I. Общие сведения о роде.
ОДИНЦЕВИЧИ (ГОЛЬЦОВСКИЕ И БАГРИНОВСКИЕ) – княжеский род, относят к одному из ответвлений князей Друцких 1. Первым такую мысль высказал анонимный составитель генеалогии князей Огинских в XVIII в. 2.
Вольфом считал неправдоподобной легенду о «выходе из немец» родоначальника Одинцевичей — князя Ивана Одинца, осевшего в Друцке и указал родоначальником Одинцевичей упоминаемого в 1339 году друцкого князя Ивана. Возможно он был братом или дядей друцких князей Василия и Семёна Михайловичей. Название получили от распространенного в Литве придомка Одинец. В V колене род разделился на три линии:
Гольцовскую — от Дмитрия Фёдоровича, получившего небольшой удел с центром в Гольцове на юго-запад от Орши. Дмитрий и его дети писались князьями Гольцовскими.
Багриновскую — от Ивана Фёдоровича, которому принадлежало небольшое Багриновское княжество. Его потомки писались князьями Багриновскими.
Одинцевичей — от Богдана Фёдоровича.
После 1622 г. со смертью Александры Семёновны сведений о роде нет.
Да нашых дзён дайшоў твор, які ў літаратуры атрымаў назву “Радавод князёў Адзінцэвічаў”. Гэты невялікі па аб’ёме помнік складаецца з дзвюх частак. У першай выкладзена версія пра паходжанне роду Адзінцэвічаў ад вядомага князя – пакутніка XIII ст. Міхаіла Чарнігаўскага, кананізаванага Рускай праваслаўнай царквой. “Радавод” падрабязна распісвае нашчадкаў Міхаіла, адзін з якіх, Фёдар насіў празванне Адзінец – адкуль і прозвішча ўсяго княскага роду. Гэтая частка радаводу завяршаецца на асобе ўжо вядомага нам Андрэя Сямёнавіча Адзінцэвіча. Другая частка твора змешчана пад асобным падзагалоўкам “Нача княжити Русь” і не мае відавочнай сувязі з першай часткай. Зразумела, калі не лічыць таго, што абедзве яны прысвечаны генеалогіі роду Адзінцэвічаў. Другая частка пачынаецца з паведамлення пра тое, што “князь Иван Одинец приехал з Немец” і што “подаваны ему именя уво Друцку”. Гэтая версія радаводу найбольш падрабязна спыняецца на асобах і падзеях XV ст. Так, у прыватнасці, яна адзначае сваяцкія сувязі Адзінцэвічаў з вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Кейстутавічам і ад’езд двух прадстаўнікоў роду на службу ў Маскву.
Зыходзячы з таго факта, што першая частка радаводу Адзінцэвічаў заканчваецца на асобе князя Андрэя Сямёнавіча, лагічна дапусціць, што яна была напісана менавіта пры ім. Такім чынам, мы маем сур’ёзныя падставы лічыць А. С. Адзінцэвіча натхняльнікам стварэння гэтай часткі помніка. Што да другой яго часткі, дык тэарэтычна яна магла быць вынікам творчасці таго ж Андрэя Адзінцэвіча і яго госця, маладога рыжскага немца Германа. Праўда, гэтаму дапушчэнню супярэчыць пэўная храналагічная неадпаведнасць. Як ужо было адзначана, у другой частцы твора нічога не гаворыцца пра рэаліі XVI ст., яна цалкам засяроджаная на падзеях XV ст. Сярод іншага, там згадваецца той факт, што былую вотчыну Адзінцэвічаў сяло Рэпухава “тепер… дръжит пан Илинич”. Гаворка тут ідзе, хутчэй за ўсё, пра вядомага вяльможу Івана Ільініча, які памёр недзе ў канцы XV ст., а з 1481 г. сапраўды валодаў Рэпухавам.
Як бы там ні было, але Адзінцэвічы яўна мелі нейкія сантыменты да немцаў і старанна падтрымлівалі свой імідж германафілаў. Безумоўна, адсюль і спроба вывесці паходжанне роду “з Немец”. З гэтым жа было звязана і тое, што Адзінцэвічы прымалі на свой двор нямецкіх юнакоў для навучання. Пытанне пра рэальнае паходжанне роду Адзінцэвічаў у генеалагічнай літаратуры і сёння застаецца адкрытым. Тым не менш адзначым, што ў вачах іншых людзей знаходжанне немцаў пры двары Адзінцэвічаў магло дадаць іх сямейнай легендзе пераканальнасці. Факты, якімі мы валодаем сёння, сведчаць пра тое, што ў 1-й палове XVI ст. немцы сапраўды прыязджалі вучыцца на беларускія землі. Мяркуючы па ўсім, гэтыя паездкі на той час мелі ўжо сваю традыцыю і насілі рэгулярны характар. Можна ўпэўнена гаварыць, што немцы праяў-лялі зацікаўленасць у навучанні і навязванні кантактаў у мяшчанскім і княска-магнацкім асяроддзі суседніх беларускіх земляў Вялікага Княства Літоўскага. Асаблівай актыўнасцю тут вылучаліся прадпрымальныя жыхары горада Рыгі 3.
Джерела
IІ. Геральдика и сфрагистика.
Сложно происходили гербообразующие процессы у князей Одинцевичей. Шаландой было выяснено, что они не пользовались гербом «Одинец» 4. Их клеймовый знак можно отнести к дальнейшей трансформации знаков полукольцевого типа, первообраз которого был на печати князя Василия Семёновича «Красного»-Друцкого (1431 г.). В частности, от гербового знака последнего собственный знак на печати князя Богдана Фёдоровича Одинцевича (1512 г.) отличали только некоторые детали: отсутствие дополнительных четырех полуколец, крест, верхний конец кото-рого был разделен в стропило с Т-образными концами 5. Вместе с тем упомянутая печать еще не имела следов геральдизации. Только у князя Григория Ивановича Одинцевича из Багриновской ветви 6 его гербовый знак – полукольцо с сильно загнутыми внутрь концами, из которого выходит бук-ва «М», – был положен на геральдический щит (1527 г.) 7 (рис. 11.9, а).
Однако позже гербовый знак князя Григория Ивановича Одинцевича- Багриновского был изменен: исчезла левая части буквы «М». Печать с таким гербом была приложена к его продажному листу от 1 марта 1556 г., при этом автор специально оговорил: «под моею печатю» 8 (рис. 11.9, б). Возможно, смена гербового зна-ка была вызвана смертью родного брата – князя Василия Ивановича Одинцевича-Багриновского, упомянутого в листе покойным 9. Так или иначе, но гербовые фигуры князя Гри-гория можно отнести к третьему типу гербов Друцких, в основе которого лежало полукольцо с различными дополнениями.
Настоящий переворот в геральдике князей Одинцевичей совершил сын князя Богдана Фёдоровича – князь Семён Богданович Одинцевич, гродненский городничий в 1530–1541 гг. 10. Он имел две гербовые печати, которыми пользовался в 1534–1541 гг. На первой из них на щите была изображена стена из кирпича с четырьмя зуб-цами, на которой помещались четыре драгоценных камня в оправах, из-за стены возвышалась фигура льва, вставшего на задние лапы (1534 г.) 11 (рис. 11.10, а). Аналогичный герб находим в польской шляхетской геральдике (разница только в количестве кам-ней и зубцов на стене – три вместо четырех) – это «Заремба» 12. В ВКЛ он появился после 1413 г., когда в Городле к нему был принят жамойтский боярин Гинет Концевич 13. Правда, «Заремба» более известна как герб рода Довойн 14. Однако какие основания для пользования им имел князь Семён Богданович Одинцевич? Нет никаких документальных свидетельств о гербовой адаптации его кем-нибудь из рода Довойн, хотя такие примеры с их гербом в середине ХVI в. известны 15. Маловероятно, чтобы на выбор герба князем Семёном Богдановичем Одинцевичем повлиял брак Софии или Софронии Яновны Довойны с князем Богданом Романовичем Друцким Любецким 16. Однако на второй печати князя Семёна Богдановича Одинцевича герб был подкор-ректирован: на щите стена из кирпича, из-за которого лев выходит влево (1538 г.) (Однороженко, О. Руські королівські, господарські та князівські печатки ХІІІ–ХVI ст. / О. Однороженко. – Харків, 2009б., с. 74, 230, № 97)) (рис. 11.10, б).
Упомянутые изменения делали из его «Зарембы» местный вариант шляхетского герба «Лев з муру», которым в ВКЛ пользовались все те же Довойны 17. Не исключено, что наибольшую значимость в выборе герба имело «немецкое» происхождение «Зарембы», кото-рое приписывал ей еще Ян Длугош: «Genus Al(е)manicum» 18. По меньшей мере, составленная в 1520 г. родословная князей Одинце-вичей выводила их «с Немец» 19, а потому такое стечение географических данных могло послужить основанием для сме-ны герба. В любом случае отказ от родовой символики и переход к польскому шляхетскому гербу свидетельствовал о важ-ных изменениях в политической и культурной ориентации князя Семёна Богдановича Одинцевича. Не исключено, что его личная «гераль-дическая революция» была вызвана общим процессом определенной деградации княже-ского сословия в ВКЛ, который вылился в со-знательный отказ князей от прерогатив свое-го происхождения и уравнивание их статуса с остальной местной знатью..
Джерело
Шаланда А. И. Геральдика князей Друцких в ХV–XVIII вв.: от геральдизированных знаков к гербу «Друцк»
IІ. Родовід.
I генерація
ДАНИИЛ ДРУЦКИЙ
IІ генерація
КН. АНДРЕЙ ДАНИЛОВИЧ
IІІ генерація
КН. ИВАН АНДРЕЕВИЧ ДРУЦКИЙ (1339)
IV генерація
КН. ИВАН ИВАНОВИЧ
В киевских синодиках есть поминание Одинцевичей: записан род Дмитрия Федоровича Гольцовского. Вот так он выглядит в помяннике КПЛ (во Введенском примерно такой же список): «Род князя Дмитрия Одинцевича. Князя Ивана, князя Ивана, князя Андрея, князя Ермолая, князя Федора, князя Романа, князя Дмитрия, князя Лаврентия, князя Иосифа, князя Василия, князя Арефу, княгиню Василису, княгиню Зиновию, княгиню Марию, княгиню Анну, Авдотию, княжну Феодосию, княжну Домнику, Симона, князя Романа, Юрия.» По сравнению с родословной Одинцевичей, содержащейся в Супрасльской летописи в перечне первых колен есть одно отличие: по синодику отца князя Андрея звали Иван, в то время как в родословной он назван Михаилом.
Жена: …. ….., вторым браком за Дмитрия Ольгердовича.
V генерація
КН. АНДРЕЙ ИВАНОВИЧ ОДИНЕЦ «ПАСЫНОК» ДРУЦКИЙ († 12.08.1399)
Князь друцький. Загинув у 12.08.1399 р. в битві на Ворсклі. Родоначальник князів Одинцевичів, Гольцовські, Багриновських та Соколовських.
Упоминается в синодике, где записан род Дмитрия Федоровича Гольцовского. Вот так он выглядит в помяннике КПЛ (во Введенском примерно такой же список): «Род князя Дмитрия Одинцевича. Князя Ивана, князя Ивана, князя Андрея, князя Ермолая, князя Федора, князя Романа, князя Дмитрия, князя Лаврентия, князя Иосифа, князя Василия, князя Арефу, княгиню Василису, княгиню Зиновию, княгиню Марию, княгиню Анну, Авдотию, княжну Феодосию, княжну Домнику, Симона, князя Романа, Юрия.» По сравнению с родословной Одинцевичей, содержащейся в Супрасльской летописи в перечне первых колен есть одно отличие: по синодику отца князя Андрея звали Иван, в то время как в родословной он назван Михаилом.
В листе великому князю Ивану-Скиргайло за Гридка Константиновича (по мнению Семковича — князь Слуцкий), ок. 1387-89 гг. ручаются вассалы Скиргайло по его «великому княжеству», пожалованному ему Ягайло 28 апреля 1387 г. а также «ближние люди» князя Гридька и его «соседи». Среди них были князь Василий Михайлович (Друцкий), князь Лев Васильевич Друцкий (Витовтов «швагер») и Андрей «Митков пасынок». Документ подтверждает, что князья Одинцевичи потомки не Михаила Друцкого, а его родственника Ивана.
Невыключана, што Андрэй Иванович двойчы ўступал ў шлюбныя адносіны. На такую думку наводзіць параўнанне, прыблізна вызначаных, гадоў нараджэння і смерці Адзінцэвічаўны Жыгімонтавай Кейстутавічавай і яе брата Фёдара. Пасля нараджэння Адзінцэвічаўны прайшло не менш, чым трыццаць гадоў пакуль не нарадзіўся Фёдар Андрэевіч. Такая розніца ў нараджэнні дзяцей магла мець месца толькі ў выпадку паўторнага шлюбу.
Правда из ряда известий об Андрее выбивается сообщение Даниловича о том, что сыновья Андрея Ивановича (Вольф считал Васильевича) Друцкого умерли бездетными: «после ранней смерти его бездетных сыновей быв. держания в Блужах, Милейковичах и др. местах были пожалованы вел. кн. литовским Витовтом во владение Виленскому капитулу.».
VI генерація
КН. ФЁДОР АНДРЕЕВИЧ ОДИНЦЕВИЧ (1431,1455)
сын Андрэя Міхайлавіча. Фёдар Адзінцэвіч, старэйшы сын Андрэя, у грамадзянскай вайне, якая пачалася ў ВКЛ пасля смерці Вітаўта, прымаў актыўны ўдзел на баку Свідрыгайлы [1, s.280]. У 1432 г. пасля разгрому войскаў Свідрыгайлы пад Ашмянамі трапіў у палон да свайго швагра, менавіта да Жыгімонта Кейстутавіча. Войцах Каяловіч заўважае, што пераможцы прысудзілі Адзінцэвіча да пакарання на смерць [4, s.187]. Магчыма, што толькі дзякуючы роднасным повязям, Фёдар Адзінцэвіч захаваў сваё жыццё. Невыключана, што за гэта ён павінен быць удзячным свайму пляменніку Міхалу Жыгімонтавічу. Жыгімонт Кейстутавіч, вялікі князь літоўскі, адрозніваўся жорсткім характарам і вельмі сумнеўна, каб ён паклапаціўся аб жыцці былога сваяка. У 1442 г. Фёдар Адзінцэвіч атрымаў прывілей на валоданне сялом Прыхабы [5, с.26]. Праўда валодаў ён гэтым сялом нядоўга. Праз некаторы час князі Друцкія Прыхабскія змаглі дабіцца каралеўскага дэкрэта на вяртанне сяла ў сваё вячыстае карыстанне.
Фёдар Адзінцэвіч узяў шлюб з князёўнай Аксінняй, дачкой Андрэя Усеваладавіча з князёў мезецкіх, нашчадкаў Рурыкавічаў, князёў чарнігаўскіх. Князі мезецкія страцілі свае землі, якія адышлі да Масквы, але ў 1450 г. Казімір Ягелончык, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, пацвердзіў Фёдару, Раману і Івану, братам Аксінні, правы на ўладанне спадчынай па іх бацьку Андрэю Усеваладавічу [1, s.258]. Браты карысталіся таксама землямі і ў межах ВКЛ і змаглі захаваць сваё становішча ў эліце ВКЛ. У час феадальнай вайны 1432—39 удзельнічаў у Ашмянскай бітве 1432 на баку вял. кн. Свідрыгайлы i трапіў у палон да Жыгімонта Кейстутавіча. Каля 1442 атрымаў ад Казіміра с. Прыхабы. Последнее упоминание Ф.А.Одинцевича — 12 июня 1455 г
Брат Аляксандра, Фёдар Адзінцэвіч, застаўся ў ВКЛ і ў 1440-я гг., як прыгадвалася вышэй, часова атрымаў маёнтак Прыхабы (пазней вернуты Канстанціну Бабічу). Ад жонкі Аксінні (дачкі кн. Андрэя Усеваладавіча Шуціхі) меў сыноў Дзмітрыя, Івана, Багдана, Рыгора i дачку Марыю. Ад Івана пайшла багрынаўская лінія роду (яе прадстаўнікі зваліся князямі Адынцэвічамі-Багрынаўскімі i Багрынаўскімі),ад Дзмітрыя — гольцаўская, ад Багдана — адзінцэвіцкая.
Из летописей известно, что князь Федор Одинцевич, сторонник князя Свидригайла, в 1431 г. в битве под Ошмянами попал в плен к Сигизмунду Кейстутьевиту 10. Возможно, это тот Федор, который, согласно Бонецкому, был родоначальником Одинцевичей, а по родословию – правнук Ивана, приехавшего «з Немец», Учитывая, что реально Одинцевичи происходили из князей Друцких, можно принять версию родословия, так как князья Друцкие известны с 1340 г.11, а значит, существовали ранынг и Одинцевичи. Если считать на каждое поколение по 25 лет, то, согласно родословию, князь Иван Одинцевич жил примерно в середине XIV в.
В связи с участием в битве под Ошмянами князя Федора и его пленением любопытно, что родословие Одинцевичей оканчивается сообщением, что жена великого князя Сигизмунда, победителя под. Ошмянами, была «сестра рожоная» того князя Григория, который бежал в Москву. Далее в родословии сказано, что «князь великыи (Сигизмунд Кейстутьевич.– Я. У.) приобрел с нею сына Михаилушка… А князя великого Жикгимонта забили Черторызские, так великого князя сын Михаилушко втек до Москвы, и там окормлен и вмер» 12.. («Окормлен» – значит отравлен.– Н. У.) Следовательно, невзирая, на близкое родство с князем Сигизмундом, Федор Одинцевич выступил против него, а так как за Свидригайла выступили главным образом5 феодалы Подвинья, Смоленщины и Киевщины, то это может служить еще одним доказательством того, что Одинцевичи были из тех районов.
Ж. 1: КНЖ. АКСИНЬЯ АНДРЕЕВНА, дочь князя Андрея Всеволодовича Шутихи Мезецкого
Ж. 2: N?
дети: 20
КН. АЛЯКСАНДР АНДРЭЕВІЧ ОДИНЦЕВИЧ РЕПУХОВСКИЙ (?—?)
сын Андрэя Міхайлавіча; Падобна таму, як уладанні князёў Падбярэзкіх знаходзіліся побач з вотчынамі нашчадкаў Івана Пуцяты, а князёў Мошкаўскіх – з вотчынамі Прыхабскіх і Дзмітрыя Зубравіцкага, уладанні іншага прышлага рода – князёў Адзінцэвічаў – у асноўным паўтаралі структуру спадчыны Васіля Краснага. Гэты род набыў частку Друцкага княства вельмі рана. На пачатку 1430-х гг. адзін яго прадстаўнік – Аляксандр Андрэявіч Адзінцэвіч – пісаўся князем Рэпухаўскім ад маёнтка Рэпухаў на правым беразе ракі Адроў (Аршанскі раён). Пасля паражэння Свідрыгайлы, прыхільнікам якога ён быў, князь Рэпухаўскі з’ехаў у Маскву. Яго ўладанні Жыгімонт Кейстутавіч аддаў літоўскаму пану Юшке Гойцавічу. У 1481 г. удава апошняга, Ганна з роду Даўгірдаў, падаравала “выслугу” пана Юшкі свайму другому мужу – Івану Іллінічу. Пры гэтым прыгадваюцца належачыя да Рэпухава паселішчы, сярод якіх Воўкавічы знаходзіліся недалёка ад Друцка, а даннікі Шырневічы – на рацэ Бобр (на поўдзень ад сучаснага раёцэнтра Крупкі).
Валодаў маёнткам Рэпухава. Разам з сынам Рыгорам выехаў у Маскву.
КНЖ. N АНДРЕЕВНА ОДИНЦЕВИЧ (*1360-е- + до 1416)
Жыгімонт Кейстутавіч, зводны брат Вітаўта, народжаны ў другім шлюбе Кейстута з Бірутай, на нашу думку дасягнуў сталасці да 1383 г. У гэтым годзе, разам са сваім родным братам Таўцівілам Жыгімонт, ратуючыся ад гневу Ягайлы, прыбывае да крыжакоў і прымае хрост па заходняму, каталіцкаму абраду [1, s.61]. На гэты час Жыгімонт Кейстутавіч яшчэ не быў у шлюбе. Толькі пасля таго як становішча ў Літве стала спрыяльным для вяртання на радзіму Вітаўта, Таўцівіла і Жыгімонта, сыноў загінуўшага Кейстута, і Вітаўту ўдалося атрымаць уладу ў Вялікім Княстве Літоўскім, мог адбыцца шлюб Жыгімонта з дачкой Андрэя Міхайлавіча. Шлюб мог мець месца яшчэ да 1390 г. Да 1406 г. сын Жыгімонта Кейстутавіча і Адзінцэвічаўны Міхал Жыгімонтавіч, дасягнуў сталасці і некаторы час праводзіць пры двары караля польскага Ягайлы. Такім чынам яго маці, Адзінцэвічаўна, магла нарадзіцца толькі пасля 1370 г. У шлюбе з сынам Кейстута Адзінцэвічаўна дачка Андрэя Адзінцэвіча прабыла нядоўга і памерла да 1416 г. [1, s.62]. Невядома нават яе імя
~ КН. СИГИЗМУНД-КОРИБУТ КЕЙСТУТОВИЧ ЛИТОВСКИЙ, родился после 1350, умер 20 марта 14
ИВАН
VІІ генерація
КН. ИВАН ФЕДОРОВИЧ БАГРИНОВСКИЙ ОДИНЦЕВИЧ (†1499/1509)
старэйшы сын Фёдара Андрэевіча. Ад жонкі — дачкі смаленскага баярына Плюскава — меў сыноў Рыгора i Васіля. Іван валодаў маёнткам Багрынава побач з Воўкавічамі, які перайшоў потым да яго сыноў.
Ад Івана Фёдаравіча Адзінцэвіча, які ўзяў шлюб з дачкой смаленскага баярына Плюскова, пачалася лінія князёў багрыноўскіх. Іван Адзінцэвіч атрымаў у пасаг па жонцы вялікія зямельныя ўладанні на ўсходзе княства ў межах Смаленшчыны. Магчыма, што і Рыгор па гэтай жа прычыне асеў на землях гэтага ж ваяводства. У рэестрах наданняў, зробленных Казімірам, каралём польскім і вялікім князем літоўскім, пасля яго прыезда ў Літву “з ляхаў” яшчэ да 1490 г., браты Іван і Рыгор Адзінцэвічы ўпамінаюцца сярод смаленскай шляхты, якая знаходзілася на гаспадарскай службе. Івану Адзінцэвічу, смаленскаму баярыну, “з казны дано 12 коп” грошаў лічбы літоўскай [6, арк.25, 33].
Жена: АННА ПЛЮСКОВА.
[Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy … S. 203 – 207]
КН. ДМИТРИЙ ФЕДОРОВИЧ ГОЛЬЦОВСКИЙ ОДИНЦЕВИЧ (умер до 1508)
Дзмітрый Фёдаравіч (?—да 1508), сын Фёдара Андрэевіча. Валодаў маёнткамі Гольцава, Шыйкаі Крывая каля Друцка, дваром у Друцку. Адзін з яго сыноў, Дзмітрый, тытулаваўся князем Гальцоўскім ад маёнтка Гальцова побач з Рэпухавам. Да гэтай вотчыны ў 1510 г. адносіліся Крывая ля Друцка (іншая частка гэтага ж паселішча, нагадаем, адносілася да спадчыны князёў Красных у Худаве), а таксама двор у самым Друцку і маёнтак Шыйка (Шэйка, зараз у Крупскім раёне), які быў аточаны абшарамі маёнткаў Грушка, Худава, Бобр (вотчыны Красных) і вышэйзгаданых Шырневічаў.Ад жонкі Ульяны (сястры кн. С.І.Бельскага) меў сыноў Васіля, Івана, Арэхву, Андрэя, дачок Федку i Ганну. Памёр незадоўга да Глінскіх мяцяжу 1508, яго сыны, замешаныя ў мяцяжы, выехалі ў Маскву. Усе ix маёнткі атрымаў братДзмітрыя Рыгор.
Дзмітры і яго сыны, якія валодалі сялом Гальцовым, сталі родапачынальнікамі лініі князёў гальцоўскіх. Дзмітры памёр да 1507 г., а яго сыны сталі на бок Міхала Глінскага і ўслед за Аляксандрам, самым малодшым сынам Андрэя Міхайлавіча і яго сынам, а ўнукам Андрэя Міхайлавіча, Рыгорам, выехалі на службу да вялікіх князёў маскоўскіх. Звесткі аб іх далейшым лёсе ў нас адсутнічаюць. Не пакінулі Радзіму жонка Дзмітра Ульяна, якая паходзіла з князёў Бельскіх, і дачка Ганна.
