Род Уніхоўскіх паходзіў з зямян Северскай зямлі. Пасля адыходу гэтай тэрыторыі да Масквы. Уніхоўскія не пажадалі заставацца з новымі ўладарамі і выехалі ў межы Вялікага княства Літоўскага. Найбольшає распаўсюджванне Уніхоўскія мелі ў межах Навагародскага ваяводства. Па найменні сяла Уніхова. што ў мсжах ваяводства. атрымаў род свас прозвішча. У Менскім ваяводстве Уніхоўскія з’явіліся ў пачатку XVI стагоддзя. з набыццём Янушам Уніхоўскім у Мікалая Янавіча Глябовіча, старасты Анікшцянскага. і іншых сумежных уладальнікаў земляў. што склалі вялікую маетнасць Вяпраты.
Многія прадстаўнікі гэтага роду дасягалі высокіх пасадаў у сістэмі кіравання княствам. Так, Крыштоф Казімір Уніхоўскі, да 1649 года быў сакратаром караля. а пасля і інстыгатарам ВКЛ. Яшчэ адзін з Уніхоўскіх, Крыштоф. пасля заняцця тэрыторыі беларускіх земляў маскоўскімі войскамі разам з усёй праваслаўнай шляхтай псрайшоў на бок заваёўніка і нават быў абраны, незадоўга да сваёй смерці. хару- жым Менскага ваяводства. У ліпені 1656 года Крыштоф Уніхоўскі, харужы Менскі. пісаў цару Аляксею Міхайлавічу: «от твонх. госуда- рёвых, непрнятелей. от польскпх н от лнтовсклх людей слышечп вся- кое слово твоему государёву воеводе в Мннске сказываю...» (10). Багуслаў Аляксандр Уніхоўскі, сын Гіероніма і Ганны Пяшацкай Уніхоўскіх, нарадзіўшыся ў 1640 годзе, на працягу значнага часу зай- маў урад пісара земскага Навагародскага ваяводства і карыстаўся вялікім аўгарытэтам у мясцовай шляхты. Неаднаразова. супраць волі ваяводскай адміністрацыі, праводзіў зборы шляхты. аб’яўляючы іх павятовымі соймікамі і дабіваючыся прыняцця патрэбных сабе ра- шэнняў. У канцы жыцця атрымаў прывілей на ваяводства Троцкае (11), а не на Навагародскае, як сцвярджае А. Рахуба (12). Важкі след у псторыі ваяводства пакінулі і такія дзеячы з роду Уні- хоўскіх, як Аляксандр Юзэф Уніхоўскі, суддзя земскі Менскі, атры- маўшы ў свой час прывілей на староства судовае Менскає. але па нейкіх прычынах так і не заняўшы гэты ўрад. у канцы жыцця кашта- лян Жамаіцкі. Казімір Караль Уніхоўскі. пісар земскі Менскі. і. на- рэшце. Францыск Уніхоўскі, суддзя земскі Менскі. займаўшы гэты ўрад у апошні перыяд існавання Вялікага княства Літоўскага. Аповед пра гэтых палітыкаў будзе змешчаны ў адпаведных раздзелах нашага даведніка.
10. «Б.А.», т. 3, л. 193, № 129. 11. Незабытоўскі, лл. 303, 373. 12. «Рэестр подымнага Навагародскага ваяводства...», л. 113.
Уніхоўскі Казімір Караль (03.06.1679 — 1681 — 29.03.1682) Як мы ўжо пісалі. Ежы Рудаміна Дусяцкаму» прыйшлося вытрымаць цяжкую барацьбу за ўрад стольнікаўства Менскага з Казімірам Кара- лем Уніхоўскім, харужыцам Менскім. У матэрыялах Метрыкі Вяліка- га княства (справа 370, л. 478) намі знойдзены дэкрэт асэсарскага суда ад 9 красавіка 1680 года па скарзе Ежы Рудаміна Дусяцкага на Казі- міра Караля Уніхоўскага, які, амаль адначасова з Дусяцкім, пасля пе- раходу Станіслава (так у тэксце. правільна — Андрэй) Косакоўскага на ўрад падсудкоўства Віленскага. таксама атрымаў прывілей на гэты ж урад. Нешта было не так з гэтым прывілеем у Казіміра Уніхоўскага. бо на паседжанне асэсарскага суда сам даку мент так і не быў прадстаў- лены. Уніхоўскаму далі тэрмін для прадстаўлення ў суд арыгінала пры- вілея. Здаецца. што Уніхоўскі стараўся зацягнуць справу на як мага даў- жэйшы час і зусім не збіраўся выконваць патрабаванне суда. Яшчэ адна згадка, якая падмацоўвае гэтае наша меркаванне. аб атрыманні пры- вілея на ўрад стольнікаўства Менскага Казімірам Каралем Уніхоўскім знойдзена намі ў матэрыялах Менскага гродскага суда пад датай 1681 года. Якраз 10 чэрвсня 1681 года разглядалася справа. узбуджаная пані Пятровай Васілеўскай і Янам Васілеўскім, братам яе мужа, супраць Караля Казіміра Уніхоўскага. былога харужыца Менскага. арганізаваў- шага наезд