Буква:
Ян Кучук
(«Ян Ку ч у к, К у ч ю к о в ич»). Упершыню ў крыніцах згадваецца ў 1454 г. сярод удзельнікаў Хойніцкай бітвы. У 1469 г. Ян Кучук — вількейскі намеснік, у 1469–1478 гг. — гаспадарскі маршалак, у 1473–1477 гг. — лідскі, у 1478 г. — горадзенскі намеснік. Станоўча зарэкамендаваў сабе ў дыпламатычнай дзейнасці. Сярод яго ўладанняў — сёлы Жырмуны і Салечнікі.
Больш падрабязна аб гэтай асобе:
Petrauskas R. Lietuvos diduomene XIV a. pabaigoje — XV a. Sudetis — struktura — valdzia. P. 257–258.