Васіль Варонін. Друцкія князі XIV стагоддзя

//Беларускі гіста­рыч­ны агляд. Том 9, Сшыт­кі 1-2 (16-17).–(Снежань 2002)

Апош­нім часам на Бела­русі сталі акты­ў­на свя­тка­вац­ца юбі­леі насе­ле­ных пунк­таў: гара­доў, пасёл­каў, вёсак. Адным са ста­ноўчых бакоў гэтых мера­пры­ем­стваў з’яўляецца пры­цяг­ненне ўва­гі гра­мад­с­кас­ці і даслед­чы­каў да іх гіста­рыч­на­га міну­ла­га, акты­ві­за­цыя яго вывуч­эн­ня. Яскра­вы таму прыклад — нядаў­на адзна­ча­ны 1000–гадовы юбілей Друц­ка. Іні­цы­я­та­рам і энтузіястам яго пра­вяд­зен­ня ўда­ло­ся ў поў­най меры ска­ры­ста­ць наго­ду і дамаг­чы­ся інт­эн­сі­фіка­цыі вывуч­эн­ня гісто­рыі Друц­ка. Аргані­за­ва­ны выхад у свет дзвюх выка­на­ных на доб­рым наву­ко­вым і палі­гра­фіч­ным узроўні кніг[1]. Пра­вед­зе­на навукова–практычная кан­фер­эн­цыя, мат­э­ры­я­лы якой так­са­ма апублікаваныя[2]. І гэ­ты арты­кул у пэў­най сту­пе­ні мож­на раз­гля­да­ць як вынік павы­ш­эн­ня ціка­вас­ці да міну­ла­га Друц­ка ў апош­нія гады. Аўтар спад­зя­ец­ца, што дыс­кусія па закра­ну­тай у ім і больш шыро­кай — гене­а­ла­гіч­най — праб­ле­ма­ты­цы буд­зе пра­цяг­ну­та.

Кры­ні­цы пакі­нулі нам даволі бага­тую інфар­ма­цыю па грамадска–палітычным жыц­ці Друц­ка XII ст. Сярод інша­га вядо­ма, што ў гэты час у Друц­ку зама­ца­валі­ся нашчад­кі кня­зя Бары­са, сына Ўся­с­ла­ва Бра­чы­сла­ваві­ча.

На жаль, нам невя­до­мыя не толь­кі акаліч­на­сці палітыч­най бара­ць­бы, але нават імё­ны мяс­цо­вых кня­зёў у наступ­ным ста­годдзі. Праў­да, шэраг фак­таў, у якіх фігу­ру­ю­ць друц­кія князі як быц­цам XIII ст., данеслі да нас беларуска–літоўскія лета­пі­сы. Згод­на з пер­шым іх паве­дам­лен­нем, пад час нашэс­ця Батыя на Русь вялікі князь кіеўскі Дзміт­рый уцёк з гора­да. „А въслы­шав, ижь мужи­ки меш­ка­ють без гос­по­да­ря, а зовут­ся дру­чане. И он, собравъши­ся з люд­ми, пошол ко Друц­ку, и зем­лю Друц­кую посел, и город Дру­ческ зару­бил, и назвал­ся кня­зем вели­ким друцькым“[3]. Дру­гі эпізод зноў звя­за­ны з бара­ць­бой супра­ць татар. Вялікі князь літоўскі Тра­ня­та (у нека­то­рых зво­дах Скір­гай­ла) сабраў вялі­кае вой­ска і ў саю­зе з „рус­кі­мі“ кня­зя­мі Сямё­нам Міхайла­вічам Друц­кім, Давы­дам Мсці­сла­ваві­чам Луц­кім і Свя­та­сла­вам Кіеўскім выру­шыў супра­ць „заволж­ска­га цара“ Кур­да­са. Выра­шаль­ная бітва, у якой тата­ры былі раз­гром­ле­ны, адбы­ла­ся „за Мазы­рем на реце Оку­нев­це“. У ёй, аднак, загі­нулі друц­кі і луц­кі князі[4]. І, нар­эш­це, у трэцім выпад­ку друц­кі князь Дзміт­рый разам са Свя­та­сла­вам Кіеўскім і Львом Улад­зі­мір­скім склалі змо­ву супра­ць вяліка­га кня­зя літоўска­га Рын­гол­та з мэтай саг­на­ць яго „з отчизн сво­их, горо­дов рус­ких“. Узяў­шы сабе на дапа­мо­гу некаль­кі тысяч татар ад „цара заволж­ска­га“, яны выру­шы­лі на Рын­гол­та, але былі раз­біты каля Магіль­на на Нёмане[5].

Пад­зеі і асо­бы, зафік­са­ва­ныя ў пры­га­да­ных эпізо­дах (за выклю­ч­эн­нем хіба Батыя ды Тра­ня­ты), — міфічныя[6], яны не сустра­ка­юц­ца больш ні ў якіх над­зей­ных кры­ні­цах. Таму пералі­ча­ныя фак­ты нель­га раз­гля­да­ць як гіста­рыч­ныя, яны звя­за­ныя хут­ч­эй з гіста­ры­я­гра­фіч­най тра­ды­цы­яй. Усе тры ўпер­шы­ню з’явіліся ў „Хроні­цы Вяліка­га Княст­ва Літоўска­га і Жамойц­ка­га“. На дум­ку Ежы Ахмань­ска­га, гэты твор быў склад­зе­ны асо­бай, шчыль­на звя­за­най з Паў­лам Галь­шан­скім і Аль­бр­эхтам Гаштаўтам, вера­год­на, паміж 1522 і 1527 г.[7] Менавіта іх роды най­больш услаў­ля­юц­ца ў „Хроні­цы“. Адна­ча­со­ва вядома[8], што прад­зе­дам А. Гаштаўта па жано­чай лініі быў князь Дзміт­рый Сямё­навіч Друцкі–Зубравіцкі (Міт­ка Сякі­ра). А. Гаштаўт гана­ры­ў­ся сваі­мі сва­яц­кі­мі сувя­зя­мі з родам кня­зёў Друц­кіх. Адзін з чаты­рох гер­баў, змеш­ча­ных на шчы­це з яго над­ма­гіль­на­га пом­ніка ў вілен­скай кат­эд­ры, — гэта „Друцк“[9]. Тыя ж гер­бы (Абданк, Гіпа­ц­эн­таўр, Пла­мень­чык і Друцк) неслі на сабе так­са­ма чаты­рох­час­тка­выя шчы­ты з дара­носі­цы, запі­са­най А. Гаштаўтам на кас­цёл Св. Міка­лая ў Геранёнах[10]. У сувязі з гэтым няма нічо­га дзіў­на­га ў тым, што „Хроніка“ — віда­воч­на, з мер­ка­ван­няў прэ­с­ты­жу — робі­ць рода­па­чы­наль­ні­кам Друц­кіх вяліка­га кня­зя кіеўска­га. Пры­чым Друц­кія быц­цам бы заха­валі вялікак­няс­кі тытул. Выбар імя так­са­ма пада­ец­ца невы­пад­ко­вым: так звалі прад­зе­да А. Гаштаўта, ды і ўво­гу­ле гэтае імя было даволі папу­ляр­нае ў родзе Друц­кіх. У дру­гім фраг­мен­це зноў выявіла­ся жаданне пас­таві­ць друц­ка­га кня­зя ўпо­ра­вень з кіеўскім, а так­са­ма з луц­кім. Яго імя, нап­эў­на, было запа­зы­ча­на з позніх рада­во­даў, павод­ле якіх адным з пер­шых прад­стаўнікоў рода быў князь Сямён Міхай­лавіч Друц­кі. Лакалі­за­цыя пера­мож­най біт­вы з тата­ра­мі на Мазырш­чыне, вель­мі вера­год­на, так­са­ма звя­за­ная з асо­бай і кар’ерай А. Гаштаўта: у 1513—1539 г. ён зай­маў паса­ду мазыр­ска­га ста­ро­сты. У трэцім эпізод­зе друц­кі князь у чар­го­вы раз дзей­ні­чае як паплеч­нік і роў­ны з кіеўскім і ўла­дзімірскім кня­зя­мі. У змо­ве „рус­кіх“ кня­зёў супра­ць вяліка­га кня­зя літоўска­га Рын­гол­та, дар­эчы, прагля­да­юц­ца вель­мі бліз­кія пара­лелі з вядо­май змо­вай кня­зёў Міхаі­ла Алель­каві­ча, Іва­на Галь­шан­ска­га і Фёда­ра Бель­ска­га супра­ць Казі­мі­ра Яге­лон­чы­ка ў 1481 г.

Апа­вя­данне пра бара­ць­бу кня­зя Тра­ня­ты з Курдас–султанам і пра бітву на Аку­нёў­цы, у якой пры­ня­лі ўдзел князі Свя­таслаў Кіеўскі, Сямён Міхай­лавіч Друц­кі і Давід Мсці­сла­вавіч Луц­кі, пера­дае так­са­ма М. Стрыйкоўскі[11]. Як і ў „Хроні­цы Вяліка­га Княст­ва Літоўска­га і Жамойц­ка­га“, князь Сямён Друц­кі загі­нуў у бітве. Кры­ні­цай М. Стрый­коўска­га была, віда­воч­на, ука­за­ная „Хроніка“. Ён пра­ма спа­сы­ла­ец­ца на лета­пі­сы: „як свед­ча­ць усе летапісцы“[12]. Менавіта М. Стрый­коўскі пер­шы пра­ма выка­заў вер­сію пра бліз­кае сва­яцтва Друц­кіх і Аст­рож­скіх. Больш за тое, ён сцвярджаў[13], што Аст­рож­скія паход­зя­ць ад Друц­кіх. М. Стрый­коўскі адзна­чаў гэта ў сувязі з асо­бай апош­няй жон­кі Ўлад­зі­сла­ва II Ягай­лы Соф’і, а так­са­ма з прызна­ч­эн­нем кня­зя Кан­стан­ці­на Аст­рож­ска­га на паса­ду най­вы­ш­эй­ша­га гет­ма­на Вяліка­га Княст­ва Літоўска­га. Гісто­рык лічыў, што Соф’я была дач­кой кня­зя Андр­эя Іва­наві­ча Друц­ка­га і адмыс­ло­ва пад­крэсліў: „не Галь­шан­ска­га, як клад­зе летапісец“[14]. З вядо­мых на сён­няш­ні дзень беларуска–літоўскіх лета­пі­саў кня­зя Андр­эя Галь­шан­ска­га назы­вае толь­кі адзін — Хроніка Быхаў­ца. І гэта кры­ні­ца сапраў­ды лічы­ць Соф’ю яго дачкой[15]. Праў­да, у Хроні­цы Быхаў­ца князь Андр­эй фігу­руе як Аль­гі­мон­тавіч, але М. Стрый­коўскі, нап­эў­на, ведаў, што наса­мр­эч Андр­эй быў не сынам, а ўну­кам Аль­гі­мон­та. Сына ж Аль­гі­мон­та звалі Іван[16]. Апі­сва­ю­чы сіту­а­цыю з прызна­ч­эн­нем К. Аст­рож­ска­га, М. Стрый­коўскі так­са­ма аба­піраў­ся на Хроніку Быхаў­ца ці на вель­мі бліз­кі да яе летапіс[17]. Аднак Хроніка Быхаў­ца пра паход­жанне Аст­рож­скіх ад Друц­кіх нічо­га не гаво­ры­ць. Цяж­ка выра­шы­ць, на пад­ста­ве якіх фак­таў і мер­ка­ван­няў М. Стрый­коўскі зра­біў гэтую сваю выс­но­ву. Яна не выклі­кае даве­ру, аднак у далей­шым моц­на паў­плы­ва­ла на гіста­ры­я­гра­фіч­ную тра­ды­цыю.

