Общие сведения и происхождение рода
Князі Ліходіївські (князі Глінскі-Ліхадзіеўскі; Поль. — Hliński-Lichodziejewski. Рос. — Глинский-Лиходиевский) – князівський рід, придомок ад мясцовасьці Ліхадзеі ў Слуцкім павеце. Род паходзіць ад князёў Глінскіх. некаторыя гісторыкі адзначаюць недахоп дакументаў той пары, што прама ўказвалі б на роднасную сувязь паміж Глінскімі і Ліхадзіеўскімі. Тым не менш існуюць шматлікія ўскосныя доказы такой сувязі. Польскі даследчык Б. Папроцкі сцвярджаў, што тыя Глінскія, якія не пераехалі ў Маскву, узялі прыдомак Ліхадзейскія або Ліхадзіеўскія ад назвы маёнтка Ліходзічы ў Навагрудскім ваяводстве (пад Клецкам).
Князь Васіль Багданавіч Глінскі, быў паслом да хана Перакопскага Менґлі-Ґірэя ў 1496, быў затрыманы ў Крыму і доўга трыманы ў няволі. Меў дзяцей Івана, Васіля, Сямёна, Дымітра і другога Івана. Верагодна першы Іван называўся князем Ліхадзіеўскім, з гэткім-жа прозьвішчам выступаюць дзеці другога Івана — князі Ждан і Аляксандар Іванавічы Ліхадзіеўскія.
Вяртацца да прозвішча Глінскія князі Ліхадзіеўскія пачалі ў першай палове XVII ст. Як здаецца, тут магла адыграць пэўную ролю гістарычная сітуацыя: у пачатку XVII ст. маскоўская галіна Глінскіх па мужчынскай лініі згасла, па жаночых лініях растварылася праз нашчадкаў сярод іншых княжацкіх родаў. Такім чынам, прозвішча Глінскіх, галоўных ворагаў польскай кароны на працягу ўсяго XVI ст., ужо ў пачатку XVII ст. перастала раздражняць польска-літоўскую эліту.
Зараз не існуе цэльнага радаводу князёў Ліхадзіеўскіх. Пры вывадах шляхецтва ў расейскі час прадстаўнікі роду пачыналі радаводы з пазьнейшых часоў і выводзіліся асобнымі лініямі роду. Толькі некаторыя лініі роду зацьверджаны ў расейскім шляхецтве (без княскага тытулу).
Пры вывадах назвалі сваім гэрбам «Ястрабец»:
Вывад 1800.08.14 (Менскі ДДС) з прыдомкам «Глінскі», у расейскім шляхецтве не зацьверджаныя, лінія роду напэўна згасла.
Вывад 1812.02.15 (Менскі ДДС), зацьверджаныя ў расейскім шляхецтве указам Сэнату 1850.07.18 за № 6196 у 1 ч. РК.
Вывад 1816.07.07 (Менскі ДДС), у расейскім шляхецтве не зацьверджаныя.
Вывад 1817.07.25 (Менскі ДДС), у расейскім шляхецтве не зацьверджаныя.
Пры вывадах назвалі сваім гэрбам «Ясенчык»:
Вывад 1804.07.23–26 (Менскі ДДС), у расейскім шляхецтве не зацьверджаныя.
Вывад 1816.01.20 (Менскі ДДС), зацьверджаныя ў расейскім шляхецтве указам Сэнату 1853.08.20 за № 5588 у 1 ч. РК.
Джерела:
Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003// https://www.nobility.by/families/titled/princes/lichadzijewski.shtml;
Чарняўскі Ф. В. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI — XVIII стагоддзяў (Біяграфічны даведнік) / Ф. Чарняўскі. — Мн.: Олдеран, 2007.— 224 с., с.88–92.
Анатоль Статкевіч-Чабаганаў. Вяртанне да вытокаў. Глінскія і Глінскія-Ліхадзіеўскія гербаў «Глінскія» і «Ястрабец» // Працяг.Пачатак у № 7.«Роднае слова», 07/2011
ГЕРАЛЬДИКА И СФРАГИСТИКА
Чытаем пастанову Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 14 жніўня 1800 г. пра княжацкае паходжанне роду Глінскіх-Ліхадзіеўскіх герба «Ястрабец», дзе гаворыцца: «...представлен вывод фамилии урожденных Глинских-Лиходзеевских Крыштофом Глинским-Лиходзеевским стольником Минским, кавалером Ордена Святого Станислава подписанный, из которого вывода следует, что фамилия Лиходзеевских, употребляющая герб „Ястребец“: золотая подкова, обращенная шипами вверх, в середине ее крест, в шлеме над короной ястреб, с поднятыми крыльями, с бубенчиками, держит такую же подкову, берет свое начало от князей тверских Глинских. <...>
Поколенная роспись рода князей Лиходеевских.
