Intro

Друцкие-Любецкие
Герб кня­зей Друц­ких-Любец­ких из гер­бов­ни­ка Дура­со­ва.

ДРУЦ­КИЕ-ЛЮБЕЦ­КИЕ / Друц­кія-Любец­кія/1 — кня­же­ский род, адно з адгалі­на­ван­няў шыро­ка­га роду кня­зёў Друц­кіх; имя при­ня­то от вла­де­ния Люб­че Луц­ко­го пове­та.
У роз­ныя часы яны вало­далі істот­ны­мі зямель­ны­мі ком­плек­са­мі ў Аршан­скім, Луц­кім, Пін­скім паве­тах і Нава­груд­скім ваявод­стве Рэчы Пас­палітай, зай­малі важ­ныя паса­ды ў мяс­цо­вай урад­ніц­кай іерар­хіі. Няг­лед­зячы на гэта, спе­цы­яль­ных дасле­да­ван­няў, пры­све­ча­ных Друц­кім-Любец­кім, не так шмат. У пэў­най сту­пе­ні гэта абу­моў­ле­на тым, што нават у параў­нан­ні з іншы­мі галі­на­мі Друц­кіх (перш за ўсё кня­зя­мі Сакалін­скі­мі і Гор­скі­мі) Любец­кія ў перы­яд існа­ван­ня Рэчы Пас­палітай былі сла­ба прад­стаў­ле­ны ў шэра­гах агуль­над­зяр­жаў­най эліты. У прад­стаўнікоў роду атры­ма­ла­ся перай­с­ці з лакаль­на-павя­то­ва­га на дзяр­жаў­ны ўзро­вень толь­кі ў ХІХ ст., калі сын каш­та­ля­на пін­ска­га Фран­ціш­ка кн. Кса­ве­ры (Фран­ці­шак-Кса­ве­ры) Друц­кі-Любец­кі ў 1821–1830 гг. з’яўляўся міністрам фінан­саў Кара­леўства Поль­ска­га ў склад­зе Расій­с­кай імпе­рыі.2
Най­больш пад­ра­бяз­ны агляд рода­вай гісто­рыі кня­зёў Друц­кіх-Любец­кіх быў здзейс­не­ны яшчэ ў кан­цы ХІХ ст. Юза­фам Воль­фам у зна­ка­мітай пра­цы «Літоўска-рус­кія князі» (1895), дзе на пад­ста­ве пера­важ­на зве­стак Мет­ры­кі ВКЛ было ство­ра­на рада­вод­нае дрэ­ва і аха­рак­тары­за­ва­ны маё­мас­ны стан роду.3 Аднак, што ўлас­ці­ва пра­цы Ю. Воль­фа ў цэлым, асноў­ная ўва­га была зася­род­жа­на на пад­зе­ях XVI ст. Больш шыро­кі хра­на­ла­гіч­ны пра­ме­жак мае пака­лен­ны роспіс Друц­кіх-Любец­кіх у т. 21 «Зала­той кні­гі поль­скай шлях­ты» Тэа­до­ра Жыхлінь­ска­га (1899),4 дзе рада­вод давед­зе­ны да кан­ца ХІХ ст., але пака­лен­ні роду, якія жылі ў апош­няй чвэр­ці XVI–XVII ст., наў­прост пра­пуш­ча­ны, адзна­ча­на адно толь­кі, што ў гэты перы­яд «сыход­зя­ць князі Любец­кія на дру­гі план».5 Знач­на больш мес­ца жыц­ця­пі­сам Друц­кіх-Любец­кіх аддад­зе­на ў «Поль­скім гер­боўніку» Ада­ма Банец­ка­га і Арту­ра Рэіска­га.6 Аўта­ры выка­ры­сталі мат­э­ры­я­лы Мін­ска­га два­ран­ска­га дэпу­тац­ка­га схо­ду (маг­чы­ма, праз даку­мен­ты, пера­дад­зе­ныя самі­мі Друц­кі­мі-Любец­кі­мі), што даз­волі­ла ўда­клад­ні­ць (фак­тыч­на абверг­ну­ць) гене­а­ла­гіч­ную схе­му, пабу­да­ва­ную Ю. Воль­фам. Апо­ра на выва­до­выя мат­э­ры­я­лы пра­соч­ва­ец­ца так­са­ма ў арты­ку­ле пра Любец­кіх у гер­боўніку Севяры­на Урус­ка­га,7 але ён вылу­ча­ец­ца край­няй лапі­дар­на­сцю зве­стак.