Магчыма, што Дзмітр і Багдан Фёдаравічы Адзінцэвічы мелі зямельныя наданні ад каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх на Смаленшчыне і часта наведвалі гэтыя мясціны. Неабходна помніць, што ў Смаленску пасля 1470 г. стала жылі іх родныя браты Іван і Рыгор. У 1497 г. Дзмітра і Багдана Адзінцэвічаў запрасілі браты Горскія, якія жылі ў Смаленскім ваяводстве, для ўдзелу ў вырашэнні судовай справы. Разгляд гэтай справы адбываўся ў “палюбоўным судзе” 17 сакавіка гэтага ж года [9, № 145, с.168]. На нашу думку на той час яшчэ ведалі аб наяўнасці роднасных повязей паміж гэтымі двумя адгалінаваннямі княжацкага роду Друцкіх і браты Горскія паспрабавалі іх выкарыстаць. Палюбоўны суд складаўся з роўнай колькасці давераных людзей з кожнага боку. Рашэнне суда было канчатковым і яго перагляд ў вышэйшых інстанцыях княства не дазваляўся. Родныя браты: Алелька, Міхал, Іван Дуда і Дзмітры Васільявічы Горскія паклікалі ў палюбоўны суд смаленскага мітрапаліта Іосіфа. Нялады ўзніклі з-за прыналежнасці чурылаўскіх земляў “на Гарах”. Аляксандр Казіміравіч, польскі кароль і вялікі князь літоўскі, пацвердзіў правы Іосіфа на гэтыя землі, нягледзячы на тое, што на іх выказалі сур’ёзныя прэтэнзіі Горскія, лічачы іх сваімі “атчызнымі”, атрыманымі ад бацькі, Васіля Іванавіча Пуцятыча. Смаленскі мітрапаліт паскардзіўся каралю на дзеянні братоў, якія “не далі ўладыцы землі і вялікія крыўды яму чыняць”. Горскія ўзялі “з сваей рукі суддзямі намесніка смаленскага Юрыя Глябовіча і князёў Дзмітрыя і Багдана Адзінцэвічаў”. Мітрапаліт Іосіф запрасіў прыняць удзел у вырашэнні справы вопытных і добра ведаючых сутнасць справы асобаў: Дабрагоста Нарбутавіча, смаленскага акольнічага, князя Канстанціна Глазыніча, смаленскага акольнічага, Канстанціна Крошынскага, смаленскага скарбнага, і Васіля Полцева, смаленскага канюшага. Суддзі правялі межаванне земляў мітрапаліта Іосіфа і Горскіх і, пасля стараннага вывучэння гісторыі пытання, прысудзілі спрэчныя землі смаленскаму мітрапаліту.
Ж.: КНЖ. ЮЛИАНА ИВАНОВНА БЕЛЬСКАЯ, дочь князя Ивана Владимировича Бельского.
[Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy … S. 285 – 286.]
КН. ГРИГОРИЙ ФЕДОРОВИЧ ОДИНЦЕВИЧ (1486,1510)
помещ. <князю Гриню Одинцевичу.. отправа сокольникомъ> 4С:Фед.Анд. :Ксения.Анд. МЕЗЕЦКАЯ.
Іван Адзінцэвіч атрымаў у пасаг па жонцы вялікія зямельныя ўладанні на ўсходзе княства ў межах Смаленшчыны. Магчыма, што і Рыгор па гэтай жа прычыне асеў на землях гэтага ж ваяводства. У рэестрах наданняў, зробленных Казімірам, каралём польскім і вялікім князем літоўскім, пасля яго прыезда ў Літву “з ляхаў” яшчэ да 1490 г., браты Іван і Рыгор Адзінцэвічы ўпамінаюцца сярод смаленскай шляхты, якая знаходзілася на гаспадарскай службе. Івану Адзінцэвічу, смаленскаму баярыну, “з казны дано 12 коп” грошаў лічбы літоўскай [6, арк.25, 33]. Не заставаўся па-за ўвагай каралеўскай адміністрацыі і Рыгор Адзінцэвіч.
У захаваўшыхся кнігах Метрыкі ВКЛ, неаднаразова сустракаюцца ўпамінанні аб атрыманні ім, у перыяд панавання Казіміра Ягелончыка, наданняў са скарбу княства. Каля 1486 г. яму надаецца даніна ў Троках памерам 6 коп [1, s.282]. Грошы Рыгор Фёдаравіч павінен быў атрымаць у Смаленску з даходаў мясцовай мытні. Нам сустрэлася ўпамінанне пра Рыгора Фёдаравіча Адзінцэвіча ў справе пра прыналежнасць земляў, якія засталіся пасля смерці брата Дзмітра, князя гальцоўскага, і ўцёкаў яго сыноў у Маскву. Спрэчкі ў судах княства пачаліся ўжо пасля падаўлення паўстання Міхала Глінскага і доўжыліся некалькі гадоў. Упамінанні пра Рыгора Фёдаравіча Адзінцэвіча ў матэрыялах Метрыкі ВКЛ, складзеных пасля 1509 г., адсутнічаюць. Не знайшлі мы паведамленняў і пра наяўнасць у Рыгора Адзінцэвіча патомства.
КН. БОГДАН ФЕДОРОВИЧ ОДИНЦЕВИЧ (* около 1460, умер после 1528)
сын Фёдара Андрэевіча. Багдан Фёдаравіч Адзінцэвіч нарадзіўся каля 1460 г. і пасля 1480 г. узяў шлюб з дачкой полацкага баярына Сенькі [3, с.95]. Паводле апублікаваных матэрыялаў, Сенька Радковіч, сын Грыдкі (у Ю.Вольфа – Рыгор) паходзіў з роду полацкіх баяраў Петрухаў [7, № 1668, s.257]. у XV ст. Радковічы у Полацкай зямлі карысталіся вялікім аўтарытэтам і належалі да найбольш уплывовых родаў гэтай часткі ВКЛ.
У бітве на Вядрошы 1500 трапіў у маскоўскі палону палон разам са сваім камандзірам, гетманам ВКЛ Канстанцінам Астрожскім. Праз некаторы час Адзінцэвіча выкупілі і ён да 1510 г. вярнуся на Радзіму [3, с.95]. Не ўсе яго баявыя таварышы вярнуліся з палону. У кнігах Метрыкі ВКЛ захаваліся паведамленні аб смерці некаторых з іх у Маскве. Пасля вяртання судзіўся за маёнткі Лемніца i Палонна каля Оршы. У 1524 атрымаў пацвярджэнне на маёнткі Астраўляны, Асечна, Удалоева, Камянец i Арэшаў на Полаччыне. У1528 ставіў у войска ВКЛ 30 коннікаў.
Из материалов Литовской метрики известно, ‘что Богдан Федорович купил вместе с сыном Семеном имение Островляны и что он был обязан выставлять 28 вооруженных всадников. Когда была совершена покупка, неизвестно, но подтверждена великим князем литовским в 1524 г. Островляны находятся в Городокском районе Витебской обл., т. е. на севере Белоруссия 8. Что касается числа всадников, то оно показывает, что Богдан Одинцевич был богатым человеком, так как один всадник выставлялся с восьми крестьянских дворов. Значит, у князя Одинцевича в 1528 г. было не менее 224 крестьянских дворов. Для сравнения можно сказать, что князья Соколинские по тому же «попису» ставили 40 всадников, а Чарторыские – 55 ».
Магчыма, што Дзмітр і Багдан Фёдаравічы Адзінцэвічы мелі зямельныя наданні ад каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх на Смаленшчыне і часта наведвалі гэтыя мясціны. Неабходна помніць, што ў Смаленску пасля 1470 г. стала жылі іх родныя браты Іван і Рыгор. У 1497 г. Дзмітра і Багдана Адзінцэвічаў запрасілі браты Горскія, якія жылі ў Смаленскім ваяводстве, для ўдзелу ў вырашэнні судовай справы. Разгляд гэтай справы адбываўся ў “палюбоўным судзе” 17 сакавіка гэтага ж года [9, № 145, с.168]. На нашу думку на той час яшчэ ведалі аб наяўнасці роднасных повязей паміж гэтымі двумя адгалінаваннямі княжацкага роду Друцкіх і браты Горскія паспрабавалі іх выкарыстаць. Палюбоўны суд складаўся з роўнай колькасці давераных людзей з кожнага боку. Рашэнне суда было канчатковым і яго перагляд ў вышэйшых інстанцыях княства не дазваляўся. Родныя браты: Алелька, Міхал, Іван Дуда і Дзмітры Васільявічы Горскія паклікалі ў палюбоўны суд смаленскага мітрапаліта Іосіфа. Нялады ўзніклі з-за прыналежнасці чурылаўскіх земляў “на Гарах”. Аляксандр Казіміравіч, польскі кароль і вялікі князь літоўскі, пацвердзіў правы Іосіфа на гэтыя землі, нягледзячы на тое, што на іх выказалі сур’ёзныя прэтэнзіі Горскія, лічачы іх сваімі “атчызнымі”, атрыманымі ад бацькі, Васіля Іванавіча Пуцятыча. Смаленскі мітрапаліт паскардзіўся каралю на дзеянні братоў, якія “не далі ўладыцы землі і вялікія крыўды яму чыняць”. Горскія ўзялі “з сваей рукі суддзямі намесніка смаленскага Юрыя Глябовіча і князёў Дзмітрыя і Багдана Адзінцэвічаў”. Мітрапаліт Іосіф запрасіў прыняць удзел у вырашэнні справы вопытных і добра ведаючых сутнасць справы асобаў: Дабрагоста Нарбутавіча, смаленскага акольнічага, князя Канстанціна Глазыніча, смаленскага акольнічага, Канстанціна Крошынскага, смаленскага скарбнага, і Васіля Полцева, смаленскага канюшага. Суддзі правялі межаванне земляў мітрапаліта Іосіфа і Горскіх і, пасля стараннага вывучэння гісторыі пытання, прысудзілі спрэчныя землі смаленскаму мітрапаліту.
Большая частка зямельных уладанняў Багдана Адзінцэвіча знаходзілася на Полаччыне, дзе магчыма ён пастаянна жыў. Некаторую частку сваіх земляў Адзінцэвіч атрымаў у пасаг ад полацкага баярына Сенькі. Яшчэ пры вялікім князі Аляксандры Багдан Адзінцэвіч з дапамогай самога Сенькі Радковіча і яго сыноў выкупіў у полацкіх баяраў некалькі маёнткаў. За 50 коп грошай літоўскіх Васка Сенькавіч уступіў яму свае, нядаўна набытыя, землі на Асочне. У полацкіх баяраў Андрэя, Тодара, Грыдкі і Мацвея, дзяцей Івана Максімавіча, Багдан Фёдаравіч набыў на вечнасць землі, якія межаваліся з землямі, наданымі Адзінцэвічу Аляксандрам Казіміравічам. Да 1506 г. Адзінцэвіч змог выкупіць за сорак коп шырокіх грошаў у Багдана Фёдаравіча Галаўніча яго дзедзічныя маёнткі Ведалоева і Камянец. 15 кастрычніка 1524 г. Багдан і яго сын Сямён Адзінцэвічы атрымліваюць ад Жыгімонта І пацвярджэнне на тыя землі, якія на гэты час знаходзіліся ў іх карыстанні ў Полацкім ваяводстве [10, № 414, л.340]. Не абыходзілі ўвагай вернага слугу і каралі польскія і вялікія князі літоўскія. За выдатную службу Багдану Адзінцэвічу было нададзена некалькі сёл у ваколіцах Полацка. Верагодна самым вялікім з гэтых наданняў было сяло Астраўляны (або Астроўна).
Багдан Фёдаравіч Адзінцэвіч да 1516 г. разам з князем Канстанцінам Іванавічам Астрожскім, кашталянам віленскім, гетманам ВКЛ, князем Юрыям Сямёнавічам Слуцкім, і Аляксандрам Іванавічам Хадкевічам, каралеўскім маршалкам, дзяржаўцам вілкейскім і астрынскім, пазваў у суд Мікалая Юр’евіча Пацэвіча, лоўчага ВКЛ. Справа датычылася земляў у Ілемніцы і Палоннай, на якія мела некаторыя правы і маці князя Багдана Адзінцэвіча Аксіння, якая паходзіўшла з мезецкіх князёў. Гэтыя землі аказаліся ва ўладанні лоўчага ВКЛ. Каралеўскія суды прызналі правы Астрожскага, Слуцкага, Хадкевіча і Адзінцэвіча на гэтыя маёнткі. Аднак землі ў Ілемніцы і Палоннай ў большай сваёй частцы трапілі ў рукі князя Канстанціна Астрожскага. Як паведамляюць даследчыкі Канстанцін Іванавіч Астрожскі ў 1516 г. атрымаў Славенск каля Валожына, Лемніцу і Палонную ў Віцебскай зямлі [11, с.233]. На гэтыя землі ён прэтэндаваў будучы ўнукам князя Івана Бельскага па спадчыне Фядоры Рагацінскай. Па нейкіх прычынах Багдан Адзінцэвіч не атрымаў сваю долю ў гэтых багатых маёнтках. У сярэдзіне 1521 г., а менавіта 20 ліпеня гэтага года, яго сын Сямён паспрабаваў дабіцца перагляду ранейшага дэкрэта каралеўскага суда, але беспаспяхова [12, № 87, р.102].
Наданне новых земляў Адзінцэвічам у Полацкім ваяводстве і ўвядзенне іх у валоданне імі залежала ад прадстаўнікоў магнацкага роду Глябовічаў, якія па чарзе займалі ваяводскую пасаду ў Полацкім ваяводстве. Пачынаючы з канца XV ст. адносіны паміж Глябовічамі і Адзінцэвічамі паступова пагаршаліся. З цягам часу колькасць непаразуменняў павялічвалася і ўрэшце прывяла да сур’ёзнага супрацьстаяння паміж прадстаўнікамі гэтых радоў. 1 лютага 1517 г. Багдан Адзінцэвіч скардзіцца ў каралеўскі суд на Станаслава Глябовіча, які забраў у яго 4 службы людзей і перадаў іх у распараджэнне полацкага манастыра. На кароткі тэрмін Адзінцэвіч атрымаў у замену 5 служб людзей Кудзіновічаў і нават згодна з правам быў увязаны ў іх пажыццёвае карыстанне. Праз некаторы час Станіслаў Глябовіч забраў ў сваё распараджэнне і гэтых людзей [13, № 599, p.331]. Непаразуменні паміж Глябовічамі і Адзінцэвічамі суправаджалі іх жыццё на працягу значнага часу і іх колькасць зменшылася толькі пасля шлюбу Андрэя Адзінцэвіча на дачцы Яна Юр’евіча Глябовіча, спачатку ваяводы полацкага, а ў будучым ваяводы віленскага і канцлера ВКЛ.У 1528 г. князь Багдан Фёдаравіч Адзінцэвіч ставіў у войска ВКЛ 30 вершнікаў са сваіх ленных і ўласных земляў. Яшчэ трох ваяроў ён выстаўляў з застаўных земляў. Багдан Адзінцэвіч памёр неўзабаве пасля правядзення перапіса войска ВКЛ у 1528 г. На гэты час уся маёмасць яшчэ знаходзіліся ў яго валоданні. Хутчэй за ўсё Багдан Адзінцэвіч апошнія гады свайго жыцця быў вельмі хворы і не прымаў удзелу ў кіраванні сваімі добрамі, ды і на каралеўскую службу, што было абавязковым для людзей яго стану, не станавіўся. Упамінанні пра яго ў матэрыялах Метрыкі ВКЛ, складзеных у 20-ыя гады XVI ст., вельмі рэдкія.
Ж.: N СЕНКОВНА, дочь Сенка Дашковича. 21.
КНЖ. МАРИНА ФЕДОРОВНА ОДИНЦЕВИЧ (†ок.1499)
Марына Фёдараўна Адзінцэвічаўна не выходзіла замуж і ўсё яе жыццё прайшло ў доме старэйшага брата, Івана [1, s.281]. Паміраючы, яна запісала брату грашовыя сумы і некаторыя землі, атрыманыя ў спадчыну ад маці. У 1499 г. малодшыя браты пазвалі Івана Адзінцэвіча ў гаспадарскі суд, патрабуючы правядзення падзелу на чатыры роўныя часткі ўсёй спадчыны па памёршай нядаўна сястры. Іван Адзінцэвіч прадставіў братам тэстамент Марыны Фёдараўны, у якім аднак не была пазначана некаторая частка яе ўласнасці. Справа трапіла на разгляд каралеўскага суда, дзе і было вырашана правесці падзел паміж братамі толькі той часткі спадчыны па сястры, аб якой яна не ўпамінае ў тэстаменце.
КН. ГРИГОРИЙ АЛЕКСАНДРОВИЧ РЕПУХОВСКИЙ (1442)
сын Аляксандра Андрэевіча. Каля 1442 атрымаў ад вял. князя ВКЛ Казіміра с. Рыколаўскае. Разам з бацькам выехаў у Маскву.
VІІІ генерація
КН. СЕМЕН ИВАНОВИЧ ОДИНЦЕВИЧ (1486)
это лицо в известных нам источниках упоминается только один раз. Ряд других документов Литовской метрики свидетельствует о том, что представители фамилии Одинцевичей были связаны с востоком Белоруссии и Смоленщиной. Так, великий князь Казимир пожаловал 6 коп смоленского мыта князю Григорию Одинцевичу 13. В 1461 г. Федор Одинцевич {возможно, тот самый, который попал в плен в 1431 г.) получил от великого князя Казимира село Прихабы, «што за Костянътином Бабичом было» 14. Из книги Записей метрики известно, что смоленский боярин князь Иван Одинцевич получил 12 коп деньгами, а князь Семен Иванович Одинцевич – 10 коп 15. Все это должно подтвердить высказанное ранее соображение, что- Одинцевичи сидели в восточной Белоруссии и на Смоленщине и что они принадлежали к богатым землевладельцам. К сожалению, записи о дарении настолько кратки, что по ним даже нельзя установить, был ли Иван отцом Семена Ивановича. В заголовке раздела книги Данин великого князя Казимира, в котором перечислены лица, получившие вместе с Одинцевичами пожалования, записано: «В Троцех, июль 21, индикт 4». Затем следуют записи о пожалованиях еще девяти человекам; всем им дарения были сделаны из смоленского -мыта. После этого имеется подзаголовок «Бояром смоленъским с казны давано», и в числе тех, кому «давано», числятся оба Одинцевича, т. е. здесь совершенно определенно сказано, что Одинцевичи были смоленскими боярами. Год выдачи пожалования не указан, но сделано оно было в правление великого князя Казимира, умершего в 1492 г., соседние же документы датированы 1486 г.16 Учитывая наличие слов «индикт 4», можно предполагать, что Одинцевичи получили свои копы в 1489 г.
13 РИБ. СПб., 1910, т. XXVII, стб. 198.
14 Там же, стб. 20. Селения Прихабы существуют в настоящее время в Белыничском районе Могилевской обл., а также в Расонском и Сенненском районах Витебской, обл. (Жучкевш В. А. Указ, соч., с, 309).
15 РИБ, т. XXVII, стб. 211.
КН. ГРИГОРИЙ ИВАНОВИЧ ОДИНЦЕВИЧ БАГРИНОВСКИЙ (* около 1490, умер в 1559)
старэйшы сын Івана Фёдаравіча. Валодаў часткай Друцка. У 1528 ставіў у войска ВКЛ 5 коннікаў. Аджонкі Ганны меўсына Івана, дачок Марыну (жонка Я.Палускага) i Аксінню (жонка кн. Б.Друцкага-Саколінскага)..
1527, свидетель и печатарь на продажном листе Андрея Войтеховича-Носиловского на третью часть поместья Дворец и определенных земель для овручского боярина Долмата Еремеевича от 23 марта 1527 г., писаном в Крайске 22. Автор продажного листа на боярскую землю для Василия Стецкевича Рагозы от 1 марта 1556 г., писаного в Нетановичах 8.

Г е р б: на щите полукольцо с сильно загнутыми внутрь концами, из ко-торого выходит буква «М», над щитом инициал: «ГРИГО(рей)».
П е ч а т ь: № 2, вырезанная в листе кустодия, 14 × 20 мм, сохранность хорошая.
П у б л и к а ц и и: Шаланда А. Невядомыя гербы менскай шляхты ў ХVІ ст. С. 146 (описание); Однороженко О. Руські королівські, господарські та князівські печатки ХІІІ–ХVI ст. С. 72, 228. № 83 (1538 г.) (см. рис. 11.9, а).

Г е р б: на щите полукольцо с сильно загнутыми внутрь концами, с кото-рого выходит половина буквы «М», над щитом инициал: «ГРИГО(рей)».
П е ч а т ь: № 1, вырезанная в листе кустодия, 11 × 16 мм, сохранность хорошая.
П у б л и к а ц и я: впервые (рис. 11.9, б).
Ж.: АННА.
КН. ИВАН ИВАНОВИЧ ОДИНЦЕВИЧ БАГРИНОВСКИЙ (* около 1530, умер до 1559)
князь Багриновский.
князь ВАСИЛИЙ ИВАНОВИЧ ОДИНЦЕВИЧ БАГРИНОВСКИЙ (1508, †конец 1555/начало1556)
малодшы сын Івана Фёдаравіча. Валодаў часткай Друцка, маёнткамі Багрынава, Нястанавічы, Крайск,Хатаевічы. Не меўжонкі i дзяцей.
Паміж вышэй пазначанымі асобамі не заўсёды існавалі адносіны сяброўства і прыязні. Складваліся такія абставіны, якія вымушалі іх у абароне сваёй годнасці, або матэрыяльных інтарэсаў, выклікаць у гаспадарскі суд былых прыяцеляў і нават крэўных. Вельмі паказальнай у гэтых адносінах з’яўляецца справа, якая ўзнікла паміж князямі:Сямёнам Падбярэзскім і Васілём Багрыноўскім. 7 жніўня 1510 г. Сямён Ямантавіч Падбярэзскі пазваў Васіля Іванавіча Багрыноўскага ў каралеўскі суд, абвінаваціўшы яго ў нанясенні ганьбы яго гонару [15, № 477, с.1187-1188]. У часе адной бяседы Падбярэзскі, па невядомай нам прычыне, назваў Васіля Багрыноўскага “здраднікам свайго слугі”. Не сцярпеўшы такой непавагі да сябе князь Багрыноўскі таксама абазваў свайго суразмоўцу “здраднікам”, не пазначыўшы сутнасць яго ўчынку. У караля не хапіла часу разабрацца ў гэтай складанай сітуацыі і ён вырашыў адкласці разгляд справы да часу “дастъ Богъ, до своего шчастного приеханья къ Отчизне его милости, великому княству Литовскому”. Абодва павінны былі цярпліва чакаць прыезду гаспадара і, пад пагрозай вялікага штрафу ў 100 коп грошаў лічбы літоўскай, не спрабаваць самім разабрацца з крыўдзіцелем.
В листе брата Григория на боярскую землю для Василия Стецкевича Рагозы от 1 марта 1556 г., писаного в Нетановичах, упомянут покойным 23.
Ж. 1: КНЖ. N АНДРЕЕВНА, дочь князя Андрея Семёновича Друцкого-Соколинского;
Ж. 2: АННА ЕСЬМАН.
князь ВАСИЛИЙ ДМИТРИЕВИЧ ОДИНЦЕВИЧ ГОЛЬЦОВСКИЙ (1508,†1508/1519)
князь Гольцовский.
КН. ИВАН ДМИТРИЕВИЧ ГОЛЬЦОВСКИЙ
князь Гольцовский.
князь БОГДАН ОРЕХВА ДМИТРИЕВИЧ ОДИНЦЕВИЧ ГОЛЬЦОВСКИЙ (1508,1510)
князь Гольцовский.
князь АНДРЕЙ ДМИТРИЕВИЧ ОДИНЦЕВИЧ ГОЛЬЦОВСКИЙ (1508,1543)
воев.Кострома(1537) ,4С:Дм.Фед. ГОЛЬЦОВСКИЙ. :Ульяна.Алдр. КИЕВСКАЯ.