І колено
1. КН. ВАСІЛЬ БОРІСОВИЧ ГЛІНСКІ,
быў паслом да хана Перакопскага Менґлі-Ґірэя ў 1496, быў затрыманы ў Крыму і доўга трыманы ў няволі. Меў дзяцей Івана, Васіля, Сямёна, Дымітра і другога Івана. Верагодна першы Іван называўся князем Ліхадзіеўскім, з гэткім-жа прозьвішчам выступаюць дзеці другога Івана — князі Ждан і Аляксандар Іванавічы Ліхадзіеўскія.
КН. ЮРИЙ БОРИСОВИЧ ХРОМОЙ (1496, 1503)
ІІ колено
КН. ІВАН ВАСІЛЕВІЧ ЛІХАДЗІЕЎСКІ
Згадкі пра княжацкі род Ліхадзіеўскіх упершыню сустракаюцца ў перапісе войска літоўскага 1528 г., дзе ёсць імя князя Івана Ліхадзіеўскага, які «ставил коня от замка господарского Новогородского».
Адну трэцюю частку сваёй дзедзічнай маёмасьці Алекавічы ў павеце Наваградзкім аддаў Івану Аляксандравічу Салтану на вечнае карыстаньне, а дзьве трэці ў заклад, што пацьвярджае тастамантам 1551 г. князя Івана Васільевіча Ліхадзіеўскага, складзены 18.04.1551 г. у маёнтку Алекавічы. Князь Іван Васілевіч Глінскі-старэйшы (беспатомны), які першым у родзе пачаў звацца Ліхадзіеўскім. Гэтае меркаванне пацвярджаецца і тастаментам ад 18 красавіка 1551 г. князя Івана Васілевіча Ліхадзіеўскага (зноў жа князя, зноў жа беспатомнага Івана Васілевіча, які таксама меў брата Івана Васілевіча!), уладальніка маёнтка Алекавічы пад Клецкам, куды ўваходзілі «сеножати на Цеперском болоте...». А як вядома, двоюродный брат Івана Васілевіча Глінскага, Іван, сын Юрыя Храмога Глінскага, валодаў маёнткам Цэпра пад Клецкам.
КН. ВАСІЛЬ ВАСІЛЕВІЧ
КН. СЯМЁН ВАСІЛЕВІЧ
КН. ДЫМІТР ВАСІЛЕВІЧ
1508 г., пасля паражэння Глінскіх, кароль адабраў у іх маёмасць, землі і маёнткі, у тым ліку ў князя Івана (Барысавіча) і яго пляменнікаў Дзмітрыя Васілевіча і Івана-Юрыя Храмога, тры «палацы» пад Клецкам на карысць князя Фёдара Яраслававіча, назваўшы Глінскіх «здрадцамі».
КН. ІВАН ВАСІЛЕВІЧ ЛІХАДЗІЕЎСКІ,?
КН. ІВАН ЮРЬЕВИЧ ХРОМОЙ ГЛІНСКІ,
ў 1508 г., пасля паражэння Глінскіх, кароль адабраў у іх маёмасць, землі і маёнткі, у тым ліку ў князя Івана (Барысавіча) і яго пляменнікаў Дзмітрыя Васілевіча і Івана-Юрыя Храмога, тры «палацы» пад Клецкам на карысць князя Фёдара Яраслававіча, назваўшы Глінскіх «здрадцамі».
КЖ. АННА ЮРІЄВНА,
У 1517 г. Ганна разам з мужам Федзькам Валынцом скардзілася на баярына Наўгародскага павета Зубковіча, пасынка яе сястры Аўдоцці: «Господаръ король казалъ про память записати дело Ивашка Зγбъковича. Жаловалъ намъ служебникъ пана Троцкого, старосты Жомоитского, пана Станиславовъ Иановича — θедько Волынецъ и жона єго Анна на боiарина нашого Новгородского повету Ивашка Зγбъковича: ижъ бы ωнъ держалъ именьє, ѡтчизнγ тоє-то Анъны, на Цепре. <...> И таiа Анъна, приєхавшы до насъ, до Вильни, зъ сестрою своєю, мачохою єго ωвъдотьєю, того именьiа на немъ не искали. <...> И тотъ Ивашко поведилъ передъ нами: штожъ тоє именьє єго на Цепре — здрадецкоє, спало на насъ по брате ихъ, кнiази Иване, которы же втекъ былъ съ Глиньскимъ и панъство нашо казилъ; и мы тоє именьє дали ωтцγ єго, не по близъкости жоны ωтца єго, а єго мачохи ωвъдотьи, але зъ ωсобливоє ласки нашоє».