Кас­пар Нясец­кі (1682—1744) сцвяр­джаў, што, „павод­ле нашых гісто­ры­каў“, Друц­кія паход­зя­ць ад рус­кіх кня­зёў (Рурыкавічаў)[18]. З гісто­ры­каў ён спа­сы­ла­ец­ца на Аль­бер­та Кая­ло­ві­ча і Мацея Стрый­коўска­га. Віда­воч­на, пра­ца­мі толь­кі гэтых двух аўта­раў ён і кары­стаў­ся. З кні­гі А. Кая­ло­ві­ча Нясец­кі запа­зы­чыў звест­кі пра паход­жанне Друц­кіх „з даўніх кня­зёў рус­кіх“, а так­са­ма пра жані­ць­бу кня­зя Андр­эя Іва­наві­ча Друц­ка­га з сяст­рой Вітаўта, ад гэта­га шлю­бу быц­цам бы паход­зі­ць жон­ка Ягай­лы — Соф’я[19]. Праў­да, апош­ні факт узы­ход­зі­ць да хронікі М. Стрыйкоўскага[20]. Непа­ср­эд­на ж з хронікі М. Стрый­коўска­га К. Нясец­кі спа­сы­ла­ец­ца на той яе эпізод, дзе ідзе гавор­ка пра гібель кня­зя Сямё­на Міхай­лаві­ча Друц­ка­га ў бітве на Акунёўцы[21]. Астат­нія дэталі ран­ня­га рада­во­ду Друц­кіх нале­жа­ць аўтар­ству само­га К. Нясец­ка­га. Згод­на з ім, гэты род паход­зі­ць ад улад­зі­мір­ска­га і галіц­ка­га кня­зя Рама­на. Раман меў пяць сыноў: Мсці­сла­ва, Дані­лу, Васіль­ку, Улад­зі­мі­ра і Міхаі­ла. Апош­ні быў пачы­наль­ні­кам Друц­кіх і меў шмат­лікія ўла­дан­ні на Валы­ні. (Віда­ць, менавіта ў гэтых сло­вах К. Нясец­ка­га трэ­ба шука­ць выто­кі вер­сіі паз­ней­шых гене­а­ло­гаў пра мес­ца­з­на­ход­жанне гора­да Друц­ка на Валы­ні.) Міхаіл меў сына Сямё­на. Звест­ку пра кня­зя Сямё­на Міхай­лаві­ча Друц­ка­га К. Нясец­кі ўзяў, без­умоў­на, з хронікі М. Стрый­коўска­га. Сямён пакі­нуў сына Дзміт­рыя, той — Іва­на, а Іван — Сямё­на і Андрэя[22]. К. Нясец­кі пат­лу­ма­чыў сло­вы М. Стрый­коўска­га аб паход­жан­ні Аст­рож­скіх ад Друц­кіх такім чынам, што Аст­рож­скія вялі свой род ад сама­га малод­ша­га з сыноў кня­зя Рама­на — Васіля[23]. Мож­на зда­га­д­вац­ца, што пад уладзі­мірскім і галіц­кім кня­зем Рама­нам К. Нясец­кі разу­меў сла­ву­та­га ўладзімірска–валынскага і галіц­ка­га кня­зя Рама­на Мсці­сла­ваві­ча (1170—1205). Аднак яго далей­шыя гене­а­ла­гіч­ныя пабу­до­вы не вытрым­лі­ва­ю­ць анія­кай кры­ты­кі і з’яўляюцца чыстай міфатвор­час­цю. Дастат­ко­ва ска­за­ць, што Раман Мсці­сла­вавіч меў уся­го двух сыноў — Дані­лу і Васіль­ку. Тым не менш гер­боўнік К. Нясец­ка­га стаў над­звы­чай папу­ляр­най кры­ні­цай для гене­а­ло­гаў XIX ст. Напрыклад, запа­зы­ча­нае адтуль сцвяр­джэнне аб паход­жан­ні Аст­рож­скіх і Друц­кіх ад адна­го прод­ка прызна­ва­ла­ся як вар­тае даве­ру нават яшчэ нека­то­ры­мі даслед­чы­ка­мі пачат­ку XX ст.[24]

Менавіта на пра­цы К. Нясец­ка­га, а не на хроні­цы М. Стрый­коўска­га, як гэта сцвяр­джае Д. Аляксандраў[25], пабу­да­ваў ран­ні рада­вод Друц­кіх П. Дал­га­ру­каў. Павод­ле яго пра­цы, рода­па­чы­наль­нік Друц­кіх князь Міхаіл быў адным з пяці сыноў (іх імё­ны і нават чар­го­вас­ць цал­кам супа­да­ю­ць з адпа­вед­ны­мі звест­ка­мі К. Нясец­ка­га) уладзіміра–валынскага кня­зя Рама­на Аляксандравіча[26]. П. Дал­га­ру­каў так­са­ма пер­шым пра­ма заявіў, што Друцк зна­ход­зіў­ся на Валы­ні. Праў­да, ён ведаў і пра „дру­гі“ — бела­рус­кі — Друцк[27]. У выкла­дан­ні ж далей­ша­га (пачы­на­ю­чы з кня­зя Міхаі­ла) рада­во­ду Друц­кіх П. Дал­га­ру­каў і крыху паз­ней П. Пятроў[28] аба­піралі­ся ўжо зусім на іншыя кры­ні­цы, а менавіта на расій­скія рада­вод­ныя кні­гі. Рада­вод­ныя кні­гі, без­умоў­на, утрым­лі­ва­ю­ць над­звы­чай важ­ную і ціка­вую гене­а­ла­гіч­ную інфар­ма­цыю, бо скла­далі­ся нашчад­ка­мі родаў — напрыклад, тымі ж кня­зя­мі Друц­кі­мі, нека­то­рыя з якіх выехалі ў Вялі­кае Княст­ва Мас­коўс­кае на пачат­ку XVI ст. Аднак яны маю­ць і свае хібы. Сярод най­больш істот­ных трэ­ба наз­ва­ць позні час скла­дан­ня: XVI ці нават XVII ст. Знач­ная хра­на­ла­гіч­ная адлег­лас­ць, палітыч­ная сіту­а­цыя ў Мас­кве, а так­са­ма іншыя фак­та­ры не маглі не паў­плы­ва­ць адмоў­на на даклад­на­сць зве­стак.

Не адкід­ва­ю­чы цал­кам вары­ян­ты рада­во­ду, падад­зе­ныя расій­скі­мі рада­вод­ны­мі кні­га­мі, а так­са­ма рас­пра­ца­ва­ныя да­следчыкамі, вар­та ўсё ж ставіц­ца да іх кры­тыч­на. Адна­ча­со­ва трэ­ба звяр­ну­ць ува­гу на нека­то­рыя дадат­ко­выя фак­ты, бо кры­ні­ца­вая база праб­ле­мы раней­шы­мі даслед­чы­ка­мі яшчэ далё­ка не вычар­па­ная. Напрыклад, не выка­ры­стоў­ва­ла­ся, з адным вы­ключэннем, такая важ­ная кры­ні­ца, як памян­нік (сінод­зік) Кіева–Пячорскай лаў­ры. Гэты памян­нік тым больш каш­тоў­ны, што дата­ва­ны ран­нім часам: 1483—1526 г.[29] Сярод іншых зве­стак, ён утрым­лі­вае запіс пад зага­лоў­кам: „Род кня­зя Дмит­риа Ива­но­ви­ча Путя­ти­ча, вое­во­ды киевьскаго“[30]. Князь Дзміт­рый Іва­навіч Пуця­ціч нале­жаў да роду Друц­кіх і зай­маў паса­ду кіеўска­га ваяво­ды з 1492 г. і да смер­ці ў 1505 г.[31] Не выклі­кае сум­ніву, што гэты запіс быў уне­се­ны ім на ўспа­мін свай­го роду і аса­бі­ста сябе ў перы­яд кіеўска­га вавод­ства. Сярод да­следчыкаў шыро­ка рас­паў­сюд­жа­на і з’яўляецца амаль што агуль­на­пры­ня­тай дум­ка аб цяж­кас­ці і спр­эч­на­сці інт­эр­пр­эта­цыі мат­э­ры­я­лаў памен­нікоў і, адпа­вед­на, іх невя­лі­кай каш­тоў­на­сці як гіста­рыч­най кры­ні­цы. Сапраў­ды, трак­та­ва­ць іх звест­кі над­звы­чай скла­да­на. Аднак гэта спра­ва не без­над­зей­ная і ў шэра­гу выпад­каў пэў­ныя закан­амер­на­сці ўсё ж такі мож­на вылучы­ць — праў­да, пры ўмо­ве аба­вяз­ко­ва­га выка­ры­стан­ня дадат­ко­вай інфар­ма­цыі. Адзін з такіх узо­раў — гэта памі­наль­ны запіс Дзміт­рыя Пуця­ці­ча. Ён скла­да­ец­ца, апра­ча цыта­ва­на­га зага­лоўка, з 32 імё­наў, 24 з якіх — муж­чын­скія і 8 — жаночыя. На пер­шым мес­цы пас­таў­ле­на імя само­га кня­зя Дзміт­рыя Пуця­ці­ча. Наступ­ныя ж шэс­ць імё­наў выгля­да­ю­ць вось як: „кня­зя Дани­ла Дрюц­ко­го, кня­зя Миха­и­ла, кня­зя Миха­и­ла, кня­зя Димит­риа, кня­зя Симео­на, кня­зя Иоанна“[32]. Спро­ба інт­эр­пр­эта­цыі гэта­га ўры­ўка рабіла­ся ў літаратуры[33], аднак яе нель­га прызна­ць цал­кам уда­лай.

Пры ўваж­лі­вым раз­гляд­зе пры­вед­зе­на­га шэра­гу імё­наў пра­соч­ва­ец­ца пэў­нае праві­ла. На пад­ста­ве даку­мен­таль­ных кры­ніц высветлена[34], што Сямён быў сынам Дзміт­рыя, а Іван — сынам Сямё­на. Князь Іван — гэта, віда­воч­на, баць­ка Дзміт­рыя Пуця­ці­ча. Такім чынам, тры апош­нія імя прад­стаў­ля­ю­ць прод­каў Дзміт­рыя Пуця­ці­ча па пра­мой узы­ход­най лініі: прад­зед, дзед і баць­ка. Лагіч­на дапус­ці­ць, што пер­шыя тры імя рас­стаў­ле­ны павод­ле той жа закан­амер­на­сці. Гэта пада­ец­ца вель­мі вера­год­ным яшчэ і таму, што ў такім выпад­ку князь Дзміт­рый Пуця­ціч пералічыў сваіх муж­чын­скіх прод­каў да сёма­га кале­на.

Князь Дані­ла Друц­кі па іншых кры­ні­цах невя­до­мы. Аднак, у сувязі з запі­сам у памен­ніку, адмаў­ля­ць яго рэаль­нае існа­ванне немаг­чы­ма. Час кня­жан­ня Дані­лы Друц­ка­га вызна­чы­ць да­статкова скла­да­на. З упэў­не­на­сцю мож­на сцвяр­джа­ць толь­кі, што ён памёр да 1330 г., калі ў Друц­ку кня­жыў ужо Міхаіл. Дані­ла Друц­кі мог жыць як у пер­шае трыц­ца­ці­годдзе XIV ст., так і яшчэ раней. Л. Дэ Вітэ выка­за­ла меркаванне[35], што пад Дані­лам Друц­кім трэ­ба разу­ме­ць уну­ка Дані­лы Рама­наві­ча Галіц­ка­га Дані­лу Мсці­сла­ваві­ча. Спраў­ды, кры­ні­цы веда­ю­ць тако­га кня­зя. Пад 1280 г. яго пры­га­д­вае Іпа­цеўскі летапіс[36]. Аднак ата­я­сам­лі­ва­ць кня­зёў толь­кі на пад­ста­ве супад­зен­ня імё­наў ды маг­чы­май адна­ча­со­вас­ці іх жыц­ця нель­га. Імя Дані­ла хоць і не нале­жа­ла да самых папу­ляр­ных, але і рэд­кім яго так­са­ма нель­га лічы­ць. Напрыклад, прыб­ліз­на ў гэты ж час жыў засна­валь­нік мас­коўс­кай княс­кай дына­стыі — Дані­ла Аляк­сандравіч (1261—1303). Най­больш вера­год­на, што Дані­ла Друц­кі быў нашчад­кам полац­ка­га княс­ка­га роду. Праў­да, нель­га цал­кам выклю­чы­ць і таго, што ў XIII ст. у Друц­ку зама­ца­валі­ся князі інша­га паходжання[37]. Д. Аляк­сандраў пера­ка­на­ны ў гэтым. Ён нават пра­па­на­ваў канды­да­ту­ру і час: прад­стаўнік чар­ні­гаўс­кай дына­стыі Сямён Міхай­лавіч як быц­цам укня­жы­ў­ся ў Друц­ку ў пер­шай пало­ве 40–х г. XIII ст. Аднак спро­ба аба­пер­ці­ся на леген­дар­ныя звест­кі беларуска–літоўскіх лета­пі­саў і хронікі М. Стрый­коўска­га робя­ць пабу­до­вы даслед­чы­ка над­звы­чай гіпатэтычнымі[38].

Мяр­ку­ю­чы па пераліку ў памен­ніку, князь Дані­ла Друц­кі меў сына Міхаі­ла і ўну­ка з такім імем. У адроз­нен­ні ад Дані­лы, князь Міхаіл Друц­кі вядо­мы і па іншых кры­ні­цах. У 1330 г. ён ахвя­ра­ваў мітра­паліту Феа­гно­сту срэб­ны каўкій (цар­коў­ны посуд)[39]. Цяж­ка ска­за­ць, кім давод­зіў­ся гэты Міхаіл Дані­лу, сынам ці ўну­кам. Віда­ць, ней­кія глухія ўспа­мі­ны пра кня­зя Міхаі­ла як засна­валь­ніка роду захоў­валі­ся ў сям’і Друц­кіх у Мас­кве яшчэ ў XVI—XVII ст., бо менавіта Міхаі­ла ліча­ць рода­па­чы­наль­ні­кам гэтай княс­кай дына­стыі расій­скія рада­вод­ныя кні­гі.

У 2–й чвэр­ці XIV ст. кры­ні­цы зафік­са­валі кня­зя Іва­на Друц­ка­га. У 1339 г. на загад мас­коўска­га кня­зя Іва­на Данілаві­ча ён разам з іншы­мі кня­зя­мі хад­зіў на Смаленск[40]. Іван Друц­кі пра­даў сваё сяло „в Дмит­ро­ве“ пера­ем­ніку Іва­на Каліты — вялі­ка­му кня­зю Сямё­ну Іва­наві­чу, аб чым і зга­д­вае яго тэс­та­мент 1353 г.[41] На гэтым нашы звест­кі пра яго выч­эрп­ва­юц­ца. Трэ­ба пага­дзіцца з тымі даслед­чы­ка­мі, якія звяз­валі ад’езд кня­зя Іва­на Друц­ка­га ў Мас­к­ву з насту­пам вяліка­га кня­зя літоўска­га Гедымі­на на ўсход[42]. Адно­сна ж яго сва­яц­кіх сувя­зяў нель­га ска­за­ць нічо­га пэў­на­га.