Цяжка сказаць нешта больш дакладнае аб удзеле ў мяцяжы князёў Адзінцэвічаў, што мелі цесныя сувязі з Друцкімі, апрача таго, што трое з сыноў Дзмітрыя Фёдаравіча Адзінцэвіча перайшлі на бок Масквы. Аб гэтым паведамляе судовая справа адносна спадчыны Дзмітрыя. 3 яе вынікае, што з чатырох сыноў малодшы яго сын ад Ульяны (роднай сястры Сямёна Іванавіча Бельскага) далучыўся да М. Глінскага, а двое старэйшых яшчэ перад гэтым збеглі ў Маскву. Матывацыя Адзінцэвічаў, як здаецца, была той самай — матэрыяльная зацікаўленасць, бо бацька пакідаў у спадчыну толькі тры вёскі ў наваколлях Друцка і двор у самім замку.
КНЯЖНА ФЕДЬКА ДМИТРИЕВНА ОДИНЦЕВИЧ ГОЛЬЦОВСКАЯ
Не захаваліся ў гістарычных хроніках паведамленні пра лёс яшчэ адной дачкі Дзмітра, князя гальцоўскага, Федзьку.
княжна АННА ДМИТРИЕВНА ОДИНЦЕВИЧ ГОЛЬЦОВСКАЯ (умерла после 1527)
Дзмітрый Фёдаравіч, памёр прыкладна напачатку 16 ст., а яго сыны прынялі ўдзел у мяцяжы Міхаіла Глінскага і разам з ім у 1508 г. з’ехалі ў Расію. Іх маёнткі былі перададзены братам Дзмітрыя Івану, Багдану і Рыгору Фёдаравічам Адзінцэвічам, але ў Дзмітрыя засталася дачка Ганна, якая ў 1510 г. дамагалася сваіх правоў на бацькоўскія ўладанні: Гальцова (паблізу Рэпухава), Крывую (паблізу Друцка) і Шыйку на Крупшчыне. Ганна атрымала судовае рашэнне на сваю карысць, але фактычна азначаныя маёнткі заставаліся ў руках яе дзядзькаў і сыноў, якія згадваюцца як іх уладальнікі ў 1527 г.
Пасля спынення вайсковых дзеянняў Сямён Багданавіч Адзінцэвіч, разам са сваім стрыем (дзядзькам, братам бацькі), князем Рыгорам Фёдаравічам, і стрыечным братам, князем багрыноўскім Васілём Іванавічам, Адзінцэвічамі захапіў землі дзядзькі Дзмітрыя Фёдаравіча Адзінцэвіча, князя гальцоўскага. Сыны князя гальцоўскага, менавіта Васіль, Іван, Арэхва і Андрэй, разам з войскам Міхала Глінскага пакінулі ВКЛ і пераехалі ў межы Маскоўскага княства [3, с.95]. У ВКЛ засталася жонка Дзмітра Фёдаравіча Ульяна Бельская і яго дачка Ганна, якая пашлюбіла Міцю Іванавіча, намесніка аболецкага, ключніка каралевы і вялікай княгіні літоўскай Алены. Браты абвінавацілі княгіню гальцоўскую, Дзмітрыевую Ульяну з князёў Бельскіх у здрадзе і перамовах з людзьмі Міхала Глінскага [16, № 410, p.309]. Зразумела, што Міця Іванавіч і яго жонка пачалі судовыя працэсы з захопнікамі спадчыны па памёршым князю Дзмітрыю Гальцоўскім, абвінавачваючы братоў у падмане. У ВКЛ не знайшлося людзей, якія б змаглі пацвердзіць удзел жанчыны ў змове з каралеўскімі ворагамі. 5 мая 1510 г. каралеўскі суд вынес рашэнне аб вяртанні дачцэ Дзмітрыя Гальцоўскага пані Ганне земляў, якія павінны былі прыйсці на яе ў спадчыну па бацьку [16, № 481, р.350]. Гальцова і Галошава знаходзіліся на дарозе з Друцка ў Оршу, сёлы Крывое і Шыйка размяшчаны ў ваколіцах Друцка, на паўночны ўсход ад гэтага места [1, s.281]. Справа доўжылася аж да канца 20-х гадоў XVI ст. Жыгімонт І, пад час свайго знаходжання ў Гданску, 10 чэрвеня 1527 г. абяцаў ізноў звярнуць увагу на гэтую справу ў чарговы прыезд у Літву [1, s.283]. Нягледзячы на тую падтрымку, якую аказаў дачцэ князя гальцоўскага сам найвышэйшы гетман ВКЛ, маршалак Валынскай зямлі, Канстанцін Иванавіч Астрожскі і на рашэнні каралеўскіх судоў, ранейшыя прывілеі Жыгімонта І аб наданні князям Адзінцэвічам: Рыгору Фёдаравічу, Васілю Іванавічу і Сямёну Багданавічу бацькоўскіх земляў пані Ганны, князёўны гальцоўскай, не былі адменены. Яны так і засталіся гаспадарамі былых уладанняў Дзмітрыя Адзінцэвіча, князя гальцоўскага.
М.: ДМИТРИЙ ИВАНОВИЧ
князь СЕМЕН БОГДАНОВИЧ ОДИНЦЕВИЧ (1506, -1542)
сын Багдана Фёдаравіча. моск.двн.(1512) Дваранін гаспадарскіў 1516, гараднічы гарадзенскі з 1532, верагодна, у 1534 быў часова жамойцкім старастам; дзяржаўца любашанскі з 1536, адначасова смалянскі з 1540. Ад жонкі Настассі (дачкі кн. М.А.Сангушкі) атрымаў Дзярэчын (вало-даў ім супольна з А.М.Сангушкам i І.А.Палубінскім), меў сына Андрэя, дачок Марыю (жонка Л.Б.Абразцова) i Ганну (жонка кн. Ю.В.Саламярэцкага, пасля кн. Ф.П.Галаўні-Астрожацкага). Для яго ў 1519 складзены Супрасльскі рукапіс з радаводам князёў А. менавіта Сямён Адзінцэвіч, нарадзіўся да 1490 г. і дасягнуў сталасці ў самым пачатку XVI ст. Сямён Адзінцэвіч удзельнічаў у вайне з маскоўскімі войскамі і атрадамі мяцежнікаў Міхала Глінскага.
Пасля спынення вайсковых дзеянняў Сямён Багданавіч Адзінцэвіч, разам са сваім стрыем (дзядзькам, братам бацькі), князем Рыгорам Фёдаравічам, і стрыечным братам, князем багрыноўскім Васілём Іванавічам, Адзінцэвічамі захапіў землі дзядзькі Дзмітрыя Фёдаравіча Адзінцэвіча, князя гальцоўскага. Сыны князя гальцоўскага, менавіта Васіль, Іван, Арэхва і Андрэй, разам з войскам Міхала Глінскага пакінулі ВКЛ і пераехалі ў межы Маскоўскага княства [3, с.95]. У ВКЛ засталася жонка Дзмітра Фёдаравіча Ульяна Бельская і яго дачка Ганна, якая пашлюбіла Міцю Іванавіча, намесніка аболецкага, ключніка каралевы і вялікай княгіні літоўскай Алены. Браты абвінавацілі княгіню гальцоўскую, Дзмітрыевую Ульяну з князёў Бельскіх у здрадзе і перамовах з людзьмі Міхала Глінскага [16, № 410, p.309]. Зразумела, што Міця Іванавіч і яго жонка пачалі судовыя працэсы з захопнікамі спадчыны па памёршым князю Дзмітрыю Гальцоўскім, абвінавачваючы братоў у падмане. У ВКЛ не знайшлося людзей, якія б змаглі пацвердзіць удзел жанчыны ў змове з каралеўскімі ворагамі. 5 мая 1510 г. каралеўскі суд вынес рашэнне аб вяртанні дачцэ Дзмітрыя Гальцоўскага пані Ганне земляў, якія павінны былі прыйсці на яе ў спадчыну па бацьку [16, № 481, р.350]. Гальцова і Галошава знаходзіліся на дарозе з Друцка ў Оршу, сёлы Крывое і Шыйка размяшчаны ў ваколіцах Друцка, на паўночны ўсход ад гэтага места [1, s.281]. Справа доўжылася аж да канца 20-х гадоў XVI ст. Жыгімонт І, пад час свайго знаходжання ў Гданску, 10 чэрвеня 1527 г. абяцаў ізноў звярнуць увагу на гэтую справу ў чарговы прыезд у Літву [1, s.283]. Нягледзячы на тую падтрымку, якую аказаў дачцэ князя гальцоўскага сам найвышэйшы гетман ВКЛ, маршалак Валынскай зямлі, Канстанцін Иванавіч Астрожскі і на рашэнні каралеўскіх судоў, ранейшыя прывілеі Жыгімонта І аб наданні князям Адзінцэвічам: Рыгору Фёдаравічу, Васілю Іванавічу і Сямёну Багданавічу бацькоўскіх земляў пані Ганны, князёўны гальцоўскай, не былі адменены. Яны так і засталіся гаспадарамі былых уладанняў Дзмітрыя Адзінцэвіча, князя гальцоўскага. Справу сваю Сямён Адзінцэвіч ведаў добра і служыў каралю, а потым і каралеве Боне, аддана. Таму і не забываўся Жыгімонт І ўзнагароджваць вернага слугу. Сямён Адзінцэвіч выконваў абавязкі гаспадарскага двараніна яшчэ ў пачатку XVI стагоддзя. Да
18 лютага 1509 г. ён прайшоў ужо немалы шлях і атрымаў добры вопыт. У гэты дзень Сямёну Багданавічу Адзінцэвічу выплацілі 20 коп з він бельскіх, а яго стрыечнаму брату Васілю Іванавічу таксама 20 коп з він дарагіцкіх [16, № 558, р.407]На пачатак стагоддзя яшчэ жыла маці Сямёна Багданавіча Адзінцэвіча, дачка Сенькі Радковіча. У 1506 г. Сямён Адзінцэвіч атрымлівае ад маці, верагодна пасля ўзяцця шлюбу з Настассяй Сангушкаўнай, землі ў сяле Магільным Полацкага ваяводства, якія былі ўступлены пані Сенькавічаўне Багданавай Фёдаравіча Адзінцэвічавай яе родным братам Івашкам Сенькавічам [1, s.282]. Каля 1506 г. Сямён Адзінцэвіч узяў шлюб з Настассяй, дачку Міхала і Ганны Копач князёў Сангушкаў Кашырскіх [7, № 1617, s.252]. Настасся Сангушкаўна прынесла ў дом мужа, акрамя грашовых сум і каштоўнасцей, і некаторыя землі. Яшчэ пры каралі Аляксандры ў рукі Сангушкаў трапілі ад Федзі Дзічканцаўны Яраслававай Клюковічавай клюковічаўскія землі на рацэ Мерачы [17, л.87]. Частка з гэтых земляў увайшла ў пасаговыя наданні, атрыманыя Настассяй Сангушкаўнай ад сваёй маці пры ўзяцці шлюбу. Пасля смерці ў канцы XVI ст. Яна Капачэвіча яго ўладанні, асноўную частку якіх складалі землі ў ваколіцах Дзярэчына, як па беспатомна памёршым, перайшлі да яго сястры Ганны Капачэвічаўны (Копач), удавы па памёршым Міхалу Аляксандравічу Сангушкавічу. Пані Ганна Міхалавая Сангушкавічавая атрымала пацвярджэнне на валоданне Дзярэчынам ад караля Аляксандра ў 1501 г. Пасля яе смерці Дзярэчын апынуўся ва ўладанні яе двух дачок, князёўнаў: Невіданы, княгіні Іванавай Андрэевіча Палубенскай, вядомага гісторыкам пад мянушкай Дуда, і Настассі, княгіні Сямёнавай Адзінцэвічавай. Яшчэ адна частка Дзярэчына трапіла ў рукі іх брата Андрэя Міхайлавіча, у будучым маршалка гаспадарскага ВКЛ. Адносіны паміж спадчыннікамі Міхала і Ганны, князёў Сангушкавічаў, не склаліся, бо спрэчкі па памежных пытаннях у Дзярэчыне неаднаразова разглядаліся ў гаспадарскім судзе ВКЛ на працягу двух першых дзесяцігоддзяў XVI ст. Андрэй Сангушкавіч доўга не згаджаўся правесці падзел дзярэчынскіх земляў. Толькі каля 1509 г. Сямёну Багданавічу і яго швагру, менавіта Івану Дудзе Палубенскаму ўдалося дабіцца пачатку разгляда ў гаспадарскім судзе судовай справы з Сангушкавічам. У выніку
яны атрымалі дэкрэт гаспадарскага суда, які абавязваў Андрэя Міхайлавіча згадзіцца на роўны падзел спадчыны ў Дзярэчыне [1, s.283]. Аднак і пасля атрымання рашэння гаспадарскага суда князь Сангушкавіч карыстаўся любой магчымасцю для пераносу яго выканання на іншы, больш позні тэрмін. Нават у 1520 г. Сямён Адзінцэвіч і Іван Палубенскі, выступаючы ў судах княства па прэтэнзіях суседзяў, адмаўляліся станавіцца на суд. Як яны паведамлялі і на той час яшчэ заставалася непадзеленай частка дзярэчынскіх земляў. 31 мая 1511 г. князі: Сямён Адзінцэвіч і Іван Дуда Палубенскі паскардзіліся на свайго шурына, менавіта на князя Андрэя Сангушкавіча [15, № 95, с.660]. Аказалася, што іх жонкі не атрымалі ад Сангушкавіча належнай выправы з матчынай маёмасці. У мінулыя гады сваякі далікатна намякалі Андрэю Сангушкавічу на неабходнасць перадачы ім належнай маёмасці і каштоўнасцей, прадугледжаных перадшлюбнымі дамовамі. Цярпенне Адзінцэвіча і Палубенскага скончылася і яны перайшлі да рашучых дзеянняў. Нам невядома, як склаліся ў будучым абставіны з выдзяленнем выправы.
Верагодна, што гэтыя непрыязныя адносіны паміж крэўнымі ў некаторай ступені паўплывалі на прыняцце Андрэем Міхайлавічам Сангушкавічам рашэння аб абмене сваёй часткі дзярэчынскіх добраў на землі князя Івана Вішнявецкага. У каралеўскіх пасланнях аж да ў 1569 г. уладальнікі земляў у Дзярэчыне называліся князямі дзярэчынскімі. У адным з попісаў дваран каралеўскіх дваран у ВКЛ, складзенага ў 1512 г., упамінаецца і князь Сямён Адзінцэвіч. Ён са сваіх маёнткаў у Друцку ставіў у войска 6 коней [16, № 156, р.163].
Да 18 чэрвеня 1514 г. Сямён Багданавіч на кароткі час атрымлівае прызначэнне намеснікам у Магілёў [15, № 132, с.172-173]. У гэты дзень Адзінцэвіч, як намеснік магілёўскі, прыняў удзел у разглядзе скаргі Венцуся Сантоўтавіча на Януша Касцевіча, гаспадарскага маршалка, ваяводу віцебскага і дзяржаўцу радунскага. Праз некаторы час і Сямён Адзінцэвіч уступіў пасаду намесніка магілёўскага іншай асобе. У больш познія часы мы не сустрэлі ніводнага ўпамінання аб знаходжанні Сямёна Багданавіча Адзінцэвіча на гэтай пасадзе. У дакументах, складзеных у перыяд з 1520 г. і па 1529 г., ён упамінаецца толькі як гаспадарскі дваранін.24 ліпеня 1516 г. Сямён Адзінцэвіч атрымлівае каралеўскі дазвол на набыццё ўрочышчаў Іваноўшчыны, Андрэеўшчыны, Янцоўшчыны, Яскоўшчыны і Санцоўшчыны на берагах ракі Шчары ў мясцовых зямян Івана і Паўла Мілашэвічаў [13, № 245, р.190].
Адначасова яму дазваляецца набыццё земляў у баярына Стэцка Славуціча, якія знаходзіліся непадалёку ад земляў Мілашэвічаў. 27 снежня гэтага ж года кароль дае дазвол Адзінцэвічу на атрыманне ў пажыццёвае карыстанне трох чалавек у воласці Велюнскай і на сенажаць у Пудзешы. Раней гэтыя людзі і зямля знаходзіліся ў пажыццёвым карыстанні каралеўскага пісара Федзкі Міхайлавіча Святошы і пасля яго смерці трапілі ў каралеўскае распараджэнне [13, № 583, р.324].
Не склаліся адносіны ўладальнікаў дзярэчынскіх земляў, менавіта Андрэя Міхайлавіча Сангушкавіча, Івана Дуды Палубенскага і Сямёна Багданавіча Адзінцэвіча, з суседзямі. Найбольш сур’ёзнае супрацстаянне ў іх склалася з князем Цімафеем Іванавічам Пузынам, які валодаў землямі ў ваколіцах Дзярэчына. На нашу думку захопы земляў князя Цімафея Пузыны Палубенскім і Адзінцэвічам пачаліся неўзабаве пасля ўзяцця імі шлюбу з сёстрамі Сангушкаўнамі.7 чэрвеня 1515 г. гаспадарскі суд вымушаны быў у чарговы раз адкласці разгляд справы па заяве Цімафея Пузыны супраць Івана Палубенскага і Сямёна Адзінцэвіча. Незважаючы на ранейшыя пастановы судоў ВКЛ, Палубенскі сілай захапіў зямлю Катчынскую, сенажаць і пушчу, якія з дзядоў і прадзедаў знаходзіліся ў валоданні рода Пузынаў [15, № 178, с.237]. Працягваў захопліваць землі суседа і Адзінцэвіч. Па яго загаду слугі і падданыя з Дзярэчына сілай захапілі ўрочышча Пашкоўскае разам з сям’ёй падданага, які апрацоўваў гэтыя землі. Цімафей Іванавіч Пузына, упэўненны ў сваёй праваце, ставіў шапку і 100 коп грошаў лічбы літоўскай у пацвярджэнне сваіх слоў аб уласнасці на Пашкоўшчыну. Сямён Багданавіч Адзінцэвіч запэўніваў суд у сваёй невінаватасці і заявіў, што нават і не ведае аб захопе земляў дзярэчынскімі падданымі. Суд аднак не паверыў Палубенскаму і Адзінцэвічу і загадаў ім паставіць сваіх суддзяў і выехаць на месца здарэння для ўчынення справядлівасці. Аднак Палубенскі і Адзінцэвіч адмовіліся станавіцца на суд і выводзіць сваіх суддзяў. Яны растлумачылі, што “маёнтак Дзярэчынскі яшчэ не падзелены поўнасцю”. Таму неабходна выклікаць у суд не толькі іх, учыніўшых напад, але і ўсіх іншых уладальнікаў дзярэчынскіх земляў. Пра сябе ж яны запісалі, што не адмаўляюцца прымаць удзел у судовай справе, але не ведаюць калі звольняцца з гаспадарскай службы. Сёстры захавалі права ўласнасці на дзярэчынскім землямі за сабой. Не ведаючы аб гэтым, пакрыўджаныя суседзі выклікалі ў суды княства Палубенскага і Адзінцэвіча. Сваякі адмаўляліся станавіцца на суд, так як не былі ўладальнікамі земляў у Дзярэчыне. Асабліва шмат захавалася дакументаў аб узаемаадносінах уладальнікаў Дзярэчына з Цімафеем Іванавічам Пузынам, якія былі складзены ў 1519-1520 г. Калі ранейшыя дакументы паведамляюць аб поспехах у наступленні на землі Пузыны Палубенскага і Адзінцэвіча, то ў гэтыя гады становішча змянілася поўнасцю. Верагодна, Цімафей Пузына атрымаў падтрымку сваім дзеянням і стаў больш настойліва пагражаць суседзям. Цяпер Палубенскі і Адзінцэвіч былі вымушаны часцей звяртацца ў гаспадарскія суды за абаронай правоў на землі ў Дзярэчыне. 24 мая 1520 г. яны абвінавачваюць людзей Пузыны ў забойстве двух падданых [15, № 137, с.788]. Цімафей Пузына не прызнаў сваіх людзей вінаватымі, а лічыў, што забойства ўчынілі сяляне суседняга сяла Азёрычы, у якіх дзярэчынскія падданыя пакралі коней. У канцы 1520 г. праваліліся спробы Івана Андрэевіча Палубенскага правесці капу (сход сялян для ўчынення пакарання вінаватых у злачынстве). На думку Палубенскага падданыя Пузыны падпалілі яго дом. У полымі згарэлі не толькі яго скарбы і маёмасць, але былі знішчаны і паперы, якія ўтрымлівалі запісы аб пазыках і заставе земляў [15, № 188, с.1509].
Да 7 жніўня 1521 г. Цімафей Пузына сілай захапіў поле ва ўрочышчы Мехоўскім, якім здаўна карысталіся дзярэчынскія сяляне [15, № 491, с.1515]. Цяпер ужо Пузына паведаміў на судзе, што не мае ніякіх звестак аб захопе гэтых земляў. На нашу думку, супярэчнасці паміж Цімафеем Іванавічам Пузынам, дваранінам каралевы польскай і вялікай княгіні ВКЛ Боны, і Андрэем Міхайлавічам Сангушкавічам, гаспадарскім маршалкам, і гаспадарскімі дваранамі: Сямёнам Багданавічам Адзінцэвічам і Иванам Андрэевічам Палубенскім не спынілася да 1528 г. [18, арк.240]. У лістападзе гэтага года ўлады ВКЛ вымушаны былі прызначыць асаблівую камісію, якая складалася з самых аўтарытэтных людзей княства, для спынення зацягнуўшагася канфлікта. Як пісаў у сваёй скарзе Пузына, у пачатку восені 1528 г. “яны сваіх слуг з намеснікам на яго палі наслалі… і слуг яго і людзей пабілі”. Астрожскі, гетман ВКЛ, судзіў гэтую справу і прысудзіў уладальнікам дзярэчынскіх земляў аплаціць усе страты двараніна каралевы Боны і яго падданых.
Да 1521 г. сапсаваліся адносіны Сямёна Адзінцэвіча і з Іванам Есманавічам, які пачаў патрабаваць ад Адзінцэвіча вяртання некалі захопленных ім земляў [15, № 192, с.1517]. Карыстаючыся падтрымкай некаторых прадстаўнікоў кіруючых колаў ВКЛ, Сямён Адзінцэвіч не пабаяўся ўступіць у супрастаянне і з самім князем Канстанцінам Иванавічам Астрожскім, гетманам найвышэйшым ВКЛ, кашталянам віленскім [15, № 150, Фёдар Валошын, былы слуга Адзінцэвіча, па нейкіх прычынах пакінуў гаспадара і наняўся на службу да Астрожскага. Да 22 чэрвеня 1520 г. Сямён Адзінцэвіч з вялікім натоўпам слуг і падданых напаў на маёмасць Валошына ў ваколіцах Менска, нанёс вялікія страты яго гаспадарцы і перагнаў у свой хлеў статак рагатай жывёлы колькасцю ў 30 галоў. Гаспадарскі дваранін тлумачыў у судзе, што Фёдар Валошын, былы яго намеснік у сяле Магільным, штознаходілася ў Полацкім ваяводстве, скраў грошы прызначаныя для тых, хто страціў коней падчас вайсковага паходу. Астрожскі не прыняў пад увагу тлумачэнні Адзінцэвіча і патрабаваў аплаты страт Валошына.
28 снежня 1523 г. Сямён Адзінцэвіч набывае за 600 коп грошаў літоўскіх у Марціна Міхайлавіча Пяткевіча Сонгайлавіча, канюшага Віленскага ваяводства [19, № 440, s.118], частку яго дзедзічных земляў у Бысцені, Гноіне і Любішычах, якія засталіся Пяткевічу па роўным падзеле з братамі бацькоўскай спадчыны [20, арк.136 адв.]. Напэўна каб Адзінцэвіч ведаў, якія наступства будзе мець для яго жонкі, менавіта для Настассі Міхайлаўны Сангушкаўны, гэтае набыццё, то не набываў бы гэтыя землі. У 1551 г., спасылаючыся на дзеючае літоўскае права, крэўныя, памёршага да 3 красавіка 1538 г. канюшага віленскага, прад’явілі прэтэнзіі Настассі Міхайлаўне на землі Бысцені і Гноіна. Аўтарытэт Сямёна Адзінцэвіча, як суддзі, сярод прадстаўнікоў вышэйшых колаў ВКЛ быў на высокім узроўні. Яго запрашалі ў якасьці палюбоўнага суддзі нават Радзівілы. У тыя часы не ўсе справы вырашаліся ў каралеўскіх судах. У многіх выпадках удзельнікі судовай справы прызначалі з кожнага боку роўную колькасць суддзяў, якія і прымалі канчатковае рашэнне. Падпарадкаванне такому рашэнню палюбоўных суддзяў было гэтак жа абавязковым, як і выкананне рашэння гаспадарскага суда.