У́ 1522 г. пані Федзькава, дачка князя Івана Васілевіча Храмога (Глінскага), пачала маёмасную спрэчку з Сенькам Палазовічам, намеснікам рэчыцкім: «Господаръ король его милость казалъ про память записати. Жаловала его милости Ѳедьковаѣ, дочъка князя Ивана Хромого, на наместника речицкого пана Сенька Полозовича ѡ томъ: ижъ бы ѡнъ держалъ именьѣ, близкость ее...»
Праз пэўны час знайшоўся прывілей караля Жыгімонта ад 6 мая 1514 г. і яшчэ некалькі дакументаў, з якіх стала вядома, што пані Федзькаву звалі Ганнай і яна была жонкай Федзькі Валынца. Праз 12 гадоў змаганне Ганны Глінскай за гэты маёнтак прадоўжылася. У той час яна была замужам у другі раз за баярынам Касцюшкам Федаровічам.
Звернемся да прывілея караля Жыгімонта ад 30 кастрычніка 1529 г.: «...тое именье на реце, на Цепре, под Клецкомъ ему дали со въсим с тым, какъ отецъ его и онъ перъво тог(о) держалъ. А тот лист нашъ вырочный [в] нивечъ есмо оберънули. Маеть Ивашъка Зубъковичъ и его жона, и их дети, и на потомъ будучие их щадки тое именье держати и въжывати со всимъ с тым, што к тому имен(ь)ю здавна и нине прислухает(ь), вечъно и навеки, непорушно, а Костюшко Федорович и его жона Ганна, и их дети, и потомки их не мают(ь) в тое именье ничимъ ся уступати...»
А вось прывілей ад 30 лістапада 1529 г.: «...Ивашъко положыл перед нами привилей нашъ, што данъ на тое имен(ь)е отцу его, въ котором привили стоит(ь) выписано, иж первей тое именье держалъ брат жоны Костюшъковы, княз Иван Юревичъ, которого ж князя Ивана сестра рожоная была за отцом его, и коли он зрадил нас, г(оспо)д(а)ря, и пошол зъ зрадцою нашимъ, князем Михайлом Глинским, в тот часъ отецъ его Андрей просилъ в насъ того именья по близкости жоны своее».
КЖ. АВДОТЬЯ ЮРІЄВНА
У 1517 г. Ганна разам з мужам Федзькам Валынцом скардзілася на баярына Наўгародскага павета Зубковіча, пасынка яе сястры Аўдоцці: «Господаръ король казалъ про память записати дело Ивашка Зγбъковича.
Жаловалъ намъ служебникъ пана Троцкого, старосты Жомоитского, пана Станиславовъ Иановича — θедько Волынецъ и жона єго Анна на боiарина нашого Новгородского повету Ивашка Зγбъковича: ижъ бы ωнъ держалъ именьє, ѡтчизнγ тоє-то Анъны, на Цепре. <...> И таiа Анъна, приєхавшы до насъ, до Вильни, зъ сестрою своєю, мачохою єго ωвъдотьєю, того именьiа на немъ не искали. <...> И тотъ Ивашко поведилъ передъ нами: штожъ тоє именьє єго на Цепре — здрадецкоє, спало на насъ по брате ихъ, кнiази Иване, которы же втекъ былъ съ Глиньскимъ и панъство нашо казилъ; и мы тоє именьє дали ωтцγ єго, не по близъкости жоны ωтца єго, а єго мачохи ωвъдотьи, але зъ ωсобливоє ласки нашоє».
ІІІ колено
КН. ЖДАН ІВАНАВІЧ ЛІХАДЗІЕЎСКІ (*..., 1559, 1587, †...)
Верагодна, што сынамі Івана Васілевича Глінскага былі Ждан і Аляксандр Іванавічы, князі Ліхадзіеўскія, якія, паводле дакументаў 1559 — 1578 гг., адсудзілі маёнтак Алекавічы свайго дзядзькі князя Івана Васілевіча Ліхадзіеўскага (як мы лічым, князя Івана Васілевіча Глінскага-старэйшага) у Івана Аляксандравіча Салтана.
Нельга адмаўляць магчымасць і таго, што бацькам князёў Ждана і Аляксандра Іванавічаў Ліхадзіеўскіх мог быць князь Іван Юр’евіч, сын Юрыя Храмога Глінскага, бо браты маглі называць князя Івана Васілевіча Ліхадзіеўскага дзядзькам як яго двоюродные пляменнікі.
Існуе шмат дакументаў XVII — XVIII стст., з якіх відаць, што маёнтак Цэпра знаходзіўся ва ўласнасці князёў Глінскіх-Ліхадзіеўскіх. З пратэстацыі ад 8 жніўня 1735 г. князя Стэфана-Казіміра Ліхадзіеўскага на навагрудскага ротмістра Міхаіла Крышылоўскага вынікае, што спадчынны маёнтак Цэпра Глазовічы ў Навагрудскім ваяводстве раней належаў продку Стэфана-Казіміра, князю Ждану Іванавічу Ліхадзіеўскаму: «...земель в имении Цепра Глазовичи Новогрудского воеводства, наследование которым истец проводит от своего предка и первого владельца Ждана князя Лиходеевского, по котором оставшиеся восемь сыновей это имение Глазовичи для своего дедичного владения на равные восемь частей между собой разделив...»