Напі­са­нае двой­чы імя Міхаіл уск­лад­няе праб­ле­му ідэнты­фі­кацыі кож­най з асоб і высвят­лен­ня хра­на­ло­гіі іх кня­жан­няў. Адна­ча­со­ва прых­од­зі­ць на памя­ць асо­ба кня­зя Васі­ля Міхайлаві­ча Друц­ка­га. Апра­ча расій­скіх рада­вод­ных кніг, ён вядо­мы і па дзвюх кры­ні­цах XIV ст. Гэта — уклад­ны запіс у Друц­кім еван­гел­лі і дар­чая гра­ма­та вяліка­га кня­зя полац­ка­га Андр­эя Аль­гер­даві­ча Фёда­ру і Дзміт­рыю Кор­са­кам. Абед­зве кры­ні­цы не маю­ць даклад­ных дат. Андр­эй Аль­гер­давіч, у гра­ма­це яко­га князь Васіль Друц­кі высту­пае ў якас­ці сведкі[43], пана­ваў у Полац­ку пачы­на­ю­чы з 1348 г. і да 1387 г. з невя­лікім пера­пын­кам у 1377/1378—1382(?) г. Мож­на пагад­зіц­ца з Г.Л. Хараш­кевіч, якая дата­ва­ла гра­ма­ту Андр­эя Аль­гер­даві­ча 80–мі гадамі[44]. Як зда­ец­ца, яна маг­ла быць выдад­зе­на і ў 1377 г. Зна­чы­ць, князь Васіль Міхай­лавіч жыў у гэты час. Праў­да, ён мог жыць і раней, і паз­ней. Імя Васі­ля Міхай­лаві­ча не зга­д­ва­ец­ца ў Кіева–Пячорскім сінод­зіку ў лініі прод­каў кня­зя Дзміт­рыя Пуця­ці­ча. Аднак яго імя па баць­ку і факт кня­жан­ня ў Друц­ку, як зда­ец­ца, з дастат­ко­вай сту­пен­ню вера­год­на­сці ўказ­ва­ю­ць на паход­жанне ад адна­го з Міхаілаў. Мож­на выка­за­ць дзве вер­сіі наконт яго сва­яц­кіх сувя­зяў. Васіль Міхай­лавіч мог быць сынам Міхаі­ла Данілаві­ча і бра­там Міхаі­ла Міхай­лаві­ча. Такім чынам, ён тады не ўва­х­од­зіў у пра­мую лінію, прад­стаў­ле­ную ў памен­ніку. Павод­ле дру­гой гіпот­э­зы, ён з’яўляўся сынам Міхаі­ла Міхай­лаві­ча і ўну­кам Міхаі­ла Данілаві­ча. Калі гэта было сапраў­ды так, ён мог кня­жы­ць у Друц­ку і не адзін. На гэта як быц­цам указ­вае тая акаліч­на­сць, што насе­ле­ныя пунк­ты, адзна­ча­ныя ва ўклад­ным запі­се, раз­меш­ча­ны ў паў­ноч­ным і паўночна–заходнім кірун­ках ад Друц­ка. Тым не менш запіс малюе Васі­ля Міхай­лаві­ча як дастат­ко­ва магут­на­га і бага­та­га вала­да­ра свай­го княст­ва. Яго рэзід­эн­цыя зна­ход­зіла­ся ў Друц­ку. На кары­с­ць гэта­га свед­ча­ць так­са­ма вель­мі дара­гі ўклад (пер­га­мі­на­вае еван­гел­ле ў абклад­зе) ды шчод­рыя зямель­ныя пада­ра­ван­ні, у тым ліку і вель­мі адда­ле­ных вёсак[45]. Такім чынам, калі Васіль Міхай­лавіч кня­жыў у Друц­кім княст­ве не адзін, усё ж такі на той момант яго драб­ленне за­йшло яшчэ не вель­мі далё­ка. Хранала­гічна яго кня­жанне трэ­ба звяз­ва­ць з сяр­эд­зі­най — дру­гой пало­вай XIV ст.

У айчын­най літа­ра­ту­ры рабіла­ся спро­ба звя­за­ць паход­жанне Друц­кіх з сынам Геды­мі­на Нары­мон­там і яго нашчад­ка­мі. А. Белы выка­заў мер­ка­ванне, што князь Міхаіл Друц­кі паве­дам­лен­ня 1330 г. і сын Нары­мон­та Міхаіл маглі быць адной асобай[46]. Гэтая вер­сія вар­тая раз­гля­ду, бо сярод нашчад­каў Нары­мон­та зна­ход­зім Васі­ля Міхай­лаві­ча — поў­на­га цёз­ку друц­ка­га кня­зя. Іх ата­я­сам­ленне выра­ша­ла б пытанне на кары­с­ць паход­жан­ня Друц­кіх сапраў­ды ад Нары­мон­та.

Князь Васіль Міхай­лавіч Нары­мон­тавіч быў прык­мет­най постац­цю ў Вялікім Княст­ве Літоўскім у 2–й пало­ве XIV ст. Яго асо­бай упер­шы­ню заці­кавіў­ся Ю. Вольф[47]. Ён лічыў Васі­ля Міхай­лаві­ча ўну­кам Нары­мон­та. Той жа дум­кі пры­трым­лі­ваў­ся Ю. Пузына[48]. Дзя­ку­ю­чы іх нама­ган­ням былі сабра­ныя звест­кі пра дзей­на­сць гэта­га кня­зя. Упер­шы­ню ён высту­пае ў 50–я г. XIV ст. У копіі 2–й пало­вы XVI ст. заха­ваў­ся ўры­вак фун­да­цый­най гра­ма­ты „пана Васи­лия Миха­ло­ви­ча Нары­мун­та, кня­зя пин­ско­го, пана мсти­слав­ско­го, подъ литомъ наро­же­нья Сына Божо­го тысе­ча три­ста петь­де­сятъ пято­го, индик­та девя­то­го“ на царк­ву Рас­тва Божай Маці ў Куранцу[49]. 27 каст­рыч­ніка 1386 г. у Луц­ку князь Васіль Пін­скі пры­нёс пры­ся­гу на вер­на­сць кара­лю Ўладыс­ла­ву II Ягай­лу і яго жон­цы Ядвізе[50]. Пра ўдзел „Нары­мон­та Васі­ля Пін­ска­га“ ў вясель­ных ура­чы­с­тас­цях у Кра­ка­ве ў 1386 г. і пра яго пры­ся­гу напі­саў М. Стрыйкоўскі[51]. 11 жніў­ня 1387 г. князь Васіль Пін­скі разам з Вітаўтам і іншы­мі кня­зя­мі паручы­ў­ся перад Уладыс­ла­вам II Ягай­лам за галіц­ка­га ваяво­ду Бенедыкта[52]. Князь Васіль Міхай­лавіч назва­ны дру­гім сярод кня­зёў і баяр, якія паміж 1387 і 1390 г. паручы­лі­ся перад Скір­гай­лам за Грыд­ку Канстанці­навіча[53]. Заха­ва­ла­ся так­са­ма неда­та­ва­ная мена­вая гра­ма­та, якую „князь Васіль Нары­мон­тавіч“, высту­па­ю­чы, віда­воч­на, як ула­дар Пінш­чы­ны, даў Паў­лу Катовічу[54]. Ю. Вольф выка­заў думку[55], што князь Васіль Міхай­лавіч памёр напры­кан­цы XIV ст. Ю. Пузы­на, як зда­ец­ца, цал­кам праў­да­па­доб­на ўда­кладніў дату смер­ці кня­зя Васі­ля Міхай­лаві­ча: 1390 г.[56] Аба­пі­ра­ю­чы­ся на Я. Длугаша[57] і М. Стрыйкоўскага[58], ён прый­шоў да выс­но­вы, што забіты на загад Вітаўта „князь Нары­мунд“ — гэта і ёсць князь Васіль Міхай­лавіч. Ян Длу­гаш паведамляе[59], што яго жон­кай была Улья­на — род­ная сяст­ра жон­кі Вітаўта Ган­ны. Як вядо­ма, Ган­на была дач­кой кня­зя Свя­та­сла­ва Сма­лен­ска­га.

Ян Тэн­гоўскі лічы­ць кня­зя Васі­ля не ўну­кам, а сынам Нарымонта[60]. Але ў такім выпад­ку незра­зу­ме­ла, чаму гэты князь насіў імя па баць­ку Міхай­лавіч, бо хры­с­ціян­скім імем Нары­мон­та было Глеб. Даслед­чык пас­тавіў пад сум­ніў сапраўд­на­сць даку­мен­та 1355 г. Ён звяр­нуў ува­гу на неад­па­вед­на­сць індык­та году, а так­са­ма на тое, што Мсціслаў тра­піў пад ула­ду вялікіх кня­зёў літоўскіх паз­ней (у 1359 г.) і Васіль Міхай­лавіч да гэта­га часу не мог назы­ва­ць сябе „панам мсціслаўскім“[61]. У цэлым копія сапраў­ды выклі­кае нека­то­рыя пада­з­р­эн­ні, у пры­ват­на­сці дзіў­най тэр­мі­на­ло­гіяй. Але не трэ­ба забы­ва­ць, што гэта далё­ка не пер­шая, і пры­чым позняя копія. Што ж даты­чыц­ца аргу­мен­таў Я. Тэн­гоўска­га, дык індыкт бянт­э­жы­ць толь­кі на пер­шы погляд. Калі адліч­ва­ць яго па студ­зень­скай сіст­эме, пры­ня­тай у каталіц­кім све­це, дык 1355 году наса­мр­эч адпа­вя­дае вось­мы, а не дзе­вя­ты індыкт. Але трэ­ба мець на ўва­зе, што на пра­васлаў­нах зем­лях кары­сталі­ся не студ­зень­скім, а верас­нёўскім індык­там. Толь­кі верас­нёўскі індыкт і мог быць прас­таў­ле­ны ў раз­гля­да­ным даку­мен­це. Дзе­вя­ты індыкт пачаў­ся 1 верас­ня 1355 г. і скон­чы­ў­ся 31 жніў­ня 1356 г. Такім чынам, акт быў склад­зе­ны паміж 1 верас­ня і 31 снеж­ня 1355 г.

Адно­сна далуч­эн­ня Мсці­сла­ва да Вяліка­га Княст­ва Літоўска­га мож­на адзна­чы­ць наступ­нае. Рас­па­вя­да­ю­чы пра напад літоў­цаў на Прусію ў 1352 г., орд­эн­скі храніст Віганд Мар­бург зафік­са­ваў удзел у ім „кара­ля са Сма­лен­ска“. Для „кара­ля“ вы­права скон­чы­ла­ся тра­гіч­на — ён загі­нуў. Адзін нямец­кі рыцар выра­шыў пера­да­ць яго цела „за вялікія пада­рун­кі“ Кей­с­ту­ту, бо „кароль“ быў сынам яго брата[62]. Даслед­чык гісто­рыі Сма­лен­ска­га княст­ва П. Галу­боўскі скеп­тыч­на пас­тавіў­ся да паве­дам­лен­ня В. Мар­бур­га і Я. Длу­га­ша аб удзе­ле сма­лян у гэтым паход­зе. Адпа­вед­ны фраг­мент Я. Длу­га­ша ён зра­зу­меў такім чынам, што на чале сма­лян ста­яў Пат­ры­кій Нары­мон­тавіч і кры­ты­ка­ваў поль­ска­га храні­ста за гэтую віда­воч­ную памылку[63]. Аднак у Я. Длу­га­ша імя сма­лен­ска­га кня­зя не ўказана[64]. Хто ж быў гэты сма­лен­скі князь, пля­мен­нік Кей­с­ту­та? Г. Паш­кевіч лічыў[65], што гэта мог быць сын Аль­гер­да. Аднак Аль­гер­даві­чаў мож­на адра­зу выклю­чы­ць: па–першае, яны былі яшчэ зама­ла­дыя, а па–другое, В. Мар­бург выдат­на ведаў Аль­гер­да і зга­даў яго ў апа­вя­дан­ні пра той жа напад[66]. Калі б гэта быў нех­та з Аль­гер­даві­чаў, незра­зу­ме­ла, наво­шта храністу было яго назы­ва­ць менавіта пля­мен­ні­кам Кей­с­ту­та, а не сынам Аль­гер­да. Нішто не перашка­джае дапус­ці­ць, што ў Сма­лен­ску ў гэты час кня­жыў Міхаіл Нары­мон­тавіч. (У сва­ёй нядаў­няй мана­гра­фіі Г. Ластоўскі залічыў згад­ку В. Мар­бур­гам „кара­ля са Сма­лен­ска“ ў паве­дам­лен­ні 1352 г. да геа­гра­фіч­ных памы­лак храні­ста. Але адна­ча­со­ва выка­заў меркаванне[67], што ў гэтай асо­бе наса­мр­эч трэ­ба бачы­ць адна­го з сыноў Нары­мон­та). Назва­ны князь ні ў якіх кры­ні­цах не зга­д­ва­ец­ца, і яго існа­ванне выні­кае толь­кі з імя па баць­ку кня­зя Васі­ля Міхай­лаві­ча Нарымонтавіча[68]. Гэта і дало пад­ста­вы най­но­ў­шым даслед­чы­кам адмаў­ля­ць яго існа­ванне ўвогуле[69]. Аднак іх аргу­мен­ты не пера­кон­ва­ю­ць. Кня­жанне (віда­ць, непра­цяг­лае) Міхаі­ла Нары­мон­таві­ча ў Сма­лен­ску шмат што праясні­ла б. Па–першае, калі пры­ня­ць, што блі­зу 1350 г. літоў­цы ней­кім чынам здо­лелі ўста­ля­вац­ца ў Сма­лен­ску, ста­но­віц­ца зра­зу­ме­лым, чаму ў 1352 г. вялікі князь мас­коўскі Сямён Іва­навіч хад­зіў на Смаленск[70]. Гэты паход — абса­лют­на невы­тлу­ма­чаль­ны з пунк­ту гле­джан­ня папяр­эд­ніх уза­ем­ных ста­сун­каў Мас­к­вы і Сма­лен­ска. Нія­кіх сутык­нен­няў напяр­э­дад­ні 1352 г. паміж імі не назіра­ла­ся, гэты паход выгля­дае поў­най неча­ка­на­сцю. З лета­пісаў нель­га так­са­ма зра­зу­ме­ць мэты выпра­вы Сямё­на Іва­наві­ча. Адмет­на, што на аба­ро­ну сма­лян вы­ступіў Аль­герд, пас­лаў­шы да вяліка­га кня­зя мас­коўска­га сваіх паслоў[71]. Факт кня­жан­ня ў 1352 г. Міхаі­ла Нары­мон­таві­ча тлу­ма­чы­ць і тое, чаму князь Васіль Міхай­лавіч фігу­руе ў гра­ма­це як „пан мсціслаўскі“. Па­ную­чы ў Сма­лен­ску, Міхаіл Нары­мон­тавіч прызна­чыў свай­го сына кіра­ва­ць адным са сма­лен­скіх пры­га­ра­даў — звы­чай­ная прак­ты­ка сярод кня­зёў на Русі. Вар­та нага­да­ць яшчэ і тое, што, павод­ле Я. Длу­га­ша, забіты ў 1390 г. „Нары­мунд“ быў жана­ты са сма­лен­скай кня­зёў­най Улья­най. Раней лічылася[72], што Улья­на на самай спра­ве была жон­кай бра­та Вітаўта Таўцівіла–Конрада, аднак апош­нім часам гэты пункт гле­джан­ня крытыкуецца[73]. Таму зусім не выклю­ча­на, што ў паве­дам­лен­ні Яна Длу­га­ша мог знай­с­ці адлюстра­ванне ней­кі рэаль­ны факт і Васіль Нары­мон­тавіч быў жана­ты з кня­зёў­най са сма­лен­скай дына­стыі.