У сучас­най гіста­ры­я­гра­фіі асноў­ны націск робіц­ца на вывуч­энне паход­жан­ня кня­зёў Друц­кіх, ран­няй гісто­рыі (XIV–XVI стст.) уся­го роду цал­кам.8 У тых жа пуб­ліка­цы­ях, дзе гавор­ка ідзе непа­ср­эд­на пра Друц­кіх-Любец­кіх,9 у асноў­ным паўта­ра­юц­ца выс­но­вы Ю. Воль­фа. Пэў­ным выклю­ч­эн­нем з’яўляецца арты­кул Вяча­сла­ва Насеві­ча ў кні­зе «Памя­ць. Гісто­ры­ка-даку­мен­таль­ная хроніка Луні­нец­ка­га раё­на» (1995), дзе адмыс­ло­ва ага­во­ра­ны вало­дан­ні Друц­кіх-Любец­кіх у XVII ст.10

Гісто­рыя Друц­кіх-Любец­кіх у кан­цы XV–XVI ст. добра асвет­ле­на кры­ні­ца­мі і грун­тоў­на рас­кры­та ў гіста­ры­я­гра­фіі. Пачы­наль­ні­кам гэта­га адгалі­на­ван­ня, якое тады піса­ла­ся як кня­зя­мі Любец­кі­мі, так і кня­зя­мі Від­зеніц­кі­мі,11 з’яўляўся кн. Васіль Рыго­равіч Друц­кі, сын яко­га Баг­дан у 1488 г. атры­маў ад цёт­кі па маці Фед­кі з Юршаў Алі­за­ра­вай Шыло­ві­ча­вай маёнт. Люб­ча Луц­ка­га паве­та. Паколь­кі Баг­дан не пакі­нуў нашчад­каў, Люб­ча (ад якой і ўтва­ры­ў­ся пры­до­мак «Любец­кія») перай­ш­ла да яго бра­та Рама­на. Той меў 5 сыноў і дач­ку Ган­ну. З сыноў Васіль і Януш не пакі­нулі муж­чын­скіх нашчад­каў, лінія Дзміт­рыя Рама­наві­ча (павод­ле тэр­мі­на­ло­гіі Ю. Воль­фа, «від­зеніц­кая») перарва­ла­ся на сыне Богу­шы.12 Да кан­ца XVI ст. дажы­лі нашчад­кі двух сыноў Рама­на Васі­льеві­ча — Баг­да­на (у Ю. Воль­фа — «літоўская» лінія) і Іва­на (у Ю. Воль­фа — «валын­ская» лінія).

Якраз адня­сенне асоб­ных прад­стаўнікоў роду да гэтых галін выклі­кае сум­нен­ні. На дум­ку Ю. Воль­фа, «валын­ская» лінія роду была неш­мат­люд­най і скла­да­ла­ся з сына Іва­на Рама­наві­ча Рыго­ра, яго сына Паў­ла, які пас­ля­доў­на быў суддзёй грод­скім і пад­ста­рас­там луц­кім. У гэтым адгалі­на­ван­ні род мусіў абар­вац­ца на Яне, сыне Паў­ла Іва­наві­ча, які фік­су­ец­ца ў даку­мен­тах як ула­даль­нік шэра­гу маёнт­каў на Валы­ні.13 Даў­ж­эй­шае жыц­цё зна­ка­міты гене­а­лог надаў лініі нашчад­каў Баг­да­на Рама­наві­ча — «літоўс­кай». Унук апош­ня­га Павел Яну­шавіч, павод­ле выкла­ду Ю. Воль­фа, з’яўляўся баць­кам Іва­на (Яна), які ў 1620–1630-я гг. з’яўляўся пад­ста­рас­там аршан­скім, і чый сын Міка­лай у сяр­эд­зіне XVIІ ст. атры­маў маёнт­кі Лунін Нава­груд­ска­га ваявод­ства і Пагост Пін­ска­га паве­та, а яго нашчад­кі ў XVІІІ–XІХ стст. зна­ход­зілі­ся ў склад­зе лакаль­най эліты Пінш­чы­ны.14 Як ужо адзна­ча­ла­ся, менавіта гене­а­ла­гіч­ная схе­ма Ю. Воль­фа атры­ма­ла рас­паў­сюд­жанне ў гіста­ры­я­гра­фіі. Пры гэтым сам аўтар не ўтой­ваў яе гіпат­этыч­на­сці.