У 1527 г. Сямён Адзінцэвіч, гаспадарскі дваранін, накіроўваеца на ўсход княства для выканання прысуду гаспадарскага суда ў справе па спадчыне, нядаўна памёршай, княгіні Дамініды Сямёнаўны Сакалінскай Сямёнавай Ямантавай Падбярэзскай [18, арк.362]. Яе крэўныя, не атрымаўшы згоды Сямёна Падбярэзскага на вяртанне мірным шляхам мацярынскай маетнасці Крывіна, дабіліся спрыяльнага для сябе каралеўскага дэкрэта. Князі Сакалінскія са сваімі сваякамі, спадзяваліся атрымаць яе, не выканаўшы ўмовы тэстаментавага запісу пані Дамініды. Сямён Адзінцэвіч павінен быў узяць у сваё распараджэнне сяло і перадаць Падбярэзскаму 60 коп грошаў літоўскіх, запісаных маці дачцы, пані Дамінідзе, у пасаг. На нашу думку Сямён Ямантавіч не дапусціў Адзінцэвіча ў сяло. Не выключана, што князь Адзінцэвіч асабліва і не настойваў на выкананні Падбярэзскім каралеўскага дэкрэта.
У 1532 г., з 23 красавіка і па 18 жніўня, Сямён Адзінцэвіч у якасьці каралеўскага камісара разам з канюшым гарадзенскім Багданам Грынкевічам прымае ўдзел ў вырашэнні вельмі складанага пытання, якое датычылася земляў, належачых каралеве і аднаму з найбольш уплывовых магнатаў ВКЛ, а менавіта Юрыю Мікалаевічу Радзівілу, кашталяну віленскаму, найвышэйшаму гетману ВКЛ, старосце гарадзенскаму, маршалку дворнаму гаспадарскаму. Камісары павінны былі садзейнічаць “присуженю некоторых земль и успокоеню розниц межи подданными её милости двора Жорославского, а межи именем пана Юря Миколаевича Радивиловича” [22, № 147, р.185].
У 1532 г. гараднічы гарадзенскі атрымлівае каралеўскі прывілей на пажыццёвае валоданне Любашанскага староства, двара і агародаў у Горадні [1, s.283]. Праўда адразу яму не ўдалося прыступіць да выкарыстання ў сваіх інтарэсах земляў і падданых, насяляючых староства. Сямёну Багданавічу прышлося чакаць некаторы час пакуль сыдзе з гэтага свету Юрый Неміравіч, “стары і вельмі хворы” староста любашанскі. 3 верасня 1533 г. Сямён Адзінцэвіч па загаду караля накіроўваецца ў маёмасць Паца, каралеўскага ляснічага, для прывядзення яго да прысягі. Каралеўскі ляснічы абвінаваціў Ільінічаў, старосцічаў берасцейскіх, у парушэнні межаў каралеўскіх пушчаў і забойстве вялікай колькасці зуброў, мядзведзяў і ласёў. Ільінічы не прызнавалі свой удзел у паляванні і гатовы былі стаць на прысягу перад самім каралём [23, № 28, р.41]. 14 кастрычніка 1533 г. гараднічага гарадзенскага запрашае ў якасьці палюбоўнага суддзі Аляксандр Солтан, каралеўскі маршалак [23, № 60, р.56].
У 1534-1556 г. гарадзенскае староства і Мейшагола ў Віленскім ваяводстве па прывілеі Жыгімонта Старога ад 22 снежня 1533 г. з’яўляліся ўласнасцю каралевы Боны [7, № 2333, s.336]. Каралева аказвала ўплыў на заняцце пасад і ўрадаў у Гарадзенскім старостве і з часам атрымала права прызначаць у Гарадзенскім павеце са свайго акружэння намеснікаў, спраўцаў, або старост, як іх называлі інакш, для кіравання зямельнымі ўладаннямі, нададзенымі ёй каралём. Яе ўраднікі не толькі кіравалі маёмасцю каралевы у старостве, але і судзілі справы, якія ўзнікалі паміж гарадзенскімі зямянамі. Зразумела, што Сямён Адзінцэвіч займаў пасаду гараднічага гарадзенскага толькі таму, што знаходзіўся на службе ў каралевы. Яго папярэднік на гэтай пасадзе Марцін Іванавіч Меляшкевіч, гаспадарскі дваранін, памёр неўзабаве пасля 16 лістапада 1529 г. [7, № 1616, s.252]. Урад гараднічага Адзінцэвіч атрымаў у канцы 1529 г., або ў пачатку 1530 г. Пасля смерці Пятра Станіслававіча Кішкі, старосты жамойцкага, у 1534 г. [24, с. 189] гараднічы гарадзенскі і Ян Станкевіч Белевіч прызначаны каралём спраўцамі, г. зн. часовымі выканаўцамі абавязкаў жамойцкага старосты [23, № 197, р.141]. Напэўна і не захавалася бы звестак аб гэтым этапе ў жыцці Сямёна Багданавіча Адзінцэвіча каб не тыя непаразуменні, якія ўзніклі ў Яна Мікалаевіча Радзівілавіча, новага старосты жмудскага, з жыхарамі Жамойці. Усе зямяне, людзі гаспадарскія Тондзягольскай воласці, да 3 мая 1536 г. паскардзіліся “на п(а)на Яна, его м(и)л(о)сти, Миколаевича Радивиловича, старосту жомойтьского и ковенског(о), подчашого (го)сподарского, державцу василишского”, які ўстанавіў новыя падаткі: “от сохи воловой и коньской по полукопъю грошей, а по бочъце овса, по возу сена, з дыму по курати и по десяти яецъ, чого жъ есмо за предковъ его м(и)л(о)сти першых старостъ жомойтъскихъ николи не даевали”. Як паведамляў Ян Радзівілавіч князь Сямён Адзінцэвіч, падчас выканання сваіх абавязкаў на месцы старосты, браў у зямян таксама па паўкапы грошаў у скарб княства. На нашу думку гэты працэс зямяне Тондзягольскай воласці прайгралі. Князь Сямён Багданавіч Адзінцэвіч, гарадзенскі гараднічы, у 1535 г. уключаецца каралевай Бонай у склад камісіі па разгляду скаргі падляскіх месцічаў на тых яе ўраднікаў, якія забаранілі ім нарыхтоўваць дровы ў пушчы. Раней яны бесперашкодна атрымлівалі драўніну для ацяплення сваіх дамоў, высякаючы Камянецкую пушчу [25, с. 215]. Справа была больш складаная, чым нам можа здацца з першага знаёмства з ёю. Разам з гараднічым гарадзенскім у склад камісіі ўвайшлі такія добра вядомыя гісторыкам асобы, як Васіль Багданавіч Чыж, староста аінскі (пасля 1600 г. ужывалася найменне – староста гаенскі), Мікалай Юр’евіч Пацэвіч і Пацей Тышкевіч. Стараннае выкананне Адзінцэвічам сваіх абавязкаў і каралеўскіх даручэнняў было справядліва ацэнена вялікім князем літоўскім Жыгімонтам І. У 1540 г. ён атрымлівае прывілей на староства смальнянскае [1, s.283].
Амаль да часу ўзяцця Андрэем Адзінцэвічам шлюбу з Федзькай Багданаўнай Заслаўскай адносіны Адзінцэвічаў з Глябовічамі заставаліся вельмі дрэннымі. 22 лістапада 1540 г. Ян Юр’евіч Глебовіч паклікаў у суд князя Сямёна Багданавіча Адзінцэвіча, абвінаваціўшы яго людзей, коргаўскіх і нестанаўскіх, у нападзе на яго сенакосы каля ракі Чарніцы. З няхведаўскіх балот пад кіраўніцтвам Патапа, урадніка князя Сямёна, “двадцат и два стоги сена взялъ и во власномъ бору его м(и)л(о)сти пчолы подрали, и дерево бортное порубали, потерли и показили, и во власной земли его м(и)л(о)сти, пастухи разогнавши, быдло побрали” [26, № 75, р.49]. Землі коргаўскія былі падзелены паміж многімі ўладальнікамі. Найбольш значнымі памерамі выдзяляліся тыя землі, якія аказаліся ва ўласнасці: Адзінцэвічаў, князя Слуцкага і Яна Глябовіча, ваяводы полацкага. Спачатку людзі ваяводы полацкага скасілі сенажаці на “вялікіх балотах Няхведаўскіх” і паставілі стагі. Потым у балота выехалі на вазах людзі Адзінцэвіча з Коргава і Нестанавіч. Мала таго, што яны звезлі ўсё сена, дык і ў бары нарабілі шмат шкоды Глябовічу. Некалькі бортных дрэў былі ссечаны, а пчолы выдраны. Ваявода полацкі неаднаразова патрабаваў ад Адзінцэвіча паставіць перад судом людзей, сярод якіх упаміналіся: ураднік нестанаўскі Патап і сын яго Халецкі, старэц гарадзецкі Гаўрыла, якія і ўзначальвалі па загаду свайго гаспадара вываз чужога сена. Да суда гаспадарскага выклікалася і тыя падданыя, якія прымалі ўдзел у звозе сена. Сямён Адзінцэвіч спрабаваў давесці на судзе, што гэтыя землі здаўна знаходзіліся ў яго карыстанні, але не змог прадставіць сведкаў. У выніку гаспадарскі суд пастанавіў аплаціць страты ваяводзе полацкаму згодна Статуту. Сямён Адзінцэвіч прызнаваў, што сапраўды звёз сена, але грошы за гвалтоўны наезд на сенажаці плаціць не павінен, бо гвалт па Статуту можа быць толькі тады, калі наезд быў учынены на сёлы, а ў гэтым выпадку справа датычылася незаселеных земляў. Ваявода полацкі давёў суду, што “яко нива, так сеножати, так теж и пушча есть именье, за наеханьем и побраньем кгвалътовнымъ ма бытии кгвалъть сужонъ водле Статуту”. Верагодна, што такія напады людзей Адзінцэвіча не былі адзінкавымі і не дабаўлялі цеплыні ў адносіны паміж суседзямі.
Справа на гэтым не скончылася. У сваю чаргу людзі Глябовіча некалькі разоў нападалі на памежныя землі Адзінцэвіча і нанеслі яму немалыя страты. 23 снежня 1540 г. Сямён Адзінцэвіч паклікаў у суд ваяводу полацкага, спрабуючы дабіцца прызнання сваёй уласнасцю на “сеножати на болоте Великом, на реце Черницы” [26, № 107, р.73]. На нашу думку на гэты час Глябовічы і Адзінцэвічы яшчэ не знаходзіліся ў сваяцтве, а другая жонка Яна Юр’евіча Глябовіча, пані Зафея Пяткевічаўна яшчэ была пры жыцці. Гараднічы гарадзенскі, дзяржаўца любашанскі і смольненскі патлумачыў суддзям, што вымушаны быў пазваць у суд ваяводу полацкага з-за немагчымасці карыстання сенажацямі “на балоце Вялікім, на рацэ Чарніца”. Ён прыводзіў доказы, што
“кгвалътовные наезды, бои, головъщыны, грабежы и … инъшые крывъды и шкоды”, якія пастаянна наносяць яму падданыя ваяводы полацкага, зрабілі немагчымым карыстанне Адзінцэвічам і яго людзьмі гэтымі землямі. На папярэднім разглядзе менавіта гэтай скаргі, Адзінцэвічу і яго падданым прысудзілі ад людзей Глябовіча некаторае адшкадаванне. Пасля некалькіх позваў у суды ў адносінах будучых сваякоў нічога не змянілася да лепшага.
Скаргі з узаемнымі абвінавачваннямі ў нанясенні шкод маёмасці, яшчэ доўга будуць класціся на сталы судовых ураднікаў княства. У жніўні 1549 г. Настасся Міхайлаўна Адзінцэвічавая скардзілася на ўрадніка Станіслава Янавіча Глябовіча, старэйшага сына Яна Юр’евіча, ваяводы віленскага і канцлера ВКЛ [27, арк.208 адв.]. Яго намеснік з Чэрнева, Плачынскі, з грамадой людзей напаў на яе Мірамінскую маетнасць “і шмат шкоды нарабіў не толькі яе асабістай уласнасці, але і яе баярам”.
Незадоўга да сваёй смерці Сямён Адзінцэвіч аказваецца ўцягнутым у вельмі складаны судовы працэс, які быў звязаны з выкарыстаннем земляў у Дзярэчыне. На яго думку застаўны трымальнік дзярэчынскіх земляў, якія належалі Адзінцэвічам, менавіта Лявон Пацеевіч, дваранін каралевы Боны, не спаўна разлічваецца з ім за карыстанне гэтымі землямі. 22 снежня 1540 г. ён звяртаецца ў каралеўскі суд з прашэннем аб прадоўжванні тэрміна атрымання з Лявона Пацеевіча часткі даходу з застаўленных ім людзей у Дзярэчыне. На мінулым судзе яму прысудзілі атрыманне гэтых даходаў толькі на адзін год [26, № 104, р.72]. Лявон Пацеевіч на суд не стаў і суддзі выкарысталі гэта для адкладу вырашэння просьбы Адзінцэвіча на іншы тэрмін. 3 студзеня 1541 г. Сямён Адзінцэвіч, гараднічы гарадзенскі, разам з іншымі суддзямі, устаноўленнымі гаспадарскім загадам, займаўся разглядам скаргі княгіні Міхайлавай Мсціслаўскай на Васіля Палубенскага, старосту мсціслаўскага, маршалка каралеўскага. Каралеўскі маршалак абвінавачваўся ў захопе вялікай часткі, “под самое место и замок на двесте человеков пашен засеянных и пашню дворную”, земляў яе цяцерынскага маёнтка [26, № 127, р.78]. Суды па гэтай справе былі і раней і стараста мсціслаўскі атрымаў судовы дэкрэт у сваю карысць. Аднак княгіня мсціслаўская атрымала ад караля дазвол на прыпыненне дзеяння судовага рашэння да моманту ўзяцца шлюбу яе дачкой. Нашу ўвагу прыцягнуў склад суда, які займаўся разглядам апошняй скаргі княгіні мсціслаўскай. Пад кіраўніцтвам Мацея Войцахавіча Яновіча, ваяводы віцебскага, працавалі: князь Іван Андрэевіч Палубенскі, шурын Сямёна Адзінцэвіча, Ян Нарбут, кухмістр каралеўскі, і Іван Андрэевіч, падскарбі дворны літоўскі. Цікава што князь Сямён Багданавіч Адзінцэвіч, гараднічы гарадзенскі, дзяржаўца любашанскі і смольнянскі, пазначаны прадапошнім у спісе суддзяў. Апошнім пастаўлены Ян Стэцкевіч, маршалак гаспадарскі, дзяржаўца менскі. Магчыма гэта было выклікана тым, што Стэцкевіч быў старым чалавекам і моцна хварэў. У сярэдзіне гэтага года ён памёр. У гэтым жа складзе гаспадарскі суд на працягу ўсяго студзеня 1541 г. займаўся разглядам спраў зямян ВКЛ. Вядома аб ўдзеле Сямёна Адзінцэвіча ў разглядзе спраў: пані Зафеі Шчаснавай Станкевічавай з яе пасынкам Станіславам; Аўгуштына Фурса, маршалка біскупа віленскага, з Васьком Дурыцкім; жыда гарадзенскага Мошкі Ганькавіча з баярамі гаспадарскімі Багданам Вазгірдам і яго сынам Юрыям; пана Івана Сапегі, ваяводы падляшскага, з сваёй сястрой, Ганнай Багданаўнай Сапяжанкай Алёхнавай Скаруцінай,маршалковай ВКЛ [26, № 161, р.103; № 164, р.104; № 166, р.105; № 174, р.109]. 25 студзеня 1541 г. пры разглядзе справы ваяводы падляшскага з сястрой аб падзеле спадчынных маёнткаў, Сямён Адзінцэвіч унёс у акты Метрыкі ВКЛ свае прэтэнзіі на валоданне некаторымі з гэтых маёнткаў, а менавіта на Ілемніцу і Палоннае, тлумачачы свае прэтэнзіі наяўнасцю роднасных повязяў з Сапегамі. Суды ў якіх гараднічы гарадзенскі прымаў удзел, прызначаныя каралём для вызначэння адказнасці шляхетных асобаў у здзяйсненні крыміналу, некалі канчаюцца і пачынаюцца тыя суды, на якія выклікаюць самога гараднічага гарадзенскага. 31 студзеня 1541 г. баяры абалецкія пазвалі ў суд дзяржаўцу любашанскага, абвінавачваючы яго ў многіх крыўдах, якія ім учыніў службовец дзяржаўцы любашанскага Хверыян [26, № 196, р.125].
У пятніцу 4 лютага 1541 г. князь Сямён Адзінцэвіч паклікаў у суд князёў Друцкіх па справе аб валоданні землямі ў друцкім замку. Некаторыя з Друцкіх пагадзіліся з прэтэнзіямі Адзінцэвіча. Аднак Андрэй Азярэцкі адмовіўся прыняць удзел у судовым паседжанні, пакуль гараднічы гарадзенскі не пакліча ў суд усіх уладальнікаў земляў у Друцку [26, № 210, р.131]. Крыўду Адзінцэвіча выклікала тое, што князі: Васіль Юр’евіч Талачынскі, дзяржаўца аршанскі і Андрэй Іванавіч Азярэцкі сілай захапілі друцкі замак і выгналі яго ўраднікаў. Князі Друцкія не хацелі станавіцца на каралеўскі суд. Яны пагаджаліся з правам князёў Адзінцэвічаў на валоданне дзедзічнымі землямі ў Друцку, але хацелі дабіцца для сябе больш выгодных умоў. Толькі пад пагрозай устанаўлення ад караля вялікага штрафу браты пагадзіліся перадаць справу на разгляд асаблівага “яднальнага” суда, прызначанага для ўлагоджвання ўзнікшых супярэчнасцей. З кожнага боку было выстаўлена роўная колькасць давераных асобаў, якія і заняліся пошукам кампрамісу, задавальняючага, як князёў Друцкіх, так і князя Адзінцэвіча. Пасля доўгіх перамоў князі Друцкія дасягнулі паразумення з гараднічым гарадзенскім у справе трымання ў будучым земляў Друцкага замка. Сямён Адзінцэвіч атрымаў землі Друцкага замку ў трыманне на паўтары гады. Пасля завяршэння яго гаспадарання ў замку, кожны з трох князёў, пасля наступлення сваёй чаргі павінен быў гаспадарыць у Друцку і трымацьземлі друцкага замка толькі па аднам годзе.20 лістапада 1541 г. Жыгімонт Стары пацвердзіў князю Сямёну Адзінцэвічу ліст, дзе былі агавораныя вынікі дасягнутай згоды з князямі Друцкімі [28, № 7, арк.54]. Аднак поўнае прымірэнне ў гэтай справе не наступіла. Князі Друцкія працягвалі прадпрымаць высілкі для захавання ў сваім валоданні земляў у Друцку. Вырашэннем гэтай справы прышлося займацца ў 1549 г. і Андрэю Сямёнавічу Адзінцэвічу Верагодна, што справы, якімі займаўся Сямён Багданавіч Адзінцэвіч у 1541 г. былі апошнімі ў яго жыцці і праз некаторы час ён сыйдзе з гэтага свету. Пасля лістапада 1541 г. паведамленні пра яго перастаюць сустракацца ў матэрыялах Метрыкі ВКЛ. Найбольш верагодна, што гараднічы гарадзенскі памёр у 1542 г.
Пасля смерці мужа Настасся Сангушкаўна не ўступіла дзецям сваіх земляў і працягвала кіраваць імі самастойна. Прычым адносілася яна да справы вельмі сур’ёзна, па-гаспадарску. У матэрыялах Метрыкі ВКЛ захавалася некалькі спраў, якія вяла гараднічына гарадзенская са сваімі суседзямі. У ліпені 1550 г. у гаспадарскім судзе слухалася скарга Аляксандра Солтанавіча на дзеянні сваёй суседкі па Жыровіцкай маетнасці, менавіта Настассі Сямёнавай Адзінцэвічавай (27, арк.108 адв.). Паміж тымі часткамі Жыровіцкіх земляў, якія знаходзіліся ў карыстанні Солтанавіча і пані Сангушкаўны, межы не былі акрэслены. Увагу суседзяў здаўна прыцягвалі вялікія сенажаці, якія знаходзіліся на памежжы, падзяляючым іх землі. Першай да актыўных дзеянняў перайшла Настасся Адзінцэвічавая. Сабраўшы вялікі натоўп слуг і ўзброеных падданых, у суправаджэнні шматлікіх вазоў яна наведала Усеневіцкую сенажаць. У той час калі адны падданыя касілі і сушылі сена, дарэчы яго вывезлі каля трохсот вазоў, другая частка падданых пані Адзінцэвічавай рупліва жала чужое жыта. Сабраўшы каля 30 бочак зерня адвезлі і яго ў свой свіран. Адчуўшы непрыхільнасць да сваіх дзеянняў падданых Солтанавіча, вырашылі пакараць і іх. На палеткі сялян наслалі быдла і хутка знішчылі вынікі іх працы. Паламалі ў сяле вароты. Сустрэўшы быдла, што вярталася з поля, шмат кароў пабілі і скалечылі. На развітанне, падданыя Настасіі Адзінцэвічавай, ад’язжаючы дамоў з адчуваннем добра выкананага загаду, падпалілі складзенае ля вёскісена. Суд не стаў займацца вырашэннем гэтай справы, а зыходзячы з тагачаснай практыкі, прапанаваў вызначыць з кожнага боку па двух суддзяў, якія павінны былі ўлагодзіць гэты канфлікт. Аб сувязях Настассі Міхайлаўны з кіруючымі коламі адміністрацыі ВКЛ сведчыць тое, што адным з яе палюбоўных суддзяў на гэты раз згадзіўся стаць Гермаген Іванавіч Гарнастай, пісар ВКЛ, які належаў да вельмі ўплывовага шляхецкага роду. Пачынаючы з 1551 г. Настассю Міхайлаўну пачалі выклікаць у суды нашчадкі былых уладальнікаў земляў, якія ёй засталіся ў дажывотняе карыстанне па смерці мужа. У пачатку кастрычніка гэтага ж года позву ў суд даслаў пані Сямёнавай Адзінцэвічавай Яраш Карыцкі, канюшы дворны, дзяржаўца валожынскі і трабскі. Яго жонка, Ганна Андрэеўна Давойнавіча, аказалася крэўнай Марціна Міхайлавіча Пяткевіча, які 28 снежня 1523 г. прадаў Сямёну Багданавічу Адзінцэвічу частку земляў у Бысцені і Гноіне [20, арк. 136 адв.]. Па ўмовах продажу ў рукі Адзінцэвічаў павінна былі перайсці толькі паловаземляў. Аднак тая частка земляў, якія засталіся ў валоданні нашчадкаў канюшага віленскага па нейкіх прычынах аказалася меншай. Верагодна кіраўніцтва ВКЛ надавала гэтай справе асаблівае значэнне. Суддзямі прызначылі: князя Фрыдрыха Глебавіча Пронскага, ваяводу кіеўскага, Гераніма Аляксандравіча Хадкевіча, старосту жамойцкага, і Рыгора Аляксандравіча Хадкевіча, падкаморыя гаспадарскага. Ад імя гаспадарскага канюшага ў судзе выступаў вядомы на той час адвакат, Павел Касправіч Астравіцкі. Астравіцкі з 1554 г. і па 1565 г. займаў пасады харужага ашмянскага і суддзі замка віленскага і на гэты час лічыўся адным з найлепшых адвакатаў Вялікага Княства Літоўскага[19, s.702]. Заўважана, што ў Астравіцкага не было дакументаў, якія б пацвярджалі правы Настасіі Міхайлаўны Адзінцэвічавай на карыстанне землямі, набытымі ў Пяткевіча. Адвакат Карыцкіх запатрабаваў прадстаўлення яму копій усіх дакументаў па гэтай справе, якія меліся ў княгіні Адзінцэвічавай. Аднак адвакат Настассі Міхайлаўны, спасылаючыся на адсутнасць у позве ўпамінанняў аб неабходнасці пацвярджэння права на валоданне Адзінцэвічамі землямі ў Бысцені, Гноіне і Любішыцах, адмовіўся прадставіць іх. Ён заўважыў, што і ў ранейшых позвах у суды княства, якія судзіў ваявода віленскі, “павадовы бок” не ўпамінаў аб іншых абставінах справы. Яраш Карыцкі і Ганна Давойнаўна былі настроены рашуча і спадзяваліся паступова адваяваць усе землі Пяткевіча. 28 лістапада 1551 г. Яраш Карыцкі і Ганна Давойнаўна даслалі ў суд новую позву, у якой патрабавалі ўжо безумоўнага вяртання ўсіх земляў, якія
некалі належалі Пяткевічу, але цяпер, “не вядома з якой прычыны знаходзячыхся ў валоданні Адзінцэвічавай, чым вялікія крыўды і шкоды робяцца іх сапраўдным гаспадарам” [20, арк.193 адв.]. На нашу думку ўмацаваны Настасіі Адзінцэвічаўны не ўступаў Астравіцкаму ў сваёй кампетэнтнасці і веданні права ВКЛ. Ён заявіў, што Настасся Адзінцэвічавая атрымала былыя землі Марціна Пяткевіча не правам вечнасці, а толькі да “свайго жывата” і “вяноўным звычаем”, па запісе яе мужа, нябожчыка Сямёна Адзінцэвіча. Адвакат Настассі Адзінцэвічавай папрасіў канюшага дворнага зрабіць, з улікам паведамлення княгіні Адзінцэвічавай, папраўку ў новай позве, якую ён павінен дасылаць толькі яе дзецям. Суд у чарговы раз пагадзіўся з аргументамі княгіні Адзінцэвічавай і пакінуў землі ў Бысцені, Гноіне і Любішыцах у распараджэнні Адзінцэвічаў.