Такім чынам, рэаль­на існа­валі і Міхаіл Нары­мон­тавіч, і яго сын Васіль. Ян Тэн­гоўскі адроз­ні­вае кня­зя Васі­ля Нарымонтаві­ча ад кня­зя Васі­ля Пінскага[74]. Аднак, у сувязі з выш­эй­ска­за­ным, гэта наўрад ці мож­на пры­ня­ць. Між іншым і таму, што М. Стрый­коўскі пра­ма назы­вае кня­зя Васі­ля Пін­ска­га Нары­мун­там.

Мож­на наз­ва­ць тры асноў­ныя рысы, якія аб’ядноўваюць Васі­ля Міхай­лаві­ча Друц­ка­га і Васі­ля Міхай­лаві­ча Нарымонтаві­ча Пін­ска­га. Яны насілі адно імя, жылі ў адзін час і выказ­валі прых­іль­на­сць куль­ту Божай Маці (і адзін і дру­гі засна­валі цэрк­вы ў яе гонар). Аднак культ Маці Бос­кай быў вель­мі пашы­ра­ны. Імё­ны Васіль і Міхаіл так­са­ма мелі вялікую папу­ляр­на­сць, у гэты час у Вялікім Княст­ве Літоўскім маг­ло быць і некаль­кі кня­зёў з імем Васіль Міхай­лавіч. Да таго ж, зыход­зячы з дзвюх яго гра­мат, князь Васіль Міхай­лавіч Пін­скі быў схіль­ны пад­кр­эс­лі­ва­ць сваё паход­жанне ад Нары­мон­та і далу­ча­ць гэтае імя да свай­го. Васіль жа Міхай­лавіч Друц­кі ў сва­ёй уклад­ной фігу­руе без гэта­га дадат­ку. Нар­эш­це, князь Васіль Нары­мон­тавіч Пін­скі ў 80–я г. дзей­ні­чаў як заця­ты прых­іль­нік Ягай­лы. А Васіль Міхай­лавіч Друц­кі ўва­х­од­зіў у кола бліз­кіх люд­зей Андр­эя Аль­гер­даві­ча — пра­ціўніка Ягай­лы. Таму вер­сія пра паход­жанне кня­зёў Друц­кіх ад Нары­мон­та не пац­вяр­джа­ец­ца. Між іншым, няма нія­кіх зве­стак аб сувязі нашчад­каў Нары­мон­та з Друц­кам. Яны ніколі не прад’яўлялі сваіх пра­воў на гэтае княства[75].

У сувязі з раз­гля­да­ным сюж­этам вар­та больш пад­ра­бяз­на спы­ніц­ца на такім выдат­ным пом­ніку бела­рус­кай куль­ту­ры і гісто­рыі, як Друц­кае еван­гел­ле. Павод­ле почыр­ку, яно прызна­ец­ца тво­рам XIV ст.: пер­шай паловы[76] ці кан­ца яго[77]. На тое ж ста­годдзе ўказ­вае так­са­ма асо­ба і ўклад­ны запіс кня­зя Васі­ля Міхай­лаві­ча Друц­ка­га, напі­са­ны адным з почыр­каў асноў­на­га тэкс­ту еван­гел­ля. У гэтым запі­се зга­д­ва­юц­ца яшчэ жон­ка кня­зя Васілі­са і іх не назва­ныя па імё­нах дзеці[78]. Але хра­на­ла­гіч­най пры­вяз­цы да XIV ст. быц­цам бы супяр­эчы­ць дата — 1001 (6509 ад ствар­эн­ня све­ту) год. Запіс сцвяр­джае, што менавіта ў гэтым год­зе князь Васіль Міхай­лавіч засна­ваў у Друц­ку царк­ву Свя­той Бага­ро­дзі­цы і забяс­пе­чыў шчод­ры­мі пада­ра­ван­ня­мі яе дзей­на­сць. Аднак ука­за­ны год выклі­кае шмат­лікія пытан­ні, бо супяр­эчы­ць іншым дад­зе­ным уклад­но­га запі­су, Друц­ка­га еван­гел­ля ў цэлым, а так­са­ма гіста­рыч­ным фак­там. Па–першае, мова за­пісу не адпа­вя­дае мове мяжы X—XI ст. ні павод­ле гра­ма­ты­кі, ні павод­ле слоўні­ка­ва­га скла­ду. Гэта выклю­чае тую вера­год­на­сць, што ўклад­ны запіс з’яўляецца паз­ней­шай копіяй запі­су 1001 г. Па–другое, почырк дату­ец­ца XIV ст. Па–трэцяе, князь Васіль Міхай­лавіч Друц­кі жыў у XIV ст. Над­звы­чай мала­ве­ра­год­на, каб у 1001 г. у Друц­ку жыў і кня­жыў яго цёз­ка. Незра­зу­ме­ла, чаму тады яго імя не зафік­са­ва­на лета­пі­са­мі. Нель­га так­са­ма зра­зу­ме­ць, хто ён быў з паход­жан­ня і якія сувязі яго лучы­лі з вялікім кня­зем кіеўскім Улад­зі­мірам Свя­та­сла­ваві­чам, бо на Русі тады кня­жы­лі толь­кі ён сам ды яго сыны. Па–чацвертае. Як вядо­ма, хры­с­ціян­ства было пры­ня­та на Русі ў 988 г. Аднак князі, не гаво­ра­чы ўжо пра прад­стаўнікоў ніж­эй­шых сацы­яль­ных пла­стоў, кары­сталі­ся амаль што выключ­на сваі­мі языч­ніц­кі­мі імё­на­мі яшчэ вель­мі доў­га — на пра­ця­гу ўся­го XI ст. ды і нават знач­на паз­ней. Менавіта пад імі яны высту­па­ю­ць у лета­пі­сах і іншых кры­ні­цах. Час ад часу, у запі­сах цар­коў­на­га зме­сту, яны ўжы­валі і свае хры­с­ціян­скія імё­ны — але заў­сё­ды разам са сла­вян­скі­мі. А Васіль Міхай­лавіч назваў толь­кі хры­с­ціян­скія і сваё, і баць­ка­ва імё­ны. Яго жон­ка так­са­ма высту­пае толь­кі пад сваім хрыс­ціянскім імем. У запі­се зга­да­нае „лукъ­но Яки­мо­во“, г. зн. мядо­вая дані­на з селяні­на Які­ма ці нават ужо насе­ле­ны пункт з такой назвай. Якім — хры­с­ціян­скае імя (Іlа­кімъ). Пада­ец­ца неве­ра­год­ным, каб на мяжы X—XI ст. селянін ста­ла высту­паў пад сваім хрос­ным імем, бо ў гэты час хрысціяні­зацыя закра­ну­ла вёс­ку ў міні­маль­най сту­пе­ні — калі ўво­гу­ле закра­ну­ла. Тое, што імя Якім было ўжо тады зама­ца­ва­на ў тапоні­ме, мож­на так­са­ма выклю­чы­ць. Па–пятае, калі запіс не паз­ней­шая копія, вель­мі цяж­ка праў­да­па­доб­на вытлу­ма­чы­ць, адкуль пісец XIV ст. мог веда­ць, што царк­ва была засна­ва­на ў 1001 г.[79]

Калі больш уваж­лі­ва пры­глед­зец­ца да запісу[80], дык мож­на заў­ва­жы­ць, што почырк сама­га верх­ня­га рад­ка лева­га слуп­ка істот­на адроз­ні­ва­ец­ца ад почыр­ку астат­ня­га яго тэкс­ту. Сло­вы „Въ лѢт ‡SФѲ–Ѣ ство­ре…“ напі­са­ныя драб­ней­шы­мі і іншы­мі па фор­ме літа­ра­мі, са знач­на боль­шай раз­рад­кай. Гэта асаб­лі­ва пры­мет­на на даце. Пер­шая літа­ра „В“ чыта­ец­ца дрэн­на. Вынас­ное „т“ напі­са­на, падоб­на, па ана­ло­гіі са сло­вам „лѢт(о)“ у змеш­ча­ным на той самай ста­рон­цы запі­се 1441 г. На мат­э­ры­я­ле пісь­ма — пер­га­міне — мож­на заў­ва­жы­ць падцёкі. Скла­д­ва­ец­ца ўра­жанне, што напі­са­на па змы­тым. Але каму, калі і наво­шта спатр­эбіла­ся кар­эк­та­ва­ць запіс?

Зусім не выклю­ча­ная вера­год­на­сць свя­до­май пад­роб­кі. У сувязі з гэтым пры­га­д­ва­ец­ца асо­ба вядо­ма­га расій­ска­га пад­роб­ніка ста­ра­жыт­ных рука­пі­саў 1–й пало­вы XIX ст. Аляк­сандра Сула­кад­зэ­ва. Мето­ды­ка яго пра­цы нечым нага­д­вае зафік­са­ва­ную ў Друц­кім еван­гел­лі. А. Сула­кад­зэў браў ста­ра­даўнія рука­пі­сы і з дапа­мо­гай пры­пі­сак на палях „рабіў“ іх больш ста­ра­жыт­ны­мі і рэд­кі­мі, чым яны былі ў рэчаіс­на­ці. Ён імкнуў­ся „нада­ць“ рукапі­сам як мага боль­шую ста­ра­жыт­на­сць — чым даў­ней, тым лепей. Яшчэ адной адмет­най рысай „твор­ча­га почыр­ка“ А. Сула­кад­зэ­ва было жаданне забяс­пе­чы­ць свае запі­сы дата­мі — як праві­ла, з даклад­на­сцю да года[81]. Сярод іх сустра­ка­юц­ца і вель­мі бліз­кія да даты Друц­ка­га еван­гел­ля: 999 і 1000 г.[82] Пас­ля смер­ці А. Сула­кад­зэ­ва (1830 г.) яго кні­га­з­бор быў рас­пра­дад­зе­ны роз­ным уста­но­вам і пры­ват­ным асобам[83]. На жаль, невя­до­ма, якім чынам Друц­кае еван­гел­ле тра­пі­ла ў біб­ліят­эку ака­д­эміка М.М. Ціха­міра­ва, але сярод яго кніг былі і асоб­нікі з калек­цыі А. Сула­кад­зэ­ва — у пры­ват­на­сці, №8[84]. Таму не выклю­ча­на, што і Друц­кае еван­гел­ле паход­зі­ць адтуль жа. Разам з тым ёсць і важ­ныя адроз­нен­ні запі­су ў Друц­кім еван­гел­лі ад пра­дук­цыі А. Сула­кад­зэ­ва. Ён, напрыклад, рабіў свае пры­піскі на палях і на чыстых ста­рон­ках рука­пі­саў, пры­чым гэтыя запі­сы не былі звя­за­ныя з асноў­ным тэкстам[85]. На сён­няш­ні дзень невя­до­ма нівод­на­га выпад­ка, каб А. Сула­кад­зэў змы­ваў ста­ры над­піс і пісаў свой паверх яго. Да таго ж „ста­ра­жыт­ны“ почырк, якім пісаў А. Сула­кад­зэў, даволі пазнавальны[86] і ён адроз­ні­ва­ец­ца ад почыр­ка, якім выка­на­ныя пер­шыя, выш­эй цыта­ва­ныя, сло­вы ўклад­но­га запі­су ў Друц­кім еван­гел­лі. Таму нель­га быць цал­кам пера­ка­на­ным у тым, што пачат­ко­вая част­ка запі­су пад­роб­ле­на свя­до­ма і што аўтар пад­роб­кі — А. Сула­кад­зэў.