Адзі­най пад­ста­вай для зніта­ван­ня Паў­ла Яну­шаві­ча з Міка­ла­ем і яго нашчад­ка­мі з’яўлялася тое, што яны вало­далі адны­мі і тымі ж маёнт­ка­мі,15 што, як буд­зе пака­за­на ніж­эй, не адпа­вя­да­ла рэчаіснасці.Зусім інакш лёсы «валын­с­кай» і «літоўс­кай» ліній роду прад­стаў­ле­ны ў два­ран­с­кай спра­ве кня­зёў Друц­кіх-Любец­кіх, якая вяла­ся ў Мін­скім два­ран­скім дэпу­тац­кім сход­зе. У змеш­ча­ным у ёй вывад­зе ад 1830 г. Паў­лу Яну­шаві­чу нао­гул не пака­за­на нашчад­каў.16 Гэта, аднак, не можа быць дока­зам таго, што яго ў іх не было — галі­ны, ад якіх пад­час дока­зу два­ран­ства ў ХІХ ст. непа­ср­эд­на не вывод­зілі­ся наступ­ныя пака­лен­ні, маглі пры ствар­эн­ні гене­а­ла­гіч­най схе­мы пера­ры­вац­ца або нао­гул не адлюстроў­вац­ца. Аднак у тым самым вывад­зе ўла­даль­нік Луні­на і Паго­ста Міка­лай назва­ны сынам пад­ста­рас­тыы аршан­ска­га Іва­на Рыго­раві­ча і праў­ну­кам пачы­наль­ніка «валын­с­кай» лініі Іва­на Рама­наві­ча.17 Аку­рат схе­ма з два­ран­с­кай спра­вы была адлюстра­ва­на ў гер­боўні­ках А. Банец­ка­га (асаб­лі­ва пад­ра­бяз­на, фак­тыч­на пера­каз выва­да ад 1830 г.).18 і С. Урус­ка­га (вель­мі сціс­ла).19 Яе вары­янт маец­ца і ў гене­а­ла­гіч­ных мат­э­ры­я­лах гра­фа Кан­стан­ці­на Ажа­роўска­га.20 Ціка­ва, што ў іншых роспі­сах К. Ажа­роўска­га Рыгор і Васіль алоў­кам дапі­са­ны ў лік сыноў Іва­на Рама­наві­ча і менавіта ад Рыго­ра вывед­зе­ны Друц­кія-Любец­кія, якія пра­жы­валі ў XVII ст.21 Вера­год­на, К. Ажа­роўскі спа­чат­ку пры­трым­лі­ваў­ся вер­сіі, выклад­зе­най у «Літоўска-рус­кіх кня­зях» Ю. Воль­фа, а потым стаў схі­ляц­ца да вары­ян­та, зана­та­ва­на­га ў два­ран­с­кай спра­ве роду. Тым не менш погляд Ю. Воль­фа заста­ец­ца пану­ю­чым нават у сучас­най гіста­рыч­най наву­цы. Маг­чы­ма, гэта абу­моў­ле­на як без­умоў­ным аўта­рыт­этам зна­ка­мі­та­га гене­а­ло­га, так і неда­ве­рам да мат­э­ры­я­лаў два­ран­скіх спраў ХІХ ст., якія пера­поў­не­ны неда­клад­на­сця­мі, а часам і віда­воч­ны­мі фаль­сі­фіка­цы­я­мі.
