. Каля ніжняга краю загіну яны сыходзяцца і пераплятаюцца, праходзяць скрозь каўчэжац і выходзяць з яго ў ніжняй частцы ў двух месцах – злева і справа. Верхні край граматы ў правай частцы некалькі ра-зоў надарваны, адсутнічае правы верхні вугал. Ніжэй няроўны разрыў шырынёй да 14 мм, вышынёй да 21 мм, які закрывае некалькі літар у 4‑м, 5‑м і 6‑м радках. У левым верхнім вуглу рваная адтуліна шырынёй 1,5 мм і вышынёй 3 мм. Каля левага краю загіну, які выступае за левы край асноўнай часткі аркуша, акуратная круглая адтуліна дыяметрам 0,5 мм (дэфект пергамену). У загіне правей адтулін для прывешвання пячаткі зверху ўніз з нахілам налева ідзе прамы тонкі разрыў даўжынёй 39 мм, па краях якога па 5 адтулін ад ніткі, якой ён быў зашыты. Загін светлы, яго ніжняя частка пакрыта светла-карычневымі плямамі. Відаць сляды ад згінаў: двух вертыкальных і аднаго гарызантальнага (грамата захоўвалася ў складзеным выглядзе).
Пазнакі на адвароце: 1) 5 (каля левага краю аркуша, знізу ўверх, карычн. чрнл.); 2) List ks. Dmitra Worotynskiego, ktorym | sie zapisuie z zamkiem Kozielskiem, | [onemu] danym, słuzyc ks.
Kazimierzowi (правей пазнакі 1, зверху ўніз па вертыкалі, светла-карычн. чрнл.; нечытэльная частка адноўл. па пазнацы 9); 3) Szulada 3 | Fascykuł 4 | Sztuka 1 (на прамавугольнай папя-ровай наклейцы памерам 5,5×2,4, правей пазнакі 2, знізу ўверх па вертыкалі, цёмна-карычн. чрнл., не пазней за 1755 г.); 4) List kniazia Worotynskiego Dmitra, k (правей пазнакі 3, знізу ўверх па вертыкалі, светла-карычн. чрнл.); 5) 2 (правей пазнакі 4, знізу ўверх па вертыкалі, чорным чрнл.; перададзена літарай г); 6) № 4 (правей пазнакі 5, зверху ўниз па вертыкалі, карычн. чрнл.); 7) в лет(о) 6996 мар(та) 17 ден(ь) (правей пазнакі 6, звер-ху ўніз па вертыкалі, цёмна-карычн. чрнл., поч. XVI–XVII ст.); 8) Лист кн(ѧ)зѧ […] | […] ѡт корол(ѧ) … (правей пазнакі 7, зверху ўніз па вертыкалі, светла-шэрым чрнл., поч. канца XV – XVI ст.; лявей зверху ўниз па вертыкалі яшчэ адзін радок, нрзб., старабеларускім пісьмом, відаць цітла); 9) List kniazia Dmitra Worotynskiego, kto|rym zapisuie z zamkiem Kozielskim, one|mu danym, krolowi Kazimierzowi do Litwy | do Wilna. Roku 6996 (пра-вей пазнакі 8, знізу ўверх па вертыкалі, цёмна-карычн. і чор-ным чрнл., поч. XVIII–XIX ст.); 10) od Stworzenia swiata, czyli | r. 1487 (у працяг апошняга радка пазнакі 9, знізу ўверх па вер-тыкалі, чорным чрнл., сціслым поч. XIX ст.); 11) 5 (ніжэй па-знакі 10, знізу ўверх па вертыкалі, карычн. чрнл.); 12) Litera C. Szulada 2. Sztuka 6 (правей пазнакі 11, знізу ўверх па вер-тыкалі, светла-карычн. чрнл.; лічба 6 напісана лявей дзіркі ў правым верхнім вуглу граматы).
Се ӕзъ, кн(ѧ)зь Дмитреи Ѳедѡрович Воротыньскии*, записываюс(ѧ) г(о)с(по)д(а)рю своємү | Казимирү, корол(ю) польском(у)* и великом(у) кн(ѧ)зю литовъском(у) и иных.
Што мѧ пожаловал | корол(ь) польскии*, дал ми город Козлескъ* съ своєє рүк(и) держат(и) 42 в намѣстницство*, | и ӕ имаю тот город держати* на г(о)с(по)д(а)рѧ своєго, на королѧ, к Велик[ом(у) кн(ѧ)]женью 1 | Литовъском(у)*.
А не подати м(и) того перво реченого* города Козел[ь] ск[а ни]комү 2, | толко г(о)с(по)д(а)рю своємү, королю польском(у)*, к Великом(у) кн(ѧ)женью Литовъском(у)*.
А [б]оӕром 3 | козельским, и земленом, и мѣстичом, и всим козличом єздить къ г(о)с(по)д(а)рю нашом(у) Козими|рү 4, королю польском(у), к великом(у) кн(ѧ)зю литовъском(у)*, ѡ чомъ бүд(е)ть имъ надобѣ*.
А сес(ь)* 5 | мои запис имаю держат(и) г(о)с(по)д(а) рю своємү, королю польском(у), великом(у) кн(ѧ)зю литовъ|ском(у) безо льсти* и безъ хитрости*, по томү це-лованью*, как єсми перво сего | єго м(и)л(о)сти записалсѧ* и целовал честныи кр(е)стъ 6.
А псан ү Вилнѣ, в лѣт(о) 6900* | 96, м(е)с(ѧ)ца марта 16 7 д(е)нь, иньд(и)кта* 6*.
1 дзірка ў пергамене даўжынёй 12 мм, адноўл. па сэнсе і па фармуляры граматы 1448 г.; над ж – цітла
2 ь выцвіў, адноўл. па сэнсе; а ни – дзірка ў пергамене даўжынёй 9 мм, адноўл. па нижняй частцы хваста а і па сэнсе; ү знач-на выцвіла
3 на б дзірка ў пергамене даўжынёй 4 мм, адноўл. па сэнсе; літары ром значна выцвілі
4 так у ркп., літары ими значна выцвілі
5 с выносная значна выцвіла
6 далей посярод радка 2 кропкі одна за адной
7 s, якая перадае лічбу 6, напісана ў люстраным адбітку (г), інакш, чым у астатніх выпадках у гэтай грамаце
Інформації про печатки немає
Релятівні категорії документів
- Воротинські (5)
- Новосільські (7)