Ліст князя Ждана Іванавіча Ліхадзіеўскага аб продажы зямлі (долі) ў Алекавічах князю Мікалаю Крыштафу Радзівілу 31.05.1587 г.
AGAD, AR, dz. XV, teka 14, plik 4, s. 28–29.
З пратэстацыі ад 8 жніўня 1735 г. князя Стэфана-Казіміра Ліхадзіеўскага на навагрудскага ротмістра Міхаіла Крышылоўскага вынікае, што спадчынны маёнтак Цэпра Глазовічы ў Навагрудскім ваяводстве раней належаў продку Стэфана-Казіміра, князю Ждану Іванавічу Ліхадзіеўскаму: «...земель в имении Цепра Глазовичи Новогрудского воеводства, наследование которым истец проводит от своего предка и первого владельца Ждана князя Лиходеевского, по котором оставшиеся восемь сыновей это имение Глазовичи для своего дедичного владения на равные восемь частей между собой разделив...»
КН. АЛЯКСАНДАР ІВАНАВІЧ ЛІХАДЗІЕЎСКІ (*..., 1559, 1574, †...)
Князі Здань i Аляксандар Іванавічы Ліхадзіеўскія, пляменьнікі папярэдняга, маючы спадчыну ў Алекавічах, судзяцца ў 1559 г. з Салтанам за розьніцу, у 1564 г. за Родкаў а пагадненьнем у 1568 г. вырашаюць зь ім пытаньне спадчыны па сваім дзядзьку, памянёным князю Івану Васілевічу. Князь Аляксандар Іванавіч Ліхадзіеўскі выступае ў дакумантах адзін у 1562 г., а разам з жонкаю Марыяй Фёдараўнай Валкоўнай у 1571 г.; абое, князь Аляксандар Іванавіч Ліхадзіеўскі ды ягоная жонка Марыя Валкоўна, у 1574 г. прадаюць сваю долю ў Алекавічах князю Мікалаю Крыштапу Радзівілу. Тое ж самае зрабіў князь Здань Іванавіч Ліхадзіеўскі ў 1587 г.
Яўхім (Алхім) Сачкевіч Ліпніцкі, каралеўскі зямянін Навагрудскага павета 02.07.1563 г. у Нясвіжы прадаў «з жоною Зофиею Станиславовною и з детьми н(а)шими съ сыномъ Гавриломъ а дочкою Аленкою» частку маёнтка Сачкевічы на Ліпах. У якасці сведкі сваю пячатку на дакуменце паставіў князь Аляксандр Іванавіч Ліхадзіеўскі 1.
12.12.1562 г., прадажний ліст ў маёнтку Алекавічы князем Аляксандрам Іванавічам Ліхадзіеўскім Канстанціну Заліваку і яго жонцы Ганне Сцецкаўне на людзей на Пабядзішчах2.
КНЯЗЬ ВАСІЛЬ ІВАНАВІЧ ЛІХАДЗІЕЎСКІ
ў 1580 г. быў падстарастам Прэвальскім ад імя Паўла Сапегі, кашталяна Кіеўскага. Гэты князь Васіль Іванавіч Ліхадзіеўскі, зямянін павету Горадзенскага, жанаты з Кацярынай Уласаўнай, у 1589 г. атрымлівае прывілей на 5 валокаў у лясьніцтве Прэвальскім, якія саступіў памянёнай Кацярыне ейны першы муж Маціс Міхнеўскі.
*****
КН. ІВАН ЛІХАДЗІЕЎСКІ (*..., 1642, †...)
У матэрыялах Метрыкі пад датай 8 кастрычніка 1642 года змешчаны звесткі пра Івана Ліхадзіеўскага, вознага Навагародскага ваяводства, які ўнёс свой рэляцыйны квіт па маетнасці Макраны3.
*****
КН. ВАЦЛАЎ–КЛІМЕНЦІЙ (ІВАНАВІЧ) ГЛІНСКІ-ЛІХАДЗІЕЎСКІ,
асеўшы ў XVII ст. у ваяводзтве Наваградзкім, меў дачку замужам за Забоцкім.