У гэты ж дзень позву Настассі Адзінцэвічавай у суд даслала і дачка Марціна Пяткевіча. Пані Ганна Марцінаўна Пяткевічаўна і яе муж, Шчасны Аўгустынавіч Фурсовіч запатрабавалі ад Адзінцэвічавай вяртання “спадчынных земляў”, якія тая трымае “ня вядома якім звычаем на вечным праве” [20, арк.195 адв.]. І ў гэтым выпадку суд адмовіў Фурсовічам у выкананні іх патрабаванняў. Напэўна адным з апошніх працэсаў, у якім удзельнічала састарэлая маці аршанскага старосты была судовая справа з Станіславам Барташэвічам за клюковічаўскія землі на рацэ Мерач. Праз пяцьдзесят гадоў карыстання Настассяй Адзінцэвічавай гэтымі землямі, Станіслаў Барташэвіч успомніў, што гэты маёмасць у канцы XV ст. належалі яго дзядзьку Яраславу Іванавічу Клюковічу і выклікаў княгіню Сямёнавую Адзінцэвічавую ў суд [17, арк.87]. Пані Адзінцэвічавая выйграла і гэтую справу.
Па нашых пыблізных падліках Настасся Міхайлаўна Сямёнавая Адзінцэвічавая пражыла доўгае нават па сённяшніх мерках жыццё. На момант сваёй смерці ў 1559 г. яна мела больш за семдзесят гадоў. У лютым 1560 г. слуга пані Адзінцэвічавай унёс у канцылярыйскія кнігі Метрыкі ВКЛ дароўны ліст сыну, Андрэю Адзінцэвічу, на ўсе яе багацці [28, арк.278]. Дочкам па ўзяцці шлюбу перадалі пасагавыя сумы і выправу і, пры наяўнасці брата, яны не маглі прэтэндаваць на атрыманне іншых падараванняў. Нястанавічы і 1000 коп грошаў літоўскіх, якія Настасся Сямёнавая Адзінцэвічавая пазычыла Скуміну Львовічу, яна запісала толькі сыну Андрэю, маршалку гаспадарскаму.
~ княжна АНАСТАСИЯ МИХАЙЛОВНА САНГУШКО, родилась до 1510, умерла в 1559, дочь князя Михаила Александровича Сангушко и Анны Колпак. 1555 — «…а иншое жито на полях, что на земле Мироминской засеяно..». продается все это со всем остальным Яном Виктарином Анастасии Одинцевич, которая перед этим «иж час немалый Миромин держала» за 320 коп грошей литовских. Это дело было в 1555 году и слушалось в Слонимском земском суде, поскольку жена Яна, Анна, дочь Яна Ильинича, заявила, что Миромин — ее приданое и не может быть мужем продано.
ІX генерація
князь ИВАН ГРИГОРЬЕВИЧ ОДИНЦЕВИЧ БАГРИНОВСКИЙ (1541,†1541/1559)
сын Рыгора Іванавіча и Анны. Валодаў Багрынавам.
Ж.: 1) КНЖ. […..] АНДРЕЕВНА, дачкой кн. Андрея Друцкага-Саколінскага-Бабіча,
Ж.: 2) ГАННА ГЛЕБАЎНА ЕСМАНАЎНА, дачкой Г.Есьмана, меў сыноў Сямёна i Дзмітрыя, дачок Тамілу i Багдану.
княжна МАРИНА ГРИГОРЬЕВНА ОДИНЦЕВИЧ БАГРИНОВСКАЯ
~ Ян Полуцкий.
КНЖ. АКСИНЬЯ ГРИГОРЬЕВНА ОДИНЦЕВИЧ БАГРИНОВСКАЯ
М.: БОГДАН ШАШКЕВИЧ.
князь АНДРЕЙ СЕМЕНОВИЧ МЕШКОВСКИЙ ОДИНЦЕВИЧ (* около 1530, умер в 1566)
Андрэй Сямёнавіч (?—канец 1566), сын Сямёна Багданавіча. Гарад-нічы менскі з 1549, у 1555 ротмістр, пасол да татарскага хана, маршалак гаспадарскі i стараста аршанскі з 1560. Валодаў маёнткамі Падбярэззе, Басея, Прылукі, Мышкавічы, Рэпухаў, Бабіна, Зазер’е. Ад жонак княжны Федзі Багданаўны Заслаўскай i Гальшкі Янаўны Глябовіч меўсыноў,якія памерлі маладымі. Што датычыцца жыцця Андрэя Сямёнавіча Адзінцэвіча, у канцы кар’еры старосты аршанскага і каралеўскага маршалка, то звесткі пра яго да 1540 г. не захаваліся. Пра многія падзеі ў яго жыцці мы можам рабіць толькі здагадкі. Некаторыя гісторыкі лічаць, што князь Андрэй нарадзіўся каля 1530 г. і памёр параўнальна маладым пасля 1566 г. [3, с.95]. На нашу думку Андрэй Адзінцэвіч нарадзіўся значна раней чым лічыў А.Нарбут. Магчыма, што ён нарадзіўся нават да 1520 г. і дасягнуў сталасці ў сярэдзіне 30-х гадоў XVI ст. Паведамленні пра Андрэя Адзінцэвіча пачынаюць сустракацца ў матэрыялах Метрыкі ВКЛ толькі пасля 1540 г.
Найбольш часта мы знаходзілі ў кнігах Метрыкі ВКЛ паведамленні пра Андрэя Адзінцэвіча падчас выканання ім абавязкаў гараднічага менскага ў перыяд з 1544 г. і па 1550 г. уключна Нам невядома, калі ён атрымаў прывілей на гэтую пасаду, калі і па якой прычыне ад яе адмовіўся. У тыя часы ўрад гараднічага яшчэ не меў тытулярнага характара. За выкананне абавязкаў гараднічага прадугледжваліся грашовае і натуральнае ўтрыманне. Захаваліся ўпамінанні аб знаходжанні ў пачатку 40-х гадоў XVI ст. на пасадзе гараднічага менскага Грынашкі Багданавіча Шалухі, які меў пастаяннае месца пражывання ў той частцы Віленскага павета, якая пасля 1567 г. увайшла ў склад Менскага павета. Пераход пасады ад Грынашкі Шалухі да Андрэя Адзінцэвіча, на нашу думку,адбыўся па папярэдняй дамоўленнасці. Захаваліся сведчанні аб існаванні сяброўскіх адносінаў паміж Адзінцэвічам і Грынашкам Багданавічам. Грынашка Шалуха, былы гараднічы менскі, яшчэ ў 1551 г. прымаў удзел у працы каралеўскага суда і памёр да 16 сакавіка 1559 г. [32, арк.96 адв., арк.98 адв.].
На нашу думку, каралеўскі прывілей на гарадніцтва менскае атрыманы Андрэем Адзінцэвічам дзякуючы пратэкцыі Яна Юр’евіча Глябовіча. У пачатку 1541 г. Ян Юр’евіч Глябовіч у трэці і апошні раз узяў шлюб са стрыечнай сястрой жонкі Андрэя Сямёнавіча Адзінцэвіча. Гэтая падзея аказала ўплыў на хуткі кар’ерны рост самога Адзінцэвіча. У будучым, на далейшае ўзвышэнне Адзінцэвіча несумненна аказаў уплыў і яго шлюб з дачкой самога ваяводы віленскага і канцлера ВКЛ, які адбыўся пасля смерці першай жонкі Андрэя Сямёнавіча Адзінцэвіча. На той час у абавязкі гараднічага ўваходзіў нагляд за станам гарадскіх умацаванняў і іх своечасовы рамонт. Гараднічы займаўся таксама і наглядам за падтрыманнем у належным стане і ў неабходнай колькасці зброі, якая павінна была выкарыстоўвацца толькі пры аблозе каралеўскага, менскага замку. Ён жа павінен быў паклапаціцца і аб вытворчасці пораху, дастаўцы ў замак жалеза і свінца. Аб стане нагляду за ўтрыманнем у баявой гатоўнасці ўмацаванняў у ВКЛ яскравае ўяўленне дае дакумент, які з’явіўся праз стагоддзе пасля спынення Андрэем Адзінцэвічам выканання абавязкаў гараднічага менскага. 1 сакавіка 1656 г. Ян Казімір прызначае гараднічым берасцейскім Яна Гераніма Жабу [33, арк.2]. Пры гэтым ён адзначае, што “ў замку нашым берасцейскім парадку ніколі не было, масты не рамантаваліся”. Асабліва збянтэжыла манарха выкарыстанне адной гарматы, якая павінна была забяспечваць падтрымку гарнізона крэпасці пры адбіцці нападаў ворага. Аказваецца ў мінулыя часы гармату ў Берасці выкарыстоўвалі не па прамым прызначэнні. Напэўна ніводная
урачыстасць не праходзіла ў горадзе без ужывання гэтай гарматы. Зразумела, што
перадача гарматы для ўрачыстасцяў, звязаных з шлюбнай цырымоніяй, або з наведваннем горада высокім госцем, прыемна папаўняла кішэні берасцейскага гараднічага. Кароль патрабаваў, каб “гармата нікому без дазволу гетмана не выдавалася”.
У чэрвені 1550 г. менскі гараднічы скардзіцца ў каралеўскі суд на дзеянні ўрадніка Васіля Міхайлавіча Сангушкавіча, стрыечнага брата бацькі Настассі Міхайлаўны Сямёнавай Адзінцэвічавай [27, арк.325 адв.]. Васіль Сангушкавіч трымаў у сваім карыстанні Свіслацкую воласць і абавязаны быў пасылаць падданых у распараджэнне менскага гараднічага для выканання рамонтных прац на мурох менскага замка. Адпаведным лістом караля і паноў Рады ВКЛ прадугледжваўся ўдзел сялян з дзяржаўных маёнткаў для рамонту абарончых пунктаў княства. Аднак князь Васіль Міхайлавіч забараніў сваім слугам выконваць распараджэнні менскага гараднічага. Магчыма, што такое рашэнне Васіль Сангушкавіч прыняў пад уплывам канфлікта з Адзінцэвічам з-за прыналежнасці некаторых земляў, які поўнасцю сапсаваў адносіны сваякоўАбавязкі гараднічага менскага Адзінцэвіч выконваў нядоўга. Верагодна, што ад урада гараднічага менскага Адзінцэвіч адмовіўся ў канцы 1550 г. На нашу думку, пачынаючы з 1549 г. і да часу ўступлення ў шлюб з Гальшкай Глябовічаўнай, ваевадзянкай віленскай, Андрэй Адзінцэвіч знаходзіўся ў войску. Таму пра яго дзейнасць за гэты час у матэрыялах Метрыкі ВКЛ нам сустрэлася толькі адно паведамленне. У 1551 г. Андрэй Адзінцэвіч па нейкіх прычынах прыехаў у Вільню.
Магчыма, што ён прымаў удзел у працы вальнага сойма ВКЛ, які на гэты час праходзіў у сталіцы княства. У Вільні яго чакала вельмі непрыемнае падзея, якая вымусіла яго нават паскардзіцца ў гаспадарскі суд. Уцёк яго слуга, немец па паходжанні. Некалькі гадоў таму назад ён узяў да сябе на службу жыхара горада Рыга Ермана, як запісана ў скарзе, для ўдасканалення ведаў хлапца ў “рускай мове”. За доўгі час знаходжання Ермана на службе Адзінцэвіч пачаў давяраць яму выкананне многіх складаных спраў, у тым ліку і такіх, якія былі звязаны з кіраваннем землямі і выкананнем грашовых разлікаў. Падчас вальнага сойма хлапец знік і зрабіў Адзінцэвічу шмат шкод [35, арк.219 адв.]. Як і ў некаторых іншых дакументах, складзеных крыху раней, прозвішча Адзінцэвіча у дакуменце ўпамінаецца без тытулаў і пасад.
Сярод каралеўскіх ротмістраў Андрэй Адзінцэвіч знаходзіўся не на апошнім
месцы. Пад харугвы ВКЛ Андрэй Адзінцэвіч станавіўся ў многіх бітвах у Валахіі і
Інфлянтах. У каралеўскай адміністрацыі не было прэтэнзій да ротмістра, у справе
выканання ім вайсковых абавязкаў і кампетэнтнасці пры вядзенні баявых аперацый. Зусім інакш аказалася справа з тымі грашыма, якія дзяржава выдзяляла не толькі Адзінцэвічу, але і іншым каралеўскім ротмістрам на ўтрыманне шэраговых. Пры атрыманні ротмістрам
“прыпаведнага” ліста на фарміраванне вайсковай адзінкі, каралеўскі ротмістр меў права на атрыманне адпаведнай сумы грошай. Гэтыя грошы звычайна выбіраліся дэпутатамі ад харугваў у паборцаў тых паветаў, якія вызначаліся для ўтрымання вайсковай адзінкі на ўвесь перыяд вайсковых дзеянняў. Вось тут у Адзінцэвіча, як і ва ўсіх іншых ротмістраў, каралеўская адміністрацыя пасля стараннай праверкі выявіла сапраўдны крымінал. Ваяроў у атрадах аказалася меней, чым было заяўлена, а лішнія грошы ротмістры выкарыстоўвалі на свае патрэбы. Магчыма, што гэтыя грошы таксама выдаткоўваліся на патрэбы харугвы, але пасля іх выдаткавання каралеўскія ротмістры звычайна прад’яўлялі прэтэнзіі скарбу аб вяртанні ім грошай, выдаткаваных звыш устаноўленных сум. Пры адсутнасці фінансавання, не атрымліваючы належнага за сваю крывавую працу, ваяры кідалі пазіцыі і адпраўляліся да межаў краіны, дзе выбівалі з грамадзян тое, што ім не заплацілі.
Даведаўшыся аб сапраўдным становішчы ў справе фінансавання вайсковых адзінак ВКЛ, Жыгімонт Аўгуст загадаў Васілю Тышкевічу, каралеўскаму маршалку і ваяводзе падляшскаму, судоваму старасце менскаму і пінскаму, яшчэ раз праверыць усіх ротмістраў і пры выяўленні фактаў злоўжывання “роты распускаць, а грошы вярнуць у скарб”. Сярод тых ротмістраў, у якіх былі выяўлены падман дзяржавы, аказаўся не толькі гараднічы менскі, але нават і Юры Васілевіч Тышкевіч, сын каралеўскага маршалка, у будучым ваявода берасцейскі [36, арк.104]. На працягу доўгага часу яго прыяцелем лічыўся Ян Янавіч Карэйва, у будучым войт менскі. Аднак даўно вядома, калі хочашь страціць сябра пазыч яму грошы. Так і адбылося ў гэтым выпадку. У сярэдзіне ліпеня 1550 г. Адзінцэвіч, страціўшы цярпенне, выклікае ў суд Яна Янавіча Карэйвіча (або Карэйву), які не пагаджаўся вярнуць гараднічаму менскаму пазычаныя рэчы [37, арк.438]. На нейкую вельмі адказную сустрэчу Ян Карэйвіч пазычыў у Адзінцэвіча “аксамітавыя шаты”. Для забеспячэння вяртання адзення гаспадар шатаў атрымаў пазыковы ліст на 5 коп грошай. Грошы Карэйва Адзінцэвічу не перадаваў. У гэтую суму былі ацэненны некалькі служб падданых, якія, за час карыстання адзеннем, павінны былі сваёй працай забяспечыць атрыманне Адзінцэвічам працэнтаў з пазыкі.
Як тлумачыў менскі гараднічы, Ян Карэйва своечасова не вярнуў яму каштоўнае адзенне, якое каштавала каля 30 коп грошаў лічбы літоўскай. Зараз можна толькі здагадвацца аб прычынах несвоечасовага вяртання Янам Карэйвам каштоўнага адзення. Не выключана, што Ян Янавіч палічыў атрыманне адзення, як спробу гараднічага
менскага разлічыцца з ім за аказаную паслугу на судовым працэсе з-за Прылук з Янушам Друцкім Любецкім. Напэўна Адзінцэвіч не падымаў бы вялікага шуму ў адносінах са сваім найлепшым сябрам, калі б своечасова не зразумеў, што яго падманваюць. Так сталася, што пры спробе Андрэя Адзінцэвіча праўным шляхам атрымаць у карыстанне службы падданых Яна Карэйвы, людзі Яна Янавіча Карэйвы не дапусцілі давераных асобаў Адінцэвіча да ўступлення ў валоданне застаўленнымі падданымі. Не спадзяючыся на такую хуткасць у дзеяннях Адзінцэвіча Карэйва заставіў чужое адзенне іншай шляхетнай асобе, ацаніўшы іх выкарыстанне таксама ў 5 коп грошаў лічбы літоўскай. Грошы Ян Карэйвіч атрымаў і тут жа выкарыстаў на свае “пільныя” патрэбы.
Кожны з удзельнікаў гэтай судовай справы тлумачыў свае ўчынкі ў выгадным для
сябе свеце. Ян Карэйвіч у сваім дакуменце піша, што ніколі не адмаўляўся ад вяртання
шатаў. Нібыта “яшчэ ў мінулы панядзелак яны дамовіліся вярнуць аксамітавыя шаты ў
срэбры і пазалоце”, але Адзінцэвіч не прыйшоў і аб прычынах сваёй адсутнасці ні яму, ні ў суд гродскі менскі звестак не даў [27, арк.342 адв.]. Зразумела, што пасля завяршэння разгляду гэтай справы аб сяброўстве Яна Карэйвіча і Андрэя Адзінцэвіча можна гаварыць толькі, як аб мінулым этапе іх жыцця.
Да сяброў Андрэя Адзінцэвіча неабходна залічыць Андрэя Іванавіча Вінка і
Грынашку Багданавіча Шалуху, былога гараднічага менскага. Неаднаразова Адзінцэвіч выступаў палюбоўным суддзёй (або камісарам) з боку Андрэя Вінка і Грынашкі Шалухі. Пры наяўнасці скаргі па памежных пытаннях, гвалтоўных наездах і рабаванні маёмасці гаспадарскі суд пастанаўляў аб прызначэнні з кожнага боку па двух суддзяў, якія павінны былі дасканала вывучыць справу і вынесці, у адпаведнасці з правам, рашэнне аб пакаранні вінаватых і ўзнагароджванні пакрыўджаных. Андрэй Адзінцэвіч абавязаны быў адстойваць інтарэсы сяброў і дабівацца прыняцця спрыяльнага для іх камісарскага
дэкрэту. Часта ў справах, звязаных з Адзінцэвічам, знаходзім узгадкі аб удзеле ў іх вырашэнні Сямёна Мікуліча, гаспадарскага двараніна, які ў канцы жыцця займаў пасаду менскага войта.У пачатку 1541 г. Андрэй Адзінцэвіч узяў шлюб з князёўнай Федзяй Багданаўнай Заслаўскай, у першым шлюбе княгіняй Сямёнавай Ямантаўнай Падбярэзскай. Асноўным чыннікам, які паспрыяў уступленню ў шлюб гараднічыца гарадзенскага і княгіні Падбярэзскай, несумненна з’яўляліся матэрыяльныя інтарэсы абодвух бакоў.
Для характарыстыкі падзей, якія адбываліся вельмі даўно, карыснай з’яўляецца
любая дробязь. Асабліва нас зацікавіла праблема ўзросту асобаў, якія ўступалі ў шлюб. У гістарычных матэрыялах захаваліся прыблізныя дадзеныя аб нараджэнні братоў
Заслаўскіх, патомкаў Яўнуція, сына Гедзіміна, кароткі час засядаўшага на вялікакняскім стальцы ў Вільні. Старэйшы з братоў Заслаўскіх, Міхал, нарадзіўся каля 1460 г., Багдан Заслаўскі, бацька Федзі, нарадзіўся каля 1465 г., а Фёдар каля 1470 г. Багдан Заслаўскі ў вельмі маладым узросце, у 1489 г. маючы ад нараджэння каля дваццаці чатырох гадоў, займаў пасаду намесніка менскага. Некаторыя гісторыкі лічаць, што Федка Заслаўская нарадзілася каля 1510 г. [38, с.413]. Невыключана, што князёўна Заслаўская нарадзілася значна раней, чым аб гэтым даводзяць гісторыкі, у канцы XV, або ў самым пачатку XVI ст.
Для першага мужа Федкі Заслаўскай, менавіта для князя Сямёна Ямантавіча
Падбярэзскага, шлюб з ёй быў другім.У шлюб за Андрэя Адзінцэвіча Федзя Заслаўская пайшла будучы вельмі хворай. У 1540 г., год смерці Падбярэзскага, князёўна Заслаўская мела больш за трыццаць гадоў ад нараджэння і была старэйшай за свайго другога мужа. Не ўсё ў гэтым шлюбе зразумела і сення. Сам абрад адбыўся ў пачатку 1541 г. “по Божъем нароженьи, спустивши тыдень, в неделю”. Аб гэтым шлюбе не павінны былі ведаць людзі. Поп Іван “венъчалъ князя Одинъцевича с княгинею Семёновою [Федзяй Багданаўнай Заслаўскай Сямёнавай Ямантавіча Падбярэзскай], водлугъ обычаю закону
светого хрестиянъского” [26, № 250, p.158]. Вянчанне адбылося ў поўнай таямніцы ў маёнтку княгіні Падбярэзскай, якая знаходзілася за Дняпром. Праз некаторы час святар сабраў усю сваю маёмасць і па загаду ўладыкі полацкага схаваўся ў доме пані Міхайлавай
Сенькавічавай. Магчыма, што святар даведаўся аб некаторых асаблівасцях гэтага шлюбу, якія маглі супярэчыць праву ВКЛ. Пасля пачатку разгляду скаргі пані Ульяны Міхайлавай Сенькавічавай у гаспадарскім судзе, святар па загаду кіраўніка полацкай епархіі выказаў жаданне стаць перад судом і давесці ўсю праўду аб гэтым шлюбе. Даведаўшыся аб здрадзе святара князь Адзінцэвіч і яго жонка паабяцалі святару шмат непрыемнасцяў. “На того попа ся грозять и похваляють на статок и на здоровъе его, звазнившы ся на него
для того вызнанья его”.
Федзя Багданаўна Заслаўская Андрэевая Адзінцэвічавая жыла яшчэ ў канцы 1542 г.