Гавор­ка можа ісці так­са­ма пра тое, што кні­га была па­шкоджана несвя­до­ма, у выніку няд­бай­на­га захоў­ван­ня. Яна маг­ла, напрыклад, патра­пі­ць у ваду. І тады нех­та пад­навіў пер­шыя змы­тыя сло­вы. Мяр­ку­ю­чы па ўсім, ста­ры тэкст ужо тады кеп­ска чытаў­ся ці быў нечыт­эль­ны ўво­гу­ле. Цяж­ка ска­за­ць, калі і тым больш кім гэта маг­ло быць зроб­ле­на, аднак нека­то­рыя літа­ры (напрыклад, „Ф“) падоб­ныя на паўустаў XVI ст.

Так ці інакш, але дату 1001 г., без­умоў­на, трэ­ба адкі­ну­ць. Гэты год не можа лічыц­ца годам пер­шай згад­кі гора­да Друц­ка. Ю. Заяц, як зда­ец­ца, вель­мі праў­да­па­доб­на рас­тлу­ма­чыў пры­чы­ны і акаліч­на­сці засна­ван­ня Друц­ка, дата­ваў­шы гэтую пад­зею хут­кім часам пас­ля 1021 г.[87] Пер­ша­па­чат­ко­ва ва ўклад­ным запі­се, хут­ч­эй за ўсё, сапраў­ды была ней­кая дата, пера­праў­ле­ная паз­ней на „6509“. З той пры­чы­ны, што кня­жанне Васі­ля Міхай­лаві­ча ў Друц­ку пры­па­дае на сяр­эд­зі­ну — дру­гую пало­ву XIV ст., менавіта гэтым часам і трэ­ба дата­ва­ць Друц­кае еван­гел­ле.

Наступ­нае ў шэра­гу імён Кіева–Пячэрскага памен­ніка — Дзміт­рый. Вялікая коль­кас­ць рус­кіх лета­піс­ных зво­даў пад 1372 г. паве­дам­ляе пра выпра­ву літоўскіх кня­зёў, накіра­ва­ную кня­зем Міхаі­лам Цвяр­скім на Пера­яс­лаў і Кашын. Сярод іх назва­ны Кей­с­тут, Андр­эй Полац­кі, Дзміт­рый Друц­кі і Вітаўт[88]. На пер­шы погляд, памян­нік дае пад­ста­вы лічы­ць, што ў лета­пі­се ідзе гавор­ка пра Дзміт­рыя Міхай­лаві­ча Друц­ка­га. Але больш уважлі­вы раз­гляд лета­піс­ных паве­дам­лен­няў выклі­кае пытанне: з якой пры­чы­ны тады друц­кі князь назва­ны сярод най­б­лі­ж­эй­шых сва­я­коў вяліка­га кня­зя літоўска­га Аль­гер­да? Віда­воч­на таму, што ён так­са­ма нале­жаў да іх ліку. Пад Дзміт­ры­ем Друц­кім трэ­ба разу­ме­ць дру­го­га сына Аль­гер­да. Як Аль­гер­давіч ён фігу­руе ўжо ў нека­то­рых летапісах[89]. Гэтай жа дум­кі пры­трым­лі­валі­ся скла­даль­нікі пака­заль­нікаў да „Поў­на­га збо­ру рус­кіх летапісаў“[90]. Яна выказ­ва­ла­ся і ў паз­ней­шых даслед­чыц­кіх працах[91]. Дзмі­трый Аль­гер­давіч кня­жыў не толь­кі ў Друц­ку, але і ў Бран­ску. Менавіта ён зафік­са­ва­ны як Дзміт­рый Бран­скі ў вядо­май пера­мір­най гра­ма­це 1372 г. паміж вялікі­мі кня­зя­мі Аль­гер­дам і Дзміт­ры­ем Мас­коўскім — зра­зу­ме­ла, на баку Аль­гер­да. Адмет­на, што гра­ма­та зазна­чае: „А кня­зю вели­ко­му Олгер­ду и бра­ту его, кня­зю Кес­т­у­тью, и ихъ детемъ за него [кня­зя Міхаі­ла Цвяр­ско­га. — В.В.] ся не въступати“[92]. Гэта віда­воч­ны намёк на вяс­но­вы паход 1372 г. Кей­с­ту­та, Вітаўта, Андр­эя і Дзміт­рыя Аль­гер­даві­чаў.

Якім чынам Дзміт­рый Аль­гер­давіч стар­эй­шы стаў друц­кім кня­зем? У пераліку кня­зёў, якія загі­нулі на Вор­ск­ле ў 1399 г. і ака­за­лі­ся зана­та­ва­ны­мі ў рус­кіх лета­пі­сах, сярод іншых быў уне­се­ны і „князь Андрей, пасы­нок Дмитриев“[93]. У адным са спісаў[94] замест яго зна­ход­зім „кня­зя Андрея Дрють­ско­го“. Такім чынам, гэта адна асо­ба. Пад Дзміт­ры­ем тут мож­на разу­ме­ць толь­кі Дзміт­рыя Аль­гер­даві­ча стар­эй­ша­га, які загі­нуў тады ж. Адсюль выні­кае, што Дзміт­рый Аль­гер­давіч быў жана­ты з уда­вой друц­ка­га кня­зя. Так ён і атры­маў Друцк. Ю. Пузы­на лічыў[95], што шлюб адбы­ў­ся паміж 1339 і 1345 г. Аднак з гэтым наўрад ці мож­на пагад­зіц­ца. Дзміт­рый Аль­гер­давіч быў зама­ла­ды ў гэты час. Мяр­ку­ю­чы па пад­зе­ях у Пскове[96], ахрыш­ча­ны там у 1342 г. Андр­эй Аль­гер­давіч быў яшчэ пад­лет­кам. (Ціка­ва, што пра хрыш­ч­энне Андр­эя „ў дзя­цін­стве“ паве­дам­ляе М. Стрыйкоў­скі [97].). А Дзміт­рый быў яго малод­шым бра­там. Шлюб быў заклю­ча­ны паз­ней.

Расій­скі гісто­рык М. Хмы­роў сцвяр­джаў, што дач­ка Але­га Іва­наві­ча Разан­ска­га Настас­ся ў пер­шым шлю­бе была заму­жам за кня­зем Дзміт­ры­ем Васілеві­чам Друц­кім. Ад яго яна мела сыноў Андр­эя і Васі­ля Друц­кіх. Дру­гім мужам Настас­сі Але­гаў­ны быў Карыбут–Дзмітрый Аль­гер­давіч, труб­чаўскі, бран­скі і ноўгарад–северскі князь. Ён загі­нуў у бітве на Ворскле[98]. Кры­ні­цы М. Хмы­ро­ва невя­до­мыя. Адна­ча­со­ва трэ­ба адзна­чы­ць блы­тані­ну, якую ён дапус­ціў у дачы­нен­ні да асо­бы кня­зя Дзміт­рыя Аль­гер­даві­ча. Аль­герд меў двух сыноў з такім імем: Дзміт­рыя стар­эй­ша­га (ад пер­шай жон­кі) і Карыбута–Дзмітрыя (ад дру­гой). Да пра­цы Ю. Вольфа[99] іх часта блы­талі. Не паз­бег­нуў гэтай памыл­кі і М. Хмы­роў. На самай спра­ве Дзміт­рый стар­эй­шы кня­жыў у Бран­ску і Труб­чаўску, ён і загі­нуў на Вор­ск­ле ў 1399 г. А Карыбут–Дзмітрый быў ноўгарад–северскім кня­зем. Факт шлю­бу Карыбута–Дзмітрыя з дач­кой Але­га Разан­ска­га пац­вяр­джа­ец­ца даку­мен­там, але гэты даку­мент не назы­вае яе імя[100]. Хут­ч­эй за ўсё, у пра­цы М. Хмы­ро­ва знай­шлі адлюстра­ванне два шлю­бы: Карыбута–Дзмітрыя Аль­гер­даві­ча з дач­кой Але­га Разан­ска­га і Дзмі­трыя Аль­гер­даві­ча стар­эй­ша­га з уда­вой друц­ка­га кня­зя. Мяр­ку­ю­чы па Кіева–Пячэрскім памен­ніку, гэта быў Міхаіл Міхай­лавіч. Такім чынам, паміж імё­на­мі Міхаіл і Дзміт­рый Кіева–Пячорскага памен­ніка мож­на кан­ста­та­ва­ць „збой“: пера­ем­на­сць ста­рой княс­кай дына­стыі і нашчад­каў Дзміт­рыя Аль­гер­даві­ча, якія зама­ца­валі­ся ў Друц­ку паз­ней, ува­собі­ла жан­чы­на. Цал­кам можа быць, што Дзміт­рый Аль­гер­давіч кня­жыў у Друц­кім княст­ве не адзін. Калі слуш­на тое, што Васіль Міхай­лавіч быў бра­там Міхаі­ла Міхай­лаві­ча Друц­ка­га, пас­ля смер­ці бра­та ён мог заха­ва­ць за сабой пры­нам­сі част­ку княст­ва.

Нап­эў­на, менавіта Дзміт­рый Аль­гер­давіч быў тым друц­кім кня­зем, які ў 1374 г. хад­зіў з Андр­эем Полац­кім на Дзю­на­бург. У хроні­цы Г. Варт­бер­га: „reges de Plotzeke ac de Odriske“[101]. Пад „Odriske“ трэ­ба разу­ме­ць, без­умоў­на, Друцк.

Уво­гу­ле ж кіда­ец­ца ў вочы падаб­ен­ства лёсаў Андр­эя і Дзміт­рыя Аль­гер­даві­чаў. Два най­стар­эй­шыя сыны Аль­гер­да ней­кі час кня­жы­лі ў адным рэгіёне. Часта разам удзель­ні­чалі ў ваен­ных пахо­дах. Калі ў снеж­ні 1379 г. Дзміт­рый Мас­коўскі выра­шыў пад­па­рад­ка­ва­ць Труб­чаўск і Ста­ра­дуб, якія ўва­х­од­зілі ў лік ула­дан­няў Дзміт­рыя Аль­гер­даві­ча, ён пас­лаў сярод ваявод і Андр­эя Аль­гер­даві­ча. Віда­ць, менавіта дзя­ку­ю­чы пера­га­во­рам з бра­там Дзміт­рый „не сталъ на бои … и не бья­ся, но выиде изъ горо­да съ кня­ги­нею сво­ею, и з дет­ми, и съ бояры сво­и­ми, при­е­ха на Моск­ву градъ“[102]. Андр­эй і Дзміт­рый Аль­гер­давічы разам удзель­ні­чалі ў бітве на Кулі­ко­вым полі. Загі­нулі яны так­са­ма ў адзін дзень — на Вор­ск­ле ў 1399 г. Два най­стар­эй­шыя Аль­гер­давічы былі, віда­ць, не толь­кі ваенна–палітычнымі саюз­ні­ка­мі, але і бліз­кі­мі сябрамі[103]. Мяр­ку­ю­чы па ўсім, такія сяброўскія, бліз­кія ста­сун­кі былі вель­мі рас­паў­сюд­жа­ны і ўся­ляк заахвоч­валі­ся сярод бра­тоў, і асаб­лі­ва бліз­кіх па ўзрос­ту, Геды­мі­на­ва роду. Дастат­ко­ва пры­га­да­ць „тан­д­эмы“: Аль­герд і Кей­с­тут, Вітаўт і Ягай­ла (да вядо­мых пад­зей 1381—1382 г.)…

На жаль, нель­га даклад­на вызна­чы­ць, да яко­га часу Дзмі­трый Аль­гер­давіч кіра­ваў Друц­кам. Але пас­ля яго пера­хо­ду ў Мас­к­ву гэта было ўжо немаг­чы­ма. Даклад­на невя­до­ма, хто кня­жыў у Друц­ку да пачат­ку 90–х г. Але калі ў 1393 г. Вітаўт хад­зіў на Віцебск, „друц­кии кня­зи стре­ти­ли кня­зя вели­ко­го Вито­вта с честью вели­кою и уда­ри­ли ему чолом в службу“[104]. Сярод іх маглі быць як дзе­ці Дзміт­рыя Аль­гер­даві­ча, так і яго пасын­кі — нашчад­кі Міхаі­ла Міхай­лаві­ча, а так­са­ма сыны Васі­ля Міхай­лаві­ча. Калі сыны Міхаі­ла Міхай­лаві­ча пад­рас­лі, а іх айчым зама­ца­ваў­ся ў Бран­ску, яны, нап­эў­на, сталі кня­жы­ць у баць­коўскім Друц­ку. Да ліку пасын­каў нале­жаў Андр­эй, які загі­нуў на Вор­ск­ле.