Як пацвярджае выпіс з актавай кнігі навагрудскага земскага суда, 10 лютага 1659 г. князь Вацлаў-Кліменцій (Іванавіч) з Глінскіх-Ліхадзіеўскіх, каралеўскі зямянін Навагрудскага ваяводства, прадаў родзічу, князю Станіславу Глінскаму-Ліхадзіеўскаму, паўвалокі зямлі Сямёнаўшчызна ў маёнтку Глазовічы (Цэпра): «...который тот лист за сознаньем особы верху мененое до книг земских новогородских уписан, с которых и сес выпис под нашей врадовой печатью его милости Станиславу князю Глинскому Лиходзеевскому есть выдан. Писан у Новогородку».
КН. СТАНІСЛАВ ГЛІНСКІ-ЛІХАДЗІЕЎСКІ,
*****
I
КН. ГАБРЫЕЛ З ГЛІНСКІХ ЛІХАДЗІЕЎСКІ,
мечны Навагародскі.
Тэстамент Станіслава Пуцяты, падчашага Мозырскага, ад 6 лістапада 1723 года падпісаў Габрыел з Глінскіх князь Ліхадзіеўскі, мечны Навагародскі. Вядома, што ён на 10 верасня 1698 года служыў у Гіероніма Клакоцкага, старасты Рэчыцкага. За нейкія ўчынкі, разам з гаспадаром, быў аб’яўлены вечным банітам і вываланцам (НГАБ, кмф 18, воп. 1, с. 184, л. 952.). Тэстамент Габрыеля князя з Глінскіх Ліхадзіеўскага, мечнага Навагародскага, дзеда Крыштофа Ліхадзіеўскага, быў складзены 27 лютага 1744 года, а ўнесены ў актавыя кнігі Менскага гродскага суда толькі 30 мая 1765 года (НГАБ, ф 1727, воп. 1, с. 14, л. 365.).
Акрамя Антонія, бацькі Крыштофа, у пана Габрыела меўся яшчэ адзін сын — Станіслаў. З матэрыялаў асэсарскага суда вядома імя і брата пана Габрыеля Ліхадзіеўскага — Стэфан Ліхадзіеўскі, падчашы Ліўскі. Пасля смерці Габрыел Ліхадзіеўскі пакінуў нашчадкам у спадчыну маетнасці Баркі, Зарэчча і частку Ушы. Найбольш часта даводзілася сустракаць прозвішчы Ліхадзіеўскіх у дакументах, датычных Навагародскага ваяводства.
II
КН. АНТОНІЙ, СИН ГАБРЫЕЛЯ
Пасля смерці Габрыел Ліхадзіеўскі пакінуў нашчадкам у спадчыну маетнасці Баркі, Зарэчча і частку Ушы.
∞, ВІКТОРЫЯ З ШАБЛАВІНСКІХ, сястра Казіміра Шаблавінскага, стражніка Менскага.
КН. СТАНІСЛАЎ, СИН ГАБРЫЕЛЯ
падчашы Ліўскі. Пасля смерці Габрыел Ліхадзіеўскі пакінуў нашчадкам у спадчыну маетнасці Баркі, Зарэчча і частку Ушы.
КЖ. ДАМІЦЭЛЯ (ГАБРЫЕЛІВНА)
уступіўшую ў шлюб з Ежы Навадворскім (НГАБ. Ф 1769, воп. 1, с.4, л. 569—570.).
III
КРЫШТОФ (АНТОНІЄВИЧ) ЛІХАДЗІЕЎСКІ З ГЛІНСКІХ (*..., 1762, )
Бацька Крыштофа Ліхадзіеўскага — Антоні Ліхадзіеўскі, мечны Навагародскі, акрамя брата Станіслава, меў сястру Даміцэлю, уступіўшую ў шлюб з Ежы Навадворскім (НГАБ. Ф 1769, воп. 1, с.4, л. 569—570.). Маці — Вікторыя з Шаблавінскіх — была сястрой Казіміра Шаблавінскага, стражніка Менскага. Дарэчы, у сваім тэстаменце, складзеным 20 студзеня 1767 года і ўнесеным у актавыя кнігі Менскага гродскага суда 7 ліпеня 1769 года, Антоні Ліхадзіеўскі мянуе сябе «Антоні з Глінскіх князь Ліхадзіеўскі» (НГАБ, ф 1727, воп. 1, с. 15, л. 705.).
Былы гараднічы Менскі Крыштоф Ліхадзіеўскі атрымаў урад стольніка Менскага перад самым апошнім падзелам Вялікага княства Літоўскага. Прывілей на стольнікаўства Менскае быў унесены ім у гродскія, Менскага ваяводства, акты ў 1790 годзе, праз некаторы час па яго атрыманні4. Яшчэ ў 1801 годзе ён карыстаўся гэтым тытулам,
падпісваючы дакументы, у часе вядзення судовай справы з Апалоніяй з Ратынскіх Францыскавай Валадковічавай, мечнай Менскай, і яе сынамі Іахімам і Адамам(НГАБ, ф 686, воп. 1, с. 4, л. 109.)).