і, нягледзячы на цяжкую хваробу, прымала ўдзел у спробах вяртання спадчыны па сястры, памершай пры нараджэнні дзіцяці. Ганна Багданаўна Заслаўская Янушавая Друцкая Любецкая склала тэстамент 4 красавіка 1542 г. і хутка пасля гэтага памерла. Памерла і дзіця, якое яна нарадзіла. Патомства ў Любецкіх не засталося і крэўныя Ганны Янушавай
Любецкай палічылі магчымым вярнуць пасагавую маёмасць сястры ў свае рукі. Родныя сёстры, менавіта Федзя Адзінцэвічавая, Марыя Васілёвая Талачынская і Таміла Багданаўны Заслаўскія, паклікалі ў суд князя Януша Раманавіча Любецкага, патрабуючы
ад яго вяртання Прылук, якія Ганна Заслаўская прынесла ў дом Любецкіх у якасьці пасагу[40, № 44, р.50-52]. Сёстры сумняваліся ці магла Ганна, пры нараджэнні ахрышчаная Агаф’яй, запісаць мужу Прылукі. Аднак Януш Любецкі паказаў на судзе тэстамент нетолькі сваёй жонкі, але і тэстамент яе маці пані Багданавай Іванавіча Заслаўскай, у якім запісана, што “видечы повол(ь)ности дочки своее, кн(я)жны Ганъны, отписала ей тисечу
копъ грошей на йменью Прилукахъ”. Сёстры абвінавацілі Януша Любецкага ў падмане,
паколькі не ўсе асобы, якія засведчылі подпісам тэстамент князёўны Ганны Заслаўскай, прыціснулі да дакумента свае пячаткі. Аказалася што адзін са сведкаў, а менавіта Ян Янавіч Карэйвіч, не меў пры сабе пячаткі і паставіў толькі подпіс, паабяцаўшы паставіць яе крыху пазней. Слову шляхетнага чалавека паверылі, але аказалася, што дарэмна. Спроба Любецкага выклікаць яго ў суд правалілася. Ян Карэйвіч пад уплывам свайго сябра Андрэя Адзінцэвіча адмовіўся даваць тлумачэнні і выступаць у судзе ў якасьці сведкі. Не прынялі суддзі пад увагу і сведчанні Яна Стэцкевіча, старосты судовага менскага, якія прывяла яго жонка, пані Багдана Сапяжанка. Каралеўскія суддзі палічылі, што Ян Стэцкевіч Далобаўскі, каралеўскі маршалак і староста судовы менскі, не мог лічыцца сапраўдным сведкам. Некалькі гадоў таму назад каралеўскі маршалак аўдавеў і ўзяў шлюб з маці Януша Друцкага Любецкага Багданай Сапяжанкай. На час разгляду справы ў каралеўскім судзе каралеўскі маршалак ужо нежыў. На думку суддзяў і адвакатаў князёўнаў Заслаўскіх пячатка старосты судовага менскага магла знаходзіцца на захаванні ў яго новай жонкі, якая сама і прыклала яе да дакумента. У дадатак да ўсяго вышэй сказанага, суддзі палічылі нязгодным з правам учынак княгіні Багданавай Іванавіча Заслаўскай, якая ў абыход іншых сваіх дачок падаравала землі Прылук толькі адной Ганне. У выніку каралеўскія суддзі прысудзілі маёнтак Прылукі княгіням: Талачынскай Марыі, Адзінцэвічавай Федзцы і князёўне Таміле Багданаўнам “Жославъскимъ” (Заслаўскім). Януш Друцкі Любецкі з цяжкасцю змог дабіцца рашэння на сваю карысць толькі адносна маёнткаў у Рубілкавічах і Памінічах, якія таксама некалі належалі Багдану Іванавічу Заслаўскаму. На нашу думку, на вынікі гэтай судовай справы паўплывала і тое, што судзіў 7 кастрычніка 1542 г. дачок Багдана Заслаўскага з Янушам Друцкім Любецкім сам Ян Юр’евіч Глябовіч, ваявода віленскі, дзяржаўца бабруйскі, які на гэты час ужо знаходзіўся ў шлюбе з Ганнай Заслаўскай, стрыечнай сястрой вышэйпералічаных дачок Багдана Заслаўскага [40, № 44, р.50-52]. На пачатак 1541 г. Падбярэззе, як і ўсе тыя маетнасці князя Падбярэзскага, якія ляжалі за Дняпром, у тым ліку і Бася, знаходзіліся ў валоданні Андрэя Адзінцэвіча і яго жонкі Федзі Багданаўны. Аднак не ўсе землі, якія пры жыцці знаходзіліся ў вячыстым валоданні, або пажыццёвым карыстанні Падбярэзскага, трапілі ў рукі Адзінцэвічаў. Нам не вядомы лёс земляў у Азярышчанскай і Усвяцкай валасцях, атрыманых Сямёнам Ямантавічам 18 кастрычніка 1526 г. ад Жыгімонта І [10, № 613, р.472]. Некаторыя землі, да прыкладу спадчынныя ўладанні Падбярэзскага ў Друцку, прадстаўнікі шматлікіх адгалінаванняў роду князёў Друцкіх, без асаблівага розгаласу, размеркавалі паміж сабой.
Аб існаванні маёмасці Сямёна Ямантавіча Падбярэзскага ў Друцку стала вядома з
матэрыялаў судовай справы, якая разглядалася гаспадарскім судом у сакавіку 1548 г., праз восем гадоў пасля яго смерці. Узбудзіў справу Рыгор Яцкавіч Падбярэзскі, пляменнік памёршага князя Сямёна Ямантавіча [41, арк.61 адв.]. Ён пазваў у суд усіх уладальнікаў земляў у Друцку. Перад судом сталі князі Андрэй Іванавіч Азярэцкі, дзяржаўца аршанскі, Дзмітры Раманавіч Любецкі (карыстаўся тытулам князя Відзеніцкага) і яго брат, Цімафей і Павел Юр’евічы, Міхал Васілевіч і Лявон Фёдаравіч Сакалінскія; княгіні: Васільявая Юр’евая Талачынская, Марыя Іванавая Іванавіча Горская, пані Андрэевая Сямёнавіча Сакалінская, пані Васільявая і сын яе Рыгор Фёдаравіч Горскія. У суд выклікаліся для разгляду прэтэнзій Рыгора Падбярэзскага на тую частку Друцка, якая некалі належала Сямёну Ямантавічу, і ўсе іншыя князі, якія належалі да розных адгалінаванняў рода князёў Друцкіх. Сярод не названых князёў Друцкіх у суд з’явіўся і князь Андрэй Сямёнавіч Адзінцэвіч.Сястра князя Падбярэзскага пані Ульяна Ямантаўна Міхалавая Сенькавічавая, нягледзячы на тое, што пасля смерці Міхала яна да 1518 г. была ў шлюбе за яго родным братам, Яцкам, да 16 сакавіка 1541 г. паклікала ў каралеўскі суд княгіню Сямёнавую Падбярэзскую, абвінавачваючы яе ў тым, што яна, не маючы дзяцей, прыбрала да сваіх рук усю уласнасць першага свайго мужа [26, № 250, р.158]. Згодна з правам, дзейнічаўшым у ВКЛ, Міхайлавая Сенькавічавая Ульяна Ямантаўна
Падбярэзскаяя, як адзіная і найбліжэйшая крэўная Сямёна Ямантавіча, які памёр не пакінуўшы нашчадкаў, мела найбольшыя правы на атрыманне большай часткі спадчыны па памерлым браце, што перайшла ў яго валоданне пасля смерці дзядоў і бацькоў.
З вялікай крыўдай пералічвала Ульяна Ямантаўна маёнткі, якія, згодна з яе
разуменнем, павінны былі перайсці ў валоданне яе і сыноў, народжаных ёй у шлюбе з Яцкам Сенькавічам: Рыгора і Івана. Мала таго, што братовая не знаходзілася ў жалобе па памерлым мужы, яна ўсе грошы, каштоўнасці і іншую яго маёмасць забрала з сабой у новую сям’ю. Федзя Багданаўна атрымала на падставе тэстамента мужа: Перавалочню, Вострыя Шапкі, ей належалі людзі на Людаве, Стайках, Забалацці, Ельянах, у Забярэзінне, Калюжанцах, Лагу, і Беліцы. Вялікія абшары земляў на Басі, у склад якога ўваходзілі сёлы Навасёлкі, Кішчыцы, Бярозавае, Гарадзішча, людзі ў Хамінічах і Казловічах [26, № 252, р.160] таксама перайшлі ў валоданне Адзінцэвічаў і тыя не збіраліся адмаўляцца ад сваёй маёмасці. Найбольшую скруху выказвала пані Міхайлавая Сенькавічавая з-за таго, што незаконным шляхам у рукі Адзінцэвічаў перайшлі: “вси скаръбы яко грошы, такъ тежъ золотые, сребро, ковшы, кубъки, лыжки, ланъцухи, перъстни, клейноты, перъла, шаты, зброи, кони ездъные, иноходники, возники, стадо свирепъя и зъ жеребъцы, кони дворные и быдло рогатое, и вси статъки домовые, и инъшые многие речы”. Выказваючы такія абвінавачванні, пані Ульяна фактычна помсціла Андрэю Адзінцэвічу за тыя турботы, якія яна перажыла пасля смерці свайго другога мужа Яцка Сенькавіча, ад Сямёна Багданавіча, гараднічага гарадзенскага, бацькі Андрэя.
Княгіня Федзя Заслаўская адмовілася прымаць удзел у разглядзе судовай справы і
на суд не з’явілася, спасылаючыся на прывілей Жыгімонта Старога, у якім ёй, як вельмі хворай, дазвалялася на працягу аднаго года і шасці тыдняў пасля смерці Сямёна Ямантавіча Падбярэзскага не з’яўляцца на суды.
Ускосным пацвярджэннем нашай высновы аб цяжкай хваробе Федзкі Заслаўскай,
якая пачалася яшчэ да 1540 г. і працягвалася да самай яе смерці, могуць быць і матэрыялы судовых спраў, якія вёў Андрэй Адзінцэвіч у 1546-1547 г. 4 траўня 1546 г. Шчасны Мікалаевіч Ільініч паведамляў, што заставіў свой двор Рэпухаў толькі Андрэю Адзінцэвічу, не ўпамінаючы пры гэтым імя і прозвішча яго жонкі, што было абавязковым у такіх выпадках [42, арк. 103]. 5 ліпеня 1547 г. Андрэя і яго маці Настассю Адзінцэвічаў пазваў у суд Пётр Цімафеевіч Пузына. Людзі княгіні на дарозе з Нестанавіч да Дамашэвіч перахапілі яго падданых і многа шкоды ўчынілі будучаму войскаму менскаму [42, арк.103]. І ў гэтым выпадку Пётр Пузына не ўпамінае аб прыцягненні да супольнай адказнасці і жонку Андрэя Адзінцэвіча.
Негледзячы на адчайнае супраціўленне Андрэя Адзінцэвіча большая частка вялікіх
ўладанняў Сямёна Ямантавіча дасталася Ульяне Ямантаўне Падбярэзскай Міхалавай
Сенькавічавай. Згодна з А.Нарбутам Фёдзя Багданаўна Андрэевая Адзінцэвічавая, памерла да 1562 г. [3, с. 75]. Паспрабуем правесці ўдакладненне часу яе смерці і даты ўступлення ў другі шлюб з Андрэям Адзінцэвічам. Землямі, як прылукскімі, так і часткай тых, якія некалі знаходзіліся ва ўладанні Сямёна Падбярэзскага, Адзінцэвічы карысталіся толькі да часу смерці пані Федзкі. Памерла пані Адзінцэвічавая яшчэ да 1560 г., а не каля 1562 г. Пасля смерці Федзі Заслаўскай Андрэевай Адзінцэвічавай, Прылукі з усімі прылегласцямі перайшлі да двух, яшчэ жывых дочок Багдана Іванавіча Яўнуц’евіча Заслаўскага, пані Тамілы, якая неўзабаве пасля 1542 г. уступіла ў шлюб з Рыгорам Друцкім Горскім і Марыі Васілевай Юр’евай Талачынскай [3, с.75, 111]. На наш погляд гэта яшчэ адно пацвярджэнне таго, што не магла Федзя з Заслаўскіх Адзінцэвічавая памерці каля 1562 г., у той час калі княгіні Марыя Талачынская і Таміла Друцкая Горская атрымалі ў сваё ўладанне землі Прылук яшчэ да моманту сваёй смерці ў 1560 гНа нашу думку ў шлюб з Глябовічаўнай Адзінцэвіч уступіў да 1560 г. Гальшка Глябовічаўна, дачка Яна Юр’евіча, ваяводы віленскага і канцлера ВКЛ, і Ганны Заслаўскай нарадзілася каля 1542 г. і дасягнула сталасці каля 1558 г. Найбольш верагодна, што і вяселле Андрэя Адзінцэвіча і Гальшкі Глябовічаўны, ваевадзянкі віленскай, таксама адбылося яшчэ да 1560 г. У 1562 г. нарадзіўся старэйшы сын старосты аршанскага, менавіта Андрэй Андрэевіч. У тым жа 1562 г. Ганна Глябовічавая, ваяводзіна віленская, маці Гальшкі Адзінцэвічавай, падзяліла паміж усімі дзецьмі частку сваіх зямельных валоданняў. У сваім дароўным запісе яна ўпамінае пра дачку, старосціну аршанскую [1, s.284].У 1562 г. нарадзіўся старэйшы сын старосты аршанскага, менавіта Андрэй Андрэевіч. У тым жа 1562 г. Ганна Глябовічавая, ваяводзіна віленская, маці Гальшкі Адзінцэвічавай, падзяліла паміж усімі дзецьмі частку сваіх зямельных валоданняў. У сваім дароўным запісе яна ўпамінае пра дачку, старосціну аршанскую [1, s.284].
Андрэй Адзінцэвіч пачаў службу ў Яна Юр’евіча Глябовіча, ваяводы віленскага, з 1546 г. канцлера ВКЛ. Каля 1546 г. Адзінцэвіч заняў пасаду маршалка двара гэтага магната. Аднак дабіцца такога становішча пры двары канцлера ВКЛ Андрэю Адзінцэвічу было вельмі няпроста. У Адзінцэвічаў на працягу значнага часу не складваліся адносіны з прадстаўнікамі магнацкага роду Глябовічаў. Яшчэ ў пачатку XVI ст. князь Сямён Багданавіч Адзінцэвіч скардзіўся на розныя шкоды, якія яму былі нанесены Станіславам Глябовічам, ваяводам полацкім. Не самымі лепшымі былі адносіны паміж Адзінцэвічамі і Янам Юр’явічам Глябовічам, які спачатку займаў пасаду ваяводы полацкага, а ў канцы жыцця ваяводы віленскага і канцлера ВКЛ. Шмат часу ў Андрэя Адзінцэвіча, як і ў яго бацькі, займалі судовыя справы, якія
разглядаліся пры яго ўдзеле ў каралеўскіх судах княства. 2 мая 1548 г. Андрэя Адзінцэвіча і Рыгора Багданавіча Шалуху, як людзей добра вядомых у Менскім павеце сваёй памяркоўнасцю, запрасілі для вырашэння складанага пытання Ян Волменскі, у будучым каралеўскі маршалак, і Сямён Мікуліч, каралеўскі ротмістр і ў будучым войт каралеўскага места Менска [42, арк.124]. Не маглі яны прыйсці да згоды са сваім суседам Андрэям Вінкам. Бакі спрачаліся з-за некалькіх сенажацяў, якія падзялялі іх землі.
Андрэю Адзінцэвічу прыходзілася даволі часта займацца справамі, якія былі
звязаны з вызначэннем прыналежнасці памежных земляў. Прычым вастрыня справы не
залежала ад таго, у якой ступені радства знаходзіліся прэтэндэнты на гэтыя землі. Не шкадавалі не толькі чужых, але і сваякоў. Як прыклад можна прывесці справы звязаныя з вызначэннем прыналежнасці земляў, якія уваходзілі ў склад Друцкага княства. У другой палове XVI ст. на гэтыя землі прэтэндавалі ўсе прадстаўнікі шматлікіх адгалінаванняў князёў Друцкіх Горскіх. Вострыя спрэчкі вяліся пры Сямёне Багданавічы Адзінцэвічы, гараднічым гарадзенскім, не зменшылася іх вастрыня і пры жыцці Андрэя Сямёнавіча Адзінцэвіча. Прычым часта саюзнікі пераўтвараліся ў ворагаў, а падтрымку Андрэй Адзінцэвіч часта знаходзіў сярод тых, з кім раней варагаваў. У сакавіку 1548 г. Андрэй Адзінцэвіч аб’ядноўваецца з князямі Багрыноўскімі. Разам з Васілём і Рыгорам Іванавічамі Адзінцэвічамі, князямі Багрыноўскімі, стрыечнымі братамі свайго бацькі Сямёна Багданавіча, Андрэй Адзінцэвіч паклікаў у гаспадарскі суд князёў: Андрэя Іванавіча Азярэцкага, дзяржаўцу аршанскага, Дзмітра, Івана і Яна Раманавічаў Відзеніцкіх (пазней Друцкіх-Любецкіх); Рыгора і Абрама Фёдаравічаў Горскіх, Лявона Фёдаравіча Друцкага Канаплю, Паўла і Цімафея Юр’евічаў Сакалінскіх, пані Васільявую Юр’евіча Талачынскую [41, арк.62 адв.].
Спасылаючыся на вялікую занятасць іншымі, больш пільнымі справамі, кароль перанёс разгляд гэтай справы на іншы час.
Жыццё землеўласніка ў тыя часы не было лёгкім. Кожны з яго высокародных
суседзяў, карыстаючыся магчымасцю, крыўды на Андрэя Адзінцэвіча пераносіў на яго
падданых. 26 сакавіка 1550 г. Адзінцэвіч скардзіцца ў гаспадарскі суд на Багданца,
намесніка суседа Данілы Міхайлавіча Пакаржоўскага [27, арк. 330]. Багданец, сустрэўшы ў Слуцку на таргу падданага гараднічага менскага Сцяпана Івашкевіча, не толькі без усялякай прычыны збіў яго, але і не паленаваўся абшукаць небараку і выцягнуць з кішэні тыя невялікія грошы, якія выдаў яму гаспадар на набыцце некаторых рэчаў. З пачуццём выкананага абавязку Багданец пайшоў па сваіх справах, прыхапіўшы ў дадатак сякеру і шапку Івашкевіча. Абавязкі маршалка двара Глябовіча не перашкаджалі Андрэю Адзінцэвічу выконваць дыпламатычныя даручэнні Жыгімонта Аўгуста. Каля 1555 г. Адзінцэвіч паспяхова правёў перамовы з Даўлет Гіреем, ханам Крымскай Арды [1, s.284]. Пасля выканання дыпламатычных даручэнняў караля Жыгімонта Аўгуста Андрэй Адзінцэвіч у 1559 г. атрымлівае прызначэнне на пасаду каралеўскага маршалка, а ў 1560 г., пасля смерці Пятра Корсака, на пасаду старосты аршанскага [3, с.95].
Пасада аршанскага старосты і кіраўніка мясцовага шляхецкага апалчэння была
вельмі важнай для абароны ўсходніх межаў ВКЛ. 15 лістапада 1561 г. Адзінцэвіч
атрымлівае загад аб найме ў Оршы казакаў, “которие бы ся у войско ку службе нашой
господарской згодили” [44, № 72, р.80]. Стараста аршанскі такіх людзей перапісаў у
асаблівы рэестр і пераслаў да караля. З пачаткам вайны Андрэй Сямёнавіч Адзінцэвіч павінен быў загадаць усім падданым аршанскім пераехаць у мясцовыя замкі з усёй сваёй маёмасцю. Усё быдла мясцовыя жыхары абавязаны былі прыгнаць пад ахову крэпасных сцен. Тых жа, хто хацеў увесь неспакойны час адседзецца ў лясах, староста аршанскі меў права арыштоўваць і кідаць у турму. Была гараднічы менскі на пасадзе аршанскага старосты да самай смерці паспяхова займаўся абаронай усходніх межаў княства.
Знаходжанне Оршы на важным гандлёвым шляху, які звязваў заходнія і
цэнтральныя паветы і ваяводствы ВКЛ з Маскоўскім княствам, дазваляла весці назіранне за станам спраў у неспакойнага суседа. 22 сакавіка 1562 г. кароль Жыгімонт Аўгуст, спасылаючыся на звесткі, атрыманыя ад Андрэя Сямёнавіча Адзінцэвіча, старасты аршанскага, і Івана Васілевіча Саламярэцкага, старасты мсціслаўскага, папярэджвае кіраўніцтва памежных замкаў аб неабходнасці падрыхтоўкі да вядзення вайсковых дзеянняў з маскоўскімі войскамі. Па яго словах “люди немалые московские до Смоленска прышли, маючы злыи умысл еше перед выштьем перемиря в панство нашо вторгнути, шкоду и плен чинити” [44, № 87, р.95].
Староста аршанскі не ўвесь свой час прысвячаў абароне межаў краіны. Не
забываўся ён і пра вырашэнне асабістых спраў. У яго распараджэнні было дастаткова
магчымасцяў, каб давесці суседзям, нязгодным з яго рацыяй, сваю правату. У пачатку снежня 1561 г. Андрэй Адзінцэвіч на чале вялікай грамады добра ўзброеных людзей, праводзіць рэйд у маёнтках Васіля Стэцкавіча Рагозы, якія знаходзіліся ў ваколіцах Лукаўца і Хаценчыц [45, арк.345]. Яшчэ ў 1556 г. Рыгор Іванавіч Адзінцэвіч, князь багрыноўскі, прадаў Рагозе частку земляў у Багрынове [1, s.256]. Верагодна, што прадаваў князь не толькі свае ўласныя землі, але частку і тых грунтоў, якія знаходзіліся ў валоданні яго роднага брата Васіля і былі ім запісаны перад смерцю Андрэю Адзінцэвічу. Васіль Стэцкавіч Рагоза, гаспадарскі дваранін, спадзяваўся на атрыманне адшкадавання за панесеныя страты, але, здаецца, што яго надзеі былі марнымі.
Вельмі складанымі аказаліся адносіны каралеўскага маршалка і старосты
аршанскага з князямі Багрыноўскімі. Варожыя адносіны да Андрэя Адзінцэвіча з боку дзяцей князя Рыгора Іванавіча Багрыноўскага ўзніклі не на пустым месцы. Перад смерцю ў 1555 г., Васіль Іванавіч князь Багрыноўскі, стрый Андрэя Адзінцэвіча, на той час каралеўскага ротмістра, тэстаментам запісаў пляменніку большую частку зямельных уладанняў: сваю частку Багрынова, Плешчаніцы, Хатаевічы, частку Крайска і інш. Васіль Багрыноўскі не пакінуў спадчыннікаў, а яго землі і грошы, у большай частцы, павінны былі перайсці да роднага брата Рыгора. Паміж братамі не было згоды. Васіль Іванавіч
Багрыноўскі часта скардзіўся на крыўды, якія ён атрымліваў ад свайго брата. У 1550 г. нелады паміж братамі дайшлі да таго, што Рыгор на горкі яблык збіў Васіля. Дзецям роднага брата Васіль князь Багрыноўскі пакінуў толькі нязначную частку сваіх багаццяў [1, s.284, 286, 287]. Зразумела, што Рыгор Іванавіч, яго жонка Ганна і сын Іван не прынялі ўсур’ёз тэстамент памерлага і захапілі ўсю спадчыну па ім. Рыгор Іванавіч і яго сын Іван, князі Багрыноўскія зышлі з гэтага свету да 1559 г. Іван Іванавіч пакінуў на руках у жонкі чатырох дзяцей: сыноў Сямёна і Дзмітра і дачок Тамілу і Багдану.
Атрымаць тэстамент аказалася не самай цяжкай задачай для Андрэя Адзінцэвіча.
Самае галоўнае было ў тым, каб прымусіць людзей, які даўно гаспадарылі на палетках,
развітацца з імі. Да часу смерці князёў Рыгора і яго сына Івана Андрэй Адзінцэвіч
спрабаваў прававым шляхам атрымаць тое, што яму запісаў стрый. Толькі пасля смерці
князёў Багрыноўскіх каралеўскі ротмістр перайшоў да рашучых дзеянняў і, сабраўшы
вялікую грамаду залежных ад сябе людзей, гвалтоўна захапіў землі, якія былі запісаны яму ў тэстаменце. Княгіня Іванавая Іванавіча Багрыноўская Ганна Глебаўна Есманаўна, другая жонка князя Івана Іванавіча Багрыноўскага, у 1559 г. скардзілася ў каралеўскі суд на дзеянні каралеўскага ротмістра. Андрэй Сямёнавіч Адзінцэвіч напаў на яе маёнтак Багрыноўскі і забраў усю рухомасць, якая на той час была ў сяле. Старэйшага сына Сямёна і двух дачок, менавіта Тамілу і Багдану, спачатку звёз у Мышкавічы і там кінуў у вязніцу. Праз некаторы час дзеці аказаліся ўжо ў Рэпухаве. Верагодна Андрэй Адзінцэвіч пагражаў жанчыне, абяцаючы пазабіваць дзяцей. Толькі калі Адзінцэвіч атрымаў ад
княгіні Багрыноўскай ліст з адмовай ад усіх правоў на спадчыну па Васілю Іванавічу Багрыноўскаму ён вярнуў маці яе дзяцей. Жанчына аказалася з характарам. Праз некаторы час яна ўнесла у суды княства пратэстацыю на дзеянні Андрэя Адзінцэвіча і адмовілася ад падпісанага ёй зрачэння на карысць Адзінцэвіча, тлумачачы, што напісала яго толькі пад прымусам. Няма нічога дзіўнага, што Сямён і Дзмітры Іванавічы Адзінцэвічы, князі багрыноўскія, дачакаўшыся смерці свайго ворага, пастараліся адплаціць яго крэўным за той жах, які яны перажылі ў дзяцінстве.