Юзаф Пузы­на лічыў[105], што сынам Дзміт­рыя Аль­гер­даві­ча быў князь Глеб, які фігу­руе ў „Ска­зан­ні пра Мама­е­ва пабоіш­ча“ то як Друц­кі, то як Бран­скі. Уліч­ва­ю­чы, што Дзміт­рый Аль­гер­давіч кня­жыў у Друц­ку і Бран­ску, мож­на сапраў­ды выра­шы­ць, што ён меў сына Гле­ба, які зга­д­ва­ец­ца ў кры­ні­цы пад тыту­ла­мі кня­зя Бран­ска­га і Друц­ка­га. Але пры больш уваж­лі­вым азна­ям­лен­ні са „Ска­зан­нем“ высвят­ля­ец­ца, што Глеб Друц­кі і Глеб Бран­скі — гэта роз­ныя асо­бы. Па–першае, на агляд­зе войск у Каломне вялікі князь мас­коўскі Дзміт­рый Іва­навіч пас­тавіў кня­зя Гле­ба Бран­ска­га на чале пал­ка левай рукі[106]. Глеб жа Друц­кі быў пас­таў­ле­ны кіра­ва­ць пера­да­вым палком[107]. Нават калі гэта разы­ход­жанне і вынік памыл­кі пера­пісчы­ка (бо яно фік­су­ец­ца ў роз­ных рэдак­цы­ях тво­ра), адроз­нен­ні ўсё роў­на заста­юц­ца. Напрыклад, у адной з груп спі­саў „Ска­зан­ня“ паве­дам­ля­ец­ца, што князь Глеб Бран­скі стра­ціў жыц­цё на Кулі­ко­вым полі[108], Глеб жа Друц­кі жыў яшчэ ней­кі час. Пры­чым тут бран­скі князь назва­ны Іва­наві­чам — яскра­вы аргу­мент супра­ць таго, што ён быў сынам Дзміт­рыя Аль­гер­даві­ча. Праў­да, і ў гэтым выпад­ку нель­га быць цал­кам пера­ка­на­ным у тым, што імя па баць­ку ўка­за­на правіль­на.

У нядаў­на адшу­ка­най паруч­най гра­ма­це па Іва­ну Жыдзіві­ду[109] ў якас­ці адна­го з паручы­це­ляў высту­піў ней­кі князь Глеб Дзміт­ры­евіч. Ян Тэн­гоўскі дата­ваў даку­мент прыб­ліз­на 1393 г. і ата­я­са­міў гэта­га кня­зя з сынам Дзміт­рыя Аль­гер­даві­ча стар­эй­ша­га Гле­бам, які пры­маў удзел у Кулікоўс­кай бітве як Глеб Друцкі[110]. Ідэн­ты­фіка­цыя кня­зя Гле­ба Дзміт­ры­еві­ча паруч­най з сынам Дзміт­рыя Аль­гер­даві­ча стар­эй­ша­га цал­кам іма­вер­ная. Аднак дру­гая част­ка гіпот­э­зы не такая віда­воч­ная.

У сінод­зіку Мас­коўска­га крам­лёўска­га Успен­ска­га сабо­ра зга­да­ны князь Глеб Друц­кі, які загі­нуў 15 студ­зе­ня 1411 г. у бітве на Лыскове[111] (70 км на паўд­нё­вы ўсход ад Ніж­ня­га Ноў­га­ра­да). Тут ніжа­га­род­скія князі раз­білі ваявод вяліка­га кня­зя мас­коўска­га Васі­ля I. Мяр­ку­ю­чы па ўсім, Глеб Друц­кі быў адным з кіраўнікоў мас­коўска­га вой­ска. Дру­гі сінод­зік (Рас­тоўскі сабор­ны) назы­вае імя па баць­ку гэта­га кня­зя — Васілевіч[112]. Кня­зя Гле­ба Друц­ка­га трэ­ба прызна­ць сынам Васі­ля Міхай­лаві­ча. Цяж­эй адка­за­ць на пытанне: хто ўдзель­ні­чаў у Кулікоўс­кай бітве, ён ці сапраў­ды сын Дзміт­рыя Аль­гер­даві­ча стар­эй­ша­га? Вера­год­на­сць абодвух вары­ян­таў пада­ец­ца прыклад­на роў­най. На Кулі­ко­вым полі маглі быць і сыны Васі­ля Міхай­лаві­ча, які быў звя­за­ны з Андр­эем Полац­кім, і дзе­ці Дзміт­рыя Аль­гер­даві­ча.

Цьмя­нае паход­жанне кня­зя Льва Друц­ка­га. Рас­паў­сюд­жа­ная рэдак­цыя „Ска­зан­ня пра Мама­е­ва пабоіш­ча“ паве­дам­ляе, што ў Каломне вялікі князь Дзміт­рый Іва­навіч „пере­до­вои … полк уря­ди кня­зя Льва Дружесково“[113]. Зноў жа, нель­га выклю­чы­ць памыл­ку пера­пісчы­ка, які пераб­лы­таў Гле­ба і Льва Друц­кіх. Але маг­чы­ма, што Леў Друц­кі сапраў­ды ўдзель­ні­чаў у бітве на Кулі­ко­вым полі. Князь Леў Друц­кі быў уне­се­ны ў пералік свед­каў гра­ма­ты, выдад­зе­най Вітаўтам у Кара­ляў­цу 30 студ­зе­ня 1384 г. Пры­чым ён назва­ны там Вітаўта­вым шваграм[114]. Даслед­чы­ка­мі слуш­на адзна­ча­ла­ся, што сло­ва „шва­гер“ можа аба­зна­ча­ць не толь­кі мужа сяст­ры. Яго мож­на разу­ме­ць і так, што Леў быў, напрыклад, бра­там жон­кі Вітаўта[115] ці яны мелі за жонак род­ных сяс­цёр. У адпа­вед­на­сці з апош­нім, Ян Тэн­гоўскі лі­чыць[116], што жон­кай Гле­ба Друц­ка­га была сяст­ра Ган­ны Сма­лен­скай — жон­кі Вітаўта. Але маг­чы­ма і іншае. Павод­ле Хронікі Быхаўца[117], Вітаўт дру­гім шлю­бам быў жана­ты з кня­зёў­най Мары­яй Луком­скай (хоць гэта быў, віда­ць, яго пер­шы шлюб). Тады жон­кай Льва Друц­ка­га маг­ла быць так­са­ма луком­ская кня­зёў­на, а з улі­кам геа­гра­фіч­най бліз­кас­ці княст­ваў гэта цал­кам вера­год­на. Леў Друц­кі быў, віда­ць, сярод тых кня­зёў і баяр, якія выехалі да Вітаўта пас­ля яго ўцё­каў у Прусію (канец 1382 г.). У „Лета­піс­цы вялікіх кня­зёў літоўскіх“ чыта­ем: „быв­шу же ему [Вітаўту. — В.В.] в Нем­цех и у Марине гра­де у мист­ра, при­е­ха­ша к нему мно­зи кня­зи и бояре литовьскыи“[118]. Гэта адбы­ло­ся ў 1383 г. Пра далей­шы лёс Льва Друц­ка­га нічо­га невя­до­ма. Што ж даты­чыц­ца яго мес­ца ў сіст­эме сва­яц­кіх ста­сун­каў кня­зёў Друц­кіх, дык хут­ч­эй за ўсё ён быў сынам Дзмі­трыя Аль­гер­даві­ча. На кары­с­ць гэта­га гаво­ры­ць і той факт, што ён кары­стаў­ся гер­бам Пагоня[119]. У сувязі з гэтым мож­на дапус­ці­ць, што шлюб паміж Дзміт­ры­ем Аль­гер­даві­чам і ўда­вой друц­ка­га кня­зя адбы­ў­ся напры­кан­цы 50–х г.[120], бо ў 1380 г. Леў Друц­кі, маг­чы­ма, удзель­нічаў у Кулікоўс­кай бітве, пры­чым каман­да­ваў пал­ком, а ў 1384 г. быў ужо жана­ты. У літаратуры[121] выказ­ва­ла­ся гіпот­э­за пра тое, што Глеб і Леў Друц­кія — гэта адна і тая асо­ба. Нашы дад­зе­ныя на гэты конт, на жаль, недастат­ко­выя для над­зей­ных выс­ноў.

Вель­мі мала зве­стак і пра кня­зя Іва­на Друц­ка­га. Ён назва­ны сярод свед­каў Салін­ска­га трак­та­та, заклю­ча­на­га паміж Вітаўтам і Орд­энам 12 каст­рыч­ніка 1398 г.[122] Мож­на пагад­зіц­ца з Я. Тэн­гоўскім, які ата­я­са­міў яго з Іва­нам Дзміт­ры­еві­чам Кіндыром[123], што загі­нуў у бітве на Вор­ск­ле. У пера­важ­най боль­шас­ці лета­піс­ных зво­даў (у тым ліку і ў самых ста­ра­жыт­ных, поў­ных і аўтарытэтных[124]) князь Іван Дзміт­ры­евіч Кін­дыр пас­таў­ле­ны ў спі­се забітых кня­зёў на чацвёр­тае ці нават на трэцяе мес­ца — пас­ля Андр­эя і Дзміт­рыя Аль­гер­даві­чаў (ды Міхаі­ла Яўну­таві­ча). Пас­ля яго ідзе пасы­нак Дзміт­рыя Аль­гер­даві­ча Андр­эй Друц­кі. Ю. Пузы­на, які зра­біў спро­бу рэкан­струк­цыі пер­ша­па­чат­ко­ва­га спі­са князёў[125], пас­тавіў Іва­на Кін­ды­ра на чацвёр­тае мес­ца. Таму ён, без­умоў­на, нале­жаў да Геды­мі­наві­чаў. Імя па баць­ку выраз­на ўказ­вае на тое, што ён быў сынам Дзміт­рыя Аль­гер­даві­ча. Іван вядо­мы так­са­ма па Любец­кім сінод­зіку, дзе ён назва­ны разам з баць­кам, маці Ган­най і бра­там Міхаілам[126].

У тым самым спі­се кня­зёў 1399 г. адзна­ча­ны Міхаіл Пад­бяр­эз­скі і яго брат Аляксандр[127]. Вядо­мы княс­кі род Ямантовічаў–Падбярэзскіх, пачы­наль­нік яко­га Ямант так­са­ма загі­нуў на Вор­ск­ле. Аднак трэ­ба пагад­зіц­ца з Ю. Вольфам[128], павод­ле яко­га назва­ныя бра­ты не мелі да Ямантовічаў–Падбярэзскіх анія­ка­га дачы­нен­ня. Вель­мі вера­год­на, што гэта нашчад­кі Яман­та атры­малі Пад­бяр­эз­зе пас­ля іх смерці[129]. Міхаіл і Аляк­сандр, віда­ць, паход­зілі ад ста­рых друц­кіх кня­зёў, к кан­цу XIV ст. выціс­нутых у сці­п­лае Пад­бяр­эз­зе. Яно, дар­эчы, раз­меш­ча­на на паў­ноч­ны захад ад Друц­ка — там, дзе раз­да­ваў зем­лі князь Васіль Міхай­лавіч Друц­кі. Цал­кам можа быць, што Міхаіл і Аляк­сандр былі яго сына­мі.

26 студ­зе­ня 1401 г. у Бір­шта­нах князь Сямён Дзміт­ры­евіч Друц­кі пры­нёс пры­ся­гу ў тым, што ў выпад­ку смер­ці вяліка­га кня­зя Вітаўта не буд­зе шука­ць сабе інша­га сюзер­эна, апра­ча кара­ля Ўладыс­ла­ва II Ягай­лы і Каро­ны Польскай[130]. Князь Сямён Друц­кі набыў вядо­мас­ць яшчэ і тым, што ў 1422 г. выдаў замуж за Ягай­лу пля­мен­ні­цу, дач­ку сва­ёй сяст­ры Аляк­сан­дры і кня­зя Андр­эя Іва­наві­ча Гальшанскага[131]. Гэта была сла­ву­тая Соф’я Галь­шан­ская. Трэ­ба пад­т­ры­ма­ць выс­но­ву Яна Тэн­гоўска­га, згод­на з якой князь Сямён Друц­кі быў сынам Дзміт­рыя Альгердавіча[132]. (Аднак не ад Ган­ны, як лічы­ць зга­да­ны даследчык[133], а ад іншай жон­кі. Іна­чай чым рас­тлу­ма­чы­ць той факт, што Сямён не быў уне­се­ны ў Любец­кі сінод­зік разам з Міхаі­лам і Іва­нам, сына­мі Дзміт­рыя Аль­гер­даві­ча і Ган­ны?)

На кары­с­ць паход­жан­ня Сямё­на Друц­ка­га ад Дзміт­рыя Аль­гер­даві­ча стар­эй­ша­га мож­на пры­вес­ці наступ­ныя фак­ты. Ян Длу­гаш паведамляе[134], што Ягай­ла зна­ход­зіў­ся ў трэцяй і чацвёр­тай сту­пе­нях сва­яцтва са сва­ёй чацвёр­тай жон­кай Соф’яй. Калі ўзя­ць пад ува­гу, што Соф’я была дач­кой сяст­ры Сямё­на Дзміт­ры­еві­ча і пры­ня­ць, што яе маці была дач­кой Дзміт­рыя Альгердаві­ча, сапраў­ды атрым­лі­ва­ец­ца, што Соф’ю Галь­шан­скую лучы­ла з Ягай­лам трэцяя сту­пень сваяцтва[135]. Чацвёр­тая даты­чы­ла­ся, праў­да­па­доб­на, рода Галь­шан­скіх. Дру­гі, дадат­ко­вы аргу­мент звя­за­ны з гераль­ды­кай. Ю. Пузы­на звяр­нуў ува­гу на падаб­ен­ства зна­каў, які­мі кары­сталі­ся князі Друц­кія, да зна­каў Аль­гер­да і Гедымінавічаў[136]. Ён так­са­ма трап­на заў­ва­жыў, што напры­кан­цы XIV— на пачат­ку XV ст. Друц­кія рэгу­ляр­на зай­малі вель­мі высо­кія, у ліку пер­шых, мес­цы сярод свед­каў між­на­род­ных дага­во­раў. Між іншым ён адзна­чыў, што спа­між князёў–сведкаў Салін­ска­га трак­та­та няма ані­вод­на­га кня­зя нелітоўска­га пахо­джання[137]. Вар­та нага­да­ць, што ў пералік быў упі­са­ны Іван Друц­кі.