Пэў­ныя сум­нен­ні выклі­ка­ю­ць і нека­то­рыя акаліч­на­сці, зга­да­ныя ў вывад­зе кня­зёў Друц­кіх-Любец­кіх. Іх пачы­наль­нік Васіль назы­ва­ец­ца сынам не Рыго­ра, як было наса­мр­эч, а Міхаі­ла. Пад­ста­вай для гэта­га стаў ліст вяліка­га кня­зя літоўска­га Казі­мі­ра мяш­ча­нам і люд­зям любец­кім ад 2 каст­рыч­ніка 6990 г. (павод­ле ста­ро­га сты­лю, індыкт 2, дад­зе­ны ў Тро­ках), якім паве­дам­ля­ла­ся аб пера­да­чы кн. Васі­лю Міхай­лаві­чу Любе­ча ў вот­чы­ну.22 Аднак гэтае наданне не кн. Друц­ка­му, а кн. Васі­лю Міхай­лаві­чу Вяр­эй­с­ка­му і тычыц­ца не Люб­чы ў Луц­кім паве­це, а вядо­ма­га зам­ка Любеч на Кіеўш­чыне.23 Наколь­кі віда­воч­най была гэтая неда­клад­на­сць ужо для даслед­чы­каў кан­ца ХІХ – пачат­ку ХХ ст. свед­чы­ць тое, што яна не пера­дад­зе­на зна­ё­мым з выва­до­вы­мі мат­э­ры­я­ла­мі А. Банец­кім.24 Так­са­ма неад­на­ра­зо­ва зга­да­ны выш­эй Павел Яну­шавіч у вывад­зе ад 1830 г. атры­бу­та­ва­ны як сын не Яну­ша Баг­да­наві­ча, а Яну­ша Рама­наві­ча,25 што з’яўляецца памыл­кай.
Аднак з улі­кам непе­ра­ка­наў­час­ці дока­заў Ю. Воль­фа схе­му роду, выклад­зе­ную ў вывад­зе ад 1830 г. (і пера­дад­зе­ную А. Банец­кім), не выпа­дае пакі­да­ць без ува­гі. Вар­та пра­аналі­за­ва­ць наяў­ныя звест­кі пра Паў­ла Яну­шаві­ча («літоўская» лінія) і Рыго­ра Іва­наві­ча («валын­ская» лінія) Друц­кіх-Любец­кіх і іх маг­чы­мых нашчад­каў.
Раз­ре­ше­ние поль­зо­вать­ся кня­же­ским титу­лом в Коро­лев­стве Прус­ском 10/21.12.1798. Высо­чай­ше утвер­жден­ным 24.01.1851 мне­ни­ем Госу­дар­ствен­но­го Сове­та доз­во­ле­но поль­зо­вать­ся кня­же­ским титу­лом в Рос­сий­ской Импе­рии. Дело Депар­та­мен­та Героль­дии Пра­ви­тель­ству­ю­ще­го Сена­та об изго­тов­ле­нии сви­де­тель­ства на кня­же­ское досто­ин­ство Друц­ко­го-Любец­ко­го от 11.03.1880.26

Print Friendly, PDF & Email
  1. Основ­ная лите­ра­ту­ра: Я. С. Глін­скі Князі Друц­кія-Любец­кія ў кан­цы XVI –XVII ст.: рада­вод, маё­мас­нае ста­но­віш­ча, гра­мад­ска-палітыч­ная дзей­на­сць. // Архi­ва­ры­ус Збор­нік наву­ко­вых паве­дам­лен­няў і арты­ку­лаў. Выпуск 14 []
  2. Грод­нен­ские губер­на­то­ры (1801–1917 гг.): доку­мен­таль­но-био­гра­фи­че­ские очер­ки / Т. Ю. Афа­на­сье­ва, Р. Ф. Горя­че­ва, В. В. Швед. — Грод­но: Гродн. тип., 2007. — 168 с., с. 19–21; Polski słownik biograficzny. — T. 17. — Wrocław; Warszawa; Kraków:Ossolineum; Wyd-wo PAN, 1972. — 640 s., s. 582–588. []
  3. Wolff, J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895. — XXV, 698 s., s. 202–212. []
  4. Żychliński, T. Złota księga szlachty polskiej. — R. 21. — Poznań: Drukarnia Dziennika Poznańskiego, 1899. — 240 s., s. 51, s. 48–56 []
  5. Żychliński, T. Złota księga szlachty polskiej. — R. 21. — Poznań: Drukarnia Dziennika Poznańskiego, 1899. — 240 s., s. 51. []
  6. Boniecki, A., Reiski, A. Herbarz polski. — T. 15. — Warszawa: Gebethner i Wolff, 1912. — 396, IV s., s. 20–27. []