Як лічыць А.Нарбут, менскі гараднічы памёр у 1566 г. [3, с.96]. Не выключана, што
яны памыляюцца. На нашу думку староста аршанскі памёр у канцы 1565 г. Непасрэдна
пасля смерці мужа, пані Ганна, звяртаючыся за дапамогай да Жыгімонта Аўгуста,
паведамляла, што “я жонка, нядаўна памерлага Андрэя Адзінцэвіча, Ганна Янаўна
Глябовічаўна. Муж памёр, а дзеці да гадоў не дараслі і аб іх апецы [муж] нікому не
даручэнняў не даў” [43, арк.131 адв.]. Павінен быў прайсці некаторы час пасля смерці Адзінцэвіча пакуль жонка адчула неабходнасць звярнуцца да караля за дапамогай. Час спатрэбіўся і для ўзгаднення кандыдатур будучых апекуноў. Дзеля забеспячэння правоў маці і яе сыноў на маёмасць памерлага мужа кароль прыняў рашэнне аб устанаўленні над імі апекі. У канцы лютага 1566 г. у кнігі Метрыкі ВКЛ скапіравалі каралеўскі загад, верагодна прыняты пасля згоды будучых апекуноў, аб прызначэнні апекунамі падскарбія земскага ВКЛ Астафія Валовіча і роднага брата Гальшкі Глябовічаўны, Яна Янавіча Глябовіча, старосту зельвенскага. Звярнуцца ж з просьбай аб апякунстве да “крэўных мужа па мячы” Ганна Глябовічаўна не магла. Вялікую крыўду наносілі ўдаве і яе малым дзецям сваякі мужа князі Адзінцэвічы Багрыноўскія: “Яны наязджалі і вялікія шкоды дзецям рабілі, бо з іх бацькам у непрыязных адносінах былі”. Аб тым, што становішча ўдавы было вельмі складаным сведчаць матэрыялы судовай справы, якая была ўзбуджана старосцінай аршанскай ужо ў другой палове гэтага года. Яна пазвала ў суд Філона Кміту Чарнобыльскага, новапрызначанага старасту аршанскага, патрабуючы вяртання трох сёл, якія былі аддзелены ў пачатку 60-х гадоў XVI ст. ад Аршанскага староства, і да моманту смерці старосты аршанскага знаходзіліся ў дажывотным карыстанні Андрэя Сямёнавіча Адзінцэвіча і яго жонкі [43, арк.115 адв.].
Многія землі Андрэя Адзінцэвіча, якія знаходзіліся ў Полацкай зямлі, былі захоплены маскоўскімі войскамі. У прывілеі на атрыманне сёл у Аршанскім старостве адзначалася, што землі ў Аршанскім старостве могуць быць вернуты ў распараджэнне караля толькі пасля “ачышчэння яго [Андрэя Адзінцэвіча] маёнткаў на Полаччыне”. Кміта Чарнобыльскі, атрымаўшы каралеўскі прывілей на Аршанскае староства, палічыў нязгодным з сваімі матэрыяльнымі інтарэсамі тое, што значныя землі староства знаходзяцца ў карыстанні пані Андрэевай Адзінцэвічавай. Ён з лёгкасцю атрымаў згоду караля на пераход гэтых земляў у сваё пажыццёвае карыстанне. У канцы 1566 г. Фрыдрых Жыжэмскі, каралеўскі дваранін, які звычайна выклікаўся для выканання загадаў адміністрацыі княства, “увязаў” Філона Кміту ва ўладанне 3-х службаў у сяле Бабіна, з якіх толькі адна была неаселай, 2-х у Дзівіне і 2-х у Зацер’і. У пачатку лютага 1567 г. каралеўскі суд, старанна разгледзеўшы ўсе абставіны гэтай справы, адмяніў ранейшы каралеўскі прывілей і прысудзіў падданых у Бабіне, Дзівіне і Зацер’і да вяртання ў пажыццёвае карыстанне Гальшкі Глябовічаўны Андрэевай Адзінцэвічавай. Праз дзевятнадцаць гадоў, у 1586 г. гэтыя сёлы былі забраныя ў Гальшкі Глябовічаўны і перададзеныя ў пажыццёвае валоданне Андрэю Сапезе, старосце аршанскаму [1, s.285]. Яшчэ Стэфан Баторы, вымушаны быў, з мэтай захавання каралеўскіх уладанняў, забараніць пераход каралеўскіх земляў пасля смерці іх пажыццёвых карыстальнікаў у трыманне іх дзяцей.
Аб тым, што зыход з гэтага свету старасты аршанскага адбыўся ў канцы 1565 г.,
або ў пачатку 1566 г., сведчаць і матэрыялы судовай справы старосціны аршанскай з наступнікам Андрэя Адзінцэвіча на пасадзе старосты Філонам Кмітам Чарнобыльскім. Каралеўскі прывілей на пасаду пан Кміта атрымаў у першай палове 1566 г., не пазней чэрвеня гэтага года. Яшчэ 1 траўня 1565 г. Філон Кміта, карыстаўся толькі тытулам старосты чарнобыльскага, адмовіўшыся на карысць Лаўрына Ратамскага ад карыстання
асцёрскім староствам. Зразумела, што большая частка ленных земляў, якія былі наданы Адзінцэвічу ў “дажывоцце”, трапілі пасля яго смерці ў распараджэнне караля. Памеры зямельных уладанняў, якія апынуліся ў Гальшкі Глябовічаўны Андрэевай Адзінцэвічавай пасля 1565 г., значна паменшыліся. У попісе войска ВКЛ, праведзенага ў другой палове 60-х гадоў XVI ст., княгіня Андрэевая Адзінцэвічавая з сваёй маёмасці ў Нястанавічах выставіла на чале са сваім нястанавіцкім ўраднікам Мікалаем Холдзінскім толькі 8 коней [46, с.459]. У распараджэнні старосціны аршанскай аказалася каля 64 службаў падданых. У абодвух шлюбах Андрэя Сямёнавіча Адзінцэвіча дзяцей не было. Сапраўды аб нараджэнні дзяцей у першым шлюбе Андрэя Адзінцэвіча і Федкі з Заслаўскіх звестак не захавалася. У другім жа шлюбе Андрэя Сямёнавіча Адзінцэвіча з Ганнай Глябовічаўнай нарадзілася некалькі дзяцей, самым старэйшым з якіх быў Андрэй. Аб гэтым паведамляе сама Ганна Глябовічаўна Адзінцэвічавая, ваевадзянка віленская, у сваім прашэнні, накіраваным Жыгімонту Аўгусту.
У лютым 1560 г. слуга пані Адзінцэвічавай унёс у канцылярыйскія кнігі Метрыкі
ВКЛ дароўны ліст сыну, Андрэю Адзінцэвічу, на ўсе яе багацці [28, арк.278]. Дочкам па
ўзяцці шлюбу перадалі пасагавыя сумы і выправу і, пры наяўнасці брата, яны не маглі прэтэндаваць на атрыманне іншых падараванняў. Нястанавічы і 1000 коп грошаў літоўскіх, якія Настасся Сямёнавая Адзінцэвічавая пазычыла Скуміну Львовічу, яна запісала толькі сыну Андрэю, маршалку гаспадарскаму. 10 лістапада 1551 г. князь Андрэй Сямёнавіч Адзінцэвіч падаў скаргу віленскаму намесніку Яну Навіцкаму на маладога немца, “которого хлопъца немъца на име Германа з Рыги дано было для звыкълости языку руского до мене”. Але немец уцёк, украўшы ў князя рэчы. Такім чынам, нямецкі юнак прыехаў да двара князёў Адзінцэвічаў для навучання “рускай” мове. У дадзеным выпадку мы валодаем, на шчасце, і некаторымі дадатковымі крыніцамі, якія даюць важны матэрыял для далейшага вывучэння і гэтага факта, і праблемы ў цэлым.
ж: княжна Феодора (Федя) Богдановна, умерла до 1562, дочь князя Богдана Ивановича Заславского.
ж: Галшка Глебович.На нашу думку ў шлюбе Андрэя Сямёнавіча Адзінцэвіча і Гальшкі Глябовічаўны нарадзілася не больш за два дзяцяці. На жаль мы не ведаем дзяўчынка або хлопчык нарадзіўся ў гэтай сям’і акрамя Андрэя Андрэявіча. Дзіця памерла да 1580 гГальшка Глябовічаўна Андрэевая Адзінцэвічавая, ваевадзянка віленская, старасціна аршанская, пасля смерці мужа двойчы панаўляла шлюбы. У другі шлюб яна
пайшла за Міхала Валовіча, які на 1581 г. займаў пасаду старосты судовага Слонімскага павета. Дзецям, народжаным Гальшкай Глябовічаўнай у шлюбе з Міхайлам Валовічам, старастам слонімскім, было наканавана больш доўгае жыццё, чым гэта было ў выпадку з дзецьмі Андрэя Сямёнавіча Адзінцэвіча. У 1596 г. Яраш, старэйшы сын Міхала і Гальшкі Валовічаў, займаў пасаду пісара ВКЛ. У гэтым жа годзе ён пазваў у суд сваіх малодшых братоў, менавіта Самуэла, які нарадзіўся каля 1586 г., і Станіслава, яшчэ не дасягнуўшых “гадоў зупольных”. Пісар ВКЛ абвінаваціў сваіх братоў у тым, што яны прыпісаўшы сабе гады, квітавалі маці, Гальшку Глябовічаўну Станіслававую Нарбутавую, ваяводзіну мсціслаўскую, у атрыманні ад яе Молчадзі і Сакалова, якія перайшлі ў распараджэнне ваводзіны мсціслаўскай ад іх бацькі, ад Міхала Валовіча, старосты судовага Слонімскага павета [1, s. 285]. У гэтай сям’і нарадзіліся і дзве дачкі. Старэйшая дачка Зафея пашлюбіла Андрэя Завішу, ваяводу менскага, а ў канцы жыцця падскарбія ВКЛ. Яшчэ адной дачцэ,
менавіта Гальшцы, у першым шлюбе Адамавай Стэфанавай Роскай, падкаморыне ашмянскай, а пасля 1594 г. [19, № 2792, s.386]. Аляксандравай Галаўчынскай, старасціне судовай лідскай, маці запісала ў пасаг Рэпухава, якое каля паўстагоддзя знаходзілася ў валоданні Адзінцэвічаў. Зафея і Гальшка Валовічаўны памерлі да 1620 г. На нашу думку, большая частка спадчыны па гараднічым менскім, а потым і
старасце аршанскім Андрэі Сямёнавічы Адзінцэвічы трапіла ў рукі дзяцей Міхала
Валовіча, старасты судовага Слонімскага павета, народжаных у яго шлюбе з Гальшкай
Глябовічаўнай. 10 кастрычніка 1783 г. Міхал Валовіч, староста неманоіцкі, далёкі сваяк старосты судовага слонімскага, атрымлівае з архіваў Метрыкі ВКЛ выпіс, які утрымліваў тэстамент Андрэя Андрэевіча Адзінцэвіча, старосціча аршанскага [47, арк.244 адв.].
Пасля смерці Міхала Валовіча Ганна Глябовічаўна ў 1587 г. пашлюбіла Станіслава Нарбута, старосту судовага Ашмянскага павета [19, № 1988, s.297]. 21 сакавіка 1595 г. Станіслаў Нарбут атрымлівае прызначэнне на пасаду ваяводы мсціслаўскага, але займае яе толькі каля года і зыходзіць з гэтага свету ў наступным 1596 г. Дарэчы Станіслаў
Нарбут, ваяводзіч падляшскі, на 1581 г. яшчэ падкаморы слонімскі, быў адным з
найлепшых сяброў старасты судовага слонімскага і Ганны Глябовічаўны. У траўні 1581 г. ён засведчыў тэстамент Андрэя Андрэевіча Адзінцэвіча, старосціча судовага аршанскага [47, арк.244 адв.].
Пані Гальшка Глябовічаўна, ваевадзянка віленская, склала тэстамент у 1603 г. і
неўзабаве памерла [1, s.285].
[Васіль Варонін. Вучоба немцаў на Беларусі ў 1-й палове XVI ст.]
КНЯЖНА МАРИНА СЕМЁНОВНА ОДИНЦЕВИЧ
Дочкі ўзялі шлюб яшчэ у канцы 20-х гадоў XVI ст. Марына пашлюбіла каралеўскага двараніна Лявона Барысавіча
Абразцова, пасынка самога Васіля Тышкевіча, каралеўскага маршалка, старосты судовага менскага і пінскага. Лявон Абразцоў да 12 мая 1542 г. дасягнуў высокага сацыяльнага статуса ў ВКЛ і засядаў у гаспадарскіх судах княства [29, № 123, с.97].Марына Сямёнаўна Адзінцэвічаўна Львовая Абразцовая памерла каля 1547 г. Праз некаторы час Лявон Абразцоў пашлюбіў Кацярыну Іванаўну князёўну Казечанку, якая паходзіла з Валыні [1, s.181]. У снежні 1551 г. Андрэй Міхайлавіч Сангушкавіч Кашырскі, стараста луцкі, пазваў у гаспадарскі суд Лявона Абразцова, яго другую жонку Кацярыну Казечанку і іх слугу Марка Рагозіча, абвінаваціўшы іх “у многіх крыўдах і няслушным уступленні ва ўладанне яго маёнткам” [17, арк.120].Дзве дачкі Лявона Абразцова, найбольш верагодна народжаныя ў яго першым шлюбе, Алена і Ганна, у другой палове XVI ст. былі ў шлюбе адпаведна з Юрыям Тышкевічам, гаспадарскім маршалкам [30, арк.274-275], і Юрыям Быкоўскім [31, арк.252-253]. На нашу думку ў Лявона Абразцова і Марыны Адзінцэвічаўны нарадзілася тры дачкі. Яшчэ адна дачка, імя якой не вядомае, уступіла ў шлюб з Фёдарам Быкоўскім. Юры Васілевіч Тышкевіч, каралеўскі маршалак, у адным са сваіх дакументаў, складзеным каля
1570 г., называе Івана Фёдаравіча Быкоўскага, яшчэ падстаросту судовага гродскага менскага, сваім сестранцом. У канцы XVI і пачатку XVII ст. Іван Фёдаравіч Быкоўскі трымаў урад войскага Менскага павета.м: Лев Борисович Образцов.
княжна Анна Семёновна Одинцевич
Другая дачка Сямёна Багданавіча Адзінцэвіча і Настасіі Сангушкаўны, Ганна, двойчы панаўляла шлюбныя адносіны. Першым яе мужам быў Юры Васільявіч князь Саламярэцкі. Шлюб не быў шчаслівы. Нязгоды паміж мужам і жонкай дасягнулі такой вастрыні, што ў справу вымушана была ўмяшацца маці, пані Сямёнавая Адзінцэвічавая Настасся Сангушкаўна. У 1555 г. князь Юры Саламярэцкі скардзіцца ў гаспадарскі суд на сваю цешчу [1, s.258]. Настасія Сангушкаўна, дачакаўшыся пакуль князь Саламярэцкі па справах выедзе з маёнтка, сабрала вялікую грамаду людзей і вывезла з Плешчаніц сваю дачку, не забыўшыся пакласці на вазы ўсё тую рухомасць, якую дачка атрымала ад бацькоў згодна з шлюбнай дамовай. Юры Васільявіч на 19 красавіка 1546 г. і 20 красавіка 1550 г. займаў пасаду ашмянскага судовага старосты [19, № 1984, s.297]. Пасля 1555 г. ён саступае сваю пасаду і памірае ў 1559 г. Да 1561 г. Ганна Сямёнаўна Адзінцэвічаўна ўзяла другі шлюб з князем Фёдарам Пятровічам Галаўнёй Астражэцкім, які паходзіў з Валыні [1, s.258].
м1: КНЯЗЬ СОЛОМЕРЕЦКИЙ.
м2: КНЯЗЬ ФЁДОР ПЕТРОВИЧ ГОЛОВНЯ-ОСТРОЖЕЦКИЙ, родился около 1520, умер в 1569.
X генерація
СЕМЕН ИВАНОВИЧ ОДИНЦЕВИЧ БАГРИНОВСКИЙ (1559)
сын князя Івана Рыгоравіча і Ганны Глебаўны Есманаўны Адзінцэвічаў. У́ 1559 г. князі Дзмітр і Сямён Адзінцэвічы згадваюцца, як непаўналетнія. Андрэй Сямёнавіч Адзінцэвіч, каралеўскі маршалак, стараста аршанскі, які паходзіў з другой лініі гэтага роду, кінуў іх з маці ў вязенне 24.
в 1559 вотч. в Литве 1С:Ив.Григ.
~ ж: Екатерина
КН. ДМИТРИЙ ИВАНОВИЧ ОДИНЦЕВИЧ БАГРИНОВСКИЙ (*1540-е, †1599)
сын князя Івана Рыгоравіча і Ганны Глебаўны Есманаўны Адзінцэвічаў.
Яшчэ ў 1559 г. князі Дзмітр і Сямён Адзінцэвічы згадваюцца, як непаўналетнія. Андрэй Сямёнавіч Адзінцэвіч, каралеўскі маршалак, стараста аршанскі, які паходзіў з другой лініі гэтага роду, кінуў іх з маці ў вязенне 24. На нашу думку вяселле з Паланея Канстанцінаўна Шалушанкою мела месца каля 1570 г. Мы сустрэлі адзіную згадку пра Дзмітра князя Адзінцэвіча, у якой паведамляецца аб удзеле падданых, не толькі князя Дзмітра і княгіні Паланеі Канстанцінаўны Шалушанкі Адзінцэвічаў, але і такіх добра вядомых гісторыкам асобаў, як: Марцін Окунь і Іван Канстанцінавіч Шалуха ў вывазе, да 20 кастрычніка 1596 г., драўніны з Вербкаўскай пушчы, належачай князю Ярашу Іванавічу Жыжэмскаму, спраўцы Мазырскага староства 25. Зразумела, што падданыя гэтых паноў не сваім одумам наведваліся ў пушчу, а з дазволу паноў.
Князь Багрыноўскі Дзмітр Адзінцэвіч памёр, найбольш верагодна, у пачатку 1599 г. Аб гэтым сведчаць драматычныя падзеі, якія, пасля яго смерці, распачаліся вакол застаўнага імення Старае Сяло, якое і сёння знаходзіцца на захад ад Менска (НГАБ, ф 1727, воп. 1, с. 1., л. 7). Сяло спрадвеку знаходзілася ў валоданні князёў Слуцкіх Алелькавічаў і землі ў яго ваколіцах, за вялікую пазыку, былі застаўлены Дзмітру Іванавічу.
Хутчэй за ўсё пазыка так і не была вернута. Справу прышлося весці з самім Геронімам Хадкевічам, кашталянам віленскім, старастам берасцейскім, апекуном князёўны Зафеі Юр’еўны Слуцкай, што не дазваляла спадзявацца на поспех у гэтай справе. Пасля смерці Адзінцэвіча, Геронім Хадкевіч паспрабаваў вярнуць пад сваю юрыздыцыю застаўнае сяло і дабіўся ў судах княства адпаведнага дэкрэта ў сваю карысць. 30 снежня 1599 г. менскі возны, Давыд Рыгоравіч, з трымя шляхцічамі: Кузьмой Ратамскім, Мікалаем Багушэвічам і Янам Чарноцкім паспрабаваў правесці ўвязанне земляў у валоданне князёўны Слуцкай. Княгіня Паланея Шалушанка Дзмітравая Адзінцэвічавая, “моцна бараніла землі” і на гэты раз не дапусціла вознага перадаць іх у валоданне ранейшым гаспадарам. Хутчэй за ўсё справа не скончылася ў 1599 г. і мела працяг. Паланея Шалушанка вырознівалася ваяўнічым характарам і ў межах Менскага павета паводзіла сябе не лепш, чым мужчыны на вайне. 1 сакавіка 1600 г. яна, сабраўшы вялікі натоўп падданых і слуг, са зброяй напала на Старое Сяло, якое ужо перайшло ў валоданне князёўны Зафеі Слуцкай і яе апекуноў 26. Слуга кашталяна віленскага, Васіль Шыкіра, скардзіўся на вялікія страты, якія панесла гаспадарка князёўны Зафеі Слуцкай у выніку “свавольных дзеянняў Паланеі Шалушанкі”.
Вядома аб нараджэнні ў шлюбе Паланеі Шалушанкі з князем Дзмітрам Адзінцэвічам сына Давыда і дачкі — Аляксандры.
Другі шлюб Паланея Канстанцінаўна ўзяла з Себастыянам Свяцкім. На нашу думку гэта адбылося пасля 1598 г. Яшчэ 6 студзеня 1595 г. Себастыян Свяцкі не знаходзіўся ў шлюбе з Шалушанкай. У гэты дзень Жыгімонт ІІІ надае Свяцкаму прывілей на пажыццёвае карыстанне землямі маетнасці Гарадзец, што знаходзілася ў межах Аршанскага павета 27. Пры атрыманні такіх прывілеяў, асобы, якія знаходзіліся ў шлюбе, звычайна дабіваліся каб дажывотнымі правамі на карыстанне такімі леннымі землямі маглі карыстацца і іх жонкі. Аднак аб прадастаўленні такіх правоў Свяцкі згадвае толькі каля 20 жніўня 1601 г. Ён звяртаецца да Жыгімонта ІІІ з просьбай аб пашырэнні правоў карыстання іменнем і на жонку, Паланею Шалушанку. У жніўні 1601 г., па просьбе вельмі заслужанага перад каралём і Рэччу Паспалітай Себастыяна Свяцкага, кароль падпісвае дазвол на дажывотнае карыстанне землямі Гарадца і Паланеі Шалушанцы.
Цікава, што перад каралём аб задавальненні просьбы Свяцкага хадайнічаў сам Лявон Сапега, канцлер ВКЛ. Гэта можа сведчыць аб знаходжанні Свяцкага на службе ў гэтага выдатнага літоўскага палітыка. Як заўважана, канцлер заўсёды падтрымліваў асобаў, якія знаходзіліся ў яго падпарадкаванні і добра вызначыліся пад час мінулых ваенных дзеянняў. Прычым Лявон Сапега падтрымаў свайго слугу яшчэ і ў 1595 г., калі Свяцкаму ўступаў сваё наданне ў Менскім павеце канцылярыйскі слуга Урыяш Бялінскі. Себастыян Свяцкі прымаў актыўны ўдзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай, якая вялася Рэччу Паспалітай у пачатку XVII ст. На нашу думку ён ставіў вялікі почт у харугву Януша Скуміна Тышкевіча, старасты судовага браслаўскага 28. Верагодна заслугі Свяцкага былі настолькі вялікімі, што стараста браслаўскі да 6 красавіка 1611 г. адмовіўся ад права на пажыццёвае трынне Цырынскага староства, якое было размешчана ў межах Навагародскага ваяводства, і ўступіў яго ў карыстанне сваяму баявому паплечніку. Себастыян Свяцкі і Паланея Шалушанка згадваюцца яшчэ і ў 1609 г. 29. 15 ліпеня гэтага года яны паразумеліся з Янам Гарабурдам і яго жонкай, Марынай Лаўрынаўнай Ратамскай, аб продажы 6 служб падданых у сяле Гарадзец Менскага павета. Апошнія гады сваяго жыцця Паланея Шалушанка правяла ў Навагародскім павеце, у іменні зяця. Яна памерла 8 чэрвеня 1622 г. на некалькі месяцаў раней за зыход з гэтага свету сваёй дачкі 30. Пахаванне цёшчы ладзіў яе зяць, Павел Уніхоўскі.
Ж.: ПАЛАНЕЯ КАНСТАНЦІНАЎНА ШАЛУХА, дочка Канстанціна Андрэевіча Шалухи и Райни Алёхновни Мялешкі.