Такім чынам, мож­на ўпэў­не­на сцвяр­джа­ць, што галі­на Друц­кіх, якую Ю. Вольф вызна­чыў як малодшую[138], вяд­зе сваё паход­жанне ад Дзміт­рыя Аль­гер­даві­ча праз яго сына Сямё­на. Стар­эй­шая ж галі­на не была звя­за­на з Аль­гер­даві­ча­мі. Ю. Вольф на пад­ста­ве расій­скіх рада­во­даў вывод­зіў яе ад Васі­ля Міхайлаві­ча[139]. Мяр­ку­ю­чы па ўсім, яна вяд­зе свой пач­а­так ад ста­ро­га друц­ка­га княс­ка­га рода. Яго прад­стаўнік Дані­ла жыў нед­зе на пачат­ку XIV ст. ці нават раней, і на сён­ня гэта пер­шы вядо­мы нам гіста­рыч­ны друц­кі князь эпо­хі Вяліка­га Княст­ва Літоўска­га. На кары­с­ць мяс­цо­ва­га паход­жан­ня стар­эй­шай лініі Друц­кіх гаво­ры­ць, між іншым, і тое, што калі прад­стаўнікі малод­шай галі­ны зай­малі высо­кія мес­цы сярод кня­зёў Вяліка­га Княст­ва Літоўска­га, дык Друц­кія стар­эй­шай галі­ны не мелі тако­га пры­знання. Іх дзей­на­сць, віда­ць, абмя­жоў­ва­ла­ся сваім вуз­кім рэгіё­нам і мяс­цо­вы­мі інтар­э­с­а­мі, і яны толь­кі зрэд­ку з’яўляюцца ў кры­ні­цах. У най­вы­ш­эй­шыя сфе­ры тыту­ла­ва­най зна­ці і палітыч­на­га жыц­ця Вяліка­га Княст­ва Літоўска­га яны не мелі досту­пу. Пака­заль­на, што князі менавіта з гэтай галі­ны выехалі ў 1508 г. у Мас­к­ву.