  7. Uruski, S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. — T. 12. — Warszawa: Gebethner i Wolff, 1912. — 228 s., s. 150–153 []
  8. Варонін, В. Друц­кія князі XIV ста­годдзя // Бела­рус­кі гіста­рыч­ны агляд. — 2002. — Т. 9. — Сш. 1–2. — С. 3–30.; Варо­нин, В. А. Кня­зья Друц­кие в исто­ри­че­ской тра­ди­ции и обще­ствен­но-поли­ти­че­ской жиз­ни Вели­ко­го Кня­же­ства Литов­ско­го сере­ди­ны XIII – сере­ди­ны XVI в. / В. А. Воро­нин // Друцк: Друцк и Друц­кая волость (кня­же­ство) в ІX–XІI вв., лето­пись древ­них сло­ев, кня­зья Друц­кие и их вла­де­ния в XІІІ–XVIІІ вв., ремес­ло, про­мыс­лы, тор­гов­ля (по дан­ным архео­ло­гии, нумиз­ма­ти­ки, пись­мен­ных источ­ни­ков), памя­ти архи­тек­ту­ры и объ­ек­ты туриз­ма. — Минск: Бела­рус­кая наву­ка, 2014 — С. 211–219.; Кузь­мин, А. В. Опыт ком­мен­ти­ро­ва­ния к актам Полоц­кой зем­ли вто­рой поло­ви­ны XIII – нача­ла XV в. // Древ­няя Русь. Вопро­сы меди­е­ви­сти­ки. — 2007. — № 4. — С. 50–68.; Лиц­ке­вич, О. В. Пору­чи­тель­ство рус­ско-литов­ской зна­ти за ноби­ля Бра­тошу Кой­лу­то­ви­ча // Бела­рус­кая даўні­на. — Вып. 1. — Мінск, 2014. — С. 29–58., с. 39–42; Насевіч, В. Л. Друц­кае княст­ва і князі Друц­кія // Друцк ста­ра­жыт­ны: Да 1000-годдзя ўзнік­нен­ня гора­да / Рэд. кал.: Г. П. Паш­коў (гал. рэд.) і інш. — Мінск, 2000. — С. 49–91; Рыб­чо­нок, С. Родо­сло­вие кня­зей Друц­ких в XІV–XVII вв. // Друцк: Друцк и Друц­кая волость (кня­же­ство) в ІX–XІI вв., лето­пись древ­них сло­ев, кня­зья Друц­кие и их вла­де­ния в XІІІ–XVIІІ вв., ремес­ло, про­мыс­лы, тор­гов­ля (по дан­ным архео­ло­гии, нумиз­ма­ти­ки, пись­мен­ных источ­ни­ков), памя­ти архи­тек­ту­ры и объ­ек­ты туриз­ма. — Минск: Бела­рус­кая наву­ка, 2014 — С. 219–234, с. 219–227. []
  9. Вой­то­вич, Л. Кня­жа доба: порт­ре­ти еліти. — Біла Церк­ва: Вида­ве­ць Олек­сандр Пшон­ківсь­кий, 2006. — 782 с., с. 304; Нар­бут, А. Н. Гене­а­ло­гия Бело­рус­сии. — Вып. 2 (XVI–XVIII вв.). — Москва: Анна, 1994. — 168 с., с. 113–115; Насевіч, В. Л. Друц­кае княст­ва і князі Друц­кія // Друцк ста­ра­жыт­ны: Да 1000-годдзя ўзнік­нен­ня гора­да / Рэд. кал.: Г. П. Паш­коў (гал. рэд.) і інш. — Мінск, 2000. — С. 49–91, с. 61, 64, 71, 73; Насевіч, В. Друц­кія Любец­кія // Вялі­кае Княст­ва Літоўс­кае: Энцы­кла­пе­дыя. — У 2 т. — Т. 1: Аба­лен­скі — Кад­эн­цыя. — Мінск : Бел­Эн, 2005. — С. 602.; Рыб­чо­нок, С. Родо­сло­вие кня­зей Друц­ких в XІV–XVII вв. // Друцк: Друцк и Друц­кая волость (кня­же­ство) в ІX–XІI вв., лето­пись древ­них сло­ев, кня­зья Друц­кие и их вла­де­ния в XІІІ–XVIІІ вв., ремес­ло, про­мыс­лы, тор­гов­ля (по дан­ным архео­ло­гии, нумиз­ма­ти­ки, пись­мен­ных источ­ни­ков), памя­ти архи­тек­ту­ры и объ­ек­ты туриз­ма. — Минск: Бела­рус­кая наву­ка, 2014 — С. 219–234, с. 219–227; Соб­чук, В. Д. Від корін­ня до кро­ни: Дослід­жен­ня з історії князівсь­ких і шля­хетсь­ких родів Волині XV – пер­шої поло­ви­ни XVII ст. — Кре­ме­не­ць: Кре­ме­не­ць­ко-Почаївсь­кий дер­жав­ний істо­ри­ко-архі­тек­тур­ний запо­від­ник, 2014. — 508 с, с. 50–51; Яко­вен­ко, Н. Українсь­ка шлях­та з кін­ця XIV до сере­ди­ни XVII століт­тя / Н. Яко­вен­ко, 2-е вид. — Київ: Кри­ти­ка, 2008. — 471 с., с. 322–323. []