Цікавым, між іншым, з’яўляецца дакумент ад 1761 года, унесены ў Менскія гродскія актавыя кнігі ў наступным 1762 годзе 20 студзеня(НГАБ, ф 1727, воп. 1, с. 13, л. 619.)). У гэтым дакуменце гаворыцца аб продажы Атаназіем Хадзіцкім Крыштофу Ліхадзіеўскаму часткі маетнасці Крыштофава. Хаця ў дакуменце ўсюды ідзе гаворка аб знаходжанні фальварка Крыштофава ў Менскім ваяводстве, зразумела, што гаворка магла ісці толькі аб Менскім павеце. Усё было б проста і зразумела, калі б у дакуменце Крыштоф Ліхадзіеўскі не менаваўся стольнікам Менскім. У дадзеным выпадку ніякай пісарскай памылкі не магло быць: такія дакументы, пасля падпісання, старанна прачытваюцца асобамі, унёсшымі іх у акты. За актыкацыю плацілі дастаткова значныя сумы грошай, ды і ўплыў гэтых дакументаў на будучыню скалдальнікаў і іх нашчадкаў людзям адукаваным не трэба было тлума-
чыць. У нас няма адказу на пытанне, чаму Крыштоф Ліхадзіеўскі за шмат гадоў да атрымання прывілея на стольнікаўста ўжо менаваўся стольнікам Менскага ваяводства.
Пачынаючы з кастрычніка 1773 года, у земскіх і гродскіх актавых кнігах Менскага ваяводства пачынаюць сустракацца дакументы з імем Крыштофа Ліхадзіеўскага або яго крэўных. Якраз у гэтым годзе, па адыходзе з урада стражніка Менскага свайго дзядзькі, пана Казіміра Шаблавінскага, Ліхадзіеўскі атрымаў прывілей на гэты ўрад5. Знаходзіўся на гэтым урадзе да 1777 года, калі ў дакументах пачынае сустракацца імя Мікалая Свентаржэцкага, які падпісваў актавыя дакументы ў якасці стражніка ваяводства Менскага6.
З 1774 года пачынае падпісвацца ўжо і ў якасці ротмістра ваяводства Навагародскага. У красавіку 1774 года Ігнацы Еўстахі Нарніцкі, краўчыц Ашмянскі, выклікае ў суд Крыштофа Ліхадзіеўскага, ротмістра Навагародскага, Лявона, старасціча Рудніцкага, Францыска, чэснікавіча Вількамірскага, Міцкевічаў а таксама Тэадора і Андрэя Ліхадзіеўскіх, верагодна братоў, з‑за розных крыўд, нанесеных яму7. У гэтым жа 1774 годзе яшчэ адзін Ліхадзіеўскі, Тадэуш, ротмістр ваяводства Менскага, родны брат Крыштофа, купляе маетнасць Навасёлкі ў Менскім ваяводстве і ўносіць у Менскія земскія акты адпаведны дакумент8. На 23 красавіка 1789 года ў дакументах Менскага земскага суда ротмістрам ваяводства Менскага пазначаны Павел Ліхадзіеўскі9.
Пачынаючы з 1777 года і аж да 1789 года, Крыштоф Ліхадзіеўскі займае ўрад гараднічага Менскага10. Якраз у гэты перыяд адзначаецца пастаянны ўдзел Крыштофа Ліхадзіеўскага, верагодна, маючага добрую юрыдычную адукацыю, у розных судовых справах у якасці судовага даверанага па вырашэнні маёмасных спрэчак.
У канцы 1780 года адбыўся выступ Крыштофа Ліхадзіеўскага на паседжанні Галаўнога Трыбунала з прашэннем аб пацвярджэнні правоў места Ліпск у Гарадзенскім павеце на магдэбургскае права, г. зн. на права лічыцца горадам, з усімі, немалымі, прывілемі для яго жыхароў, устаноўленымі з даўніх часоў11.
Сам Крыштоф Ліхадзіеўскі ні ў адным дакуменце, вядомым нам, не менаваў сябе князем з Глінскіх. У сваім даследаванні генеалогі нашчадкаў князёў Глінскіх, адыграўшых значную ролю ў гісторыі не толькі Вялікага княства Літоўскага,
але і Расійскай дзяржавы, Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта прыводзіць звесткі аб вытоках роду Ліхадзіеўскіх. Па яго думцы, Глінскія атрымалі вёску Ліхадзеі ў Навагародскім ваяводстве і з моманту яе атрымання сталі менавацца князямі Ліхадзіеўскімі з Глінскіх12.
