Ар.: AGAD. AR. Dz. X. Akta niesygnowane. Papiery Illiniczów (Іл. 70).
Ркпс., брунатны аднастайны атрамант. Старабеларуская мова. Папера in 4o. Філігрань – фрагмент з выявай галавы быка, паміж рагоў якога выходзіць сямі пялёсткавая ружа. Без пагінацыі аркушаў. Колер паперы шэры. Месцамі зацерты на згінах. Ніжні правы край са слядамі адарвання кавалкаў паперы. Захаванасць дакумента добрая. Тэкст чытаецца цалкам. Пячатка страчана, па ёй захаваўся след ад чырвонага воску. У верхнім левым куце простым алоўкам пазначана: “– 1247”. На адвароце дакумента па цэнтры надпіс па-польску: “Juny 14 Jndy: 3. Deкret кróla | Кazimierza w sprawie Fiedo- | ra Odyncewicza z P.Jlliniczem | o pożyczone pieniądzę – |”.
К.: не выяўлены.
Выд.: Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у ХV–ХVІ стст.: радавод, гербы, уладанні / Р.А Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. Шаланда; склад. А.І. Шаланда; навук. рэд. М.Н. Гальпяровіч. – Мір: Музей «Замкавы комплекс «Мір», 2015. – 374 с. — С. 290–291.
Зг.: не выяўлены.
П.: не рабіўся.
1 Князь Фёдар Адзінцэвіч – сын Андрэя Міхайлавіча Адзінцэвіча, згадваецца ў 1432 і 1442 г. Вырак 1455 г., які друкуецца тут – самая позняя вядомая на сёння згадка пра яго. Паводле радаводу, родная сястра князя Фёдара Андрэевіча Адзінцэвіча была жонкай вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча і маці Міхайлушкі Жыгімонтавіча. З жонкай княгіняй Аксінняй Андрэеўнай Шуціхавай ён пакінуў чатыры сыны і дачку: Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy... S. 280–281.
2 Князя Андрэя Сяргей Рыбчонак ідэнтыфікуе як Андрэя Уладзіміравіча Альгердавіча. Гл.: Ibid. S. 337–338.
3 Ян ці Івашка Гаштольд, віленскі ваявода ў 1443–1458 гг.: UWKL WW. S. 192.
Інформації про печатки немає
Релятівні категорії документів
- Одинцевичі (2)