КНЯЖНА ТОМИЛА ИВАНОВНА ОДИНЦЕВИЧ БАГРИНОВСКАЯ
КНЖ. БОГДАНА ИВАНОВНА ОДИНЦЕВИЧ БАГРИНОВСКАЯ
Ян і Багдана Адзінцэвічаўна Петрашкавічы пазвалі 3 лютага 1600 г. у Менскі гродскі суд сваіх суседзяў: Якуба і Марыну Невельшчанку, невыключана, што кроўную Дароты Невельшчанкі Фёдаравай Шалушынай, харужыны менскай, Вадвінскіх 31. Яшчэ ў мінулым годзе падданыя Вадвінскіх зрабілі імгненны наезд на сенажаці ў Заазер’і, якія належалі Петрашкавічам, і звезлі каля 10 вазоў сена. Тых жа падданых, якія паспрабавалі бараніцца, напаснікі моцна збілі.
М.: ЯН ПЕТРАШКЕВИЧ
КНЯЗЬ АНДРЕЙ АНДРЕЕВИЧ ОДИНЦЕВИЧ
старасцічу аршанскім, зышоўшым з гэтага свету ў 1581 г.Захавалася некалькі паведамленняў пра старэйшага сына каралеўскага маршалка. Да пачатку верасня 1580 г. Андрэй Андрэевіч дасягнуў “гадоў зупольных” і атрымаў ад апекуноў у сваё ўладанне ўсе тыя землі, рухомасць і грошы, якія пакінуў яму яго бацька. У квітацыйным лісце, выданым ім апекунам з нагоды атрымання бацькоўскай спадчыны, старосціч аршанскі выказвае вялікіе жалье, што застаўся ў дзіцячым узросце без моцнай бацькоўскай падтрымкі і шмат гадоў пражыў у сіроцтве. У Дзярэчыне 3 верасня 1580 г. Андрэй Андрэевіч Адзінцэвіч складае прызнанне аб атрыманні ім ад апекуноў бацькоўскай спадчыны. Пры гэтым ён большую частку сваіх добраў, якія знаходзіліся ў Аршанскім, Ковенскім, Менскім, Полацкім і Слонімскім паветах ВКЛ, перадае ў дажывотнае карыстанне маці, якая на гэты час ўжо была ў другім шлюбе за Міхалам Валовічам. Відаць, што паміж сынам і маці, нягледзячы на яе ўступленне ў новы шлюб, захаваліся вельмі добрыя адносіны. Праўда карыстацца доўга бацькоўскімі набыткамі старосціч аршанскі не змог. 20 красавіка наступнага 1581 г. у Дзярэчыне Андрэй Андрэевіч Адзінцэвіч складае тэстамент, у якім выказвае сваю апошнюю волю, і просіць пахаваць яго у той жа царкве, дзе пахаваны яго бацька. Усю сваю маёмасць ён пакідае маці [47, арк.244 адв.]. Не выключана, што Андрэй Адзінцэвіч, пасля дасягнення паўналецця, прымаў удзел у адной з ваенных экспедыцый войскаў ВКЛ, якімі так багата была гісторыя другой паловы XVI ст., атрымаў цяжкія параненні, не сумяшчальныя з жыццём і памёр.
XII генерація от Рюрика
КН. ДАВЫД ДМИТРИЕВИЧ ОДИНЦЕВИЧ БАГРИНОВСКИЙ (1599)
Яшчэ 11 чэрвеня 1599 г. складзена прадшлюбная дамова князя Давыда і яго маці Паланеі Адзінцэвічаў з бацькамі нявесты, Дароты Парасукоўны 32. Павел Іванавіч Парасукоў Вуглоўскі, падсудак земскі Аршанскага павета, пагадзіўся з довадамі будучага зяця і прызначыў вяселле на 20 верасня гэтага ж года. Хутчэй за ўсё маці нявесты, пані Людміла зышла з гэтага свету, бо на гэты час і сам падсудак земскі аршанскі шукаў для сябе нявесту.
КНЖ. АЛЕКСАНДРА ДМИТРИЕВНА ОДИНЦЕВИЧ БАГРИНОВСКАЯ (* около 1600, умерла в 9 июля 1622)
“З волі маці і вотчыма”, 29 чэрвеня 1609 г. узяла шлюб з Паўлам Рыгоравічам Уніхоўскім, зямянінам Навагародскага ваяводства 33. У гэтым шлюбе нарадзілася некалькі дзяцей, сярод якіх асаблівую ўвагу гісторыкаў прыцягвае асоба Героніма Уніхоўскага, войскага навагародскага. Аляксандра Адзінцэвічаўна зышла з гэтага свету 15 кастрычніка 1622 г.
М.: ПАВЕЛ ГРИГОРЬЕВИЧ УНИХОВСКИЙ
КНЖ. МАРИНА [……] ОДИНЦЕВИЧ БАГРИНОВСКАЯ
Ян Сасін Калечыцкі памёр да 1609 г. а яго жонка яшчэ ў 1620 г. вяла судовую справу з патомкамі Андрэя Завішы, былога ваяводы менскага 34. Верагодна яна была апошняй з Адзінцэвічаў, бо згадваецца пані Марына яшчэ і ў 1632 г.
М.: ЯН САСІН КАЛЕЧЫЦКІ.
Інші персони
Одинцевич N Семеновна (ур.Дашковна) кнг. (1500?) ~к.Богд.Фед. Одинцевич, Д:: Сем. ДАШКОВИЧ.
Одинцевич Анастасия Михайловна (ур.кнж.Сангушко) кнг. (1511,—1559) ~к.Сем.Богд. Одинцевна ,1Д:Мих.Алдр. :Анна. КОПАК.
Одинцевич Андрей Семенович Одинцевич Мешковский кн. (1541,—1566) ~Феодора.Богд. (~к.Сем.Ямант. Подберезский) 2Д:Богд.Ив. :Аграфена.Ив.ХОДКЕВИЧ, С:Сем.Богд.Фед-ча
Одинцевич Анна (ур.Ясман) кнг. (1539) помещ. ~к.Григ.Ив. Бакриновский Одинцевич, Д::.. ЯСМАН.
Одинцевич Анна Дмитриевна кнж. (1510) в 1510 кн.Гольцово(1510) ~Дм.Ив., Д:Дм.Фед.ГОЛЬЦОВСКИЙ
Одинцевич Богдан Федорович Одинцевич кн. (1497,1528) посад.чел.?-Смоленск-у. ~N.Сем. Д:Сем.Григ. ДАШКОВИЧ ,1С:Фед.Анд. :Ксения.Анд. МЕЗЕЦКАЯ.
Одинцевич Григорий Иванович Одинцевич Багриновский кн. (1507,—1559) ~Анна 1539 ур.Ясман ,2С:Ив.Фед. :.. ПЛЮСКОВА.
Одинцевич Дмитрий Федорович Одинцевич Гольцовский кн. (1497,—1500/08) ~Ульяна.Алдр. 1509 Гольцовский Киевская Д:Алдр. КИЕВСКИЙ ,3С:Фед.Анд. :Ксения.Анд. МЕЗЕЦКАЯ.
Одинцевич Екатерина кнг. (1490?,1500?) вотч. в Литве ~к.Сем.Ив. Одинцевич, Д:Сем.Ив.
Одинцевич Иван Григорьевич Одинцевич кн. (1520?) ~..Анд. Соколинская, С:Григ.Фед.Анд-ча
Одинцевич Иван Дмитриевич Одинцевич Гольцовский кн. (—1508+до?) ,2С:Дм.Фед. ГОЛЬЦОВСКИЙ. :Ульяна.Алдр. КИЕВСКАЯ.
Одинцевич Иван Федорович Одинцевич кн. (1486,1499) ~ Д:..ПЛЮСКОВ ,2С:Фед.Анд. :Ксения.Анд. МЕЗЕЦКАЯ.
Семен Иванович Одинцевич кн. (1489) помещ. ~Екатерина 1500? Д:Сем.Ив.
Одинцевич Семен Иванович Одинцевич кн. (1506,1520) помещ. ,1С:Ив.Фед. :.. ПЛЮСКОВА.
Одинцевич Ульяна Александровна (ур.кнж.Киевская) кнг. (1508,—1509) вотч. в Литве тяжба с<князями Озерецкими о именя мужа ее которие они были под нею упросили> вдова ~к.Дм.Фед. Одинцевич Гольцовский, Д:: Алдр. КИЕВСКИЙ.
Одинцевич Феодора Богдановна (ур.кнж.Жеславская) кнг. (1540?) ~к.Анд.Сем. Одинцевич ~к.Сем.Ямант. Подберезский ,2Д:Богд.Ив. ЖЕСЛАВСКИЙ :Аграфена.Ив. ХОДКЕВИЧ.
IV. Скрипторій.
№ 1
Радаслоўе князёў Адзінцэвічаў [арк. 1-а]
Князя Михаила черниговскии, его же замучил царь Батыи за вѣру хрестьянскую, и c ним замучил боярина его Хведора. A тот князь Михаило создал храм в Чернигове святого Спаса, што и нынече стоит. A князя Михаилов сыновА, князь Юрьи, остался и оставил отчину свою пусто, и пришол в Тарус, и в Тарусе господарыл и родил сынов пять: старшаго звали Орехва, a прозвище ему было Всеволод, a другии был сын Семен, a третии Михаило, a четвертыи Иван, a пятыи Костянтин. И розделил им после своего живота отчину. Старшому, Всеволоду, Тарусу, Семену Канинь, Михаилу Мышагу, a Ивану Волкона, a Костянтину Оболенескь. Всеволодов сын князь Андреи Шутиха, a брат его был князь Дмитреи. Князя Ондреевы дѣти, Шутихины: князь Олександро, a другии кня[зь]Б Иван слеп от пороженя родился, a третии [князь]В [арк. 1-а адв.] Хведор, четвертыи князь Роман, пятыи князь Иван. A дочки были три: первая Маря, другая Оксинья, a третяя Овдотя. Была Коноплина бабка, князя Хведорова матка. A князя Олександров сынов князь Лев. A князя Лвова сын князь Иван.
A князя Хведоровы дети Одинцовы да Оксинины: князь Дмитреи, князь Иван, князь Богдан a князь Григореи. A князя Богданов сын князь Семен, князя Хведорова сына старшаго. У князя Ивана, y его детеи было: князь Григореи a князь Василеи. У князя Иванова брата, y князя Дмитрея сынов было чотыри a двѣ дочки: князь Василеи a князь Иван, князь Орехва a князь Андреи; a дочка была одна, княжна Хвед[ка]…Г У князя Григоря сын князь [И]ванД, и понял собе жону y князя Андрея Соколенского… ичаЕ дочку. A князь Дмитреи понял y князя [арк. 2] Семена Володимѣровича сестру. A князь Богдан понял y пана Сенка Григоревича дочку, a князь Иван понял ис Смоленска Плюсковых дочку. A y князя Семена сын Андреи, a дочки две: одна Mapa, a другаа Анна. A князь Семен
собе понял жону [у] князя Михаила Сендюшковича дочку Настасю.
Нача княжити Русь
Князь Иван Одинец приехал з Немец; подаваны ему именя у-во Друцку. Князя Иванов сын князь Михаило. У князя Михаила был сын князь Ондреи. У князя Андрея был сын князь Федор a к[нязь]Ё Алек[сандр]Ж. A y князя Олександра был сын князь Григореи. Тот [князь]З [арк. 2 адв.] Олександро и з сыном своим поехал до великого князя московского служити, a отчизну свою Репухово и села иншии оставил у-во Друцку. Тепер отчизну его дръжит пан Илинич. Сестра их рожоная пошла за князя великого Жикгимонта. Князь великыи приобрѣл c нею сына Михаилушка. То ест род наш. A князя великого Жикгимонта забили Черторызские, так великого князя сын Михаилушко втек до Москвы, и там окормлен и вмер.
Ніжэй іншым почыркам і іншым атрамантам: Володимер. Спаси, господи, люди своя и благослови достоянию твоему. Побѣды даруи господару нашему.
Парадніліся Адзінцэвічы і з прадстаўнікамі многіх радоў, якія вялі сваё паходжанне
ад Альгердавічаў. Андрэй Сангушка Кашырскі, маршалак валынскі, які памёр у 1534 г., другі шлюб меў з Багданай Адзінцэвічаўнай, крэўнай Багдана Фёдаравіча Адзінцэвіча. На
Аграфене-Багдане Міхайлаўне Мсціслаўскай ажаніўся брат пані Настасіі Сангушкаўны
Сямёнавай Адзінцэвічавай, Андрэй Міхайлавіч Сангушка Кашырскі, стараста луцкі [3, л.81]. Іх стрыечная сястра, дачка Андрэя Сангушкавіча, маршалка валынскай зямлі, была аддадзена за Фёдара Іванавіча, аднаго з трох братоў Заслаўскіх.
На л. 173 имеется запись переписчика такого содержания: «Как заець рад избегал тенета, так же всяки мистр радуется, свое делцо искончав. Исписан сии летописець в лето 7028, луна 17 индикта, 9 октября, на паметь святого апостола Фомы замышлениемь благоверного и христолюбивого князя Симиона Ивановича Одинцевича его милости на здорове и щастье и на жизнь вечную, на отпущение грехов.Боже милостивыи, их милости дай его милости княгини Екатерине, их милости чадомь рукоделье. Многогрешного раба божиего Григория Ивановича богу в честь и во славу во векы. Аминь».
У 1598 р. побажала знайти вічний спочинок у Дерманському (православному) монастирі «при костях матки моєє» Олександра Одинцевичівна41з роду здрібнілих князів Одинцевичів Соколовських, що оберталися в колі Острозьких
від початку XVI ст.42 (і, додам, дружина клієнта Острозьких Остафія Єло-Малинського). У 1616 р. тут же „подле матки моєє” заповідає поховати себе Костянтин Одинцевич Соколовський43, одружений з Катериною Лонцькою з родини давніх слуг Княжого дому (Олександра Одинцевичівна не була його матір’ю, тож згадка про гріб матері
засвідчує, що в Дермані мали бути поховані й інші Одинцевичі). Врешті, під 1651 р. ще один Одинцевич Соколовський, Ян (уже католик), служачи й надалі Острозьким, прагне бути похованим у їхньому Межиріцькому францисканському монастирі44.
41 Цит. за: Архів Української Церкви, вип. 1: Документи до історії унії на Волині і Київщині кінця XVI –
першої половини XVII ст., yпор. М. В. Довбищенко, Київ 2001, c. 101.
42 Пор.: J. Wolff, Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku, Warszawa 1895, s. 282–283.
43 С. Горін, Заповіти як джерело дослідження історії монастирів…, c. 20.
44 М. Довбищенко, Волинська шляхта…, c. 570.
Дерманський монастир Пресвятої Тройці. Князь Костянтин Одинцевич Соколовський у тестаменті від 2 листопада 1616 р. просив поховати його “ведле матки моєє” в Троїцькій монастирській церкві, на охендозство якої відписав 50 золотих [ЦДІАК України. – Ф. 25 (Луцький ґродський суд). – Оп. 1., спр. 105, арк. 623 зв.; ЦДІАК України. – Ф. 26 (Луцький земський суд). – Оп. 1., спр.24, арк.884]. кн. Олександра Одинцевичівна, дружина Остафія Єловича Малинського (заповіт від 9 листопада 1598 р.) – поряд з її матір’ю [ЦДІАК України. – Ф. 26 (Луцький земський суд). – Оп. 1., спр.13, арк. 124; 14, 101].
V. Чорновик
Фёдар Чарняўскі
(Менск)
НАТАТКІ ДА ГЕНЕАЛОГІІ КНЯЗЁЎ АДЗІНЦЭВІЧАЎ І ПАДБЯРЭЗСКІХ
1. Wolff, J. Kniaziowie Litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.
2. Вольф, Ю. Князі на абшарах Вялікага княства Літоўскага ад канца XIV ст. // Спадчына. 1992. №№
4-6; 1993 №№ 1-6.
3. Нарбут, А.Н. Генеалогия Белоруссии. Выпуск 2 (XVI-XVIII вв.). М., 1994.
4. Kojałowicz, W. W. Herbarz rycerstwa W. X. Litewskiego tak zwany Compendium czyli o klejnotach albo
herbach których familie stanu rycerskiego w prowincyach Wielkiego Xięstwa Litewskiego zażywają.
Kraków, 1897.
5. Lietuvos Metrika. Kn. 3 (1440-1498): Užrašmu knyga 3. V., 1998.
6. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Менску (далей – НГАБ). КМФ 18, воп. 1, спр. 4.
7. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. T. II. Województwo Trockie XIV-XVIII wiek / pod
red. Andrzeja Rachuby. Warszawa, 2009.
8. Варонін, В. Палітычны лад Полацкага ваяводства ў першай палове XVI ст. // Беларускі гістарычны
агляд. Т.5. Сш.1 (8). 1998. С.27-64.
9. Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографической
комиссиею. Т.1. 1340-1506. СПб., 1846.
10. Lietuvos Metrika. Kn. 12 (1522-1529): Užrašmu knyga 12. V., 2001.
11. ЭГБ. У 6 т. Т.1. Мн., 1993.
12. Lietuvos Metrika. Kn. 11 (1518-1523): Įrašų kn. 11. V., 1997.
13. Lietuvos Metrika. Kn. 9 (1511-1518): Užrašmu knyga 9. V., 2003.
14. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга
523. Кніга публічных спраў 1. Мн., 2003.
15. РИБ. Т.20. Метрика Великого княжества Литовского. СПб., 1903.
16. Lietuvos Metrika. Kniga 8 (1499-1514): Užrašmu knyga 8. V., 1995.
17. НГАБ. КМФ-18, воп. 1, спр. 239.
18. Тамсама, спр. 14.
19. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV-XVIII wieku: spisy. T.1. Województwo wileńskie XIV.XVIII wiek. Warszawa, 2004.
20. НГАБ. КМФ-18, воп. 1, с.242.
21. Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1522-1530). 4-oji Teismų bylų knyga. V., 1997.
22. Lietuvos Metrika. Kn. 15 (1528-1538): Užrašmu knyga 15. V., 2002.
23. Lietuvos Metrika. Kn. 225 (1528-1547). 6-oji Teismų bylų knyga. V., 1995.
24. ЭГБ. У 6 т. Т.4. Мн., 1997.
25. Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. Т.6. Вильно, 1872.
26. Lietuvos Metrika. Kn. 229 (1540-1541). 10-oji Teismų bylų knyga. V., 2003.
27. НГАБ. КМФ-18, воп. 1, спр. 237.
28. Тамсама, спр. 256.
29. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга № 28 (1522-1552). Кніга запісаў 28. Менск, 2000.
30. НГАБ. Ф. 1785, воп. 1, спр. 12.
31. Тамсама, спр. 9.
32. Тамсама. КМФ-18, воп. 1, спр. 41.
33. Тамсама, спр. 131.
34. Тамсама, спр. 40.
35. Тамсама, спр. 240.
36. Тамсама, спр. 37.
37. Тамсама, спр. 238.
38. ЭГБ. У 6 т. Т. 3. Мн., 1996.
39. Lietuvos Metrika. Kn. 25 (1387-1546). Užrašmu knyga 25. V., 1998.
40. Lietuvos Metrika. Kn. 230 (1542m.). 11-oji Teismų bylų knyga. V., 2001.
41. НГАБ у Мінску. КМФ 18, воп. 1, спр. 235.
42. Тамсама. КМФ-18, воп. 1, спр. 233.
43. Тамсама, спр. 266.
44. Lietuvos Metrika. Kn. 564 (1553-1567): Viešujų reikalų knyga 7. V., 1996.
45. НГАБ. КМФ-18, воп. 1, спр. 255.
46. РИБ. Т. 33. Метрика Великого княжества Литовского. Кн. публичных дел 1. СПб., 1915.
47. НГАБ. Ф. 1785, воп. 1, спр. 6.
Нотатки
- Кузьмин, А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины ХIII – начала XV в. / А. В. Кузьмин // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. – 2007. – № 2 (28) (начало). – С. 33–42; № 4 (30) (окончание). – C. 50–68., 2007, № 4 (30), с. 65–66; Однороженко, О. Руські королівські, господарські та князівські печатки ХІІІ–ХVI ст. / О. Однороженко. – Харків, 2009б., с. 74.[↩]
- Niesiecki, 1738, т. II, s. 87[↩]
- Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае — Том 1, 2007 г.[↩]
- Шаланда, А. Невядомыя гербы менскай шляхты ў ХVІ ст. / А. Шаланда // Мінск і мінчане : дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 940-годдзя горада) : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 7–9 верас. 2007 г. / рэдкал.: А. Каваленя [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2008. – С. 142–149 с. 146–147.[↩]
- Цітоў, А. Пячаткі старажытнай Беларусі : Нарысы сфрагістыкі / А. Цітоў. – Мінск :
Полымя, 1993., с. 57, № 1; Однороженко, 2009б, с. 74, 229, № 95.[↩] - Wolff, J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / J. Wolff. – Warszawa, 1895., 1895, s. 286[↩]
- НИАБ в Гродно, ф. 1160, оп. 1, д. 49, л. 1 (1527 г.), 13 (1532 г.).[↩]
- НИАБ в Гродно, ф. 1160, оп. 1, д. 49, л. 47–47 об.[↩][↩]
- НИАБ в Гродно, ф. 1160, оп. 1, д. 49, л. 47.[↩]
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy / red. A. Rachuby, oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba, P. P. Romаniuk ; współpr. A. Haratym, A. Macuk, J. Aniszczankа. – Warszawa: Wyd. DiG, 2009. – T. ІІ : Województwo Trockie XIV–XVIII wiek. t. II, s. 252.[↩]
- Однороженко, О. Руські королівські, господарські та князівські печатки ХІІІ–ХVI ст. / О. Однороженко. – Харків, 2009б. с. 74, 230, № 96[↩]
- Górzyński, S. Herby szlachty polskiej / S. Górzyński, J. Kochanowski. – Warszawa, 1992., s. 163.[↩]
- Semkowicz, W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413 / W. Semkowicz // Lituano-Slavica Posnaniensia. – Poznań, 1989. – Studia Histori- Studia Histori-Studia Histori-ca. – T. III. – S. 7–139., т. III, s. 102.[↩]
- Semkowicz, W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413 / W. Semkowicz // Lituano-Slavica Posnaniensia. – Poznań, 1989. – Studia Histori- Studia Histori-Studia Historica. – T. III. – S. 7–139., т. III, s. 103–105; Mienicki, R. Stanisław Dowojno wojewoda Połocki / R. Mienicki // Ateneum Wileńslie. – 1937. – R. XII. – S. 404–481., r. XII, s. 409–410[↩]
- Mienicki, R. Stanisław Dowojno wojewoda Połocki / R. Mienicki // Ateneum Wileńslie. – 1937. – R. XII. – S. 404–481.XII, s. 410–411.[↩]
- Wolff, J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / J. Wolff. – Warszawa, 1895., s. 208; Mienicki, R. Stanisław Dowojno wojewoda Połocki / R. Mienicki // Ateneum Wileńslie. – 1937. – R. XII. – S. 404–481. r. XII, s. 420.[↩]
- Mienicki, R. Stanisław Dowojno wojewoda Połocki / R. Mienicki // Ateneum Wileńslie. – 1937. – R. XII. – S. 404–481.r. XII, s. 410.[↩]
- Friedberg, M. Klejnoty Długoszowe. Krytycznie opracował i na nowo wydał z 9 rycinami w tekscie / M. Friedberg // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego. – Rok 1930. – Kraków, 1931. – T. X. s. 70.[↩]
- ПСРЛ, 1980, т. 35, прил. III, с. 283.[↩]
- ПСРЛ, т. XXXV, с. 283.[↩]
- Boniecki A. Ор. сit., з. 215.[↩]
- (НИАБ в Гродно, ф. 1160, оп. 1, д. 49, л. 1 (1527 г.).[↩]
- НИАБ в Гродно, ф. 1160, оп. 1, д. 49, л. 47].[↩]
- НГАБ, кмф 18, воп. 1, с. 252., л.164 зв.[↩][↩]
- Papiery Polubińskich., Sіgn. 132, s. 79.[↩]
- НГАБ, ф 1727, воп. 1, с. 1., лл. 155-156 зв.[↩]
- НГАБ. КМф 18, воп. 1, с. 85, л. 134.[↩]
- НГАБ., КМФ 18, воп. 1, с. 89., л. 280 зв.[↩]
- НГАБ, кмф 18, воп. 1, с., л. 307[↩]
- Дзённік Уніхоўскіх., лл. 332-339[↩]
- НГАБ , ф 1727, воп. 1, с. 1., л. 73 зв.[↩]
- Сліж Н. ІІ., л. 152[↩]
- Дзённік Уніхоўскіх, лл. 332-339.[↩]
- НГАБ, ф 1727, воп. 1, с. 2., л. 1222[↩]