Значныя, але небеспаспяховыя высілкі ўкладваў Крыштоф Ліхадзіеўскі ў павелічэнне памераў сваіх багаццяў, выкупляючы ў збяднелых суседзяў іх маетнасці. Дабіўся ад караля на правядзенне дахаджэння законнасці трымання ленных добраў Юхнавічы, Дамашэвічы і Бухнавічы, размешчаных ў ваяводстве Менскім і прылеглых да Гаенскага староства. Што датычыцца Бухнавіч і Юхнавіч, то тут было ўсё зразумела: яны сапраўды былі здаўна леннымі, і ў іх прыналежнасці, на
дадзены момант, не ўсё было законным. Але ж Дамашэвічы, або Дамашы, здаўна знаходзіліся ў асабістым валоданні Песлякоў, Ваньковічаў, Залівакаў і падлягалі выключна земскаму праву. У выпадку з Дамашэвічамі, Крыштофу Ліхадзіеўскаму не пашанцавала атрымаць іх у свае рукі, але Бухнавічы нейкі час трымаў у сваіх руках13. У гэтым жа годзе выкупіў маетнасць у Тадэуша Кернажыцкага14. У канцы 80‑х гадоў XVIII стагоддзя доўга судзіўся з ксяндзом Жэброўскім з‑за правоў на Рубяжэвічы15. Валодаў таксама і маетнасцю Гранічы, але ў 1787 годзе прадаў яе Глушынскаму, суддзі земскаму Старадубаўскаму16.
Крыштоф, князь Лиходзеевский, ныне выводящийся, кровный потомок князей Лиходзеевских, получил во владение имение за занимаемую должность. По привилею найяснейшего короля Августа года 1773 стражник минский, далее по привилеям того же короля городничий минский, чашник, позднее стольник Минского воеводства. Награжден Орденом Святого Станислава, от короля его милости украшенный находился в 1792 году на сеймике от жителей Минского воеводства, председателем гражданской комиссии избран был и занимал другие должности.
КН. ТЭАДОР (АНТОНІЄВИЧ) ЛІХАДЗІЕЎСКІ
КН. АНДРЭЙ (АНТОНІЄВИЧ) ЛІХАДЗІЕЎСКІ
IV
*****
З пратэстацыі ад 8 жніўня 1735 г. князя Стэфана-Казіміра Ліхадзіеўскага на навагрудскага ротмістра Міхаіла Крышылоўскага вынікае, што спадчынны маёнтак Цэпра Глазовічы ў Навагрудскім ваяводстве раней належаў продку Стэфана-Казіміра, князю Ждану Іванавічу Ліхадзіеўскаму: «...земель в имении Цепра Глазовичи Новогрудского воеводства, наследование которым истец проводит от своего предка и первого владельца Ждана князя Лиходеевского, по котором оставшиеся восемь сыновей это имение Глазовичи для своего дедичного владения на равные восемь частей между собой разделив...»
*****
У канцы ХІХ стагоддзя ў межах Менскай губерніі сустракаліся Ліхадзіеўскія, якія, магчыма, і не мелі ніякіх роднасных повязей з Крыштофам Ліхадзіеўскім, стольнікам ваяводства Менскага. У 1898 годзе скончыў вучобу ў Менскай духоўнай семінарыі Павел Ліхадзіеўскі, прызначаны псаломшчыкам у Гарадоцкую царкву, размешчаную ў межах Менскай губерніі17. У 70‑х гадах ХХ стагоддзя вядомы былі імёны спартоўцаў, братоў Ліхадзіеўскіх, якія аказаліся не ў ладах з законам і забітых пры затрыманні. Даведаўшыся аб гэтым, памёр і іх бацька, жыхар Чэрвеня.
Фамилию урожденных князей Лиходзиевских на линии урожденным Крыштофом князем Лиходзиевским стольником Минским подписанную, как то брата родного выводящегося Тадеуша князя Лиходзиевского ротмистра, как и потомство его Яна князя Лиходзиевского на линии изложенной за родовитую древнюю шляхту, единокровную от князей тверских [Глинских] русских идущую, провозглашаемых оных и оных в родословную книгу дворян Минской губернии в первый класс князей вносим».
Князь Крыштаф Ліхадзіеўскі, стольнік мінскі, сын мечнікаў навагрудскіх князя Антонія Габрыэлавіча Ліхадзіеўскага і Вікторыі Шаблавінскай, не меў нашчадкаў і ўсю сваю маёмасць у тры мільёны польскіх злотых завяшчаў як блізкім, так і дальнім родзічам. Сярод іх былі чатыры родныя пляменнікі, дзеці брата, мінскага ротмістра Тадэвуша Ліхадзіеўскага. Замужнім пляменніцам Кацярыне Свентарэцкай і Францішцы Хельхоўскай, а таксама на той час незамужняй Ганне Ліхадзіеўскай пакінуў па 30 тысяч серабром: «...каб пасля смерці маёй пакінуць дапамогу, памяць і сродкі да існавання суіменнікам маім Ліхадзіеўскім. Не распускаючы таго адарэння, з’яўляюцца яны для мяне ці блізкімі, ці дальнімі сваім паходжаннем, дастаткова маю ад таго заспакаення ў душы маёй, што людзям бедным пакідаю і раздзяляю капітал пажыццёва для прадстаўніцтва майго імені, што быў адзін Ліхадзіеўскі... усё... ахвярую нашчадкам...» А вось пляменніка Яна Крыштоф Ліхадзіеўскі пазбавіў спадчыны. Чаму? Здавалася б, зусім нядаўна падпісаў дакументы і атрымаў пастанову Мінскага дэпутацкага дваранскага сходу на зацвярджэнне ў Сенаце таго ж пляменніка ў княжацкай годнасці Расійскай імперыі. Што здарылася праз пяць гадоў, застаецца толькі здагадвацца...