[1] Друцк ста­ра­жыт­ны: Да 1000–годдзя ўзнік­нен­ня гора­да. Мінск, 2000; Друцк лета­піс­ны. Друц­кае еван­гел­ле. Мінск, 2001.
[2] Древ­не­му Друц­ку 1000 лет: Мате­ри­а­лы к научно–практической кон­фе­рен­ции. Витебск, 2001.
[3] Пол­ное собра­ние рус­ских лето­пи­сей (далей — ПСРЛ). Т. 32. Москва, 1975. С. 130; Т. 35. Москва, 1980. С. 129, 146, 194.
[4] Там­са­ма. Т. 32. С. 24—25, 132; Т. 35. С. 92, 131, 148, 176, 196, 217.
[5] Там­са­ма. Т. 32. С. 25, 132; Т. 35. С. 92, 131, 148, 176, 196, 217.
[6] Насевіч В.Л. Род кня­зёў Друц­кіх у гісто­рыі Вяліка­га княст­ва Літоўска­га (XIV — XVI ст.) // Ста­рон­кі гісто­рыі Бела­русі. Мінск, 1992. С. 84, 85; Яго ж. Друц­кае княст­ва і князі Друц­кія // Друцк ста­ра­жыт­ны: Да 1000–годдзя ўзнік­нен­ня гора­да. С. 49.
[7] Ochmański J. Nad Kronik№ Bychowca // Studia Żródłoznawcze. T. XII. 1967. S. 159; Гл. так­са­ма: Чамя­рыц­кі В.А. Бела­рус­кія лета­пі­сы як пом­нікі літа­ра­ту­ры. Мінск, 1969. С. 156—158.
[8] Boniecki A. Poczet rodów w Wielkiem Księstwie Litewskiem w XV i XVI wieku. Warszawa, 1887. S. 56; Wolff J. Kniaziowie litewsko–ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. S. 58; Kuźmińska M. Olbracht Marcinowicz Gasztołd // Ateneum Wileńskie. 1928. Zesz. 14. S. 126, 174.
[9] Пла­сты­ка Бела­русі XII—XVIII ст.: Аль­бом. Мінск, 1983. Іл. 153, 154.
[10] Sokołowski M. Dwa gotycyzmy wileсski i krakowski w architekturze i zіotnictwie i źródła ich znamion charakterystycznych // Sprawozdania Komisyi do badania historyi sztuki w Polsce. T.VIII. Kraków, 1912. S. 12.
[11] Stryjkowski M. Kronika Polska, Litewska, Żmódzka i wszystkiej Rusi. Królewiec, 1582. S. 283—284.
[12] Ibid. S. 283.
[13] Ibid. S. 639, 676.
[14] Ibid. S. 639.
[15] Гл.: Хро­ни­ка Быхов­ца. С. 149, 150.
[16] Wolff J. Kniaziowie litewsko–ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. S. 96, 115.
[17] Гл.: Хро­ни­ка Быхов­ца // ПСРЛ. Т. 32. С. 165.
[18] Niesiecki K. Herbarz Polski. T. 3. Lipsk, 1839. S. 409.
[19] Гл.: Kojałowicz W. Herbarz rycerstwa W. X. Litewskiego tak zwany Compendium. Kraków, 1897. S. 45.
[20] Stryjkowski M. Op. cit. S. 639.
[21] Hiesiecki K. Op. cit. S. 409.
[22] Ibid.
[23] Ibid. T. 7. Lipsk, 1841. S. 177.
[24] Вла­сьев Г.А. Кня­зья Острож­ские и Друц­кие // Изве­стия Рус­ско­го гене­а­ло­ги­че­ско­го обще­ства. Вып. 4. С.–Петербург, 1911. С. 1.
[25] Алек­сан­дров Д.Н., Воло­ди­хин Д.М. Борь­ба за Полоцк меж­ду Лит­вой и Русью в XII—XVI веках. Москва, 1994. С. 25. Рада­во­да Друц­кіх, які Д. Аляк­сандраў пры­пі­свае хроні­цы М.Стрыйкоўскага, у ёй уво­гу­ле няма.
[26] Дол­го­ру­ков П.В. Рос­сий­ская родо­слов­ная кни­га. Ч. 1. С.–Петербург, 1854. С. 130—131.
[27] Там­са­ма. С. 132, 133.
[28] Пет­ров П.Н. Исто­рия родов рус­ско­го дво­рян­ства. Т. 1. С.–Петербург, 1886. С. 45—50.
[29] Древ­ний помян­ник Киево–Печерской лав­ры (кон­ца XV и нача­ла XVI сто­ле­тия) // Чте­ния в Исто­ри­че­ском обще­стве Несто­ра лето­пис­ца (далей — ЧИОНЛ). 1892. Кн. 6. При­ло­же­ние. С. IX.
[30] Там­са­ма. С. 31—32.
[31] Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795. Kraków, 1885. S. 19.
[32] Древ­ний помян­ник Киево–Печерской лав­ры (кон­ца XV и нача­ла XVI сто­ле­тия). С. 31.
[33] Де Вит­те Е.И. Ком­мен­та­рии к древ­ней­шим помян­ни­кам Киево–Печерской лав­ры и Киево–Златоверхо–Михайловского мона­сты­ря // ЧИОНЛ. 1914. Кн. 24. Вып. 1. При­ло­же­ние. С. 83.
[34] Wolff J. Kniaziowie… S. 56—61; Насевіч В.Л. Род кня­зёў Друц­кіх… С. 90—96; Яго ж. Друц­кае княст­ва… С. 52—56.
[35] Де Вит­те Е.И. Комментарии…// ЧОИНЛ. 1913. Кн. 23. Вып. 2. При­ло­же­ние. С. 79.
[36] ПСРЛ. Т. 2. Москва, 1962. С. 881.
[37] Насевіч В.Л. Род кня­зёў Друц­кіх… С. 85.
[38] Алек­сан­дров Д.Н., Воло­ди­хин Д.М. Борь­ба… С. 25—28.
[39] При­сел­ков М.Д., Фасмер М.Р. Отрыв­ки В.Н. Бене­ше­ви­ча по исто­рии рус­ской церк­ви XIV века // Изве­стия Отде­ле­ния рус­ско­го язы­ка и сло­вес­но­сти импе­ра­тор­ской Ака­де­мии Наук. 1916. Т. 21. Кн. 1. С. 58.
[40] Вос­кре­сен­ская лето­пись // ПСРЛ. Т. 7. С.–Петербург, 1856. С. 206; Пат­ри­ар­шая или Нико­нов­ская лето­пись // Там­са­ма. Т. 10. С.–Петербург, 1885. С. 211; Лето­пись Авра­ам­ки // Там­са­ма. Т. 16. С.–Петербург, 1889. С. 73.
[41] Духов­ные и дого­вор­ные гра­мо­ты вели­ких и удель­ных кня­зей XIV—XVI вв. (далей — ДДГ). Москва — Ленин­град, 1950. № 3. С. 14.
[42] Paszkiewicz H. O genezie i wartości Krewa. Warszawa, 1938. S. 313; Насевіч В. Род кня­зёў Друц­кіх… С. 85.
[43] Полоц­кие гра­мо­ты XIII — нача­ла XVI вв. Вып. 1. Москва, 1977. № 6. С. 44.
[44] Там­са­ма. Вып. 3. Москва, 1980. С. 149.
[45] З пяці насе­ле­ных пунк­таў, зга­да­ных у запі­се, уда­ло­ся ідэн­ты­фі­ка­ва­ць чаты­ры. Цяпер гэта: Мураўнічы — вёс­ка Маціёўска­га сель­са­ве­та Тала­чын­ска­га р–на Віцеб­скай вобл. (15 км на паў­ноч­ны захад ад Друц­ка); Від­зенічы — вёс­ка Алё­навіц­ка­га сель­са­ве­та таго ж раё­на (25 км на поўнач ад Друц­ка); Які­маўка („лукъ­но Яки­мо­во“) — вёс­ка Хало­пе­ніц­ка­га пасял­ко­ва­га саве­та Круп­ска­га р–на Мін­с­кай вобл. (45 км на паў­ноч­ны захад ад Друц­ка); Худа­ва — вёс­ка Каст­рыч­ніц­ка­га сель­са­ве­та таго ж раё­на (55 км на паў­ноч­ны захад ад Друц­ка). „Поротви­на зем­ля“ гіпат­этыч­на ата­я­сам­лі­ва­ец­ца з урочыш­чам Пера­тоўш­чы­на за 20 км на захад ад Друц­ка. У пера­да­пош­нім выпад­ку ціка­ва адзна­чы­ць, між іншым, ран­няе зама­ца­ванне на пісь­ме акан­ня („на Худа­ве“).
[46] Белы А. Нары­мон­тавічы // Энцы­кла­пе­дыя гісто­рыі Бела­русі. Т. 5. Мінск, 1999. С. 297—298.
[47] Wolff J. Ród Gedimina. Kraków, 1886. S. 20—21; Ejusdem. Kniaziowie… S. 366.
[48] Puzyna J. Potomstwo Narymunta Gedyminowicza // Miesięcznik Heraldyczny (MH). 1931 (Rocznik X). Nr 7—8. S. 135.
[49] Акты, изда­ва­е­мые Вилен­ской архео­гра­фи­че­ской комис­си­ей. Т. 11. Виль­на, 1880. № 18. С. 42. Тое самае: Сапу­нов А.П., Друц­кий–Любец­кий В. Мате­ри­а­лы по исто­рии и гео­гра­фии Дисен­ско­го и Вилей­ско­го уез­дов Вилен­ской губер­нии. Витебск, 1896. При­ло­же­ния. № 19. С. 35.
[50] Codex epistolaris Vitoldi (CEV). Cracoviae, 1882. Nr 30. P. 10—11.
[51] Stryjkowski M. Op. cit. S. 475.
[52] CEV. Nr 35. P. 13.
[53] Акты, отно­ся­щи­е­ся к исто­рии Южной и Запад­ной Рос­сии. Т. 1. С.–Петербург, 1863. № 2. С. 2.
[54] Реви­зия пущ и пере­хо­дов зве­ри­ных в быв­шем Вели­ком кня­же­стве Литов­ском. Виль­на, 1867. С. 232.
[55] Wolff J. Ród Gedimina. S. 21; Ejusdem. Kniaziowie… S. 366.
[56] Puzyna J. Potomstwo… S. 136.
[57] Długosz J. Roczniki czyli kroniki sławnego Królestwa Polskiego. Ks. 10. Warszawa, 1981. S. 244—245.
[58] Stryjkowski M. Op. cit. S. 488.
[59] Długosz J. Roczniki… Ks. 10. S. 245.
[60] Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Poznań—Wrocław, 1999. S. 26.
[61] Ibid. S. 25.
[62] Die Chronik Wigands von Marburg // Scriptores Rerum Prussicarum (SRP). T. 2. Leipzig, 1863. P. 518.
[63] Голу­бов­ский П.В. Исто­рия Смо­лен­ской зем­ли до нача­ла XV ст. Киев, 1895. С. 317 (прим. 3).
[64] Dlugossius I. Historiae Polonicae libri XII // Opera omnia. T. XII. Cracoviae, 1876. P. 247.
[65] Paszkiewicz H. Jagiellonowie a Moskwa. T. 1: Litwa a Moskwa w XIII i XIV wieku. Warszawa, 1933. S. 386 (przyp. 3).
[66] Die Chronik Wigands von Marburg. P. 519.
[67] Ластов­ский Г.А. Поли­ти­че­ское раз­ви­тие Смо­лен­ской зем­ли в кон­це XIII— нача­ле XVI веков. Минск — Смо­ленск, 2001. С. 44.
[68] Wolff J. Ród Gedimina. S. 20; Ejusdem. Kniaziowie… S. 366.
[69] Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. S. 25; Nikodem J. Narymunt Giedyminowicz i jego uposazenie // Scriptura custos memoriae. Prace historyczne. Poznań, 2001. S. 622.
[70] Рогож­ский лето­пи­сец // ПСРЛ. Т. 15. Вып. 1. Пет­ро­град, 1922. Ст. 60—61; Симео­нов­ская лето­пись // Там­са­ма. Т. 18. С.–Петербург, 1913. С. 97—98.
[71] Там­са­ма.
[72] Wolff J. Kniaziowie… S. 160.
[73] Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. S. 215—216.
[74] Ibid. S. 39.
[75] Vide: Nikodem J. Op. cit.
[76] Рогов А.И., Покров­ский Н.Н. Собра­ние руко­пи­сей ака­де­ми­ка М.Н. Тихо­ми­ро­ва, пере­дан­ное Сибир­ско­му отде­ле­нию АН СССР // Архео­гра­фи­че­ский еже­год­ник за 1965 год. Москва, 1966. С. 162; Тихо­ми­ров М.Н. Опи­са­ние Тихо­ми­ров­ско­го собра­ния руко­пи­сей. Москва, 1968. С. 9.
[77] Тихо­ми­ров М.Н. Посла­ние бело­рус­ско­го Пиме­на // Неде­ля. 1965. № 36. С. 9.
[78] Запіс некаль­кі разоў дру­ка­ваў­ся. Гл., напр.: Рогов А.И., Покров­ский Н.Н. Собра­ние… С. 162; Тихо­ми­ров М.Н. Опи­са­ние … С. 9, 11; Друцк ста­ра­жыт­ны: Да 1000–годдзя ўзнік­нен­ня гора­да. С. 120; Друцк лета­піс­ны. Друц­кае еван­гел­ле. С. 270, 271. Тым не менш паў­на­вар­тас­най наву­ко­вай публі­кацыі пом­ніка няма і да сён­няш­ня­га дня.
[79] Гэтае пытанне — праў­да, без кан­чат­ко­ва­га выра­ш­эн­ня — ужо ставіла­ся ў літа­ра­ту­ры. Гл.: Аляк­се­еў Л.В. Ста­ра­жыт­ны Друцк // Пом­нікі гісто­рыі і куль­ту­ры Бела­русі. 1973. № 3. С. 19.
[80] Аўтар, на жаль, не меў маг­чы­мас­ці азна­ё­міц­ца з ары­гі­на­лам рука­пі­су, які збе­ра­га­ец­ца ў Навасібір­ску. Таму яго назіран­ні грун­ту­юц­ца на апуб­лі­ка­ва­ных фота­здым­ках, а так­са­ма мікра­філь­ма­ва­най копіі Друц­ка­га еван­гел­ля, якая захоў­ва­ец­ца ў Аддзе­ле рэд­кіх кніг і рука­пі­саў Цэн­траль­най наву­ко­вай біб­ліят­экі імя Я.Коласа Нацы­я­наль­най Ака­д­эміі Навук Бела­русі пад сіг­на­ту­рай Фр 27.
[81] Спе­ран­ский М.Н. Рус­ские под­дел­ки руко­пи­сей в нача­ле XIX века (Бар­дин и Сулакадзев)// Про­бле­мы источ­ни­ко­ве­де­ния. Т. 5. Москва, 1956. С. 64, 66, 67, 69, 70—71; Яго ж. К исто­рии рус­ских руко­пис­ных под­де­лок // Докла­ды Ака­де­мии Наук СССР. 1928. Серия В. С. 183.
[82] Спе­ран­ский М.Н. К исто­рии… С. 181.
[83] Спе­ран­ский М.Н. Рус­ские под­дел­ки… С. 63; Яго ж. К исто­рии… С. 183. Прим. 1.
[84] Тихо­ми­ров М.Н. Опи­са­ние… С. 16.
[85] Гл.: Огієн­ко Ів. Моли­тов­ник кн. Воло­ди­ми­ра Вели­ко­го з 999 р.// Ста­ра Украї­на. 1925. № 5. С. 83, 84, 85.
[86] Гл.: Там­са­ма.
[87] Заяц Ю.А. Друть и Друцк // Древ­не­му Друц­ку 1000 лет: Мате­ри­а­лы к научно–практической кон­фе­рен­ции. С. 20.
[88] Гл., напр.: Нов­го­род­ская Чет­вер­тая лето­пись // ПСРЛ. Т. 4. Ч. 1. Вып. 1. Пет­ро­град, 1915. С. 297; Вос­кре­сен­ская лето­пись // Там­са­ма. Т. 8. С.–Петербург, 1859. С. 19; Пат­ри­ар­шая или Нико­нов­ская лето­пись // Там­са­ма. Т. 11. Москва, 1965. С. 17; Типо­граф­ская лето­пись // Там­са­ма. Т. 24. Пет­ро­град, 1921. С. 128.
[89] Ермо­лин­ская лето­пись // ПСРЛ. Т. 23. С.–Петербург, 1910. С. 117; Лето­пис­ный свод 1518 г. (Ува­ров­ская лето­пись) // Там­са­ма. Т. 28. Москва — Ленин­град, 1963. С. 238.
[90] Ука­за­тель к пер­вым ось­ми томам Пол­но­го собра­ния рус­ских лето­пи­сей. Отдел пер­вый. С.–Петербург, 1898. С. 299.
[91] Puzyna J. O pochodzeniu kniazia Fedka Nieświzkiego // MH. 1911 (Rok IV). Nr 5—6. S. 79; Kuczyński S.M. Ziemie Czernihowsko–Siewierskie pod rządami Litwy. Warszawa, 1936. S. 152 (przyp. 327), 153; Paszkiewicz H. O genezie i wartości Krewa. S. 314; Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. S. 74.
[92] ДДГ. № 6. С. 22. Нека­то­рыя гісто­ры­кі, якія выву­чалі і пуб­лі­ка­валі гра­ма­ту, адно­сілі яе да 1371 г. Тако­га дата­ван­ня пры­трым­лі­ваў­ся і аўтар выка­ры­ста­на­га выдан­ня Л.У. Чарап­нін. Абгрун­та­ва­ную кры­ты­ку яго пунк­та гле­джан­ня гл.: Куч­кин В.А. Рус­ские кня­же­ства и зем­ли перед Кули­ков­ской бит­вой // Кули­ков­ская бит­ва: Сбор­ник ста­тей. Москва, 1980. С. 90—91.
[93] Софий­ская Пер­вая лето­пись // ПСРЛ. Т. 5. С.–Петербург, 1851. С. 251; Вос­кре­сен­ская лето­пись // Там­са­ма. Т. 8. С.–Петербург, 1859. С. 73; Твер­ской сбор­ник // Там­са­ма. Т. 15. Москва, 1965. С. 458.
[94] Нов­го­род­ская Чет­вер­тая лето­пись // ПСРЛ. Т. 4. С.–Петербург, 1848. С. 142.
[95] Puzyna J. Pierwsze wystąpienia Korjatowiczów na Rusi Południowej // Ateneum Wileńskie (AW). 1938 (R. XIII). Zesz. 2. S. 18; Kuczyński S.M. Op. cit. S. 152 (przyp. 327).
[96] Псков­ские лето­пи­си. Вып. 1. Москва — Ленин­град, 1941. С. 18—19; Там­са­ма. Вып. 2. Москва, 1955. С. 24—25, 95—96.
[97] Stryjkowski M. Op. cit. S. 476.
[98] Хмы­ров М.Д. Алфавитно–справочный пере­чень удель­ных кня­зей рус­ских и чле­нов цар­ству­ю­ще­го дома Рома­но­вых. Поло­ви­на пер­вая. С.–Петербург, 1871. № 287. С. 21.
[99] Wolff J. Ród Gedimina. S. 90—92, 152—153.
[100] Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków. T. 1. Lwów, 1887. Nr 17. S. 16.
[101] H. de Wartberge. Chronicon Livoniae // SRP. T. 2. P. 105.
[102] Симео­нов­ская лето­пись // ПСРЛ. Т. 18. С.–Петербург, 1913. С. 129; Пат­ри­ар­шая или Нико­нов­ская лето­пись // Там­са­ма. Т. 11. Москва, 1965. С. 45.
[103] На тое, што Дзміт­рый стар­эй­шы быў „най­б­лі­ж­эй­шы“ да Андр­эя Полац­ка­га, ужо звяр­та­ла­ся ўва­га ў літа­ра­ту­ры: Kuczyński S.M. Op. cit. S. 200.
[104] ПСРЛ. Т. 32. С. 147; Там жа. Т. 35. С. 71, 89, 101, 137, 159, 185, 206, 228.
[105] Puzyna J. Korjat i Korjatowicze // AW. 1930 (R. VII). Zesz. 3—4. S. 437.
[106] Пове­сти о Кули­ков­ской бит­ве. Москва, 1959. С. 56, 180.
[107] Тамcа­ма. С. 90.
[108] Там­са­ма. С. 457.
[109] Tęgowski J. Kniaź Iwan Żedewid (Przyczynek do genealogii rodu Giedymina) // Studia historycyne z XIII—XV wieku. Olsztyn, 1995. S. 133.
[110] Ibid. S. 134; Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. S. 78.
[111] Древ­няя рос­сий­ская вив­лио­фи­ка. Ч. VI. Изд. 2–е. Москва, 1788. С. 452.
[112] Кузь­мин А.В. Родо­слов­ная кня­зя Дмит­рия Михай­ло­ви­ча Боброка–Волын­ского // Дмит­рий Дон­ской и эпо­ха воз­рож­де­ния Руси. Собы­тия, памят­ни­ки, тра­ди­ции: Тру­ды Юби­лей­ной науч­ной кон­фе­рен­ции. Тула, 2001. С. 130. Выказ­ваю шчы­рую пад­зя­ку А. Кузь­мі­ну за кан­с­уль­та­цыі.
[113] Пове­сти о Кули­ков­ской бит­ве. С. 135.
[114] CEV. Nr 13. P. 4.
[115] Насевіч В.Л. Род кня­зёў Друц­кіх… С. 90—91.
[116] Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. S. 78.
[117] ПСРЛ. Т. 32. С. 150.
[118] Там­са­ма. Т. 35. С. 63, 69, 87, 99, 113, 135, 157, 183, 204, 226.
[119] CEV. Nr 101. P. 32; Gumowski M. Pieczęcie Ksążąt Litewskich // AW. 1930 (R. VII). Zesz. 3—4. S. 704.
[120] Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. S. 77.
[121] Ibid. S. 75, 78.
[122] Skarbiec diplomatów / Zebr. I. Danłіowicz. T. 1. Wilno, 1860. Nr 695. S. 315.
[123] Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. S. 79.
[124] Нов­го­род­ская Чет­вер­тая лето­пись // ПСРЛ. Т. 4. С.–Петербург, 1848. С. 104; Софий­ская Пер­вая лето­пись // Там­са­ма. Т. 5. С.–Петербург, 1851. С. 251; Вос­кре­сен­ская лето­пись. С. 73; Твер­ская лето­пись // ПСРЛ. Т. 15. Москва, 1965. С. 458.
[125] Puzyna J. Korjat i Korjatowicze. S. 431 (przyp. 29).
[126] Зотов Р.В. О чер­ни­гов­ских кня­зьях по Любец­ко­му сино­ди­ку и чер­ни­гов­ском кня­же­стве в татар­ское вре­мя // Лето­пись заня­тий Архео­гра­фи­че­ской комис­сии. 1882—1884 г. Вып. 9. С.–Петербург, 1893. С. 28.
[127] Нов­го­род­ская Чет­вер­тая лето­пись. С. 142; Софий­ская Пер­вая лето­пись. С. 251; Вос­кре­сен­ская лето­пись. С. 73.
[128] Wolff J. Kniaziowie… S. 57.
[129] Насевіч В.Л. Друц­кае княст­ва… С. 58.
[130] Сбор­ник Муха­но­ва. Изд. 2–е, допол­нен­ное. С.–Петербург, 1866. № 350. С. 622; тое самае: Akta unji Polski z Litwą / Wyd. St. Kutrzeba, Wі. Semkowicz. Kraków, 1932. Nr 40. S. 42 .
[131] Хро­ни­ка Быхов­ца. С. 149.
[132] Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. S. 76, 79—80.
[133] Ibid. S. 75.
[134] Dіugosz J. Roczniki… Ks. 11. Warszawa, 1985. S. 165.
[135] Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. S. 76.
[136] Puzyna J. O pochodzeniu kniazia Fedka Nieświzkiego. S. 77—80. Гл. так­са­ма: Gumowski M. Op. cit. 709—710, tabl. IV, nr 31—32.
[137] Ibid. S. 80.
[138] Wolff J. Kniaziowie. S. 56.
[139] Ibid.

Print Friendly, PDF & Email