  10. Насевіч, В. Л. У склад­зе Вяліка­га Княст­ва Літоўска­га // Памя­ць: Гісто­ры­ка-даку­мен­таль­ная хроніка Луні­нец­ка­га раё­на / Укл. Т. В. Кана­пац­кая. — Мінск, 1995. — С. 29–45., с. 35–43. []
  11. Ад назвы маёнт­ка Від­зенічы (Від­зінічы) Аршан­ска­га пав. (цяпер — вёс­ка Тала­чын­ска­га раё­на Віцеб­скай воб­лас­ці). []
  12. Яко­вен­ко, Н. Українсь­ка шлях­та з кін­ця XIV до сере­ди­ни XVII століт­тя / Н. Яко­вен­ко, 2-е вид. — Київ: Кри­ти­ка, 2008. — 471 с., с. 322–323; Boniecki, A., Reiski, A. Herbarz polski. — T. 15. — Warszawa: Gebethner i Wolff, 1912. — 396, IV s., s. 20–21; Wolff, J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895. — XXV, 698 s., s. 202–207 []
  13. Wolff, J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895. — XXV, 698 s., s. 207–208. []
  14. Wolff, J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895. — XXV, 698 s., s. 208–211. []
  15. Wolff, J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895. — XXV, 698 s., s. 210. []
  16. Спра­ва аб два­ран­скім паход­жан­ні роду Друц­кіх-Любец­кіх // НГАБ. — Ф. 319. — Воп. 2. — Спр. 1890. — 495 арк., арк. 41 адв.–42 адв. []
  17. Спра­ва аб два­ран­скім паход­жан­ні роду Друц­кіх-Любец­кіх // НГАБ. — Ф. 319. — Воп. 2. — Спр. 1890. — 495 арк., арк. 42–44. []
  18. Boniecki, A., Reiski, A. Herbarz polski. — T. 15. — Warszawa: Gebethner i Wolff, 1912. — 396, IV s., s. 22–24. []
  19. Uruski, S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. — T. 12. — Warszawa: Gebethner i Wolff, 1912. — 228 s., s. 151. []
  20. Гене­а­ла­гіч­ныя мат­э­ры­я­лы па гісто­рыі родаў кня­зёў Друц­кіх, Друц­кіх-Любец­кіх, Друц­кіх-Сакалін­скіх, Друц­кіх-Азяр­эц­кіх і іншых // НГАБ. — Ф. 694. — Воп. 1. — Спр. 32. — 32 арк., арк. 18. []
  21. Гене­а­ла­гіч­ныя мат­э­ры­я­лы па гісто­рыі родаў кня­зёў Друц­кіх, Друц­кіх-Любец­кіх, Друц­кіх-Сакалін­скіх, Друц­кіх-Азяр­эц­кіх і іншых // НГАБ. — Ф. 694. — Воп. 1. — Спр. 32. — 32 арк., арк. 9, 19–21 адв. []
  22. Спра­ва аб два­ран­скім паход­жан­ні роду Друц­кіх-Любец­кіх // НГАБ. — Ф. 319. — Воп. 2. — Спр. 1890. — 495 арк., арк. 16, 39, 235. []
  23. Lietuvos Metrika. Kn. 4 (1479–1491): Užrašymų knyga 4 / Parengė L. Anižytė. — Vilnius: Žara, 2004. — 285 p., p. 116; Wolff, J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895. — XXV, 698 s., s. 202–203. []
  24. Boniecki, A., Reiski, A. Herbarz polski. — T. 15. — Warszawa: Gebethner i Wolff, 1912. — 396, IV s., s. 20. []
  25. Спра­ва аб два­ран­скім паход­жан­ні роду Друц­кіх-Любец­кіх // НГАБ. — Ф. 319. — Воп. 2. — Спр. 1890. — 495 арк., арк. 41 адв. []
  26. РГИА, ф.1343, оп.49, д.556 []