З завяшчання ад 29 жніўня 1693 г. маёй пра...прабулі Евы Адамаўны з Глебкаў Забэлы вядома, што яе маці Марыяна паходзіла з княжацкага роду Глінскіх-Ліхадзіеўскіх: «...у Імя Айца і Сына і Духа Святага ды збудзецца воля Яго Святая. Амінь. Я, Ева Адамаўна Глебавічаўна Пятрова Забэлава, зямянка Яго Каралеўскай Вялікасці Навагрудскага ваяводства ў стане цяжкай хваробы, але застаючыся пры цвярозым розуме і памяці, пакідаю апошняй воляй маёй распараджэнне ўласнасць маю, якая ад бацькоў засталася пасля Адама Сяргеевіча Глебкі, а таксама маці маёй спадарыні Марыяны Ліхадзіеўскай, названае Душава Крывое Сяло, што ў Навагрудскім ваяводстве, размеркаваць: якую суму нябожчык бацька адпісаў па духоўным завяшчанні і ўсе мае рухомыя рэчы нікому іншаму, як толькі мужу майму спадару Пятру Забэлу, пажыццёва адпісую, а пасля яго сынам маім спадарам Івану і Казіміру Забэлам на вечныя часы адпісую...»
Душапрыказчыкамі Ева Адамаўна прызначыла сваіх блізкіх родзічаў: дваюраднага брата князя Багуслава Станіслававіча Глінскага-Ліхадзіеўскага і швагра Івана Іржыковіча, якія жылі ў той час у родавых маёнтках Цэпра Лазовічы і Ліходзіевічы (Ліходзічы), усяго за некалькі кіламетраў ад маёнтка Душава Крывое Сяло, куды Ева Адамаўна пераехала ў хуткім часе пасля вяселля ў 1658 г. Усе названыя маёнткі знаходзіліся недалёка ад Клецка і Нясвіжа ў Навагрудскім павеце.
Яшчэ ў 1722 г. князі Глінскія-Ліхадзіеўскія ўзнавілі судовую справу з Радзівіламі за дабро алекавіцкае, якая скончылася пагаднёньнем 1730 г.
ПЕЧАТКИ
Печаток не знайдено
ПУБЛІКАЦІЇ ДОКУМЕНТІВ
Документів не знайдено
АЛЬБОМИ З МЕДІА
Медіа не знайдено
РЕЛЯЦІЙНІ СТАТТІ
Статтєй не знайдено
- AGAD, AR, dz. XXIII, teka 82, plik 1, s. 34–35.[↩]
- AGAD, AR, dz. XV, teka 14, plik 3, s. 37–38 (арыгінал).[↩]
- НГАБ. ф 1769, воп. 1, с. 14, л. 403.[↩]
- НГАБ. Ф 1769, воп. 1, с. 21, л. 34.[↩]
- НГАБ, кмф 18, воп. 1, с. 500, л. 3.[↩]
- НГАБ, ф 1769, воп. 1, с. 6, л. 1092.[↩]
- НГАБ, ф 1769, воп. 1, с. 20, л. 301.[↩]
- НГАБ, ф 1727, воп. 1, с. 8, л. 791; с. 36, л. 1307.[↩]
- НГАБ, кмф 18, воп. 1, с. 325, л. 518.[↩]
- НГАБ, ф 1769, воп. 1, с. 9, л. 1332.[↩]
- АВАК, т. 13, л. 38.[↩]
- Владислав Веревкин Шелюта. Белорусские князья: 35 поколений за 1000 лет. // «Беларуская газета». 1996. № 13 (27), л. [↩]
- НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 185, л. 738.[↩]
- НГАБ, ф 1769, воп. 1, с. 7, л. 434.[↩]
- НГАБ, ф 1769, воп. 1, с. 19, л. 43.[↩]
- НГАБ, ф 1769, воп. 1, с. 18, л. 421.[↩]
- НГАБ, ф 136, воп. 1, т. 1, л. 412.[↩]