сваіх слуг Стэфана Чуліцкага і Казіміра Троскі на гасподу ў Менску на Замкавай гары ў доме Супрона Плаксіча, якую займаў Пётр Васілеўскі. Пётр Васілеўскі быў захоплены. жорстка збіты, а потым на- падаючыя прывязалі яго да каня і яшчэ жывога працягнулі праз увесь горад. Мёртвае цела завезлі ў маетнасць Уніхоўскага Снаксараўскую і там патаемна ўтапілі ў балоце (1). У матэрыялах гэтай справы Уні- хоўскага мянутоць стольнікам Менскім. Справа, узбуджаная Ежы Рудаміна Дусяцкім, мела вырашэнне толькі 29 сакавіка 1682 года, у гэты дзень у Явараве адбылося пасед- жанне асэсарскага суда, на якім прывілей Караля Уніхоўскага быў прызнаны правільным, бо быў падпісаны самім каралём. Толькі Караль Уніхоўскі, харужыц Менскі, атрымаў яго 3 чэрвеня 1679 года, а Ежы Рудаміна Дусяцкі яшчэ 23 мая гэтага ж года (2). Зыходзячы з больш позняга тэрміну атрымання прывілея Каралем Уніхоўскім яго правы на ўрад былі скасаваныя. Праўда. Казімір Караль Уніхоўскі не скарыў- ся. Ён працягваў менавацца стольнікам Менскім і, у дадатак да ўсяго, здолеў атрымаць з каралеўскага асэсарскага суда дазвол на працяг су- довага пераследу свайго былога судовага агента. які, нібыта. на судо- вым працэсе за стольнікаўства Менскае ўступіў у зносіны з Ежы Руда- міна Дусяцкім. стольнікам Менскім, і перадаваў яму розную інфарма- цыю. Справа за правы на стольнікаўства Менскае скончылася толькі пасля атрымання Уніхоўскім урада харужага Менскага. Казімір КаральУніхоўскі — сын Януша Уніхоўскага, харужага Мен- скага, памёршага да ліпеня 1649 года. У гэтым жа годзе была забіта пані Фларэнцыя Мілеўская Янушавая Уніхоўская, харужына Менская. 3 абвінавачваннем у адрас забойцаў на судзе асэсарскім выступіў Казімір Уніхоўскі, харужыц Менскі. Усю віну за забойства харужыны Менскай ён усклаў на мясцовых зямян Акулічаў: Сямёна. генсрала ваяводства Менскага, і яго брата. ксяндза Аляксандра Непасрэдна за- бойства Фларэнцыі Мілеўскай Янушавай Уніхоўскай здзейсніў войт Вяпрацкай маетнасці. некалі. у 1604 годзе. купленай Янушам Уні- хоўскім (2). Як нам падаецца, Казімір Уніхоўскі быў сынам Януша Паўлавіча Уніхоўскага і яго псршай жонкі Рэіны Бяняшаўны Чаркоў- скай (3). Меў брата Рэміяна, на 1661 год суддзю земскага Браслаўс- кага павета (4), і сястру Сузану (у шлюбе за Аляксандрам Рафалам Шалухам) (5). На 1662 год быў у шлюбе з пані Канстанцыяй Корсакаўнай. мар- шалкоўнай Мозырскай. Для яе гэта быў друті шлюб: у першым шлюбс яна была за Тамашом Косакоўскім. кашталянам Віцебскім. Пані Кан- станцыя Корсакаўна Казіміравая Уніхоўская жыла яшчэ ў 1677 годзе (7), Ад шлюбу з Канстанцыяй Корсакаўнай засталіся сыны: Януш, Аляксандр. Фсліцыян і Казімір (8). Ад свайго пасынка Андрэя Коса- коўскага Казімір Караль Уніхоўскі доўгі час трымаў у заставе мает- насць Лукавец. Будучы сапраўдным шляхцічам, ніякага ўдзелу ў кіра- ванні застаўнай маетнасцю не прымаў, даверыўшы гэтую справу арандатарам. У выніку атрымаў тое. што і патрэбна было чакаць. — поўнае спусташэнне сваёй маетнасці: 9 кастрычніка 1671 года, у Га- лауным Трыбунале Вялікага княства Літоўскага слухалася справа Караля Казіміра Уніхоўскага. харужыца Менскага. да былога аран- датара Лукавсцкага Голуба. які ў сваіх інтарэсах і ўчыніў гэтае спу- сташэнне (9).
Крыніцы: 1. НГАБ. Ф 1727, воп. 1, с. 35, л. 1399. 2. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 4, лл. 452—455. 3. Там жа, ф 1769, воп. 1, с.4, лл. 452—455. 4. «Собранне древннх актов н грамот городов: Вільны, Ковно, Трок...», № 130. 5. НГАБ. Ф 1727, воп. 1, с. 34, л. 966. 6. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 16, л. 426. 7. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 35, л. 965. 8. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 369, л. 707. 9. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 35, л. 647.